epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Свеціць Месяц

ПА НАРОДНЫХ МАТЫВАХ

 

Свеціць Месяц, свеціць ясны,

лебедзем плыве між зор,

вяжа промні ў перавяслы,

серабрыць увесь прастор.

 

Зазірае смела ў вокны,—

знай, вышэй за ўсіх стаю!..

Вось прыйшоў, як госць залётны

у кватэру ён маю.

 

Асвятліў над ложкам сына

Цыялкоўскага партрэт —

і пачуў у далі сіняй

рокат будучых ракет.

 

Тых ракет, што кожнай ноччу

з незабыўнае вясны

мілы мой гарэза-хлопчык

на кароткім ложку сніць.

 

1961


1961