Вось так і я
гуляў калісьці бесклапотна,
купаўся ў рэчцы,
грушы рваў,
у лесе ягады збіраў,
таптаў мурог на паплавах,
слізгаў зімою на каньках.
А хтосьці сеяў мне пшаніцу,
не спаў начамі на граніцы,
рабіў прыгожыя мне цацкі,
паркаль мне на кашулю ткаў,
для парты дошкі габляваў,
буквар, чытанку друкаваў,
шыў
навырост
шынель салдацкі.
1959