Тапчу нагамі
апалае лісце,
нібы іду па хвалях жоўтага мора.
Не дае мне патануць
вера —
у заўтрашні дзень,
у новую вясну,
што неўзабаве з тысячы пупышак
выпусціць тысячы лістоў,
якія
зазелянеюць і адзелянеюць,
зашумяць і адшумяць,
пажаўцеюць і ападуць,
каб зноў было камусьці жоўтае мора —
мора па калена.