Твае далоні пахнуць крышку ветрам,
што напаўняе верай лёсу ветразь.
Твае далоні пахнуць крышку морам,
што можа адарыць і радасцю і горам.
Твае далоні пахнуць крышку небам,
а мо не небам — чорным жытнім хлебам,
тым хлебам, што назвалі мы надзённым,
які цаніць мы забываем сёння.