Незаўважна праляцеў час
ад панядзелка да панядзелка.
Сем дзён,
за якія бог стварыў свет,
засяліў яго камарамі,
птушкамі,
звярамі,
чалавекам...
А што зрабіў я?
Дна дні слухаў шум дажджу за вокнамі,
калі ж распагодзілася,
падправіў разбітыя веснічкі,
абкапаў загончык бульбы,
бадзяўся па лесе,
думаў знайсці які грыб — не знайшоў,
сабраў на градзе спелыя трускалкі,
сам жа іх і з’еў,
ну напісаў яшчэ пару вершаў...
Але ж гэта — не свет,
бо і я — не бог.