У майстэрні мастака
на цюбіках чытаю назвы фарбаў:
сажа чорная,
чорная нейтральная,
крап-лак,
кінавар,
бялілы цынкавыя,
бялілы свінцовыя,
жоўтая лімонная,
охра жоўтая,
охра аранжавая,
зялёна-смарагдавая,
цэруліум,
кобальт сіні,
ультрамарын,
блакіт берлінскі...
Навошта столькі колераў і адценняў?
Змагла ж прырода
стварыць свой цуд — вясёлку,
і на ўсё гэта сямі колераў хапіла!