epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Вядзіце, маладыя, рэй..."

Вядзіце, маладыя, рэй,

бярыце моцна лейцы ў рукі,

жывіце лепш за нас,

мудрэй,

не ведайце прынукі,

 

ступайце цвёрда па зямлі,

мацуйце мір, сяброўства, згоду,

ды помніце,

адкуль прыйшлі,

з якой зямлі,

з якога роду,

 

хто вас расціў,

хто гадаваў

і хто паставіў вас на ногі,

хто праз балота пракладаў

у шчасце

вам

Дарогі.