Дарога маладзіцаю
Нас павяла ў раён...
...І — паненкаю мястэчка
Ў тэлефонных правадах!..
...Ты між сосен, як між цётак —
Незамужніх маладзіц.
Васіль Макарэвіч
Хто з кім хоча парадніцца —
раскумекай-адгадай!
Вунь дарога-маладзіца
уцякае ў цёмны гай:
— Надакучылі парадкам
мне залёты-гарады.
Абдымайце, клёны, грабы —
нежанатыя дзяды!
І няхай разносяць плёткі
правады ва ўсе канцы,—
як за пазухай у цёткі,
мне між вамі, выдаўцы!