Песня
Плыве над Сожам вечар зялёны,
хваля ў бераг б’е.
Блукаю між таполяў і клёнаў.
Сумна без цябе.
Песня вясны — светлыя сны.
Коцяцца воды, ззяюць агні.
Цветам густым пеніцца сад.
Сніцца мне, сніцца родны пагляд.
Гавораць людзі: сэрца — не камень.
Адкажы вясне:
у парк цяністы зноў на спатканне
ты пакліч мяне.
Песня вясны — светлыя сны.
Коцяцца воды, ззяюць агні.
Цветам густым пеніцца сад.
Сніцца мне, сніцца родны пагляд.
Плыве над Сожам вечар зялёны.
Хваля ў бераг б’е.
Хаця б прынёс мне вецер залётны
вестку ад цябе.
Песня вясны — светлыя сны.
Коцяцца воды, ззяюць агні.
Цветам густым пеніцца сад.
Сніцца мне, сніцца родны пагляд.