Расцвітае Жужа ружай,
выбірае Жужа мужа:
каб прыгожы быў і чынны
меў кватэру,
і машыну,
дачу,
добрую пасаду
і салідную зарплату.
Многа хлопцаў ёсць на свеце...
Многа ў Жужы на прыкмеце
працавітых
і харошых,
знакамітых
і прыгожых...
Толькі ўсе яны не дужа
каб цікавіліся Жужай.