epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Жыта, ружа і палын

Хмара чорная не знае,

хто ёй — пасынак, хто — сын,

шчодра ў маі палівае

жыта, ружу і палын.

 

Сонца яснае не знае,

хто там — пасынак, хто — сын,

шчодра песціць, сагравае

жыта, ружу і палын.

 

І зіма не разбірае,

хто ёй — пасынак, хто — сын,

снежнай коўдрай укрывае

жыта, ружу і палын.

 

Хто больш родны, хто з іх лепшы

знаю, можа, я адзін:

жыта корміць,

ружа цешыць,

лечыць гаркатой палын.