Галубку
Рвуся я ў даль, дзе сонца жыве
З жыццятворным светам сваім,
Дзе па небе ракою плыве
Іскракідная пройма агню.
Рвуся я ў тую сінюю даль,
Што хавае ў тумане усё:
Непрытомную радасць, і жаль,
І парывы-жаданні людзей.
Рвуся я з усёй сілы-змагі,
Бо здаецца жыццё толькі там,
Дзе не ціснуць яго берагі,
Дзе яго не паганіць нішто.
Рвуся я ў даль, дзе сонца жыве,
Дзе усходняе неба гарыць;
Яго свет мяне вабіць, заве,—
З гэтым светам я звязан душой.
1912