epub
 
падключыць
слоўнікі

Джаўэн Роўлінґ

Гары Потэр і Філасофскі Камень

(альтэрнатыўны пераклад з ангельскай мовы)

І. Хлопчык, які застаўся жывы
ІІ. Зніклае шкло
ІІІ. Лісты невядома адкуль
IV. Брамнік
V. Дыягон Алея
VI. Падарожжа з платформы дзевяць і тры чвэрці
VII. Саратавальны капялюш
VIII. Настаўнік зеллеварства
ІХ. Апоўначны двубой
Х. Хэлоўін
ХІ. Квідытч
ХІІ. Люстэрка Урам
ХІІІ. Нікалас Фламель
ХІV. Норберт – нарвежскі грэбнеспінны
ХV. Забаронены лес
XVI. Вандроўка па-за люк
XVIІ. Чалавек а двух тварах


Для Джэсікі, якая любіць разнастайныя гісторыі,

для Анны, якая таксама іх вельмі любіць,

і для Дзі, што пачула гэту казку першай.

 

І. Хлопчык, які застаўся жывы

 

Містэр і місіс Дурслі, што жылі ў доме нумар чатыры па вуліцы Прайвет Драйв, маглі з гонарам заявіць, што яны, дзякуй Пану, былі цалкавіта звычайнай сям’ёй. І гэта былі апошнія людзі ад якіх вы б чакалі ўдзелу ў нечым дзівацкім, альбо таямнічым, бо Дурслі папросту не ўхвалялі падобнага глупства.

Містэр Дурслі – вялізарны, грузны чалавек, які амаль што ня меў шыі, затое меў агромістыя вусы, ён узначальваў фірму па вытворчасці дрыляў, якую назваў “Грунінгс”. Яго жонка наадварот была хударлявай светлавалосай жанчынаю з шыяй у два разы даўжэйшай за звычайную, што без праблемаў дазваляла ёй займацца сваёй улюбёнай развагаю – высунуўшыся па-над плотам, шпіёніць за суседзямі. Акрамя таго містэр і місіс Дурслі мелі малога сыны Дадлі, якога лічылі самым найвыдатнейшым хлопчыкам у свеце.

Але ж адну таямніцу Дурслі ўсё-ткі мелі і вельмі баяліся, што аб ёй хтось даведаецца. Дурслі не вытрымалі, калі б хто з іх знаёмых ці суседзях здагадаўся бы аб Потэрах. Місіс Потэр была радной сястрою місіс Дурслі, але яны не бачыліся ўжо колькі год. Місіс Дурслі ўвогуле рабіла выгляд, што ня мае аніякай сястры, таму што місіс Потэр і яе нікчэма-муж былі самымі недурслійнымі людзмі, якіх толькі мажліва было сабе ўявіць. Дурслі з дрогатам уяўлялі сабе, што скажуць суседзі, калі Потэры раптам апынуцца на іх вуліцы. Адзінае што Дурслі ведалі аб сваяках, тое што Потэры таксама мелі малога сына і той был яшчэ адной нагодаю ніколі не сустракацца з Потэрамі, каб пазбавіць Дадлі ад кампаніі падобных дзяцей.

У шэры і сумны аўторак, калі пачалася нашая гісторыя, Дурслі прачнуліся і нішто пад пахнурным небам знадворку не казала аб тым, што па ўсёй краіне адбываецца нешта дзіўнае і незвычайнае. Містэр Дурслі, збіраючыся на працу варкатаў сабе пад нос, завязваючы свой самы нудны гальштук, а місіс Дурслі непадалёк шчасліва пераказвала яму плёткі, змагаючыся пасадзіць падняўшага лямант Дадлі на яго высокае крэсла.

Ніхто з іх не заўважыў, як міма іх вакна пранеслася вялізная няясыць.

А палове на восьмую містэр Дурслі ўзяў свой партфель, цмокнуў жонку і паспрабаваў пацалаваць на развітанне Дадлі, але прамазаў, паколькі той у гэты момант гістэрыў і раскідваў па сценах аўсяную кашу са сваёй талеркі.

- Гарэза малая,- усміхнуўся містэр Дурсі і выйшаў надорак і сеўшы ў машыну выехаў па-за межы дома нумар чатыры.

Першую прыкмету таго, што тварыцца нешта асаблівае Дурслі заўважыў, калі на рагу вуліцы ўбачыў котку, што чытала мапу. Спачатку містэр Дурслі не звярнуў на гэта ўвагі, але, апамятаўшыся тузануў галавой у яе бок. І ўбачыў на рагу Прайвет Драйв толькі звычайную паласатую котку без аніякіх прыкмет мапы. Як гэта сталася? Напэўна, гульні светлавых блікаў, вырашыў Дурслі. Міргаючы ён утаропіўся на котку, тая таксама глядзела яму ў вочы. Дурслі заехаў на гару, праз люстэрка працягваючы сачыць за коткай. Тая чытала шыльду Прайвет Драйв на другім баку вуліцы – не яна папросту глядзела на вывеску, бо коткі ня ўмеюць чытаць ані мапы, ані вывескі. Містэр Дурслі патрос галавой, змагаючыся выкінуць адтуль котку і ўвесь шлях да гораду думаў толькі аб вялізным заказе на дрылі, які спадзяваўся сёння атрымаць.

Але на ўскрайку гораду нешта іншае прымусіла дрылі выкінуцца з яго розуму. Стоячы ў звычайным ранкавым заторы Дурслі не мог не заўважыць безліч дзіўна апранутых людзей. Людзей у старажытных мантыях. Містэр Дурслі страшэнна не любіў тых, хто апранаўся па дзівацку – што за вопрадка ў гэтых юнакоў. Дурслі вырашыў, што гэта нейкая новая моладзевая мода. Ён пачаў стукаць пальцамі па стырну і тут яго погляд супыніўся на колькіх дзіваках, што стаялі побач і аб нечым узбуджана шапаталіся. Містэр Дурслі з абурэннем заўважыў, што сярод іх былі не толькі юнакі. Адзін з дзівакоў, яўна старэйшы за самога Дурслі, быў апрануты ў смарагдава-зялёную мантыю. Гэта ўзнервавала яго. Але тут Дурслі прыйшло да галавы, што гэта нечыя дурныя фокусы – а людзі збіраюць на штосьці ахвяры. Напэўна так яно і было. Тут аўтамабільная плынь рушыла з мёртвай кропкі і, калі праз колькі хвілінаў Дурслі заехаў на грунінгаўскую паркоўку, ён зноўку думаў толькі аб сваіх дрылях.

Містэр Дурслі, як і заўжды сядзеў у сваім кабінэце на дзесятым паверсе спіной да вакна і калі б ён гэтага не зрабіў, гэтай раніцай яму было б даволі цяжка засяродзіцца на сваіх дрылях. Ён не мог бачыць, што за вакном, сярод дня, гойсалі шматлікія совы, але ж гэта бачыла безліч мінакоў, што, задраўшы галовы і раскрыўшы рты, стаялі сярод вуліцы і назіралі за птушкамі. Большасць з людзей раней не бачыла соў нават у ночы. Аднак містэр Дурслі правёў звычайны, вольны ад соў ранак. Ён пяць разоў накрычаў на падначаленных, зрабіў колькі важных тэлефанаванняў, зноўку трошкі пакрычаў. Абедзенны час, ён сустрэў у цудоўным настроі. Дурслі вырашыў размяць косткі і схадзіць па прысмакі ў булачню на супрацьлеглым баку ад яго офісу.

Ён ужо забыўся аб людзях у мантыях, калі раптам ўбачыў колькасць ля булачні. Праходзячы міма, Дурсі са злосцю паглядзеў на іх. Невядома чаму, але дзівакі прымусілі яго занепакоіцца. Яны працягвалі аб нечым ўзбуджана шапатацца і Дурслі не заўважыў ані ў кога з іх нават намёку на кружку для збору ахвяраў. Калі на зваротным шляху Дурслі, сціскаючы ў руке вялізны пакет з вялізным пончыкам, зноў прамінаў дзівакоў ён пачуў колькі слоў з іх размовы.

- Потэры, гэта праўда, я чуў што...

- ... так, іх сын – Гары...

Містэр Дурслі скамянеў. Яго ахапіў жах. Ён паглядзеў у бок шаптуноў, быццам жадаў ім нешта сказаць, але перадумаў.

Ён маланкаю кінуўся праз дарогу, паспяшаў у свой кабінэт, загадаў секратарцы не турбаваць яго і ўжо амаль скончыў набіраць свой хатні нумар, але супыніўся. Ён паклаў слухалку на тэлефон, разгладзіў свае вусішчы і падаў разважаць... Не, ня трэба дурыць. Потэр не такое ўжо рэдкае прозвішча. Ён упэўніў сябе, што безліч людзей маюць гэткае ж прозвішча і сына Гары. Больш таго, ён нават ня быў упэўнены, што яго пляменніка клічуцб Гары, Дурслі ніколі не бачыў хлопца. Мабыць яго клічуць Гарві. Альбо Гаральд. Навошта яму турбаваць жонку, якая і так губляе спакой пры любой згадке аб сястры. Дурслі не вінаваціў жонку... калі б ён сам меў такую сястру... але ж усе гэтыя людзі ў мантыях...

Увесь астатні дзень містэру Дурслі было амаль што немагчыма засяродзіцца на дрылях і калі а пятай вечара пакідаў офіс, ён быў настолькі расхваляваны, што папросту наштурхнуўся на кагосці стаялага ля ўваходу.

- Прашу прабачэння,- кінуў Дурслі маленечкаму дзядку, які ледзь не паваліўся на зямлю. Але праз імгненне-другое містэр Дурслі зразумеў, што чалавечак быў апрануты ў фіялетавую мантыю. Той здавалася ані не турбаваўся з таго, што яго толькі што ледзь не павалілі на зямлю. Наадварот, дзядок расцягнуўся ва ўсмешцы і рыпучым голасам, які прымусіў шмат каго з мінакоў азірнуцца, прамовіў:

- Не трэба прабачэнняў, мой даражэнькі, анічога ня здольна сёння парушыць мой настрой! Узрадуйцеся, Самі Ведаеце Хто, нарэшце памёр! Нават такі магл як вы, павінен гэта адсвяткаваць!

Стары абняў містэра Дурслі і сыйшоў прэчкі.

Дурслі, скамянеў. Яго толькі што абняў нехта з кім ён нават ня быў знаёмы. Таксама ён быў занепакоены тым, што яго назвалі маглам, што б гэта слова не азначала. Містэр Дурслі быў ашаломлены. Ён паспяшаў да машыны і ўвесь шлях да дому яму ў галаву прыходзілі розныя фантазіі. Ён ніколі не рабіў гэтага ранней, бо ніколі ў жыцці не ўхваляў фантазіявання.

Калі ён пад’ехаў да дому нумар чатыры, Дурслі ўбачыў нешта, што ані як не палепшыла яго настрой – гэта была тая ж самая паласатая котка, якую ён бачыў ранніцай. Цяпер яна сядзела на плоце атачаўшым сад містэра Дурслі. Ён быў упэўнены, што котка тая ж самая, бо пазнаў палоскі, нагадваючыя акуляры, вакол кацячых вачэй.

- Псік!- крыкнуў Дурслі.

Але котка ані варухнулася і толькі адаравала яго суровым позіркам. Містэр Дурслі здзівіўся, бо гэта аніяк не нагадвала звычайныя кацячыя паводзіны. Спрабуючы ўзяць сабе ў рукі ён увайшоў у хату. Дурслі, як ужо вырашыў ранней, анічога не сказаў жонке.

Місіс Дурслі правяла цалкам выдатны звычайны дзень. За вячэраю яна расказала мужу, што ў суседкі нейкія праблемы з дачкой, а Дадлі вывучыў новае слова (Ня буду). Містэр Дурслі імкнуўся паводзіць сябе, як заўжды. Калі Дадлі паклалі спаць, ён пайшоў у гасцёўню, каб паглядзець апошнія навіны.

-... і нарэшце, арнітолагі з усёй краіны заўважылі сёння вельмі дзіўныя паводзіны соваў. Гэтыя птушкі, якія звычайна палююць ноччу і ніколі не лятаюць пры дзённым святле. Але сёння з самога ранку іх заўважаюць па ўсёй краіне. Самыя вядомыя эксперты б’юцца над загадкай, чаму совы раптоўна змянілі свой рэжым дня,- вядучы навінаў усміхнуўся.- Вельмі загадкава. А цяпер Джым МакГафін з навінамі аб надвор’і. Джым, ці не абяцаюць ў ночы савінай залевы?

- Ну, Тэд,- адказаў метэаролаг,- аб гэтым мне нічога не вядома. Але не толькі совы паводзяць сябе дзіўна. Гледачы, якія жывуць алёка адно ад аднаго, з Кента, Ёркшыра і Дандзі паведамілі мне па тэлефоне, што замест абяцанага мной учора дажджу, яны бачылі ў небе сапраўдныя зорапады! Магчыма нехта ўжо пачаў святкаваць Ноч феерверкаў - але мае любыя, яна ж адбудзецца толькі на наступным тыдню! Аднак магу дакладна паведаміць, што сённяшняй ноччу нас чакае высокая вільготнасць.

Містэр Дурслі застыў у сваім фатэлі. Зорапады па ўсёй Брытаніі? Совы лятаюць удзень? На вуліцах дзіўныя людзі ў мантыях? І... і нехта шапатаўся аб Потэрах...

Місіс Дурслі ўвайшла ў гасцёўне з дзвума кубкамі гарбаты. Гэта было не надта добра, бо ён павінен быў спытаць яе аб нечым непрыемным. Дурслі нервова адкашляўся.

- Ммм... Пятунья, даражэнькая... Ці ты не чула ў апошні час што-небудзь аб сваёй сястры?

Як ён і баяўся, місіс Дурслі здзіўлена і раззлавана паглядзела ў яго бок. Нарэшце, яны ж з усяе моцы рабілі выгляд, што аніякай сястры не існуе.

- Ані,- рэзка адказала Пятунья мужу.- А чаму ты цікавішся?

- ну, сёння ў навінах паведамлялі пра нейкія дзівосы,- прамармытаў містэр Дурслі,- Совы... зорапады... і па горадзе сёння шлэндала шмат нейкіх дзівакоў...

- І што?- адрэзала місіс Дурслі.

- Ну я вырашыў... што гэта нейкім чынам павязана... з такімі... як яна.

Місіс Дурслі пачала смактаць гарбату праз сціснутыя вусны. Яе муж збіраўся з мужнасцю сказаць, што сярод дзівакоў узгадвалася прозвішча Потэр, але так і не адважыўся. Замест гэтага, ён, як толькі мог абыякава, спытаўся:

- Іх сын... ён жа аднагодак нашага Дадлі?

- Напэўна так,- халодна адказала місіс Дурслі.

- А як яго назвалі? Говард?

- Гары. З майго пункту гледжання, брыдкае, мужыцкае імя.

- Так,- адказаў містэр Дурслі, а яго сэца супынілася ад жаху.- Згодзен з табою.

Яны моўчкі пайшлі да спаць. Пакуль Пятунья была ў ваннай, яе муж крадком скочыў у спальню і паглядзеў у вакно на садовы плот. Котка ўсё яшчэ была там. Яна глядзела кудысь у бок Прайвет Драйв, быццам штосьці чакала.

А можа гэта яму прымроілася? Можа гэта аніяк не павязана з Потэрамі? А што калі не... калі ўсё ткі павязана... напэўна, яму немагчыма будзе гэта вытрымаць.

Дурслі ляглі. Пятунья адразу ж заснула, а вось яе муж яшчэ доўга не спаў, разважаючы над тым, што здарылася. Нарэце, ён заснуў суцешыўшы сябе думкаю, што нават калі сённяшнія падзеі неяк павязаны з Потэрамі, тыя не адважацца наблізіцца да яго хаты, бо добра ведалі як Дурслі ставяцца да ім падобных... Ён ня знайшоў прычыны, каб яго з Пятуньяй магчыма было ўцягнуць ў іхныя справы. Дурслі пазіхнуў і павярнуўся на бок. Гэта не павінна яго непакоіць...

Але ж як ён памыляўся.

Містэр Дурслі паглыбіўся ў трывожны сон, але гэтага нельга было сказаць аб котке, што сядзела на яго плоце. Яна не падавала ані прызнака дрымоты, а толькі нерухома, як статуя сядзела ўтаропіўшы вочы ў далёкі куток Прайвет Драйв. Котка нават не ўздрыганулася, калі на суседняй вуліцы грукнулі дзверы аўтамабіля ці калі па-над яе галавою праляцелі дзве савы. Была ўжо апоўнач, калі котка нарэшце варухнулася.

На рагу вуліцы, раптоўна, як быццам выскочыўшы з-пад зямлі, аб’явіўся чалавек. Котка хістнула хвастом, яе вочы зввузіліся і пачалі назіраць за прыбылым.

Аніхто падобны яму ніколі не аб’яўляўся на Прайвет Драйв. Чалавек быў высокім, хударлявым і вельмі старым, калі браць на ўвагу яго сівое валоссе і бараду настолькі доўгія, што былі засунуты за пас. Ён быў апрануты ў доўгую пурпуровую мантыю, якая краналася зямлі і яго вялізных са спражкамі і высокімі абцасамі ботаў. Чалавек хаваў свае светлыя, блакітныя вочы за акулярамі ў форме дзвух паўмесяцаў, а яго нос быў доўгім і крывым, быццам паламаны ня меньш чым два разы. Імя яго было Альбус Дамблдор.

Здаецца Дамблдор не разумеў, што анішто ў ім пачынаючы ад ботаў і скончваючы яго імем было не пажадана на гэтай вуліцы.. Ён быў заняты тым, што нешта шукаў у нетрах сваёй мантыі. Тут ён заўважыў, што за ім сочаць і зірнуў на котку, што працягвала глядзець на яго з іншака ўскрайку вуліцы. Здавалася сам яе выгляд пацешыў мужчыну.

- Я павінен быў здагадацца,- усміхнуўшыся прамармытаў ён.

Нарэшце ў адной з унутранніх кішэняў Дамблдор знайшоў, тое што шукаў. Гэта было нешта нагадваючае срэбную запальнічку. Мужчына адкрыў яе, падняў у паветра і пстрыкнуў. Бліжэйшы да яго ліхтар з невялічкім воплескам загас. Ён пстрыкнуў яшчэ раз і наступны ліхтар таксама страціў святло. Даблдор яшчэ дванаццаць разоў пстрыкаў сваёй загаснічкай пакуль адзінымі светлавымі плямамі не апынуліся каціныя вочы. Каліб нехта, нават місіс Дурслі са сваімі вочкамі-пацеркамі зазірнуў у вакно, ён не змог бы ўбачыць анічога з таго што дзеялася на тратуары пад яе вокнамі. Дамблдор паклаў загаснічку назад у кішэню і рушыў у напрамку дома нумар чатыры. Ён супыніўся ля плота ў тым месцы дзе сядзела котка, але нават не зірнуў у яе бок. Аднак праз колькі часу ён прамовіў.

- Дзіўна бачыць вас тут, прафеср МакГонагал.

Ён павярнуў галаву, жадаючы ўсміхнуцца котке, але той ўжо не было. Замест яе стаяла суровага выгляду жанчына, якая мела акулярцы, гэткай жа квадратнай формы, як плямы вакол каціных вачэй. Дамблдор абдараваў яе ўсмешкай. МакГонагал была апранута ў смарагдавы плашч, а яе валоссе было собрана на патыліцы ў тугі пучок. Яна выглядала моцна раззлаванай.

- Адкуль вы здагадаліся, што гэта яе?- спыталася прафесар.

- Мая вы даражэнькая, я ніколі не бачыў котак, якія сядзелі бы так нерухома.

- Паглядзела б я на вас, калі б вы прасядзелі ўвесь дзень на халодным цагляным плоце.

- Увесь дзень? Калі ўсе астатнія святкавалі? Я павінен быў завітаць на дзесятак вечарын, пакуль трапіў сюды.

Прафесарка Макгонагал пачала раззлавана фыркаць.

- Усеагульнае святкаванне, так?- раздражнённа прамовіла яна.- Думаеце яны хоць трохі думаюць аб асцярожнасці, ані... нават маглы заўважылі, што адбываецца нешта дзіўнае. Я чула гэта ў іх навінах,- прафесарка хістнула галавой, у бок цёмных вокан Дурслі.- Зграі соў... падаючыя зоркі. Яны што, лічаць маглаў зусім дурнымі? Яны павінны былі заўважыць і заўважылі. Зорапад ў Кенце... зразумела ж гэта справа рук Дзедалуса Дзігла. Ён ніколі ня быў асабліва разумным.

- Ня трэба іх вінаваціць,- лагодна адказаў Дамблдор.- Апошнія адзінаццаць год у нас было замала падстаў дзеля святкавання.

- Так, я памятаю,- раздражнённа прамовіла МакГонагал.- Але ня трэба з-за гэтага губляць розум. Сярод дня аб’яўляюцца на вачах у маглаў, каб абменьвацца плёткамі і нават не здагадаўшыся апрануцца ў іхнюю вопрадку.

Яна едка зірнула на Дамблдора, чакаючы, што ён нешта адкажа, але той маўчаў, таму прафесарка працягвала:

- Выдатна было, калі б у дзень знікнення Самі Ведаеце Каго, маглы даведаліся б аб нашым існаванні. Ці вы лічыце ён сапраўды знік, Дамблдор?

- Здаецца так,- адказаў Дамблдор,- І мы павінны адсвяткаваць гэта. Ці не жадаеце шэрбетавых цытрынак?

- Чаго?

- Шэрбетавых цытрынак. Гэта адзін з маіх улюбённых маглаўскіх ласункаў.

- Дзякуй, ня трэба,- рэзка адказала прафесарка МакГонагал, быццам лічыла, што зараз не самы лепшы час для шэрбетавых цытрынак.- Як я ўжо казала, тое што Самі Ведаеце Хто знік...

- Вы, мая даражэнькая, безумоўна разумная асоба і я не разумею, чаму вы не называеце яго імя? Усе гэтыя “Самі Ведаеце Хто” сапраўднае глупства. Я вось ужо на працягу адзінаццаці год змагаюся з тым, каб яго называлі сапраўдным імем – Вальдэморт,- прафесарка МакГонагал уздрыганулася, але Дамблдор, які ў гэты час спрабаваў адклеіць адну ад другой дзве цытрынкі, здаецца не заўважыў гэтага.- Калі мы будзем працягваць называць яго Самі Ведаеце Хто, гэта толькі яшчэ больш усё заблытае. Таму не бачу падставаў, каб не называць Вальдэморта яго імем.

- Так, я ведаю што няма,- напалову раздражнённа, напалову захопленна адказала прафесарка.- Але вы іншая справа. Усім вядома, што вы былі адзіным каго Самі Ведаеце Х... добра, Вальдэморт... сапраўды баяўся.

- Вы перабольшваеце,- халодна адказаў Дамблдор,- я ніколі ня меў столькі моцы, як Вальдэморт.

- Толькі таму, што вы... ну... зашляхетны, каб карыстацца чымсь падобным.

- Як добра, што зараз цёмна. Я не чырванеў гэтак ажно з тых часоў, калі мадам Помфры сказала мне, што ёй спадабаліся мае новыя навушнікі.

Прафесарка МакГонагал узняла на Дамблдора свае вострыя вочкі і прамовіла:

- Совы сярод дня анішто ў параўнанні з чуткамі, што лунаюць па наваколлі. Вы ведаеце што кажуць людзі? Чаму ён знік? Што, нарэшце, супыніла яго?

Здавалася адзінай прычынаю па якой прафесарка прасядзела ўвесь дзень на халодым плоце ў каціным абліччы было жаданне абмеркаваць чуткі з Даблдорам. Яна, ані як котка, ані як жанчына не свердлавала Дамблдора вачыма так, як зараз. Было зразумела, што яна не паверыць таму, што кажуць “усе” ажно пакуль Дамблдор не падцвердзіць, што гэта праўда. Аднак ён засяродзіўся на спажыванні шэрбетных цытрынак і нічога не адказаў.

- Кажуць,- выціснула прафесарка з сябе,- што мінулай ноччу Вальдэморт завітаў у Лагчыну Годрыка. Што ён шукаў Потэраў. І што Лілі і Джэймс... што... што яны... загінулі.

Дамблдор штурхнуў галавой, прафесарка МакГонагал вохнула.

- Лілі і Джэймс... не магу ў гэта паверыць... не жадаю ў гэта верыць... Вох, Альбус...

- Ведаю... ведаю,- цяжка адказаў Дамблдор, гладзячы яе па плячу.

- І гэта не ўсё,- з дрыготкай у голасе працягвала прафесарка.- Кажуць, ён жадаў забіць маленькага сына Потэраў – Гары, але... не здолеў. Не здолеў забіць маленькага хлопчыка. Ніхто ня ведае чаму, але кажуць, што калі ў яго не атрымалася забіць Гары, яго моц неяк сапсавалася... таму ён і знік.

Дамблдор хмура кіўнуў.

- Гэта... гэта праўда?- заікаючыся прамовіла МакГонагал.- Ён нарэшце пераможаны... пасля ўсіх тых, каго ён забіў... ён не адолеў маленькага хлопчыка? Гэта дзіўна... пасля ўсіх спробаў супыніць яго... але, у імя Неба, як Гары атрымалася застацца жывым?

- Мы можам толькі здагадвацца,- адказаў Дамблдор,- але ніколі не даведаемся аб праўдзе.

Прафесарка дастала з кішэні карункавую хустачку і выцерла схаваныя за акулярамі вочы. Дамблдор моцна ўцягнуў паветра, калі дастаў з кішэні вязізны залаты гадзіннік і зірнуў на яго. Гэта быў вельмі дзіўны гадзіннік, ён меў дванаццаць стрэлак, але ня меў аніякіх лічбаў, замест іх па ўскрайку цыферблату рухаліся маленечкія планеткі. Але напэўна Дамблдор ведаў, як ім карыстацца, таму зірнуўшы на гадзіннік, ён зноў паклаў яго ў кішэню і прамовіў:

- Нешта Хагрыд спазняецца. Мяркую менавіта ён паведаміў табе, дзе мяне шукаць.

- Так,- адказала прафесарка.- І я не ўяўляю, якая прычына вашага знаходжання тут?

- Я збіраюся пакінуць яго ў цёткі з дзяцькам. Яны адзіныя сваякі, што ў яго засталіся.

- Вы маеце на ўвазе... вы ж не кажыце пра людзей якія жывуць у гэтым доме?- залямантавала прафесарка і скочыўшы на ногі казала ў напрамку дому нумар чатыры.- Дамблдор – ты не зробіш гэта. Я назірала за гэтымі людзмі ўвесь дзень. Ты не знойдзеш людзей, лад жыцця якіх меньш за усё падобны да нашага. А іх сын... я бачыла, як ён біў матку нагою увесь час пакуль яны ішлі па вуліцы, лямантам патрабуючы ў яе салодкага. І сярод іх павінен жыць Гары Потэр!

- Для яго гэта самае лепшае месца,- цвёрда адказаў Дамблдор.- Яго цётка і дзядзька растлумачуць яму ўсё, калі ён будзе крыху старэйшым. Я напісаў ім ліст.

- Ліст?- зноўку сядаючы на сцяну, слабым голасам прамовіла МакГонагал.- Дамблдор, мяркуеш, гэта можна растлумачыць у лісце? Гэтыя людзі ніколі не зразумеюць яго! Ён будзе вядомым... легендарным... не здзіўлюся, калі ў будучым гэты дзень будзе святкавацца, як Дзень Гары Потэра... аб ім будуць напісаны кнігі... і кожны дзіцёнак ўва ўсім свеце будзе ведаць яго імя!

- Менавіта,- адказаў Дамблдор, сурова гледзячы на прафесарку праз свае акуляры-паўмесяцы.- І гэтага хопіць, каб хлопчык згубіў галаву. Быць знакамітым ранней, чым навучыцца хадзіць і размаўляць. Вядомым праз тое, што нават не памятаеш. Хіба не разумееш, што будзе значна лепей, калі ён будзе жыць як мага далей ад нас, пакуль не будзе здатны зразумець кім ён ёсць?

Прафесарка адкрыла было рот, каб запярэчыць, але паразважаўшы, стрымалася і толькі прамовіла:

- Так... так, ты маеш рацыю. Але, Дамблдор, як ён сюды трапіць?- прафесарка раптоўна зірнула на яго мантыю, быццам чакала, што Гары схаваны пад ёй.

- Яго прывязе Хагрыд.

- Думаеш гэта... разумна... давяраць Хагрыду настолькі важную справу?

- Я даверыў бы Хагрыду, нават ўласнае жыццё,- адказаў Дамблдор.

- Я не кажу, што ён не здатны да падобнай працы,- з неахвотаю прамовіла МакГонагал,- але ж вы добра ведаеце, насколькі ён неабачлівы. Ён заўсёды... што гэта?

Ціхі гуд парушыў навакольную цішыню. Гуд нарастаў. Дамблдор і МакГонагал азірнулі вуліцу ўва ўсе бакі, але там не была ані прызнака набліжаючыхся фар. Нарэшце, калі гуд перарос на равенне, яны зірнулі ў неба... агромісты матацыкл знізіўся з паветра і прызямліўся паблізу.

Але ж наколькі агромістым ня быў матацыкл, ён усёроўна быў надта малы для чалавека, што сядзеў на ім вершкі. Ён быў амаль у двая вышэй і ня меньш чым ў пяцёра шырэйшым за звычайнага чалавека. Ён здаваўся вялізарней чым трэба і да тагож здаваўся вельмі дзікім. Ён меў доўгія кудлатыя чорныя валасы і бараду, што хавала амаль што ўвесь яго твар. Яго далоні былі памерам з вечкі сметніка, а ногі ў скураных ботах нагадвалі маленькіх дзельфінятаў. У сваіх агромістых руках ён трымаў звязаную ў скрутак коўдру.

- Хагрыд,- з палёгкаю прамовіў Дамблдор.- Нарэшце. А дзе ты ўзяў матацыкл?

- Пазычыў, прафесар Дамблдор, сэр,- адказаў волат, асцярожна злязаючы,- у маладога Сірыюса Блэка. Я прывёз яго.

- Былі праблемы ў дарозе?

- Ні, сэр... Дом амаль разбураны, але я паспеў выцянуць Гары, да таго, як пачлі сходзіцца маглы. Ён паснуў, калі мы ляцель над Брысталем.

Дамблдор і МакГонагал пачалі развязваць скрутак. Усярэдзіне яго моцна спаў малы хлопчык. На яго ілбе за смаліста чорнаю чупрынаю выразна быў бачны невялічкі парэз у выглядзе маланкі.

- Гэта сюды..?- прашапатала МакГонагал.

- Так,- адказаў Дамблдор.- І цяпер на ўсё жыццё застанецца шнар.

- І ты не можаш, штось з гэтым зрабіць, Дамблдор?

- Нават калі б змог, не зрабіў бы. Шнары бываюць вельмі карыснымі. Я сам, вышэй левага калена маю шнар, які з’яўляецца дакладнай копіяй лонданскага метро. Ну... дай яго мне, Хагрыд... мы павінны скончыць нашую справу.

Дамблдор узяў Гары на рукі і павярнуўся ў бок дурслеўскага дому.

- Ці можна мне... ці можна мне развітаць з ім, сэр?-спытаў Хагрыд.

Ён схіліў сваю агромістую галаву над хлопчыкам і адараваў яго чымсці падобным на вельмі калючы пацалунак. Пасля чаго Хагрыд пачаў выць, як той паранены сабака.

Цсссс!- шыкнула МакГонагал.- Ты пабудзіш маглаў.

- П-п-прабачць,- енчыў Хагрыд, выцягваючы з кішэні вялізную хусцінку,- Але, я нь-нь-не магу вытрымаць гэт... Лілі і Джэмс памёрлі... а бедны маленькі Гары будзь жыць з магламі...

- Так, так, Хагрыд, мне таксама вельмі сумна, але стрымай сябе, ці нас заўважаць,- прашапатала прафесарка, асцярожна паляпваючы Хагрыда па плячы. А Дамблдор у гэты ж час, перашагнуў нізенькую загароджу і наблізіўся да ўваходу у дом. Ён асцярожна паклаў Гары на ганку, выцягнуў з пад мантыі ліст, паклаў яго між складкамі коўдры і вярнуўся да астатніх. Яшчэ хвіліну яны ўтраіх працягвалі глядзець на скрутак. Плечы Хагрыда трэсліся, а прафесарка МакГонагал сурова жмурылася, а святло, што заўжды струмянілася з яскравых вачэй Дамблдора, цяпер кудысьці знікла.

- Вось,- нарэшце сказаў Дамблдор.- Мы больш ня маем нагоды тут заставацца. Прапаную пайсці і таксама далучыцца да агульнага святкавання.

- Так,- глуха вымавіў Хагрыд.- Але на пачатку мне трэб вярнуць матацыкл. Дабранч прафесар МакГонагал, прафесар Дамблдор, сэр.

Выціраючы рукавам слёзы на вачах, Хагрыд ускочым на матацыкл, рыўком націснуў на педаль і паддаўшы газу адляцеў у начное неба.

- Спадзяюся хутка ўбачымся, прафесар МакГонагал,- кіўнуўшы галавой сказаў Дамблдор, прафесарка высмаркалася ў адказ.

Дамблдор развярнуўся і крочыў прэчкі. Дайдзя да рогу ён спыніўся і дастаў з кішэні срэбную загаснічку. Ён клацнуў загаснічкай яшчэ раз і дванаццаць шароў святла павярнуліся ў свае ліхтары, напоўніўшы Прайвет Драйв сваім памаранчавым святлом. Развярнуўшыся, Дамблдор убачыў паласатую котку, што забягала за рог у суседнім баку вуліцы і паўраскрыты скрутак коўдры на ганку дому нумар чатыры.

- Жадаю поспехаў, Гары,- прамармытаў ён. Ён развярнуўся на абцасах і свістнуўшы мантыяй сыйшоў.

Ветрык лагодна церабіў жывыя загароджы на расхінуўшайся пад чарнільным небам Прайвет Драйв – апошнім месцы дзе маглі адбыцца хоць якія дзівосы. Гары Потэр не прачынаючыся развярнуўся ў сваёй коўдры. Адна яго ручка сціснула ліст, што ляжаў разам з ім. Ён спаў і ня ведаў таго, што быў асабістым, быў знакамітасцю; ня ведаў што праз колькі гадзін ён будзе пабуджаны лямантам місіс Дурслі, якая адкрые ўваходныя дзверы, каб паставіць на ганак колькі бутэлек для малочніка; што бліжэйшыя колькі тыдняў правядзе пад штуршкамі і шчыпкамі свайго стрыечанага брата Дадлі...Ён ня мог ведаць, што па ўсёй краіне сям там патаемна сустракаюцца людзі, што падымаюць свае келіхі прамаўляючы:

- За Гары Потэра! За хлопчыка, які застаўся жывы!

 

ІІ. Зніклае шкло

 

З моманту, калі прачнуўшыся Дурслі знайшлі на ганку свайго пляменніка прайшло амаль дзесяць год, але Прайвет Драйв практычна не змянілася. Сонца асвятліла сваім праменнем усё такі ж ладны сад, запаліла латунную шыльду з нумарам чатыры на дзвярах дурслеўскага дому і пракралася ў гасцёўню, што была амаль такой самай, як ў тую ноч, калі містэр Дурслі бачыў па тэлевізары трыкляты рэпартаж аб совах. Толькі фатаграфіі на каміннай паліцы казалі аб тым, колькі з таго моманту прамінула часу. Дзесяць год таму на ёй было шмат фатаграфій нечага, што нагадвала пляжны мяч, апрануты ў рознакаляровыя капялюшыкі. Але Дадлі Дурслі больш ня быў немаўлёў. Цяпер з фатаграфій глядзеў буйны светлавалосы хлопец, што ехаў на сваім першым ровары, катаўся на кірмашовай каруселі, гуляў з бацькам ў камп’ютэрныя гульні ці быў з маці, якая абдымала і цалавала сына. Але ў пакоі анішто не казала пра тое, што ў доме жыў яшчэ адзін хлопчык.

Тым ня меньш Гары Потэр працягваў жыць ў гэтым доме. Цяпер ён спаў, але сніць яму засталося не доўга. Прачнулася яго цётка Пятунья і яе пранізлівы голас быў першым дзённым шумам.

- Уставай! Прачынайся! Хуценька!

Уздрыгануўшыся Гары прачнуўся. Цётка зноўку пастукала ў дзверы.

- Прачынайся!- правішчала яна. Гары пачуў, як цётка пайшла на кухню, а потым стук патэльні аб пліту. Хлопчык развярнуўся на спіну і паспрабаваў прыпомніць сон, які толькі што сніў. Сон быў такі добры, у ім Гары ехаў на лятаючым матацыкле і ў яго было дзіўнае пачуццё, што гэты сон ён ўжо бачыў раней.

Цётка зноў падыйшла да яго дзвярэй.

- Ці ты прачнуўся?- запатрабавальна сказала яна..

- Амаль што,- адказаў Гары.

- Паспяшайся, я хачу каб ты прыглядзеў за беконам. І, барані цябе Бог, калі ён падгарыць. Я жадаю, каб ў Дадлікаў дзень нараджэння ўсё было ідэальным.

Гары вохнуў.

- Ты нешта сказаў?- праз дзверы рэзка спыталася цётка.

- Ані, нічога...

- Дзень нараджэнне Дадлі... як ён мог забыцца пра яго. Гары павольна падняўся з ложку і пачаў шукаць шкарпэткі. Гары знайшоў іх пад ложкам, выцягнуў з адной павука і нацягнуў на ногі. Да павукоў ён звыкся, бо камора пад лёсвіцай дзе ён жыў імі проста кішэла.

Апрануўшыся, Гары рушыў на кухню. Амаль увесь стол быў завалены падарункамі. Здаецца Дадлі атрымаў у падарунак новы камп’ютэр, які вельмі жадаў. Не кажучы пра новы тэлевізар і гоначны ровар. Навошта Дадлі гоначны ровар заставалася для гары загадкай, бо ён дакладна ведаў, што яго стрыечаны брат ненавідзіў займацца спортам... калі не лічыць біццё каго-небудзь. Любімай ахвяраю Дадлі зразумела ж быў сам Гары, еле яго зрэдку атрымлівалася злавіць. Негледзячы ані на што, Гары быў вельмі хуткім.

Магчыма паўплывапла жыццё ў цёмнай каморы, але для свайго ўзросту Гары быў надта маленькім і хударлявым. Больш таго, Гары выглядаў яшчэ меньшы і яшчэ больш нязграбнейшым, бо быў вымушаны насіць старую вопрадку Дадлі, а той быў прыблізна ў чатыры разы большым. Гары меў хударлявы твар, гузаватыя каленкі, чорныя валасы і зялёныя вочы. Ён насіў круглыя акуляры шмат разоў абмотаныя скотчам, бо Дадлі любіў біць Гары па носе. Адзінае, што сапраўды падабалася Гары ў сваёй знешнасці, быў танюткі шнар у выглядзее маланкі на ілбе. Шнар гэты быў яго колькі хлопчык сябе памятаў і першае, аб чым ў свой час Гары спытаўся ў цёткі Петуньі было, як ён атрымаў гэты шнар.

- У аўтакатастрофе, падчас якой загінулі твае бацькі,- адказала яна.- І не лезь з пытаннямі.

- Не лезці з пытаннямі – гэта было галоўнае правіла, спакойнага жыцця з Дурслі.

Дзядзька Вернан завітаў на кухню, калі Гары перагортваў бекон.

- Прычашыся!- гыркнуў ён, замест ранішняга прывітання.

Прыкладна раз на тыдзень, дзядзька Вернан, вызіраў з-за сваёй газэты і крычаў, што хлопцу трэба падстрыгчыся. Гары напэўна хадзіў у цырульню часцей, чым ўсе астатнія хлопцы з яго класы, разам, але гэта ня мела аніякай карысці, яго валоссе працягвала быць раскудлочаным.

Гары працягваў смажыць яечню, ажно пакуль на кухню, разам з маці не завітаў Дадлі. Ён быў вельмі падобны на дзядзьку Вернана. У яго быў тлусты ружовы твар, маленькія вадзяністыя блакітныя вочкі, шыя ў Дадлі адсутнічала, а густыя светлыя валасы гладка ляжалі на яго моцнай, тоўстай галаве. Цётка Пятунья любіла казаць, што Дадлі падобны на анёлка... але Гары здавалася, што ён больш нагадвае парсюка ў парыку.

Гары расклаў талеркі з яечней і бэконам на стале, што было не надта лёгка, бо той быў ушчэнт закладзены падарункамі. Дадлі тым часам пералічыў свае падарункі. Яго твар прасякла лютасць.

- Трыццаць шэсць,- прамовіў ён зірнуўшы на бацькоў.- На два меньш, чым у мінулым годзе.

- Сонейка, ты напэўна не заўважыў падарунак ад цётачцы Мардж, вось ён, за вялізным падарункам ад мамы з татам.

- Добра, трыццаць сем,- сказаў Дадлі, яго твар пачаў барвянець. Заўважыўшы набліжаючуюся гістэрыку, хары як мага хутчэй пачаў заглынаць свой бекон, на той выпадак, калі Дадлі вырашыць перакуліць стол.

Цётка Пятунья таксама здагадалася аб набліжэнні небяспекі таму хутка выпаліла:

- А калі будзем у горадзе, мы набудзем табе яшчэ два падаруначкі. Як табе, салодзенькі мой. Два дадатковых падарункі. Добра?

Дадлі пачаў разважаць. Бачна было, што для яго гэта цяжкая праца. Нарэшце, ён павольна прамовіў:

- І ў мяне будзе трыццаць... трыццаць...

- Трыццаць дзевяць падарункаў, любы,- падказала цётка Пятунья.

- Ну,- Дадлі цяжка сеў і схапіў бліжэйшую талерку,- добра, згодзен.

Дзядзька Вернан усміхнуўся.

- Малы гарэза патрабуе столькі грошаў, колькі насамрэч каштуе, зусім як бацька. А маё ты дзіця,- ён ускудлаціў дадліну фрэзуру.

У тое ж імгненне зазваніў тэлефон. Цётка Пятунья выйшла з кухні, а Гары з дзядзькам засталіся назіраць, як Дадлі разгортвае пакункі з роварам, кінакамерай, радыёкіраваным самалёцікам, шаснаццацю новымі камп’ютернымі гульнямі і відаком. Калі Дадлі расрываў пакунак з залатым наручным гадзіннікам у кухню вярнулася цётка, яе твар быў раззлаваным і занепакоенным адначасова.

- Дрэнныя навіны, Вернан,- сказала яна.- Місіс Фіг паламала нагу і ня зможа з ім пасядзець.- Цётка штурхнула галавою ў гарын бок.

Вусны Дадлі расчыніліся ад жаху, а гарына сэрца радасна закалацілася. Штогод, на дадлін дзень нараджэння, дзядзька з цёткай везлі сына і яго сябрукоў у горад, дзе вадзілі на атракцыёны, па гамбургер барах ці кіно. І штогод Гары быў вымушаны на гэты час заставацца з місіс Фіг – паўзвар’яцелай бабуляй, што жыла праз дзве вуліцы ад Дурслі. Гары ненавідзеў яе дом. Ён быў увесь прасмярдзелы капустай, а сама місіс Фіг штораз прымушала яго глядзець фатаграфіі катоў, якімі яна ў свой час валодала.

- Ну што?- спыталася цётка, люта, быццам ён сам быў у гэтым вінаваты, гледзячы на Гары. Хлопчык разумеў, што павінен шкадаваць аб зламанай наге місіс Фіг, але гэты было ня лёгкай справай. Асабліва калі ён прыпамінаў, што праміне год, перш чым ён зноў убачыць Цібіса, снежыка, Містэра П’юза і Тафці.

- Можа затэлефануем Мардж?- прапанаваў дзядзька.

- Не кажы ерунды, Вернан. Яна ненавідзіць хлопца.

Дурслі часта размаўлялі пры Гары так, быццам яго не было, ці ён быў гідкім кавалкам бруду не здольным іх зразумець.

- А што наконт, як яе, тваёй сяброўкі – Івон?

- Яна адпачывае на Маёрцы,- адгыркнулася цётка.

- Вы ммаглі бы пакінуць мяне тут,- з надзеяй прапанаваў Гары. Тады б ў яго з’явілася магчымасць паглядзець па тэлевізары тое, што захочацца, а мабыць і пагуляць на камп’ютэры Дадлі.

Цётка Пятунья зірнула на яго з такім тварам, нібы з’ела лімон без цукру.

- І вярнуўшыся знайсці замест дому руіны?- гыркнула яна.

- Я не збіраюся падрываць дом,- сказаў Гары, але ніхто яго не слухаў.

- Прыйдзецца ўзяць яго ў заапарк,- павольна прамовіла цётка,-... і пакінуць у машыне.

- Машына зусім новая, я не пакіну яго ў ёй...

Дадлі пачаў поцна раўці. Канечне ён быў ужо занадта дарослым, каб плакаць па сапраўднам, але ведаў, варта яму зморшчыцца і загаласіць, маці зробіць дзеля яго, што заўгодна.

- А мой ты любасенькі Дадлінятачка, не плач, мама не дазволіць яму сапсаваць табе такі асаблівы дзень!- усклікнула Пятунья, кінуўшыся на шыю сыну.

- Я... не... хачу... каб ён... ехаў... з намі!- енчыў Дадлі, паміж няшчырымі ўсхліпамі.- ён заўжды ў-усё псуе!- праз шчыліну ў мацярынскіх руках Дадлі адараваў Гары гідкай усьмешкай.

Тут нехта пазваніў у дзверы.

- А, Божачкі, яны ўжо тут!- у адчаі ўсклікнула цётка. Праз хвіліну на кухню завітаў Пірс Полкіс хударлявы хлопчык з пацукападобным тварам у суправаджэнні сваёй маткі. Ён быў адным з тых, хто звычайна трымалі за рукі тых, каго біў Дадлі. Пры аб’яўленні сябра, той імгненна прыпыніў енчыць.

Праз поўгадзіны, адмаўляючыйся верыць свайму шчасцю Гары, сядзеў на задняй сядушцы дурсіўскай машыны, разам з Пірсам і Дадлі. Ён ехаў у заапарк першы раз за ўсё жыццё. Цётка з дзядзькам так і не вырашылі, што з ім рабіць. Таму перш чым ўвайсці ў заапар Вернан адвёў Гары ў бок.

- Я папярэджваю цябе, хлопча,- прамовіў ён устыч прытуліўшы свой барвяны твар да гарынага,- папярэджваю... адна твая брыдота... што заўгодна... і ты не пакінеш камору ажно да Калядаў.

- Я нічога не збіраюся рабіць,- адказаў Гары, сапраўды, ані...

Але дзядзька яму не паверыў. Як і заўжды.

Справа ў тым, што вакол Гары заўжды дзеялісь розныя дзіўныя рэчы і бескарысна было тлумачыць Дурслі, што ён не жадаў, каб яны сталіся.

Аднойды, калі цётке Петуньі набрыдла, што Гары вяртаецца з цырульні так, быццам і не заходзіў туды, яна ўзяла кухонныя нажніцы і абскубала хлопца амаль што нагала, пакінуўшы толькі чубок, каб прыхаваць “гэты жахлівы шнар”. Дадлі ледзь не звар’яцеў са смеху, а Гары амаль не заснуў, уяўляючы, што будзе тварыцца ў школе, калі ён з’явіцца туды з падобнай фрэзурай, бо тамтэйшыя вучні ўжо смяяліся з яго цельпукаватай вопрадцы і перамотаных скотчам акуляраў. Аднак, калі ён прачнуўся наступным ранкам, Гары знайшоў, што яго валоссе было такім, быццам цётка і не дакраналася да яго. У якасці пакарання, Гары тыдзень не выходзіў са сваёй каморы, хаця прысягаў, што ня ведае, як гэта атрымалася.

Другі раз цётка прымусіць яго апрануць стары дадлін джэмпер (такі карычневы з памаранчавымі гузачкамі).Але чым старанней цётка спрабавала нацягнуць джэмпер на хлопца, тым меньшым ён рабіўся. У рэшце джэмпер зменьшыўся да такога памеру, што апрануць яго мажліва было толькі на ляльку-пальчатку, але ніяк не на Гары. Але на гарына шчасце, Пятунья вырашыла, што джэмпер зменьшыўся пасля прання і хлопчыка ніхто не пакараў.

Аднак ён трапіў у вялікую бяду, калі аднойчы апынуўся на даху школьнай кухні. Тым разам за Гары, як заўжды гналіся Дадлі са сваёй бандай. Гары здзівіўся нават мацней за астатніх, калі раптам апынуўся на вяршыні коміннай трубы. Дурслі атрымалі ад дырэктаркі школы вельмі гнеўны ліст. Але сам хлопчык (як ён пытаўся крыкам растлумачыць дзядзьку Вернану праз зачыненныя дзверы сваёй каморы), толькі хацеў ускочыць на кантэйнер са смеццем, што стаяў за дзвярмі кухні. Напэўна, вырашыў гары, пасярод скоку, яго падхапіў вецер.

Але сёння анішто не магло пайсці не так. Гары нават радаваўся таму, што бавіў час разам з Дадлі і Пірсам, а не сядзеў у школе, сваёй каморы, ці ў прапахлай капустай гасцёўні місіс Фіг.

Пакуль яны ехалі, дзядзька Венан увесь час скардзіўся сваёй жонцы. Ён увогуле любіў скардзіцца. Часцей за ўсё гэта былі яго супрацоўнікі, Гары, урад, Гары, банк і Гары. Сённяшнім ранкам дзядзька скардзіўся на матацыклістаў.

-... гойсаюць паўсюль, як тыя вар’яты. Бандыты малагадовыя,- заявіў Вернан, калі іх машыну абагнаў матацыкліст.

- А я,- раптоўна прыпомніў Гары,- бачыў матацыкл у сне. І ён лятаў.

Дзядзька Вернан ледзь не трапіў у аварыю. Ён развярнуў на хлопца свой вялізарны твар, нагадваючы бурак з вусамі і прароў:

- МАТАЦЫКЛЫ НЕ ЛЯТАЮЦЬ!

Дадлі і Пірс загігікалі.

- Ведаю,- адказаў Гары.- Гэта ж быў сон.

Ён не збіраўся нічога такога казаць. Аднак, больш за гарыны пытанні, Дурслі ненавідзілі, калі той пачынаў казаць пра штосьці, што працавала не належным чынам, не гледзячы на тое, ці Гары сніў гэта, ці бачыў у мульціку. Дурслі здавалася, што яго думкі пачынаюць рабіцца небяспечнымі.

Субота выдалась цёплай і сонечнай, таму заапарк быў перапоўнены семьямі з дзецмі. Дурслі набылі Дадлі і Пірсу па вялікаму шакаладнаму марозеву. Не паспелі яны адцягнуць Гары ад вазочка, як усміхаючаяся прадаўшчыца спытала яго, якога марозева хацеў бы ён. У выніку, для Гары прыйшлося набыць таннага ліманаднага лёду на палачцы. Той быў задаволены і падобнай увагай для сябе, таму з задавальненнем аблізваў свой лёд, пазіраючы на гарылу, якая чухала галаву і з яго пункту гледжання нагадвала Дадлі, за тым выключэннем, што яго стрыечаны брат быў бландынам.

Упершыню за доўгі час, гары адчуваў сябе шчаслівым. Ён трымаўся як мага далей, ад Дурслі, каб сумна пазіраючыя на снедаючых жывёлаў Пірс і Дадлі, не прыпомнілі аб сваім ўлюбёным занятку – чапляцца да яго. Разам яны завіталі ў паркавую кавярню, дзе Дадлі пачаў гістэрыць, што яго марозева не дастаткова вялікае. Таму бацька набыў яму новае, а першае дазволілі даесці Гары.

Пасля Гары думаў, што павінен быў ведаць – доўга падобнае шчасце доўжыцца ня будзе.

Пасля абеду, яны рушылі ў павільён з рэптыліямі. Гэта была халодная цёмная зала ў якой за асветленымі акенцамі поўзалі па камнях змеі, ці гойсалі па кавалкай дрэва разнастайныя яшчаркі. Дадлі і Пірс хацелі пабачыць гіганцкіх атрутных кобраў і тоўстых пітонаў, здольных забіць чалавека. Хутка Дадлі знайшоў самую агромістую змяю ўва ўсім павілёне. Яна была настолькі вялікай, што магла два разы абкруціцца вакол дзядзкавай машыны і ператварыць яе на кавалак смецця – але, здавалася, зараз яна была не ў настроі. Шляхена кажучы, змяя моцна спала.

Дадлі прыціснуў нос да шкла і ўважліва назіраў за скручанай абаранкам бурай істотай.

- Зрабі, каб яна рухалася,- заенчыў ён. Дзядзька Вернан пастукаў па тоўстаму шклу, але змяя аніяк не адрэагавала.

- Пастукай яшчэ раз,- загадаў Дадлі. Дзядзька хутка пастукаў па шклу косткамі далоні, але змяя працягвала спаць.

- Мне сумна,- застагнаў дадлі і рушыў прэч.

Гары ўстаў на яго месца і з зацікаўленнем паглядзеў на змяю. Хлопчык не здзівіўся бы, калі б высветлілася, што тая памёрла ад суму. Ніякай кампаніі, акрамя купы дурных людзей, што увесь дзень стукаюць пальцамі па шклу, прымушая яе паварушыцца. Падобнае здавалася Гары, нават горшым за жыццё ў каморы пад лесвіцай. Адзіны хто стукаў у яго дзверы была цётка, якая загадвала яму прачынацца. Да тагож хлопчык мог наведваць астатнюю частку дому.

Раптам, змяя адчыніла свае вочкі-пацеркі. Павольна, вельмі павольна яна пачала падымаць галаву, пакуль яе вочы не апынуліся насупраць гарыных.

І тут яна падміргнула.

Гары вытарапіўся на змяю. Потым хутка азірнуўся, іх аніхто не бачыў. Таму Гары падміргнуў у адказ.

Змяя штурхнула галавой у бок дзядзькі Вернана і Дадлі, затым падняла галаву да столі. “І так увесь час,”- быццам прачытаў яе думкі Гары.

- Ведаю,- прашапатаў Гары скрозь шкло, хоць ня быў упэўнены, што змяя яго чуе.- Напэўна гэта вельмі раздражняе.

Змяя хутка заківала галавой.

- А ты адкуль?- спытаўся Гары.

Змяя стукнула хвастом на шыльду, з боку шкла.

Боа Канстрыктар, Бразілія.

- Там напэўна добра?

Змяя зноўку стукнула хвастом у шыльду.

- “Гэты экзэмпляр нарадзіўся ў заапарку”.- прачытаў Гары.- А зразумеў, ты ніколі ня быў у Бразіліі.

Змяя кіўнула галавой. Аглушальны крык прымусіў хлопчыка адскочыць.

- ДАДЛІ! МІСТЭР ДУРСЛІ! ЗІРНІЦЕ НА ГЭТУ ЗМЯЮ. ВЫ НЕ ПАВЕРЫЦЕ, ШТО ЯНА ВЫТВАРАЕ!

Куляючыся ў бакі, Дадлі, як мага хутчэй прыбяжаў да змяі.

- Прэч з дарогі,- адштурхнуўшы Гары ўбок крыкнуў ён. Злоўлены знянацку, хлопчык балюча паваліўся на бетонную падлогу. Тое што адбылося далей, здарылася так хутка, што аніхто не паспеў заўважыць падрабязнасці. Імгненне і Дадлі з Пірсам, што шчыльна прытулісіся да акенца з жахлівым лямантам адскочылі назад.

Гары сеў і вохнуў. Шкло тэрарыюму знікла. Вялізнцы боа канстрыктар імгненна раскруціўшы свае кольцы выслізнуў на падлогу і папоўз па зале. Усе хто былі ў павільёне з жахлівымі крыкамі пабеглі да выхаду.

Калі змяя прапаўзала міма яго, Гары мог прысягнуць, што кіўнула яму галавой і прашыкала.

- Браззззілія, я іду да цсссябе... Дзззззякуй, аміга.

Наглядчык павільёна быў зшакаваны.

- Шкло…- здзіўлена мармытаў ён.- Куды магло падзецца шкло?

Дырэктар заапарку уласнаручна зрабіў цётке Петунье кубак моцнай, салодкай гарбаты, не прыпыняючыся ўвесь час прасіць прабачэння. Пірс і Дадлі нешта невыразна лапаталі. Гары выразна бачыў, што адзіная шкода, якую зрабіла ім змяя – крыху праслізнула па іх нагах, але калі яны апынуліся ў дзядзькавай машыне, Дадлі пачаў сцвярджаць, што боа канстрыктар ледзь не адкусіў яму нагу, а Пірс заявіў, што той збіраўця абкруціцца вакол яго і сціснуць да смерці. Але самым горшым было тое, што калі сябры супакоіліся Пірс сказаў:

- А Гары размаўляў з ёй. Хіба не?

Дядзька Вернан пачакаў, пакуль Пірса не забяруць дадому, а потым адразу кінуўся на Гары. Аз злосці ён не мог гаварыць.

- Куляй... у камору... і застанешся... без вячэры,- толькі і змог вымавіць ён, перш чым без сіл рухнуў на фатэль. Цётцы прыйшлося бегчы за вялікім келіхам брэндзі, каб супакоіць мужа.

*

Гары праляжаў у цёмнай каморы не адну гадзіну. Ён не ведаў колькі часу ўжо прамінула, але не аважваўся выйсці, пакуль Дурслі не заснуць. Пакуль яны былі ў гасцёўне, Гары не рызыкаваў пракрасціся на кухню па ежу.

Дзесяць год, дзесяць жахлівых год Гары жыў разам з Дурслі. Да якіх, наколькі ён памятаў, трапіў, калі яго бацькі загінулі ў аўтакатастрофе. Гары не мог прыпомніць, ці быў ён разам з бацькамі ў аўтамабілі, калі тыя памерлі. Калі падчас доўгага сядзення ў цёмнай каморы гары напружваў памяць, ён прыпамінаў нешта дзіўнае – зялёны сполах і палаючы боль у ілбе. Ён вырашыў, што гэта і была аварыя, хаця не мог зразумець, адкуль з’явіўся гэты зялёны сполах. Гары зусім не памятаў бацькоў. Дзядзька з цёткай аб іх не ўзгадвалі і вядома ж хлопчыку забаранялася пытацца аб чым заўгодна. У Дурслі нават не было аніводнай іх фатаграфіі.

Калі Гары быў крыху малейшы, ён мроім, каб з’явіўся нехта і забраў яго з гэтага дому, але ж мроі не споўніліся і Дурслі былі адзінай яго сям’ёй. Часам гары здавалася (ці ён папросту спадзяваўся на гэта), што незнаёмыя людзі, якіх ён сустракаў на вуліцы, ведалі яго. Гэта былі дзіўна выглядаючыя асобы. Аднойцы нейкі чалавечак ў востраканцовым фіялетавым капелюшы пакланіўся яму, калі Гары разам з Дадлі і цёткай Пятуньяй ішоў па закупы. Са злосцю спытаўшы Гары, ці ведае ён таго чалавечка, анічога не набыўшы цётка кінулася з крамы. Другі раз, дзікавата выглядаючай бабулька, апранутая ў зялёную вопрадку памахала яму рукой на аўтобусным прыпынку. А неяк, лысы чалавек ў доўгім фіялетавым палітоне шчыра паціснуў яму руку і анічога не кажучы пайшоў прэчкі. Самым дзіўным было тое, што яны знікалі адразу ж, калі Гары спрабаваў лепш разглядзець іх.

У школе Гары ані з кім не сябраваў. Усе вучні ведалі, што Дадлі з яго бандай ненавідзяць гэтага хлопца ў старой вопрадцы і паламаных акулярах. А спрачацца з імі ніхто не жадаў.

 

ІІІ. Лісты невядома адкуль

 

За ўцёклага боа канстрыктара, Гары атрымаў самае доўгае ў жыцці пакаранне. Калі яму дазволілі выйсці з каморы ўжо пачаліся летнія вакацыі, а Дадлі ўжо паспеў разбіць новую кінакамеру, паламаць самалёт з дыстанцыйным кіраваннем, а ўпершыню сеўшы на свой гоначны ровар, той збіў місіс Фіг, што на мыліцах пераходзіла праз Прайвет Драйв.

Гары быў шчаслівы з таго, што скончыліся школьныя заняткі, тым ня меньш пазбягаць дадлевай банды не было магчымасці. Пірс, Дэніс, Малькальм і Гордан кожны дзень заходзілі ў гослі да свайго важака. Усе яны былі вялізнымі і дурнымі, але Дадлі, як самы вялізны і самы дурны, быў у іх галоўным. Усе разам, яны былі рады заняцца разам з Дадлі яго ўлюбёным спортам – паляванне на Гары.

Таму, колькі гэтыа было магчыма, Гары знаходзіўся па-за домам і з непакоем ды спадзяваннем чакаў, калі скончацца вакацыі. У верасні Гары будзе ўпершыню вучыцца асобна ад Дадлі. Бацькі накіравалі Дадлі вучыцца ў Смелцінгс, прыватную школу дзе некалі вучыўся дзядзька Вернан. Пірса Полкіса таксама дасылалі туды. А Гары збіраўся вучыцца ў Стоўнвэле – мясцовай дзяржаўнай школе. Дадлі гэта вельмі пацешыла.

- У Стоўнвэле дурняў у першы ж дзень кунаюць галавою ва ўнітаз,- казаў ён Гары.- Ці не жадаеж пайсці наверх, папрактыкавацца?

- Дзякуй, ня трэба,- адказваў Гары,- У бедным унітазе яшчэ не было такога жахлівага змесціва, як твая галава – яго званітуе.- І збягаў раней, чым Дадлі разумеў яго жарт.

Аднойчы ў ліпені, цётка Пятунья павязла Дадлі ў Лондан, каб набыць смелцінгскую школьную форму, а Гары пакінула ў місіс Фіг. На гэты раз усё было не так дрэнна, як звычайна. Як высветлілася, сваю нагу, місіс Фіг паламала спатыкнуўшыся аб адну са сваіх котак і цяпер, здавалася, любіла іх ўжо не так моцна. Больш таго, яна дазволіла Гары паглядзець тэлевізар і пачаставала невялічкім кавалачкам шакаладнага торту, які аднак на смак быў такім, бы яму было ўжо колькі год.

Увесь вечар Дадлі хадзіў па гасцёўні, хвалячыся новай формай. Смелцінгскія хлопцы хадзілі ў бардовых фраках, памаранчавых брыджах і плоскіх саламяных капелюхах. Часткай формы таксама была гузаватая палка, якой хлопцы біліся адзін з адным, калі паблізу не было настаўнікаў. Усё гэта павінна было забяспечыць ім добрую падрыхтоўку для далейшага жыцця.

Гледзячы на сына ў навюткіх брыджах, містэр Дурслі хрыпла заявіў, што гэта самы ганаровы момант у яго жыцці. Цётка Пятунья праз слёзы прамовіла, што ніколі не думала, што яе маленечкі Дадлінька будзе колісь такім дарослым і такім прыгожым. Гары не казаў нічога, але вырашыў, што ў яго трэснула не меньш за два рэбра, з-за цяжкіх спробаў падушыць рогат.

Калі наступнай раніцай Гары завітаў на кухню па сняданак яго сустрэў там нейкі жахлівы пах. Той здавалася выходзіў з вялізнага бака, што стаяў у ракавіне. Бак быў перапоўнены нечым, што нагадвала купу анучы, што круцілася ў шэрай вадзе.

- Што гэта?- спытаўся ён у цёткі. Тая зціснула вусны, як рабіла штораз, калі хлопец задаваў пытанні.

- Твая новая школьная форма,- адказала яна.

Гары другі раз паглядзеў на бак.

- Хм,- прамовіў ён.- ня ведаў, што яна павінна быць такой мокрай.

- Не кажы ерунды,- адрэзала цётка.- Я пафарбавала ў шэры колей сёе-тое са старых рэчаў Дадлі. Калі я скончу, яны будуць выглядаць як трэба.

Гары ў гэтым сумняваўся, але вырашыў не спрачацца. Ён сеў за стол і паспрабаваў не думаць аб тым, як будзе выглядаць у першы дзень заняткаў. Напэўна так, бы быў апрануты ў старую слановую скуру.

У кухню завіталі Дадлі і дзядзька Вернан, закруціўшы насамі ад паха гарынай школьнай формы. Дзядзька прысеўшы адразу ж разгарнуў газэту, а Дадлі стукнуў па стале смелцінгскай палкай, якую цяпер заўсёды цягаў з сабой.

Раздаўся пстрычок паштовай скрыні і мягкі стук лістоў аб дзвярны кілім.

- Дадлі, прынясі пошту,- не падымаючы галавы ад газэты прамовіў дзядзька.

- Няхай Гары ідзе.

- Гары, прынясі пошту.

- Няхай Далі ідзе.

- Дадлі, стукні яго сваёй смелцінгскай палкай.

Ухіліўшыся ад смелцінгскай палкі Дадлі, Гары падняўся і пайшоў у калідор за поштай. На кіліме ляжалі ліст ад дзядзькавай сястры Мардж, што адпачывала на выспе Вайт, карычневы канверт з рахункамі і... ліст для Гары.

Гары ўзяў канверт у рукі і ўважліва паглядзеў на яго, яго сэрца хісталася ў грудзях, як на на гумовым тросе. Ніхто ніколі ў жыцці не пісаў Гары лістоў. Ад каго ён? Гары не меў ані сяброў, ані іншых сваякоў. Ён нават не быў запісаны ў бібліятэку, таму не мог атрымаць пасведчанне аб тым што затрымаў кнігу. Але ліст быў адрэсаваны менавіта яму, памылкі быць не магло, бо на канверце было напісана:

 

Містэру Г. Потэру
Камора пад лесвіцай
Прайвет Драйв, 4
Літл Вінінг
Графства Сурэй

 

Канверт з жоўтага пергаменту быў тоўстым і цяжкім, а адрэса была напісана смарагдава зялёнымі чарніламі. Але не было аніякага штампу.

Перагарнуўшы канверт дрыготкімі рукамі, Гары ўбачыў на другім баку пунсовую пячатку з гербом на якім была вялізная літара Х вакол якой згрудзіліся леў, арол, барсук і змяя.

- Паспяшайся, хлопча!- крыкнуў з кухні дзядзька.- Ты што правяраеш, ці няма сярод лістоў бомбы?- дзядзька гучна засмяяўся ўласнаму жарту.

Гары вярнуўся на кухню, па-ранейшаму пазіраючы на свой ліст. Ён працягнуў дзядзьку рахункі і паштоўку, сеў і стаў паволі адкрываць канверт.

Дзядзька раскрыў канверт з рахункамі, фыкнуў з агідай і зіруў на картку ад сястры.

- Мардж захварэла,- паведаміў ён Петуньі.- Аб’елася нейкіх малюскаў...

- Тат!- нечакана перарваў яго Дадлі.- Гары таксамка нешта атрымаў!

Гары ўжо разгортваў ліст, напісаны на такім жа цяжкім пергаменце, як і канверт. І тут ліст быў вырваны дзядзькавай рукой.

- Гэта мой ліст!- крыкнуў Гары і паспрабаваў вярнуць паштоўку.

- Хто б мог табе напісаць?- усміхнуўся Вернан, хістаючы лістом. Але, як толькі дзядзька зазірнуў у ліст, яго барвяны твар імгненна зрабіўся спачатку зялёным, а потым шэравата белым, як старая аўсяная каша.

- П-П-Пятунья!- задыхаючыся вымавіў ён.

Дадлі паспрабаваў вырваць ліст, але дзядзька Вернан трымаў яго высока над галавой. Цётка Пятунья ўзяла ліст і з зацікаўленасцю прачытала першыя радкі. Імгненне-другое здавалася, што яна зараз страціць прытомнасць. Яна схапілася за горла і задушліва выгукнула.

- Вернан! А Божа мой, божачкі... Венан!

Яны глядзелі адно на аднаго так, быццам забылі, што Гары і Дадлі ўсё яшчэ на кухні. Дадлі, які не звык да ігнараваня, стукнуў бацьку па галаве смелцінгскай палкай.

- Дай пачытаць,- гучна прамовіў ён.

- Дайце яго мне,- з абурэннем прамовіў Гары.- Гэта мой ліст.

- Прэч з кухні, абодва- прахрыпеў дзядзька, запіхваючы ліст у канверт.

Гары не варухнуўся.

- Я ЖАДАЮ АТРЫМАЦЬ МОЙ ЛІСТ НАЗАД!- закрычаў ён.

- Пакажы мне!- запатрабаваў Дадлі.

- ВЭК!- прароў Вернан і схапіўшы Гары і Дадлі за каркі выцягнуў іх з кухні і моцна закрыў дзверы. Спачатку абодва хлопца шакавана стаялі ў гасцёўне, але ўжо праз імгненне пачалі біцца за права падслухоўваць у замочную свідравіну. Перамог Дадлі, таму Гары, акуляры якога з’ехалі з аднаго вуха, прыйшлося легчы на падлогу і падслухоўваць праз шчыліну пад дзвярмі.

- Вернан,- дрыготкім голасам сказала цётка Пятунья,- зірні на адрэсу... як яны здагадаліся дзе ён спіць? Ці не думаеш ты, што яны наглядаюць за нашым домам?

- Наглядаюць... шпіёняць... мабыць пераследуюць нас,- па-вар’яцку прамармытаў Вернан.

- Але што нам рабіць? Мы павінны ім адказаць. Скажы ім, што мы не жадаем...

Гары бачыў як дзядзькавы чорныя туфлі гойсалі сюды-туды ўздоўж кухні.

- Ані,- нарэшце вымавіў той.- Мы будзем іх ігнараваць. Калі яны не атрымаюць адказу... так, гэта будзе самым лепшым... мы не будзем рабіць анічога...

- Але...

- Я не дазволю падобнаму здарыцца ў маёй хаце, Пятунья! Хіба мы не прысягалі, прымаючы яго ў нашу сям’ю, выкараніць з яго гэту небяспечную лухцень?

Тым вечарам, вярнуўшыся з працы, дзядзька зрабіў тое, што не рабіў ніколі раней – наведаў Гары ў яго каморы.

- Дзе мой ліст?- спытаўся Гары ў праціснуўшагася ў камору дзядзькі.- Хто мне напісаў?

- Ніхто. Памыліліся адрэсай,- імгненна адказаў той.- Я яго спаліў.

- Там не было аніякай памылкі,- люта прамовіў Гары,- нават ўзгадвалася мая камора.

- СЦІХНІ!- крыкнуў дзядзька так, што са столі звалілася пара павукоў. Ён зрабіў некалькі ўздыхаў, а потым прымусіў свой твар хваравіта ўсміхнуцца.

- Эээ... вось... наконт каморы, Гары. Мы паразмаўлялі з тваёй цёткай... здаецца ты ўжо занадта вялікі для яе... чаму б табе не пераехаць ў другую спальню Дадлі.

- Навошта?- спытаўся хлопчык.

- Не лезь да мяне з пытаннямі!- адрэзаў дзядзька.- Збяры свае рэчы і куляй наверх, зараз жа.

У дурсеўскім доме было чатыры спальні. У адной з іх адпачывалі дзядзька з цёткай, другая была для гасцей (часцей для дзядзькавай сястры Мардж) у трэцяй спаў Дадлі, а ў чацвёртай згрудзілі цацкі і рэчы, якімі той не карыстаўся. Гары за адзін раз перамясціў усю сваю маёмасць з каморы. Ён прысеў на ложку і азірнуўся. Амаль ўсе рэчы, што тут ляжалі былі паламанымі. Камера, што яму падаравалі месяц таму, ляжала на невялічкім самарушным танку, якім Дадлі наехаў на суседскага сабаку; яго першы тэлевізар, які той прабіў нагою, калі адмянілі яго ўлюбёную перадачу; непадалёк ляжала вялізная клетка ў якой калісці жыў папугай, якога Дадлі абмяняў у школе на духавую стрэльбу, сама стрэльба моцна пагнутая, бо Дадлі неяк прымудрыўся на яе сесці, ляжала на адной з паліц. Другія паліцы былі застаўлены кнігамі, адзінымі рэчамі ў пакоі, якіх, здавалася, гаспадар аніколі не кранаў.

З ніжняга паверху чуўся адчайны лямант:

- Мама, я не аддам гэты пакой... ён мне патрэбны... няхай ён пакіне мой пакой...

Уздыхнуўшы Гары расцягнуўся на ложку. Яшчэ ўчора ён аддаў бы што за ўгодна, каб быць тут. Але сёння ён з большым задавальненнем сядзеў бы ў каморы, але з лістом, чым без яго ўва ўласнай спальне.

Наступнай ранніцай пад час сняданку амаль ўсе маўчалі. Адзіным хто парушаў цішыню, быў зшакаваны Дадлі. Ён лямантаваў, біў бацьку смелцінгскай палкай, прыкідваўся хворым, штурхаў маці нагамі, разбіў сваёй чарапахай дах аранжэрэі, але другую спальню яму так і не аддалі. Гары думаў пра ўчорашні ліст. Чаму ён не раскрыў яго ўчора ў гасцёўне? А цётка з дзядзькам моўчкі сядзелі, змрочна паглядаючы адно на аднаго.

Калі прыбыла пошта, дзядзька, быццам спрабуючы быць з Гары больш далікатным, даслаў за лістамі Дадлі. У калідоры чуліся стукі смелцінгскай палкі, якой Дадлі стукаў па сценах падчас руху. Потым ён крыкнуў:

- Тут яшчэ адзін! “Містэру Г. Потэру, Найменьшая спальня, Прайвет Драйв, 4...”

Падушліва загаласіўшы, дзядзька ўскочыў са свайго крэсла і кінуўся ў калідор, Гары пабег за ім. Дзядзька Вернан паваліў Дадлі на зямлю, змагаючыся адабраць ў яго ліст, чаму моцна перашкаджаў ухапіўшыйся ззаду за яго шыю Гары. Праз хвіліннае змаганне, падчас якога кожны атрымаў смелцінгскай палкі, дзядзька, цяжка дыхаючы выпрастаўся, трымаючы ліст па над галавою ў руцэ, за якую ўхапіўся Гары.

- Вэк ў сваю камо... то бок ў сваю спальню,- прахрыпеў Вернан, скідаючы Гары.- Дадлі... таксама... ідзі.

Гары кружляў па сваім новым пакоі. Нехта ведаў, што ён больш не жыве ў каморы і што першы ліст ён не атрымаў. Ці не значыць гэта, што яны паспрабуюць яшчэ раз? У наступны раз ён павінен зрабіць усё магчымае, каб атрымаць ліст. У яго быў план.

*

Адрамантаваны будзільнік разбудзіў хлопца а шостай раніцы. Гары выключыў яго, хутка і безшумна апрануўся. Нельга пабудзіць ані аднаго з Дурслі. Ён скраўся ўніз па цёмнай лесвіцы.

Ён збіраўся дачакацца паштальёна на рагу Прайвет Драйв. Праз цёмны калідор ён наблізіўся да дзвярэй...

- АААААА!

Гары падскочыў... ён наступіў на нейгі агромісты і мягкі... але жывы кілімок!

На другім паверсе запалілася святло і гары ўбачыў, што тое на што ён наступіў, было дзядзькавым тварам. Містэр Дурслі ляжаў ля дзвярэй у спальным мяшку, каб не даць Гары здзейсніць тое, што хлопчык несумненна паспрабаваў бы зрабіць. Прыкладна поўгадзіны дзядзька крычаў на Гары, а потым загадаў яму ісці на кухню і прыгатаваць гарбаты. Гары сумна паплёўся на кухню. Калі ён адтуль вярнуўся прыйшлі лісты, што паваліліся на дзядзькавы калені. Хлопчык паспеў заўважыць толькі тры зялёныя літары.

- Я хачу...- пачаў Гары, але на яго вачах, дзядзька разарваў ліст на дробныя кавалкі.

У гэты дзень ён не пайшоў на працу. Дзядзька застаўся дома, каб закалаціць паштовую шчыліну.

- Вось,- тлумачыў ён жонцы, трымаючы ў роце колькі цвікоў.- Калі яны не змогуць даставіць лісты, яны здадуцца.

- Я не ўпэўнена ў гэтым, Вернан.

- Гэтыя людзі разважаюць дзіўным чынам. Не так як мы з табой,- прамовіў дзядзька, спрабуючы стукнуць па цвіку кавалкам тарта з садавінай, які прынясла яму Пятунья.

*

У пятніцу да Гары прыйшло не меньш за дванаццаць лістоў. Не ў стане пралезці праз паштовую шчыліну, яны праслізгалі пад дзвярмі і праз усемагчымыя шчыліны, а колькі нават прыйшлі праз маленечкае акенца ў ніжняй прыбіральні.

Дзядзька зноў застаўся дома. Спаліўшы лісты, ён забіў парадныя і заднія дзверы і ўсе шчыліны ў іх, так што аніхто больш не змог увайсці ў хату. Працуючы, дзядзька напяваў сабе пад нос старую песеньку “На дыбках праз цюльпаны”, уздрыгваючы, ад наймалейшага шуму.

*

У суботу сітуацыя ўвогуле выйшла з пад кантролю. Дваццаць чатыры лісты былі скручаны ў свежых яйцах, якія збянтэжаны малочнік падаў цётцы, праз вакно гасцёўні. Пакуль дзядзька са злосцю тэлефанаваў на пошту і ў малочную краму, цётка Пятунья на кухні знішчала лісты з дапамогай блэндэра.

- Хто гэта так моцна жадае паразмаўляць з табой?- збянтэжана спытаў Дадлі ў брата.

*

Нядзельным ранкам, дзядзька Вернан з’явіўся на кухне стомленым, хваравіта выглядаючым, але шчаслівым.

- У нядзелю не бывае пошты,- вясёла сказаў ён, намазваючы мармелад на газэту,- аніякіх дзяблавых лістоў...

Нешта са свістам вылецела з трубы і стукнула дзядзьку па патыліцы. У наступнае імгненне трыццаць ці сорак лістоў, як тыя кулі выляцелі з коміна. Дурслі кінуліся на падлогу, а Гары пачаў скочыць у паветры жадаючы схапіць хоць адзін з лістоў...

- Прэч! ПРЭЧ!

Дзядзька Вернана абхапіў Гары пасярэдзіне і выкінуў з кухні. Следам затуляючы галовы рукамі выбеглі Дадлі з цёткай Пятуньяй. Дзядзька закрыў кухонныя дзверы. Было чутна, што лісты, адскокваючы ад сцен і падлогі, працягваюць прыбываць.

- З мяне годзе!- як мага спакойна, але пры гэтым вырываючы з вусоў вялізныя жмуткі, прамовіў дзядзька.- Даю пяць хвілінаў на зборы. Мы з’яжджаем. З сабой браць толькі вопрадку. І не спрачацца!

Дзядзька са сваімі напалову абскубанымі вусамі выглядаў настолдькі пагрозліва, што з ім і не збіраўся ніхто спрачацца. Праз дзесяць хвілінаў, ачысціўшы дзверы ад дошак, якімі тыя былі забіты, яны прайшлі да машыны і ад’ехалі ў бок хуткаснай шашы. На задняй сядушцы ўсхліпваў Дадлі, якому бацька даў па карку, калі той спрабаваў запакаваць ў спартовую сумку тэлевізар, відзеомагнітафон і камп’ютэр.

Яны ўсё працягвалі і працягвалі ехаць. Нават цётка Пятунья не адважвалася спытацца, калі яны супыняцца. Час ад часу рэзка круціў стырном і накіроўваў машыну ў процілеглы бок.

Ад іх трэб адарвацца... іх трэб заблытаць,- мармытаў ён штораз калі гэдак рабіў.

На працягу ўсяго дня, яны нават не супыняліся, каб пад’есці ці папіць. Пад вечар Дадлі ўзвыў. Яшчэ ніколі ў жыцці ў яго не было такога благога дня. Ён згаладаўся, прапусціў пяць тэлеперадач, якія вельмі жадаў убачыць і за цэлы дзень не забіў аніводнага іншапланецяніна ў камп’ютэрнай гульне.

Нарэшце, дзядзька супыніўся ля панура выглядаючага гатэлю на ускрайку вялікага гораду. Дадлі і Гары пасялілі ў адным пакоі дзе стапялі два ложка з вільготнымі зацвілымі прасцінамі. Дадлі імгненна захроп, а Гары працяглы час сядзеў на падваконніку і назіраючы за святлом праяджаючых міма машын, разважаў...

*

На сняданак у іх былі зчарсцвеўшыя кукурузныя шматкі і кансерваваныя памідоры з тостам. Яны толькі снедаць, калі да іх століка падыйшла гаспадыня гатэлю і спытаўся:

- Збачце, ці няма сярод вас містэра Г. Потэра? У мне ля стойкі рэгістрацыі каля сотні лістоў.

Яна падняла канверт і ўсе ўбачылі напісаны зялёнымі чарніламі адрэсу:

 

Містэру Г. Потэру
Пакой 17
Гатэль Рэльв’ю
Кокварт

 

Гары паспрабаваў ўзяць ліст, але дзядзька стукнуў яго па руке. Жанчына уважліва назірала за імі.

- Я забяру іх,- падымаючыся, прамовіў дзядзька і рушыў следам за гаспадыняй.

*

- Можа папросту паедзем дамоў, даражэнькі?- нясмела прапанавала цётка Пятунья праз гадзіну, але дзядзька здавалася ня чуў яе. Ніхто з іх не ведаў, чаго ён шукае. Ён супыніўся пасярод нейкага лесу, выйшаў, азірнуўся, пахістаў галавой, зноўку сеў на сваё месца і яны паехалі далей. Тое ж адбылося у сярэдзіне ралля, на падвесным мосце і на апошнім паверсе аўтастаянкі.

- Татка што, звар’яцеў, так?- напрыканцы другога дня вандроўкі, стомлена спытаўся Дадлі ў цёткі Петуньі. Дзядзька Вернан толькі што супыніўся на узбярэжжы, зачыніў іх у машыне і некуды знік.

- Сёння панядзелак,- заявіў матке Дадлі,- Сёння па тэлевізары “Вялікі Умберта”. Я жадаю апынуцца там, дзе ёсць ТЭЛЕВІЗАР.

Панядзелак. Нешта прыйшло ў гарыну галаву. Дадлі ніколі не блытаў дней тыдня, бо арыентыяваўся па тэлепраграме. Калі сёння панядзелак... заўтра будзе аўторак і яму споўніцца адзінаццаць год. Вядома ж, яго дзень нараджэння заўсёды праходзіў не надта вясёла... у мінулым годзе Дурслі падарылі яму вешалку і пару старых дзядзькавых шкарпэтак. Тым ня меньш, не кожны дзень вам спаўняецца адзінаццаць год.

Вярнуўся ўсміхаючыйся дзядзька Вернана. У руках ён нёс нейкі доўгі пакунак. Цётка Пятунья спыталася ў яго, што той набыў, але дзядзька ёй не адказаў.

- Знайшоў найлепшае месца!- прамовіў ён,- Ну! Выходзце!

Яны выйшлі з машына на халоднае начное паветра. Дзядзька паказаў на штосьці нагадваючае скалістую выспу далёка ў моры. На самай вершыні выспы нахабна тырчэла нейкая найнікчэмнейшая халупка з тых якія толькі мажліва сабе ўявіць. І адразу было зразумела, што аніякага тэлевізара там не было.

- Ноччу абяцаюць шторм!- радасна пляскаючы далонямі прамовіў Вернан.- Гэты джэнтьмен ласкава пагадзіўся, пазычыць нам сваю лодку!

Нейкі беззубы дзядок, пашкандыбаў ім насустрач з вельмі круцэльскай ўсмешкай кажучы на старую лодку, што падскоквала на сталёва-шэрых хвалях.

- Я ўжо набыў нам сякі-такі пасілак,- сказаў дзядзька Вернан,- так што ўсе на борт!

У лодцы было нясцерпна халодна. Ільдзяныя пырскі і дождж ліліся ім за каўнеры, а халодны вецер біў у твар. Мінула, здаецца, колькі гадзін калі яны нарэшце дасягнулі выспы. Штохвіліны слізгаючы па мокрых камнях, яны рушылі следам за дзядзькам у напрамку разбітай халупкі.

Усярэдзіне хацінка выглядала не лепш. У ёй моцна пахла водарасцямі, праз шчыліны ў сценах дзмуў вецер, а комін быў волкім і ня меў дроваў. Хаціна мела ўсяго два пакоі.

Дзядзькавым пасілкам былі пакет чыпсаў і чатыры бананы. Ён паспрабаваў развесці вогнішча ў коміне, але пусты пакет з пад чыпсаў толькі дыміў, але не жадаў разгарацца.

- Зараз бы не перашкодзілі, колькі лістоў,- вясёла прамовіў містэр Дурслі.

Ён быў у вельмі добрым настроі. Відавочна ён вырашыў, што аніхто ў такі шторм не будзе ў стане дабрацца да іх, каб прынесці лісты. Гары моўчкі згаджаўся з ім, хаця яго гэта думка зусім не весяліла.

Калі надыйшла ноч на іх абрынуўся абяцаны дзядзькам шторм. Пырскі высокіх хваляў біліся аб сцены, а ў брудныя вокны грукаў вецер. Цётка Пятунья знайшла колькі зацвілых коўдраў і паклала іх дзеля Дадлі на паедзеную моллю канапу. Сама яна разам з дзядзькам Вернанам вырашыла спаць на прагнутым ложку ў другім пакоі. А Гары засталося толькі знайсці на падлозе месца памягчэй і скруціцца абаранкам пад танюткай моцна падранай коўдрай.

З кожнай гадзінаю бура ўзмацнялася. Гары не мог заснуць. Калоцячыся, гары развярнуўся на другі бок, спрабуючы ўладкавацца ямчэй. У жываце буркатала з голаду. Дадлін храп патануў у грукаце грымотаў, што распачаліся каля апоўначы. Гары зірнуў на светлівы цыферблат гадзінніка, што вісеў на тлыстым запясці Дадлі. Праз дзесяць хвілінаў яму споўніцца адзінаццаць. Гары ляжаў назіраючы за набліжэннем свайго дня нараджэння, разважаючы, ці памятаюць аб ім Дурслі і дзе зараз таямнічы аўтар ліста.

Засталося пяць хвілінаў. Гары пачуў як звонку нешта зарыпела. Гары спадзяваўся, што дах не абрынецца. Хаця магчыма ад гэтага будзе крыху цяплей. Чатыры хвіліны. Мабыць, калі яны павярнуцца на Прайвет Драйв там будзе столькі лістоў, што Гары паспрабуе скрасці адзін-два.

Тры хвіліны. Няўжо гэты гук вырабляе мора? Адкуль (дзве хвіліны) гэта дзіўнае храбусценне? Можа гэта скалы з храбусценнем абвальваюцца ў мора?

Праз хвіліну яму споўніцца адзінаццаць. Засталося трыццаць секунд... дваццаць... дзесяць... дзевяць... можа пабудзіць Дадлі, каб пазлаваць яго... тры... дзве... адна...

БУХ.

Хаціна задрыжэла, Гары выпрастаўся, паглядаючы на дзверы. Звонку нехта стаяў і грукатаў спрабуючы зайсці.

 

IV. Брамнік

 

БУХ. Грукнула ізноў. Дадлі рыўцом сеў на сваёй канапе.

- Хтось стрэліў з гарматы?- дуротна спытаўся ён.

Пасля чарговага груку ў пакой ўварваўся дзядзька Венан, трымаючы ў руках стрэльбу. Менавіта яна ляжала ў тым тонкім пакунку, што ён прынёс з сабой.

- Хто там?- пракрычаў ён.- Папярэджваю... Мы маем зброю!

Секунду другую за дзвярэма не было ані гуку. А потым...

ТРЭСЬ!

У дзверы стукнулі так моцна, што яны сарваліся з завесаў і з аглушальным грукатам паваліліся на падлогу.

На ганку стаяў волат. Яго твар амаль цалкам быў схаваны за калматай грывай і кудлатай барадой. І толькі вочы, як два чорных жука блішчэлі сярод яго валосся.

Волат моцна прыхіліўшыся, але шыкаючы па столі галавой, ўвайшоў у халупу. Ён падняў дзверы і лёка ўсталяваў іх на месца.

- Ці ў вас не знойцца кубачка гарбаты? Ня лёкка ж было да вас дабрацца...

Ён падыйшоў да канапы, дзе сядзе застылы ад жаху Дадлі.

- Пасунься, тлушчу кусок,- сказаў яму незнаёмец.

Дадлі віскнуў і пабег хавацца за матку, якая перапалохана вызірала, стоячы на дыбачках з-за спіны дзядзькі Вернана.

- Ось і наш Гары!- прамовіў волат.

Гары зірнуў на яго шалёны, зарослы твар і ўбачыў усміхаючыеся жукі-вочы.

- Пошні раз, калі я це бачыў ты быў зусім маленечкі,- заявіў незнаёмец,- а цер так падобны на бацьку, а ось вочкі маціны.

Дзядзька Вернан выдаў нейкі дзіўны, рыпучы гук.

- Я патрабую, каб вы сыйшлі, сэр!- вымавіў ён.- Вы ўварваліся ў прыватную маёмасць!

- Сціхні, Дурслі, паўдурка ты кусок,- незнаёмец крыху нахіліўшыся выхапіў з дзядзькавых рук стрэльбу і лёгка, нібы яна была гумовай скруціў яго вузлом і кінуў у кут.

Дзядзька зноў выдаў дзіўны гук, быццам нехта наступіў на мыш.

- І між іншым... Гары,- працягваў волат, павярнуўшыся да Дурсляў спіною.- З днём нараджэнь це. І ў мяне для це нешта ёсць... магчым я сеў на яго, але яго смак ад гэтга не змяніўся.

З унутранняй кішэні свайго чорнага шынэлка ён выцягнуў крыху раструшчаную скрынку. Дрыготкімі пальцамі Гары падняў накрыўку. Усярэдзіне ляжаў вяліўзны глейкі шакаладны торт на якім зялёнай глазурай было напісана: “З днём нараджэння, Гары”.

Гары зірнуў на незнаёмца. Хлопчык хацеў падзякваць яму, але словы загубіліся недзе па дарозе і замест гэтага гарыны вусны вымавілі:

- А вы хто?

Волат усміхнуўся.

- Спраўды! Я ж не назваўся. Я - Рубеюс Хагрыд. Брамнік і палясоўшчык Хогвартса.

Хагрыд працягнуў хлопцу сваю далонь і патрос яму руку.

- Дык, што там з гарбатай?- паціраючы рукі прамовіў брамнік.- Я б канечне не адмовіў і ад чаго мацней, калі ў вас ё.

Ён зірнуў на пустыя пакеты з пад чыпсаў у коміне і пырхнуў. Ён нахіліўся над комінам захіліуўшы яго спіною, але калі сеў на месца, там ўжо гудзела полымя. Яно напоўніла волкую халупу мігатлівым святлом і Гары адчуў як па яго целу струменіцца цеплыня, быццам ён залез у гарачую ванну.

Хагрыд зноўку прысеў на канапу, якая пры гэтам моцна прасела пад яго вагай і пакапаўшыся ў кішэнях свайго шынэлка выцягнуў з іх медны гарбатнік, пакет кілбасак, качаргу, імбрычак, колькі кубкаў са сколатымі краямі і бутэльку з вадкасцю бурштынавага колеру з якой, перад тым як пачаць гатаваць гарбату, волат зрабіў глыточак. Хутка ўся халупа напоўнілася пахам шыпячых нанізаных на качаргу кілбасак. Пакуль ён кухарыў аніхто ў пакоі не выдаў ані гуку, але калі той зняў з качаргі першыя шэсць тоўстых сакавітых крыху перасмажаных кілбасак, Дадлі крышачку закруціўся на месцы.

- Не бяры,- Дзядзька Вернан рэзка супыніў сына,- анічога з яго рук, Дадлі.

Волат змрочна ўсміхнуўся.

- Тваго тлусценнага сына, Дурслі, ужо няма куды гадаваць. Так што спакойся.

Ён ададаў кілбаскі Гары, які быў моцна, як ніколі ў жыцці, галодным, але ўсё яшчэ не мог адарваць ад волата вачэй. Нарэшце, разумеючы што ніхто не збіраецца яму анічога тлумачыць, Гары вымавіў:

- Мне вельмі шкада, але я дагэтуль не разумею, хто вы?

Волат зрабіў вялізны глыток гарбаты і выцер вусны далонню.

- Кліч мяне Хагрыд,- сказаў ён.- Як я жо казаў, я хогвартсаўскі брамнік. Ты ж ведаш, што такое Хогвартс?

- Эээ... ані,- адказаў хлопчык.

Хагрыд сшакавана паглядзеў на яго.

- Прабачце,- хутка прамовіў Гары.

- Прабачце?- праравеў, зірнуўшы на схаваўшыхся ў цёмным кутку Дурслі, волат.- Гэт яны павінны прасіць прабачэнь! Я ведаў што ты не трымаў лістоў, але, каб ты ня ведаў аб Хогвартсе? З глузд з’ехаць! Хіба цябе ніколь не было цікава, дзе твае бацькі ўсяму наўчыліся?

- Навучыліся чаму?- спытаў хлопчык.

- ЧАМУ?- прагрукатаў Хагрыд.- Зачкай хвілінку!

Брамнік ускочыў на ногі. Ён быў настолькі моцна разлютаваны, што здавалася напоўніў сабой ўсю халупу. Перапуганыя Дурслі ўціснуліся ў сцяну.

- Вы хочаце мне сказаць,- ппрагырчаў Хагрыд,- што хлопчык анічог ня ведае... ЗУСІМ АНІЧОГ НЯ ВЕДАЕ?

Гары падалося, што гэта размова задалёка зайшла. Ён хадзіў у школу і яго адзнакі былі не самымі благімі.

- Я сёе-тое ведаю,- сказаў хлопчык.- Матэматыку, напрыклад і яшчэ шмат чаго.

Але Хагрыд махнуў рукою і сказаў:

- Я маю на вазе, ты ня ведаш аб нашым свеце. Тваім свеце. Маім. Свеце тваіх бацькоў.

- Якім свеце.

Хагрыд здавалася вось вось выбухне.

- ДУРСЛІ!- грымнуў ён.

Забледны дзядзька Вернан прамармытаў нешта накшталт “Мімблвімбл”. Хагрыд з дзікімі вачыма ўтаропіўся на Гары.

- Але ты напэўн ведаш аб сваіх маме і таце.- прамовіў ён.- Ведаш, што яны вельмі вядомы. І ты вядомы.

- Што? Я ня ведаў што мае бацькі былі знакамітасцямі.

- Ты не ведаш... ты не ведаш...- ён запусціў пальцы ў свае кудлатыя валасы, Гары працягваў здзіўлена глядзець на волата.

- Ты не ведаш аб тым хто ты?- нарэшце вымавіў Хагрыд.

Дзядзька Вернан раптоўна падаў голас.

- Супыніцеся!- загадаў ён.- Супыніцеся зараз жа, сэр! Я забараняю ваш штось казаць хлопцу!

І больш адважнейшы за дзядзьку чалавек сыйшоў ў дрыготку пад лютым позіркам Хагрыда. А ў таго, здавалася, ад гневу калацілася кожная частка яго агромістага цела.

- Вы аньчога не сказалі яму? Не паказалі ліст, што для го пакінуў Дамблдор? Я быў там і ўсё бачыў! Вы усе годы тойвалі ад яго, хто ён такі?

- Што яны ад мяне ўтойвалі?- палка спытаў Гары.

- СУПЫНІЦЕСЯ! Я ЦЯБЕ ЗАБАРАНЯЮ!- запанікавана ўз’енчыў містэр Дурслі.

Цётка Пятунья жахліва войкнула.

- Халеры на галаву вам абодвум,- прамовіў Хагрыд.- Гары – ты чараўнік.

Хвіліну-другую ў хаціне панавала цішыня. І толькі шум мора і свіст ветра звонку, крыху яе парушалі.

- Я хто?- вымавіў Гары.

- Чараўнік, зразумала ж.- адказаў Хагрыд, зноў сядаючы на канапу, што з рыпеннем моцна прагнулася пад яго вагой,- і найнайвыдатнейшы, бо з такімі татам і маці іншым быць немагчым, толькі трэб крыху пазаймацц. А цер, табе трэб прачытаць свой ліст.

Гары працягнуў руку і нарэшце узяў у рукі цяжкі жаўтлявы канверт. Смарагдава зялёнымі чарніламі на ім было напісана:

 

Містэру Г. Потэру
Вяршыня скалы
Халупа на выспе
Мора

 

Гары выцягнуў ліст і прачытаў наступнае:

 

ХОГВАРТСКАЯ ШКОЛА ЧАРАДЗЕЙСТВА І ВЯДЗЬМАРСТВА

 

Дырэктар: Альбус Дамблдор
(Кавалер ордзена Мэрліна першай ступені, Вялікі чарадзей, Галоўны вядзьмак
Візенгамота, Аўтарытэт міжнароднай канфедэрацыі чараўнікоў)

 

Паважаны містэр Потэр,

З задавальненнем паведамляем вам, што вы прыняты для навучання ў Хогвартскую школу чарадзейства і вядзьмарства. Да ліста дадаецца спіс ўсіх неабходных вам рэчаў і падручнікаў.

Пачатак заняткаў першага верасня. Чакаем саву з адказам не пазней 31 ліпеня.

 

З шчырай павагай,

 

Мінерва МакГонагал

Намесніца дырэктара

 

Гарына галава выбухала ад пытанняў і ён ня ведаў якое задаць першым. Нарэшце ён праз колькі хвілінаў прамармытаў:

- А дзе я вазьму саву, якую яны чакаюць?

Гарону мне ў дышла, дзяк, што нагадаў,- стукнуўшы сябе па лобе так, што змог бы паваліць каня разам з цялегаю, сказаў Хагрыд і выцягнуў з чарговай кішэні саву – сапраўдную, жывую, раззлавана выглядаючую саву, кавалак пергаменту і доугае пяро. Заціснуўшы языка між зубамі ён пачаў пісаць цыдулку. Зірнуўшы на яе дагары нагамі, Гары прачытаў:

 

Дарагі містэр Дамблдор,

Ліст Гары давёз. За ўсім неабходным пойдзем заўтра. Надвор’е жудаснае. Спадзяюся з вамі ўсё балазе.

Хагрыд.

 

Хагрыд скруціў цыдулку, сунуў яе ў савіную дзюбу і дадыйшоўшы да дзвярэй кінуў птушку на штармуючы надворак. Потым вярнуўся і сеў на месца з такім выглядам, бы тое што ён зрабіў было нечым цалкам натуральным, як пагаманіць па тэлефону.

Гары зразумеў што стаіць з раскрытым ротам і хутка зачыніў яго.

- Дык, аб чым гэта мы?- пачаў Хагрыд, аднак тут дзядзька Вернан, з усё яшчэ папялова белым тварам, але палаючы ад лютасці выйшаў у святло коміна.

- Хлопец нікуды не паедзе,- сказаў ён.

Хагрыд чмыхнуў.

- Я хцеў бы паглядзець, як Вялікі Магл спыніць яго,- прамовіў ён.

- Вялікі хто?- з зацікаўленасцю спытаўся Гары.

- Магл,- адказаў брамнік,- так мы называем тых, хто не валодае магіяй. І твая бяба, што ты вырас сьрод наймаглейшых маглаў якіх я толькі колсь бачыў.

- Калі мы прынялі яго, паклясіся пакласці канец гэтай брыдоце,- сказаў дзядзька.- Мы прысягнулі выкараніць яе з хлопца! Чарадзей знайшоўся!

- Вы ведалі?- спытаўся Гары.- Ведалі што я... я чараўнік?

- Ведалі!- раптоўна ўскрычала цётка Пятунья.- Хіба ж не! А кім ты мог быць, калі такой самай была мая мярзотная сястра? Яна як і ты атрымала колісь ліст з Хогвартса і з’ехала ў гэта... падабенства школы... Кожныя вакацыі яна вярталася адтуль з поўнымі кішэнямі жабінай ікры і ператварала кубкі на пацукоў. Я адзіная ведала, кім яна ёсць на самой справе – вырадкам! Але мае бацькі... не... Лілі сёе, Лілі тое. Яны ганарыліся тым, што у сям’е нарадзілася вядзьмарка!

Яна супынілася, каб аддыхацца і крыху адпачыць ад гаманення. Здавалася, на працягу шмат год, яна збіралася выказаць усё гэта.

- І там у школе яна сустрэла гэтага Потэра, яны ажаніліся і нарадзілі цябе. Такога ж дзіўнага, такога ж... такога ж... ненармальнага, а потым, вось вам, яе там нехта падарваў, а цябе скінулі на нашы галовы!

Гары моцна збляднеў. Калі да яго, нарэшце, вярнуўся голас, ён прамовіў:

- Падарваў? Вы ж казалі мне, што мае бацькі загінулі ў аўтакатастрофе?

- У АТАКАТАСТРОФЕ!- прагрукатаў Хагрыд, разлютавана ўскочыўшы на ногі і зноўку загнаўшы Дурслі ў кут.- Гэта ў якой атакатастрофе загінулі Лілі і Джэмс Потэры! Гэта злачынства! Ганьба! Гары Потэр, ня вед’е сваёй гісторыі. Хаця яе вед’юць нат малыя дзеці!

- Дык што? Што здарылася насамрэч?- хутка спытаўся Гары.

Лютасць сыйшла з хагрыдава твара. Ён імгненна занепакоіўся.

- Я не быў да гэтага гатовы,- прамовіў ён ціхім, усхваляваным голасам.- Каль Дамблдор казаў мне, што ў цябе могць быць праблемы з ведамі, я не яўляў, што ты не будзеш вед’ць анічог. Ня пэўнены, што я той чалавек, які добра це сё растлумачць... але трэб камусь гэта зрабіць... ты не вінен ехаць ў Хогвартс анічог ня вед’ючы.

Ён засліва зірнуў на Дурслі.

- Ну, я ня вед’ю што ты сам памяташ... памяць гэт такая штука... Я таксама шмат не распавьду, бо гэт сапраўдна таямніца, але часткова...

Ён колькі секунд сядзеў ўтаропіўшыся на полымя, а потым прамовіў:

- Усё пачалося з аднаго чалавека... якога звалі... божачкі, ты нават ня ведаеш гэта імя, якое ведаюць у нашым свеце выключна ўсе...

- І як?

- Ну... я бы... калі ты не супраць, не назваў бы гэта імя. Ніхто яго не назвае.

- Чаму?

- Гаргулью мне ў глотку, Гары, людзі сё яшчэ баяцца. І гэта так ня лёка. Яві сабе, не было ў свеце чараўніка настолькі... дрэннага. Навт горшага, чым мажлів сабе явіць. І горш таго. Горш чым горш. І яго імя было...

Хагрыд зглынуў, але не ў стане быў яго вымавіць.

- А можа вы напішыце яго?- прапанаваў Гары.

- Нннннне... я і напісаць не магу. Добра... йго імя было Вальдэморт.- Хагрыда скаланула.- і не прымшай яго паўтараць. Дык ось. Гэт быў чараўнік, які недзь двацца год таму пчаў шукаць сабе паслядоўнікаў. Да йго прыходзілі рознымі шляхамь, хто з-за страху, хто ждаючы яго ўлады. А з ўладаю, што ўвесь час змацнялася, у йго было добра. Цёмныя былі дні, Гары. Людзь не ведалі каму давьраць, баяліся адносінаў з незнаёмымі чараўнікамі... Жудасныя рэч адбываліся. І ён пачаў перамгаць. Вядом ж, знашліся тыя, хто пастаў супраць яго... але іх ён забіваў. Жах. Дамблдор быў адзіным каго Сам-Ведаш-Хто баяўся. Ува сялякім выпадку, ён так і не адважыў напасць на Хогвартс.

- Твае бацькі, былі аднымі з таленавіцешых ведзьмакоў, з тых каго я ведаў. У свой час яны нат былі старастамі школы! І дагэтуль загадка, чаму Сам-Ведаш-Хто не паспрабваў перацягнуць іх на свой бок, перш чым... Мож ведаў, што яны занат блізкі з Дамблдорам і не згадзіліся перасці на бок цемры.

- Мож спадзьваўся пераканаць іх... Мож проста хацеў збіць іх з іхнага шляху. Так ці накш, але ён з’явіўсь, дзесяць год таму ў вёсцы дзе вы жылі. Табе быў шчэ толькі годзік. Ён прышоў ў вашу хату і... і...

Хагрыд дастаў з кішэні вельбі брудную, пакрытую безліччу плямаў хустку і з громкасцю сірэны смаркануўся у яе.

- Прабач,- сказаў ён.- Але гэта вельмі сумна... ведаш тваі мама з татам былі лепшымі людзмі якіх можна было сабе ўявіць... аднак...

Сам-Ведаш-Хто збіў іх. А потым і гэт спраўдная таямніца... ён аспрабаваў забіць цябе. Мож не хцеў акідаць сведкаў, мож да таго часу ўжо забойства для го было чымсь акшталт забавы. Аднак ня змог гэтга зрабіць. Ты ніколь не задумваўся акуль ў цябе гэты шнар? Гэт не звычайны парэз. Такое застаец у цябе пасля моцных сурокаў. Цемра забіла твых бацькоў, разбрыла вашу хату, але маль не пашкодзіла цябе... і вось таму ты – знакамітасць, Гары. Калі Сам-Ведаш-Хто вырашаў каго збіць, той ніколь не заставаўся жывым, а срод іх былі выдатныя чарадзеі сталага зросту – МакКінаны, Боўнс, Пруіты, аднак выжыў толькі ты – звычайнае немаўля.

Нейкі боль пранізаў розум Гары, калі Хагрыд скончыў свой расказ. Ён зноў убачыў, больш яскрава, чым колісь, асляпляльны сполах зялёнага святла, але цяпер да яго дадаўся нечый высокі, халодны, злавесны смех.

Хагрыд паглядзеў на хлопца з сумотай у вачах.

- Я сам выцяг ця з вашга разбурнага дому і па згадзе Дамблдор адвёз да гэтых...

- Не дуры галавы,- прамовіў дзядзька Вернан. Гары ажно падскочыў, ён ўжо амаль паспеў забыцца, пра тое што Дурслі працягвалі заставацца ў пакоі. Між тым, да дзядзькі здавалася, павярнулася яго мужнасць. Ён стаяў і, сціснуўшы кулакі, глядзеў на Хагрыда.

- Слухай мяне, хлопца,- гыркнуў дзядзька.- Я прызнаю, што ў цябе ёсць нешта дзіўнае, аднак нічога такога, што нельга было б вялекаваць добрым кухталём. І ўсё з-за тваіх бацькоў, але яны былі дзівакамі і атрымалі то чаго жадалі, ублытаўшыся ўва ўсе гэтыя вядзьмарскія штукі... Я чакаў гэтага, я заўсёды ведаў, што іх чакае дрэнны канец. І на мой погляд свет без іх стаў нашмат лепей...

У той жа момант Хагрыд ўскочыў з канапы, вяцягнуўшы з запазухі патрапаны ружовы парасон. Ён пачаў наставаць на дзядзьку торкаючы таго парасонам быццам мечам.

- Я папярэджваю це, Дурслі... папярэджваю... яшчэ слова...

Напужаўшыся, што волат праколіць яго вострым канцом свайго парасона, дзядзька, зноўку страціўшы зухвальства і моўчкі прыціснуўся да сцяны.

- Ужо лепш,- цяжка дыхаючы, прамовіў Хагрыд, зноўку сядаючы на канапу, якая ўжо правісла да самой падлогі.

Гары абіраў, якое з сотні, кружляючых ў яго галаве пытанняў, задаць першым.

- А што здарылася, -нарэшце сказаў ён,- з Валь... ой, прабачце, Самі-Ведаеце-Кім?

- Цікава пытанне, Гары? Ніхто ня ведае. Знік без вестак. У тую ж ноч, калі паспрабваў збіць цябе. І ад гэтга ты яшчэ больш знакаміты. Гэта вельмі заблытаная таямніца... ён з кожным днём станавіўся мацней і мацней... і тут знік.

- Нехт кажа, памёр. Але на мой погляд, гэт казкі бабціны. Невядома, ці ён здольны на чалавечу смерць. А хтось кажа, што ён дагэт жывы і толькі чкае сваёго часу, каб авярнуцца, але і гэт лухта. Ты хто быў на йго баку, авярнуліся да нас, кажуць былі пад ўздзеяннем замовы. Ня вераць пэўна, у яго авяртанне.

- Большась з нас лічаць, што ён жывы, але страціў сваю магутнась. Занадта слабы, каб працягваць і таму хваецца. Штось ты пашкодзіў у ім у ту ноч, Гары. Абылося нешта, на што той не злічваў... Я ня ведаю што... ніхто ня ведае... але гэта яму праз вомег вылезла... вось.

Хагыд глядзеў на Гары з павагаю і цеплынёй у вачах, але хлопцу дагэтуль здавалася, што адбылася жудасная памылка. Чараўнік? Ён? Не магчыма. Усё сваё жыццё, колькі Гары сябе памятаў, яго шпіляў Дадлі, а цётка Пятунья з дзядзькам Вернанам ўвесь час здзекваліся. Калі ён сапраўдны чараўнік, чаму ён не ператварыў іх на рапух пры першай жа спробе закрыць яго ў каморы? Калі ён перамог наймагутнейшага ведзьмака ў свеце, чаму Дадлі абыходзіўся з ім, як з футбольным мячыкам?

- Хагрыд,- ціха прамовіў ён,- здаецца, вы памыляецеся. Я аніяк не магу быць чараўніком.

На яго здзіўленне, Хагрыд толькі ўсміхнуўся ў адказ.

- Не можаш, так? І што нічог дзіўнага не дбывалася, калі ты палохаў ці злаваў?

Гары глядзеў на палаючае ў коміне вогнішча. Цяпер ён пачаў прыпамінаць... Дзядзька з цёткай увесь час пачыналі лютаваць, калі раззлаваўшыся, ці засмуціўшыся, ён рабіў нешта дзіўнае... Як, калі за ім бег дадлі са сваёй бандай, ён нейкім чынам апынуўся па-за межамі іх дасягальнасці... Як, калі цётка абскубала яго валасы, ён за адну ноч адрасціў іх, каб не ісці ў школу з абцятай фрэзурай... А калі Дадлі стукнуў яго ў апошні раз, ці ж гары яму не адпомсціў, нават сам таго не разумеючы, ці ж не нацкаваў на стрыечанага брата боа канстрыктара?

Хлопчык, з усмешкай на вуснах, зірнуў на Хагрыда, а той глядзеў на Гары ззяючымі вачыма.

- Ну?- прамовіў брамнік.- Хіба Гары Потэр не чараўнік? Глядзі, ты яшчэ будзеш самым вядомым ува ўсім Хогвартсе.

Але дзядзька, ані збіраўся здавацца без бою.

- Хіба я ціха сказаў?- прашыкаў ён. Хлопец пойдзе ў Стоўнвол і ён яшчэ падзякуе мне за гэта. Я бачыў гэтыя лісты... яму патрэбна мець ўсе гэтыя... падручнікі замоваў, палачкі...

- Калі сын Лілі і Джэмса Потэраў жадае ехць да Хогвартса,- прагыркаў у адказ Хагрыд, ці такі наймаглейшы магл, як ты, здольны йго спыніць? Ці ты не звар’яцеў? Ён быў накірваны ў гэту школу, адным фактам сваго нараджэння. Праз сем год ён сам се не пазнае. Гары будзь вучыцца срод такіх, як ён юнакоў у лепш ува сім свеце школе чараўніцтва і вядзьмарства, з лепшым дырэктарам за сі часы існавання самой школы – Альбусам Дамбл...

- Я НЕ БУДУ ПЛАЦІЦЬ ЗА ТО, КАБ НЕЙКІ ЗШАЛЕЛЫ СТАРЫ ДУРМЕНЬ НАВУЧЫЎ ХЛОПЦА НЕЙКІМ ФОКУСАМ!- пралямантаваў Вернан.

У гэты раз дзядзька зайшоў задалёка. Хагрыд скапіў парасон і пачаў кручіць яго над галавою.

- НІКОЛІ...- прагрукатаў ён,- НЯ... СМЕЙ... АБРАЖАЦЬ... АЛЬБУСА... ДАМБЛДОРА... ПРЫ... МНЕ!

Брамнік рассёк парасонам паветра, накіроўваючы той у бок Дадлі. З пікі выскачыў нейкі фіялетавы сполах, нагадваючы феерверг. У тое ж імгненне адчуўся віск і Дадлі затанчыў на месцы, схапіўшыся рукамі за свой зад. Калі той павярнуўся спіной да яго, Гары ўбачыў, як праз дзірку ў дадліных штанах тырчыць свінячы хвосцік.

ДзЯдзька залямантаваў дурным голасам. Ён схапіў жонку з сынам і павалок ў суседні пакой. Ён кінуў апошні напалоханы погляд на волата і шчыльна зачыніў за сабой дзверы.

Хагрыд гледзячы на парасон пагладзіў сябе па калматай барадзе.

- Не трэб мне было губляць спакой,- са шкадаваннем у голасе прамовіў ён,- тым больш, што не сё атрымалася. Я збіраўся наогул пертварыць яго на свінё. Але хлопец і так на йго падобны, не хпала толькі дробзі.

Волат з пад сваіх густых брывей, зірнуў на Гары.

- Буд удзячны, калі ты анькому не прагаварышсь аб гэтым, калі апнешся у Хогвартсе,- дадаў ён.- Спраў у тым, што мне нельг карыстаць магіяй. Мне азволілі крыху пачарваць, толькі каб прывесць табе ліст... таму я і зяўся за гэт працу...

- А чаму вам нельга чараваць?- спытаўся хлопчык.

- Ну... я сам вучыўсь у Хогвартсе, але... на трэцім годзе мне выкінулі са школы і аламалі маю палчку напалам. Аднак, Дамблдор дазволь мне застацца там ў яксці палясоўшчыка. Ён вялік чалвек.

- А чаму вас выкінулі?‘

- Жо запозна, а ў нас шмат прац на заўтра,- громка прамовіў у адказ Хагрыд.- Мне трэб завесці це ў горад, каб набыць падручнікі і іншы рэчы.

Волат зняў з сябе шынэлак і накінуў яго на Гары.

- Накрыйся ім,- прамовіў палясоўшчык.- І не хвалюй, калі ён пачне рухаць, там ў адной з кішэнь сядзіць соня.

 

V. Дыягон Алея

 

Гары прачнуўся на золку. Разумеючы, што час падымацца з ложку, Гары працягваў ляжаць са шчыльна заплюшчанымі вачыма.

- Толькі сон,- упэўніў ён сябе.- Я сніў, што за прой прыйшоў волат па імі Хагрыд і сказаў, што я еду вучыцца ў школу для чараўнікоў. Але зараз я адкрыю вочы і апынуся ў сваёй каморы.

Раптам адчуўся нейкі гучны стук.

- А вось і цётка Пятунья стукае ў дзверы.- з застылым сэрцам вырашыў ён. Але вачэй не расплюшчыў, бо сон быў такім добрым.

Тук. Тук. Тук.

- Добра,- прамармытаў Гары.- ужо падымаюся.

Ён сеў і цяжкі хагрыдаў шынэлак зваліўся з яго. Халупа была заліта святлом, шторм скончыўся. Паблізу на канапе спаў брамнік, а за вакном сядзела сава, трымаючая ў дзюбе газэту, і сваім загнутым гіпцюром стукала ў шкло.

Гары ўскочыў на ногі, ад шчасця яму здавалася, што ў яго ўлонні надуўся вялізны паветраны шар. Хлопчык падыйшоў да вакна і расчыніў яго. Сава падляцела да Хагрыда і кінула на яго газэту, але той нават не прачнуўся. Сава села на падлогу і пачала сваёй дзюбай стукаць хагрыдавы шынэлак.

- Не трэба гэтага рабіць.

Гары паспрабаваў адагнаць саву, але та толькі клацнула на яго дзюбай і працягнула бойку з шынэлкам.

- Хагрыд!- гучна сказаў хлопчык.- Тут сава...

- Заплаці ёй,- буркнуў з канапы волат.

- Што?

- Ёй трэб заплаціць за дастаўку азэты. Пашукай у кішэнях.

Але яго шынэлак здавалася складаўся з адных кішэняў... там былі звязкі ключоў, сродак ад агародных шкоднікаў, скруткі аборкі, мятныя ляндрынкі, пакецікі гарбаты... нарэшце, знайшоў жменю дзіўна выглядаючых манэт.

- Дай ёй пяць кнатаў.- праз сон сказаў Хагрыд.

- Кнатаў?

- Такія маленечкія, бронзавыя.

Гары адлічыў пяць бронзавых манэтак, сава працягнула яму лапку да якой быў прывязаны маленечкая скураная торбачка. Хлопчык паклаў у торбачку грошы і сава адляцела.

Хагрыд гучна пазяхнуў і, пацягваючыся, сеў.

- Лепш спяшаць, Гары. У нас на сягонь купа спраў. Трэб давесць це да Лондану, каб набыць сё неабходна для школы.

Гары зірнуў на чарадзейскія манэты, павярцеў іх у руках. Тут ён адчуў сябе так, быццам нехта пракалоў паветраны шар шчасця, што быў у яго ўлонні.

- Хагрыд?

- Ммм?- адазваўся Хагрыд, што ў гэты моман нацягваў на ногі свае вялізныя боты.

- Я ня маю грошаў... вы ж чулі мінулай ноччу... дзядзька Вернана адмовіўся плаціць за маё навучэнне чарадзейству.

- Пра гэт не турбуй,- адказаў волат, падымаючыся на ногі і пачухваючы галаву.- Ці т думаеш, твае бацькі не пакінулі це сёе-тое?

- Але ж наш дом быў разбураны...

- Яны не хвалі свае золта ў хаце, мае дзіця! Так, на пачатку трэб будзе завьтаць у Чарадзейскі банк Грынгатс. Еш кілбаскі, яны не благія нат калі халодны... і я не дмовіўся ад кавалчку тваго торту.

- У чараўнікоў ёсць свае банкі?

- Тольк адзін. Грынгатс. Ім кіруюць гобліны.

Гары выпусціў з рук кавалак кілбаскі.

- Гобліны?

- Так... і скажу тбе, каб паспрабваць арабаваць Грынгатс, трэб быць спраўдным вар’ятам. Ніколі не звязвай з гоблінамі, Гары. Калі ты жадаш нешта захваць у бяспекі, надейней за грынгатскі сейфы няма аньчога, хіба тольк Хогвартс. Тым больш мне і так трэб завітаць у банк, па справ Хогвартса. Для Дамблдора.- Хагрыд ганарліва выцягнуўся.- Ён звычайна даручай мне, рабіць сія-тыя спраў для йго: знайсці це... забраць з Грынгатса сёе-тое... ён ведае, што мож давяраць мне.

- Ты гатовы? Тады рушлі.

Следам за Хагрыдам Гары спусціўся з вяршыні скалы. На небе не было ані хмаркі, а марскія хвалі зіхацелі пад сонечным праменнем. Човен, які учора пазычыў дзядзька Вернан, быў падчас шторму напалову заліты вадой.

- А як вы сюды трапілі?- азіраючыся ў пошуках другога чоўна, спытаўся Гары.

- Прыляцеў,- адказаў волат.

- ПРЫЛЯЦЕЛІ?

- Так... але назад мы аплывём. Я це знашоў і не вінен боль крыстацца магіяй.

Яны селі ў човен. Увесь шлях з выспы Гары ўважліва глядзеў на Хагрыда, спрабуючы ўявіць, як той ляціць.

- Аднак, веславаць будзь не надт зручна,- крадком пазіраючы на Гары, прамовіў Хагрыд.- Калі ты анькому не распавьдзеш, я мог бы аскорыць рух.

- Зразумела ж не скажу,- адказаў Гары, жадаючы паглядзець як той чаруе. Хагрыд выцягнуў свой ружовы парасон, двойчы стукнуў ім па борце чоўна і яны хутка рушылі да зямлі.

- А чаму, каб паспрабаваць абрабаваць Грынгатс, трэба быць вар’ятам?- спытаўся Гары.

- Замовы... чары...- адказаў Хагрыд, разгортваючы газэту.- А сховішы з асаблівай спекай, кажуць хоўваюца драконамі. А шчэ аспрабуй знайсць шлях да ховішча і назад... Грынгатс, ён, уяві сабе, расцягнуўся пад Лонданам на сотнь кіламетраў. Глыбок пад зямлёю. Ты амрэш з голду, пакуль адтуль выдзеш, нат калі штось і скрадзеш.

Гары сядзеў і разважаў аб тым, што пачуў ад Хагрыда, а той у гэты час паглыбіўся ў чытанне газэты, што называлася “Штодзённы Вяшчун”. Яшчэ на прыкладзе дзядзькі Вернана гары ведаў, што нельга турбаваць чалавека, які чытае газэту, аднак у яго галаве за ўсё жыццё не круцілася такая безліч пытанняў, як зараз і хлопцу было вельмі цяжка сябе стрымліваць.

- У міністэрстве па справах магіі зноў нарабілі халеры,- перагортваючы старонку прамармытаў брамнік.

- А хіба ў магаў ёсць міністэрства?- не паспеўшы стрымацца, спыаў Гары.

- Вядом ж,- адказаў Хагрыд.- На пасад міністра нат хацелі браць Дамблдора, але ён ніколь не кіне Хогвартс, таму пасад трымаў стары Карнэліюс Фадж. Тыповы нядбал і дурань. Штораніц ён закідае Дамблдора совамі, просяч йго рады.

- Але якімі справамі займаецца гэтае міністэрства?

- Ну іх сноўная справа, не даць маглам давадаць, што краіна дагэт паўна чараўнікамі.

- Навошта?

- Навошта? Каб ў іх не было спакус перакласць на магію выршэннь сіх сваех праблем. Ёйк, мы лепш каб нам ад іх не было ні сперад, ні ззаду.

У гэты момант човен мягка стукнуўся аб бераг. Хагрыд склаў газэту і яны разам з Гары падняліся па прыступках на вуліцу.

Мінакі скоса паглядалі на брамніка, пакуль яны з Гары ішлі праз іх маленечкі гарадок ў напрамку станцыі. І хлопец ані ў чым не мог іх вінаваціць. Хай з ім, што Хагрыд быў удвая вышэйшы за кожнага з іх, дык ён яшчэ і ўвесь час звяртаў увагу на самыя звычайныя рэчы, накшталт парковачнага лічыльніка, гучна пры гэтам усклікаючы:

- Глядзь, Гары. Што гэт маглы шчэ навыдумляль, га?

- Хагрыд,- хрыху запыхаўшыся, бо яму прыходзілася бегчы, каб не адстаць, спытаўся хлопчык,- а што ў Грынгатсе сапраўды ёсць драконы?

- Так кажуць,- прамовіў яму брамнік.- Божачкі, але ж я так хачу мець дракона.

- А што вам замінае?

- Я з самог дзяцінства шукаю ў кго б яго абыць, але... нам сюды.

Яны прыйшлі на чыгуначны вакзал. Цягнік да Лондану адпраўляўся праз пяць хвілінаў. Хагрыд, які заявіў, што не разумее анічога ў маглаўскіх грошаў, даў колькі купюр Гары і адправіў яго набываць квіткі.

У цягніку амаль усе пасажыры таропіліся ў іх бок. Хагрыд заняў адразу два месцы і заняўся вязаннем чагосьці нагадваючае канаркава-жоўты цыркавы шацёр.

- Ты захпіў з сабой ліст?- падлічваючы гафтачкі, спытаўся ён у Гары.

Хлопчык выцягнуў з кішэні жаўтлявы пергаментны канверт.

- Добр,- прамовіў волат,- у ім ё спіс ўсяго што тбе сатрэбіцца.

Гары разгарнуў дадатковы ліст, які не ўбачыў напярэдадні і прачытаў наступнае:

 

ХОГВАРТСКАЯ ШКОЛА ЧАРАДЗЕЙСТВА І ВЯДЗЬМАРСТВА

 

Школьная форма.

Навучэнцам першага году неабходна мець:

1. Тры паўсядзённыя мантыі (чорныя)

2. Адзін звычайны востраканцовы капялюш (чорны)

3. Адну пару ахоўных пальчатак (з драконьей скуры, ці з нечага аналагічнага)

4. Адну зімовую мантыю (чорную са срэбнай зашпількай)

Звяртаем увагу, што на усёй вопрадцы павінны мецца медалікі з вашым прозвішчам.

 

Падручнікі.

Усі навучэнцы павінны мець асобнік наступных кніг:

“Стандартная кніга замоваў” (для першага году навучэння) Міранда Госхак

“Гісторыя магіі” Бацільда Бэгшот

“Тэорыя магіі” Адальберт Вофлінг

“Ператварэнні: кіраўніцтва для пачаткоўцаў” Эмерык Світч

“Тысяча магічных зёлак і грыбоў” Філіда Споўр.

“Магічныя зеллі і настоі” Арсеніюс Джігер

“Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць” Ньют Скамандэр

“Сілы Цемры: кіраўніцтва па самаабароне” Квенцін Трымбл

 

Таксама неабходна мець

Чароўная палачка, адна

Кацёл алавянны, стандартнага памеру №2, адзін

Камплект шкляных ці крышталёвых пляшачак, адзін

Тэлескоп, адзін

Камплект латунных шаляў, адзін

 

Навучэнцы таксама могуць прывесці з сабой саву, котку, альбо рапуху.

 

НАГАДВАЕМ БАЦЬКАМ, ШТО ПЕРШАГОДКАМ ЗАБАРОНЕННА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ УЛАСНЫЯ МЁТЛЫ.

 

- І што, усё гэта мажліва набыць у Лондане?- уголас сказаў Гары.

- Калі ведаш, дзе,- адказаў яму Хагрыд.

*

Ранней Гары ніколі ня быў у Лондане. Здавалася, Хагрыд здавалася ведаў куды ісці, але ніколі не трапляў туды, як звычайныя людзі. У менто, яко заціснула турнікетам, а трапіўшы ў вагон, волат жаліўся на зацесныя сядушкі і запавольны рух.

- Не яўляю, як маглы могуць жыць не крыстаяючыся магіяй,- войкаў брамнік, калі яны разам з Гары падляліся па непрацуючым эскалатары і вышлі на ажыўленую вуліцу утыканую разнастайнымі крамкамі.

Хагрыду з яго агромістымі памерамі было даволі лёгка рассякаць натоўп, таму Гары дастаткова было ісці за ім услед. Яны крочылі ўздоўж кнігарняў, музычных крам, бістро і кінатэатраў, аднак анідзе здавалася не было крамы, якая б гандлявала чароўнымі палачкамі. Гэта была звычайная вуліца, перапоўненная самымі звычайнымі людзмі. Ці мажліва было, каб пад іх нагамі недзе глыбока пад зямлёй хавалася чарадзейскае золата? Ці існавалі насамрэч крамы, дзе б прадаваліся падручнікі з замовамі і лятаючыя мётлы? Ці не нагадывала гэта ўсё неверагодны жарт, падрыхтаваны Дурслі? Калі б Гары не ведаў, што яго апекуны не маюць пачуцця гумару, ён бы так і вырашыў. Але негледзячы на тое, што ўсё аб чым Хагрыд казаў яму раней было найневерагоднейшым, хлопчык ня мог яму не верыць.

- Нам сюды,- супыніўшыся, сказаў брамнік.- Дзіравы кацёл – вядомейшае месца.

Гэта быў невялічкі, брудна выглядаючы паб і калі б Хагрыд не паказаў на яго, Гары мог бы яго зусім не заўважыць. Вочы людзей, якія спяшаючыся шлі паблізу ад іх бачылі толькі вялізную кнігарню з аднаго боку і краму з музычнымі дыскамі з другога і зусім не звярталі на яго ўвагі. Гары нейкім асаблівым чынам адчуваў, што толькі ён і Хагрыд здольны яго бачыць. Аднак спытаць аб гэтым не паспеў, таму што Хагрыд хутка правёў яго ў паб.

Усярэдзіне гэта вядомейшае месца выглядала цёмным і заняпалым. Колькі старых жанчынаў, адна з якіх паліла доўгую люльку, прысеўшы ў куточку пілі шэры з маленькіх чарачак. Маленечкі чалавечак у высачэзным капялюшы аб нечым гаманіў са старым бармэнам, лысая галава якога нагадвала азызлы гарэх. Як толькі яны ўвайшлі, ціхі гуд размоваў імгненна сціх. Наведнікі паба, якія, здавалася як адзін ведалі Хагрыда, вітаючы махалі рукамі і ўсміхаліся, а стары бармэн, пацягнуўшыся за шклянкай, спытаўся:

- Хагрыд, цябе як заўжды?

- У наступ раз, Том, я тут па справах хогвартса,- адказаў брамнік, пахлопаўшы сваёй вязізнай рукой па гарыным плячы ад чаго ў хлопца падагнуліся калені.

- Магутна Божа!- усклікнуў Том, зірнуўшы на Гары.- гэта... гэта ж...

Раптам у Дзіравым катле запанавала мёртвая цішыня.

- Божа мой, Божачкі,- прашапатаў бармэн,- Гары Потэр... які гонар.

Ён выбег з-за стойкі і са слязамі на вачах схапіўся за гарыну руку.

- Сардэчна запрашаю, містэр Потэр, з вяртаннем у наш свет.

Гары ня ведаў што адказаць. Жанчына з люлькай працягвала яе смактаць, не разумеючы, што тая ўжо згасла. Хагрыд увесь ззяў.

У наступны момант адчылася рыпенне крэслаў і Гары быў вымушаны паціскаць руку кожнаму з наведвальнікаў паба.

- Дорыс Крокфард, не магу паверыць, што нарэшце бачу вас , містэр Потэр.

- Які гонар, містэр Потэр, які гонар.

- Усё жыццё марыў паціснуць вашу руку... я так хвалююся.

- Я так шчаслівы, містэр Потэр, што не маю словаў. Мае імя Дзігл, Дзедалус Дзігл.

- Я вас памятаю!- гледзячы як, агромісты капялюш Дзігла гайдаецца з-за моцнага хвалявання гаспадара.- Вы неяк павіталіся са мной у краме.

- Ён памятае мяне!- азіраючыся, ускрычаў Дзедалус.- Ці вы чулі. Ён мяне памятае!

Гары зноў і зноў трос рукі... а Дорыс Крокфард нават падыходзіла да яго колькі разоў.

Тут да хлопца прабраўся, вельмі нервовы малады чалавек. Адно яго вока пацепвалася.

- Прафесар Квірэл!- усклікнуў Хагрыд.- Пазнаёмся, Гары. Прафесар Квірэл будзе адным з тваіх настаўнікаў.

- П-П-Потэр,- прамармытаў Квірэл, схапіўшы гарыну руку.- В-вы, н-не ўяўляеце, як, я р-рады в-вас б-б-бачыць.

- А што вы будзеце выкладаць, прафесар?

- Аб-абарону ад ць-цёмных м-мастацтваў,- прамармытаў той у адказ, быццам яго пужала адна толькі думка аб сваёй працы.- Але д-думаю, в-в-ам м-мае з-заняткі не н-надт-та п-пат-трэбны.- ён нервова ўсміхнуўся.- П-прыйшлі, к-каб на-набыць усё н-неабходнае д-для шк-школы? Я т-таксама з-зь-збіраюся па новую к-кніга аб уп-упірах.

Згадка пра ўпіроў вельмі напужала прафесара.

Але астатнія не дазволілі прафесару задоўга гаворыць з Гары сам-насам. Хлопцу спатрэбілася яшчэ дзесяць хвілін, каб задаволіць увагай усіх жадаючых. Нарэшце, Хагрыд, громка, каб перакрычаць натоўп прамовіў:

- Нам трэб спяшац... шмат акупаў. Хдзем, Гары.

Дорыс Крокфард апошні раз паціснула хлопцу руку і ён ў суправаджэнні брамніка рушыў у невялічкі агароджаны дворык, дзе не было анічога акрамя колькіх кусточкаў пустазелля і сметніка.

Хагрыд ўсміхнуўся.

- Ці ж я кзаў тбе? Кзаў што ты знакмітасць. Бач, як тросся Квірэл, калі набізіў да це..? хаця, ён зжды калоцца.

- Ён заўжды такі знерваваны?

- О, так. Небарака. Бліскуча галава. Сё было добра, куль ён вывчаў сваю навк па кнігах, але потым ён зяў вотпуск на год, дзель практыквання... Кажуць ён стэўся з упірамі недзь у Шварцвальдскіх гарах, а шчэ былі невялікь праблемы з нейк вядзьмаркай... і з тых пор ён моцн мяніўся. Баіцц авучэнцаў, баіцц сваіх зняткаў... так, дзе мой парсон?

Упіры? Вядзьмаркі? У гарынай галаве ўсё пераблыталася. Тым часам брамнік лічыў цэглы над сметнікам.

- Тры ўверх... дзве ўбок...- мармытаў ён.- Так, асунься, Гары.

Ён тры разы пастукаў па цаглінцы кончыкам свайго парасона.

Цэгла па якой стукнуў Хагрыд захісталася... выгнулася... ў яе сярэдзіне ўзнікла невялічкая адтуліна... яна разраслася ўва ўсі бакі... і праз імгненне ператварылася на арку настолькі вялікую, што праз яе без праблем змог прайсці сам брамнік. Арка вяла на брукаваную вуліцу, што выгіналася раскінулася так далёка, наколькі хапала вачэй.

- Запрашай на Дыягон Алею,- прамовіў Хагрыд.

Пабачыўшы здзіўленне на гарыным твары, ён усміхнуўся. Яны разам прайшлі праз арку, хлопчык мімаходзь зірнуў назад і ўбачыў, што праход зноў ператварыўся на суцэльную сцяну.

Сонца яскрава адбівалася ад груды катлоў ля бліжэйшай крамы. “Катлы ўсіх памераў: медныя, латунныя, алавянныя, срэбныя, самамяшаючые, раскладныя”- прачытаў Гары на шыльдзе.

- Ага, то што нам трэб,- заўважыў Хагрыд,- але спачат, нам трэб схадзіць па грошы.

Гары шкадаваў, што ў яго няма, як меньш яшчэ васьмі вачэй. Ён шалёна вярцеў галавою, каб ўбачыць як мага больш – крамы, тое што знаходзілася звонку іх, людзей, якія прыйшлі па закупы.

- Шастнаццаць сіклей, за унцыю драконьей печані, яны звар’яцелі...- хістаючы галавой, енчыла нейкая поўная жанчына ля дзвярэй аптэкі.

Ціхае, мягкае вухканне даносілася з цёмнай крамы, над якой вісела шыльда з надпісам: “Савіны супэрмаркет Эйлап. Совы на ваш густ – няясыці звычайныя і малайскія, соўкі, сіпухі, палярныя”.

Колькі хлопцаў аднаго з ім ўзросту, стаялі прыціснуўшы насы да вітрыны з мётламі:

- Глядзіце,- пачуў Гары,- новы Німбус 2000... самы хуткі...

Крамы з мантыямі, крамы з тэлескопамі, крамы з нейкімі дзіўнымі срэбнымі прыладамі, якіх Гары раней не бачыў. Крамы за вітрынамі якіх стаялі склянкі з кавалкамі селязёнкі і вугрынымі вачыма. Крамы дзе прадаваліся кнігі замоваў, пёры і скруткі пергаменту. Крамы дзе гандлявалі пляшкамі з разнастайнымі зеллямі. Крамы з глобусамі месяца...

- Грынгатс,- прамовіў Хагрыд.

Яны стаялі ля беласнежнага будынка, што ўзвышаўся над іншымі крамамі. Ля бронзавых дзвярэй, апрануты ў пунсовую з залатым ліўрэю стаяў...

- Так, гэта гоблін,- абыякава паведаміў хлопцу Хагрыд. Той быў на галаву ніжэй за Гары, меў смуглявы, разумны твар і вострую бародку і, як заўважыў хлопчык, вельмі доўгія пальцы на руках і нагах. Гоблін адвесіў ім паклон, калі Гары з Хагрыдам праходзілі ўсярэдзіну. Яны апынуліся перад другімі дзвярыма, тыя былі срэбнымі і на іх былі выгравіраваны такія словы:

 

“Уваходзь але запамятай,

Чужога скарбу не жадай.

На галаву бяды не клікай,

Бо плата будзе завялікай,

Як апынешся пад зямлёй

Ты у скарбонцы не сваёй...

Гаворым усім ліхім людзям

Ня толькі скарбы будуць там”

 

- Я тбе казаў, што тольк шаленьц паспрабуе іх арабаваць,- прамовіў Хагрыд.

На уваходзе ў срэбныя дзверы ім пакланіліся яшчэ два гобліны і Гары з брамнікам увайшлі ў велічную мармуровую залу. Больш за сотню гоблінаў на высокіх крэслах сядзелі ўздоўж залы. Адны пісалі нешта ў вялізных гросбухах, другія ўзважвалі стосікі манетаў на медных шалях, а трэцці праз акуляры разглядалі каштоўныя камяні. У залу вяло мноства дзвярэй і ля кожных стаялі гобліны, што сустракалі і праваджалі кліентаў. Хагрыд і Гары рушылі да вольнай касавай стойкі.

- Добр раніцы,- павітаўся брамнік з гоблінам-касірам.- Мы прышлі ўзяць грош з сейфа містэра Гары Потэра.

- Вы маеце ключ, сэр?

- Быў недзь тут.- прамовіў Хагрыд і прыняўся выцягваць змесціва сваіх кішэням і класці іх на стойку. Калі на яго гросбух трапіла колькі зацвілых сабачых печывак, гоблін зморшчыў нос. А гары ў той жа час, назіраў як гоблін за суседняй стойкай клаў на шалі рубіны, вялізныя, як тыя цмеючыя вугалькі.

- А ось ён,- нарэшце прамовіў волат, у яго руке быў маленечкі залаты ключык.

Гоблін уважліва зірнуў на яго.

- Так, ён сапраўдны.

- А шчэ, я маю ліст ад прафэсара Дамблдора,- прамовіў брамнік выцягваючы пергамент з нагруднай кішэні,- наконт, самі-ведаце-чаго са ховішча 713.

Гоблін уважліва прачытаў ліст.

- Добра,- прамовіў ён, аддаючы ліст Хагрыду.- Вас правядуць да сейфаў. Грыпхук!

Аб’явіўся яшчэ адзін гоблін. Брамнік паклаў сабачае печыва назад у кішэню і яны з Гары рушылі ўслед за Грыпхукам да дзвярэй, што вялі ў сховішчы.

- А што за самі-ведаеце-што ляжыць ў 713 сховішчы?-спытаўся Гары.

- Не магу сказаць,- таямніча прамовіў волат.- Гэта страшэн сакрэт. Ён тычыцца спраў Хогвартса. А Дамблдор давярае мне. Калі раскажу, страч працу.

Грыпхук раскрыў дзверы. Гары чакаў ўбачыць другую вялізную мармуровую залу, таму вельмі здзівіўся, калі яны апынуліся ў вузкім каменным праходзе, асветленага па баках шматлікімі паходнямі. Праход вёў да невялічкай чыгункі. Грыпхук свіснуў і да іх пад’ехала маленечкая ваганетка. Хагрыд з цяжкасцю забраўся ўсярэдзіну, Гары і Грыпхук селі на састаўшаеся месца... і яны рушылі ў падзямелье.

Першы час яны папросту кружлялі па лабірынце праходаў. Гары паспрабаваў запомніць дарогу: налева, направа, направа, налева, прамкі, зноў направа, налева, аднак хутка ён збіўся. Здавалася, ваганетка сама ведала куды ехаць, бо Грыпхук аніяк ёй не кіраваў.

Гарыны вочы пякло халодным паветрам, але ён трымаў іх шырока раскрытымі. На імгненне яму паказалася, што недзе напрыканцы прахода ён убачыў сполах агню, хлопчык павярнуў галаву, каб разглядзець, ці не быў там дракон, аднак тут іх ваганетка рэзка спусцілася ніжэй і яны паехалі панад падземным возерам, па берагах якога з падлогі і столі раслі сталакціты і сталагміты.

- Ніколі не мог запомніць,- перакрыківаючы шум ваганеткі, прагаласіў Гары Хагрыду,- у чым розніцца між сталакцітамі і сталагмітамі.

- У сталаміце, ёсь літра “м”- адказаў волат.- Але не пытай больш нічог, мне ваньтуе.

Ён ўвесь ажно пазелянеў і калі ваганетка нарэшце супынілася, ля невялічкай дзверы напрыканцы калідора, той выйшаўшы колькі часу, цяжка дыхаючы стаяў прыціснуўшыся да сцяны, каб супыніць дрыжыкі ў каленях.

Тым часам Грыпхук адчыніў дзверы. Са сховішча выслізнула хмара зялёнага дыму. Калі яна рассеялася, хлопчык вохнуў. На падлозе ляжалі горы залатых манетаў, стосы срэбных, не лічачы грудкі медных кнатаў.

- Гэт сё тваё.- усміхнуўся Хагрыд.

Гары ня верыў сваім вачам. Добра, што пра гэта сховішча ня ведалі Дурслі, інакш не паспеў бы хлопчык міргнуць, як тыя наклалі бы на скарб свае лапы. Яны столькі разоў скардзіліся, што Гары абыходзіцца ім задорага. І увесь гэты час недзе пад Лонданам, хлопча чакала невялічкае багацце.

Хагрыд дапамог хлопцу пакласці колькі грошаў у гаманец.

- Залатыя назваюц гальёнамі,- тлумачыў ён Гары.- У гальёне – сямнац сіклей, у сікле – двац дзевяць кнатаў, запомніў? Таго што мы зялі хопіць це на пару семесраў, а астат хай пачкае ў бяспецы. Добра, а цер у сховішч нумар 713,- павярнуўшысь да Грыпхука прамовіў ён.- І каль ласка, ці не можна запвольней?

- Хуткасць толькі адна,- адказаў яму гоблін.

Яны спусціліся яшчэ ніжэй і паехалі яшчэ хутчэй. Паветра на стромкіх паваротах станавілася ўсё халадней. Калі яны праяжджалі панад падземнай цяснінай, Гары нахіліўся, спрабуючы разглядзець яе дно, аднак тут Хагрыд чарговы раз застагнаў і за карак зацягнуў яго назад у ваганетку.

Дзверы ў сховішча 713 ня мелі замочнай свідравіны.

- Адсунцеся,- загадаў Грыпхук. Ён асцярожна правёў па дзвярах адным са сваіх доўгіх пальцаў і тыя папросту расталі.

- Калі б нехта акрамя грынгацкага гобліна паспрабаваў бы іх адчыніць,- растлумачыў Грыпхук,- яго б папросту засмактала ўсярэдзіну.

- А як часта вы правяраеце, ці няма там каго?- спытаўся Гары.

- Недзе раз на дзесяць год,- з даволі непрыемнай усмешкай адказаў гоблін.

Гары вырашыў, што ў сховішчы з падобнымі мерамі абароны павінна месціцца нешта занадзвычайнае. Ён вызірнуў з-за Хагрыда, чакаючы ўбачыць як найменьш казачны скарб... але спачатку яму здалося, што сховішча пустое. Толькі праз імгненне-другое ён заўважыў на падлозе нешта нікчэмнае і маленькае, загорнутае ў карычневую паперу. Брамнік падабраў пакунак і сунуў яго глыбока за пазуху. Хлопчыку карцела спытацца, што гэта такое, але ён здагадваўся, што рабіць гэтага ня трэба.

- Хадзем, авяртаемся ў гэт пякельны кошык. І не размаляй са мной на зваротн шляху, я лепш не буд раскваць рота,- прамовіў Хагрыд.

*

Мінула яшчэ адна паездка на ваганетцы і вось Гары з Хагрыдам ўжо стаялі па-за межамі Грынгатса жмурачыся ад асляпляльнага сонца. Гары разважаў, на што з пачатку выдаткуе раптоўна зваліўшыеся на яго грошы. Ён не надта добра разумеў, колькі фунтаў у адным галеёне, але здагадваўся, што мае больш грошаў чым калі-небудзь... і нават больш, чым маюць Дурслі.

- Мож табе схадзіць,- прамовіў брамнік, ківаючы ў бок майстэрні “Мадам Малкін: Вопрадка на ўсе выпадкі жыцця”,- набыць сбе школьну форму. А я калі т не супраць, схаджу ў Дзіравы казан па шклянчку. Як я ненвіджу грынгацкі варнеткі.- ён па ранейшаму выглядаў злёгку хваравітым. Таму Гары, нервуючыся, самастойна увайшоў у майстэрню мадам Малкін.

Гаспадыня майстэрні, была прысадзістай, усміхаючайся вядзьмаркай, апранутай у ружова-ліловуя мантыю.

- Ты ў Хогвартс, мой любы?- спыталася яна, раней чым Гары нават паспеў адкрыць рота,- пачакай хвіліначку... зараз я разбяруся вось з гэтым маладым чалавекам, мы хутка.

У задняй часцы майстэрні на ўслончыку стаяў нейкі хлопчык з бледным завостранным тварам. Другая вядзьмарка падкарочвала мантыю, што была на яго. Мадам Малкін, паставіла Гары на суседні ўслончык, перакінула праз яго галаву доўгую мантыю і таксама пачала ўкарочваць яе пад гарыны памеры.

- Здароў,- прамовіў хлопчык.- Таксама ў Хогвартс?

- Так,- адказаў Гары.

- Мой бацька, набывае ў суседняй краме падручнікі, а маці купляе палачку,- манэрна расцягваючы кожнае слова, прамовіў хлопчык.- А потым я пацягну іх глядзець на гоначныя мётлы. Не разумею, чаму першагодкам забаронена мець ўласныя мётлы. Трэба будзе прымусіць бацьку ўсё ж такі набыць яе, а як небудзь зацягну мятлу ў школу.

Гары імгненна прыпомніўся Дадлі.

- А ў цябе ёсць свая мятла?- спытаўся хлопчык.

- Ані,- адказаў Гары.

- А ці ты граеш у кідытч?

- Ані,- адказаў Гары, разважаючы, што гэта ўвогуле такое.

- А я граю... бацька кажа, што будзе злачынствам, калі мяне не абяруць граць за мой Дом. І я з ім цалкам згодзен. А ці ты ведаеш у які Дом патрапіш?

- Ані,- адказаў Гары, адчуваючы як дурнее з кожнай хвілінай.

- Насамрэч, гэтага ніхто ня можа ведаць, але я ўпэўнены, што патраплю ў Слізэрын, там вучылася ўся наша сям’я... але, калі ўявіць, што я патраплю ў Хафлпаф... не я б тады пакінуў школу, а ты што як?

- Хмм,- адказаў Гары, не ў стане прамовіць нешта больш канкрэтнае.

- О! Зірні на гэтау істоту!- раптам сказаў хлопчык, хістнуўшы галавой ў бок вітрыны. У майстэрню, усміхаючыся Гары, заглядаў Хагрыд, трымаючы ў руках два марозева, дэманструючы гэтым, што ня можа зайсці ў сярэдзіну.

- Гэта Хагрыд,- прамовіў Гары, задаволены тым, што ведае нешта не знаёмае хлопчыку.- Ён працуе ў Хогвартсе.

- Ааа,- адказаў той,- я пра яго чуў. Ён там слуга, ці нехта накшталт таго.

- Ён палясоўшчык,- прамовіў Гары. Субяседнік з кожным імгненнем падабаўся яму меньш і меньш.

- А, ну так. Я чуў, ён нехта накшталт дзікуна. Жыве ў халупе на тэрыторыі школы, час ад часу напіваецца і спрабуе чараваць, а ў выніку падпальвае ўласны ложак.

- А я лічу, што ён найвыдатны,- халодна прамовіў Гары.

- Няўжо!- крыху насмешліва заявіў хлопчык,- Хто ён табе? І дзе твае бацькі?

- Яны загінулі,- хутка адказаў Гары. І ён не збіраўся абмяркоўваць гэта з хлопчыкам.

- Вой, прабач,- прамовіў той, так бы і не збіраўся прабачацца.- Але яны былі з нашых?

- Яны былі вядзьмаркай і чараўніком, калі ты пра гэта.

- Я сапраўды лічу, што не нашым няма што рабіць ў школе. Ім ніколі не зразумець шляхі, якімі мы ходзім. Уяўляеш, большасць з іх нават ня ведалі аб існаванні Хогвартса, пакуль не атрымалі свой ліст. Лічу, што навучацца там павінны толькі нашчадкі старажытных сем’яў. А між іншым, як твае прозвішча?

- Ну ўсё гатова, мой любы,- прамовіла мадам Малкін, калі Гары ўжо збіраўся адказаць хлопчыку і ён ані кроплі не шкадуючы аб згубе суразмоўцы выслізнуў вонкі.

- Ну, спадзяюся сустрэцца ў Хогвартсе,- працягнуў наўздагон хлопчык.

Гары ціхінька ўзяў з хагрыдавых рук марозева (шакаладна-клубнічнае з арэхавай дробкай) і гэтак жа ціха прыняўся яго есці.

- Што здарлася?- спытаў Хагрыд.

- Нічога,- зылгаў Гары. Яны завіталі ў краму, каб набыць там пергаменту, пёры і чарнілы. Убачыўшы ярод тавараў ў краме, чарнілы, што падчас пісьма мянялі колер, Гары крыху павесялеў. Калі яны з Хагрыдам выйшлі надворак, хлопчык спытаўся,- Хагрыд, а што такое квідытч?

- Вох, Гары! Весь час забваюся, як замал ты ведаеш аб наш свеце... нат пра квідытч!

- Не трэба мяне дабіваць,- пакрыўджана сказаў Гары. Ён распавёў Хагрыду аб размове з бледнатварым хлопчыкам.

- ... а яшчэ ён заявіў, што дзяцей з маглаўскіх сем’яў нельга і блізка пускаць да школы...

- Ты не з магласкай сям’і. Як бы ён вед хто ты... Калі йго бацькі чраўнікі, ён вырас чуйчы твае імя... Памяташ, што тварыла ў Дзіравм Катле. І што ён, спраўды, мож ведць пра чраўнікоў з маглскіх сем’яў. Шмат налепшых чардзеяў былі адзінымі ў ключна магласкіх родах... напрык, твая маці! А паглядзь на ё сястру!

- І ўсё ткі, што такое квідытч?

- Наш спорт. Чардзейскі. Нешт падобна... падобна да футбола... але ў квідч гуляйць на мётлах і там чатыры мячы... мне цяжк растмачыць табе правілы.

- А што такое Слізэрын і Хафлпаф?

- Школьны Дамы. Іх чатыр. Кажць, што ў Хафлпафе вучца адны нікчэмы, але...

- Іду ў заклад, што апынуся менавіта там,- змрочна прамовіў Гары.

- Лешп Хафлпаф, чым Слізрын.- са злосцю ў голасе заявіў Хагрыд.- Большасць злых чраўнікоў і вядзмарк вучыліся ў Слізрыне. І адзін з іх Сам-Ведаш-Хто.

- Вал... ой, прабачце... Самі-Ведаеце-Хто таксама вучыўся ў Хогвартсе?

- Так, шмат год таму,- адказаў волат.

Па падручнікі яны зайшлі ў кнігарню “Флорыш і Блотс” паліцы якой былі да самой столі застаўлены кнігамі разнастайнага памеру – там былі і вялізныя тамы, нагадваючыя тратуарную плітку ў скураной вокладке, і маленечкія кніжачкі, больш падобныя на паштовыя маркі абцягнутыя шоўкам; кнігі поўныя разнастайных сімвалаў і кнігі ў якіх ўвогуле не было анічога напісана. Нават Дадлі, які прынцыпова не браў кніг у рукі, ашалеў бы ад жадання мець хаць адну з іх. Хагрыду нават прыйшлося адцягваць гары ад кнігі прафесара Віндзіктуса Вірыдзіяна “Праклёны і супрацпраклёны” (Зачаруй сваіх сяброў ці адпомсці сваім ворагам – выпадзенне валос, жэлейныя ногі, языкавяз і шмат, шмат іншых замоваў).

- Я хачу высветліць, як прымусіць Дадлі гаўкаць.

- Ня дум’ю, што гэт будзе добрай йдэяй. Я не папьрэдзіў це, але ты не вінен карыстаць магіяй у магласкім свеце... толькі ў вельм уключных выпдках,- ашаломіў хлопчыка Хагрыд.- Да тго ж каб крыстацца гэтмі змовамі, це трэб будзе вельм доўг вчыцца.

Таксама брамнік не даў Гары набыць сабе шыкоўны залаты кацёл, бо ў спісе быў пазначаны алавянны. Затое яны набылі найлепшы набор шаляў і складны медны тэлескоп. Потым завіталі ў аптэку, змесціва якой было настолькі цікавым, што гэта цалкам кампенсавала жудасны пах (сумясь стухлых яек і гнілой капусты), што панаваў усярэдзіне. На падлозе стаялі бочкі з нечым слізкім; шклянкі з зёлкамі і засушаны карэннем і яскравымі парашкамі стаялі на паліцах ўздоўж сцен; а са столі звісалі пукі пер’я ды звязаныя на манэр караляў іклы і кіпцюры. Пакуль Хагрыд набываў сёе-тое за прылаўкам, Гары разглядаў то срэбныя рогі аднарога, па дваццаць адзін галеён за штуку, то бліскучыя жучыныя вочы па пяць кнатаў за конаўку.

Пасля выхаду з аптэкі волат зноўку пераглядзеў гарын спіс.

- Застлося тольк палчку набыць... ёйку, я збыўся аб твым падрунке на дзень нарджэння.

Гары адчуў, што пачынае чырванець.

- Вам ня трэба...

- Ведаю, але хачу. Так, о... тбе трэбна жывёла. Не рпуха, яны вышлі з моды шмат год таму, з це смяца будць... і не котка – у мя на іх алергія. Сава, так. Усе дзець хоч саву, яны да жах карысныя, будзе ранк пошту насіць і гэд далей.

Праз дваццаць хвілінаў яны пакінулі цёмны, поўны шоргату і мігацення бурштынавых вачэй, “Савіны супэрмаркет Эйлап”. Гары трымаў у руках вялізную клетку са схаваўшай галаву пад крыло палярнай савою. Ад захаплення хлопчык пачаў заікацца і цяпер размаўляў як прафэсар Квірэл.

- До ўжо,- буркнуў Хагрыд.- Думаю Дурслі не надта радвалі це эткімі падрункамі. Так, застаў Алівандэр... толькі ён вырбляе лепшы палчкі, а це трэб найлепша.

Чароўная палачка... вось яе Гары жадаў набыць больш за ўсё.

Майстэрня Алівандэра была невялічкай і нікчэмнай. У пыльнай вітрыне на выцвілай падушцы ляжала адна адзіная палачка. А паўасыпаная пазалота шыльды казала: “Алівандэры: вытворцы лепшых палачак з 382 году да Нараджэння Хрыстова.

Калі яны праходзілі ў сярэдзіну над уваходам празвінеў званочак. Крама была маленькай і пустой за выключэннем крэсла, на якое адразу ж сеў Хагрыд і акуратна складзеных ажно да столі стосаў скрыначак ўздоўж сцен. Гары адчуў сябе так, быццам трапіў ў бібліятэку з вельмі суровымі правіламі паводзін, таму адразу ж праглынуў тысячу пытанняў, якія імкнуліся зляцець з яго языка. Хлопцык глядзеў па баках, яго патыліцу чамусьці пакалвала. У майстэрне было ціха да пыльна і само паветра, здавалася было прасякнута нейкім таямнічым чарадзействам.

- Дабрыдзень,- прамовіў нечый мягкі голас, які прымусіў Гары падскочыць. Хагрыд магчыма таксама падскочыў, таму што раздалося гучнае храбусценне і той праз імгненне стаяў ўжо далёка ад кволага крэсла.

Перад імі стаяў стары, які звавалася, быццам месячным святлом асвятляў цёмную майстэрню сваімі бледнымі вачыма.

- Прывітанне,- неўклюдна адказаў яму хлопчык.

- О, так,- прамовіў стары.- Так, так, так. Я ведаў што хутка ўбачу вас. Гары Потэр,- ён казаў гэта са стоадстодкавай упэўненасцю.- У вас маціны вочы. Здавалася яшчэ ўчора яна прыходзіла да мяне па сваю першую палачку – дзесяць з цвэрцю цаляў, вельмі паддатлівая, вярбовая. Найдалікатнейшая палачка для працы з замовамі.

Містэр Алівандэр наблізіўся да Гары твар у твар. Хлопчык пачаў шалёна міргаць, бо ў срэбных вачах палачкароба было нешта жудаснае.

- А палачка вашага бацькі - з чырвонага дрэва, гнуткая, адзінаццаць цаляў. Крыху магутнейшая, найбольш прыдатная для заняткаў ператварэннямі. І прысягаю, ваш тата быў варты сваёй палачкі... бо не чараўнік абірае палачку, а палачка чараўніка.

Алівандэр так блізка наблізіў свой твар да гарынава, што той быў здатны бачыць сваё адлюстраванне ў цмяных вачай майстра.

- І вось гэта...

Доўгі белы палец Алівандэра дакрануўся да маланкападобнага шнару.

- Мне прыкра гэта прызнаваць, але і гэту палачку зрабіў я,- ціха прамовіў ён.- Трынаццаць з паловай цаляў, цісавая. Магутная, вельмі магутная палачка, а апынуўшыся ў злых руках... Каб я ведаў, што вытварыць гэтая палачка, калі вырабляў яе...

Ён захістаў галавою, а потым да вялікай гарынай палёкі пазнаў Хагрыда.

- Рубеюс! Рубеюс Хагрыд! Прыемна зноў вас бачыць... Дуб, шаснаццаць цаляў, злёгку гнуткая?

- Так, сэр, так,- адказаў волат.

- Вельмі добрая палачка. Але мяркую, калі вас выганялі, яе зламалі напалам?- прамовіў стары і голас яго нечакана стаў вельмі лютым.

- Ммм... так, сэр, так,- шоргаючы нагамі адказаў Хагрыд.- Аднак, ў мне застліся яе палоўкі,- шчасліва дадаў ён.

- Але ж вы,- рэзка прамовіў палачкароб,- не карыстаешся імі?

- Не, сэр, не,- хутка адказаў волат і, як заўважыў Гары, шчыльна прыціснуў да сябе свой ружовы парасон.

- Хммм,- містэр Алівандэр быццам прасвірдлаваў Хагрыда сваімі вачыма.- Так, а зараз... містэр Потэр. Давайце паглядзем.- ён выцягнуў з кішэні срэбную рулетку.- Якой рукой вы трымаеце палачку?

- Эээ... ну, я праўша,- адказаў Гары.

- Выцягніце сваю руку.- Алівандэр замерыў даўжыню гарынай рукі ад пляча да кончыкаў пальцам, потым ад запясця да локця, потым ад падпахі да каленяў і нават абмерыў яго галаву.- Кожная алівандэраўская палачка,- працягваў ён,- мае стрыжань з магутнай чароўнай рэчавіны – валасы аднарога, феніксавы пёры, драконавы сухажыллі. І як няма двух аднолькавых драконаў, аднарогаў ці феніксаш, так і няма двух аднолькавых палачак. І вядома ж з палачкай іншага майстра ты не атрымаеш настолькі добрых вынікаў.

Раптам, Гары зразумеў, што рулетка, якая цяпер абмярала яго ноздры, рабіла гэта цалкам самастойна, а сам Алівандэр у гэты час гойсаў сярод паліц, здымаючы з іх скрыначкі з палачкамі.

- Вось гэта,- прамовіў ён, калі рулетка мятай грудкай апынулася на падлоге.- Што ж, містэр Потэр, давайце паспрабуем яе. Бук і сардэчнае сухажылле дракона. Дзевяць цаляў. Далікатная і гнуткая. Вазміце яе і махніце.

Гары, нічога не разумеючы, узяў палачку і злёгку махнуў ёй, але Алівандэр амаль адразу забраў яе назад.

- Клён і пярына фенікса. Сем цаляў. Вельмі гнуткая. Паспрабуйце...

Хлопчык ледзь паспеў падняць палачку... аднак майстар тут жа выхапіў яе з гарынай рукі.

- Зноў ня тое... вось, чорнае дрэва і валоссе аднарога, восемь з паловай цаляў, пругкая.

Гары паспрабаваў. Потым яшчэ. Ён ня ведаў чаго чакае Алівандэр. Ля хлопчыкавых ног утварылася вялізная груда выкарыстаных палачак, якая хутка была вышэй за кволае крэсла ў сярэдзіне майстэрні. Аднак сам палачкароб, здавалася з кожным разам быў ўсё шчаслівей.

- Які ж вы складаны кліент. Але не хвалюйцеся, ідэальная палачка недзе тут, і хутка мя яе адшукеаем... Цікава... а чаму не... Незвычайнае спалучэнне... востраліст і феніксава пярына, восем цаляў, далікатная і гнуткая.

Гары ўзяў яе ў рукі і раптам адчуў цяплыню, што прабяжала па пальцах. Хлопчык падняў палачку над галавой і рассёк пыльнае паветра, з яе кончыку стрэліў фантан іскрынак, адбіткі якіх затанчылі па сценах. Хагрыд загаласіў і пачаў пряскаць ў далоні, а Алівандэр ускрыкнуў:

- Ай, брава! Так, сапраўды добра, вельмі добра. Так, так, так... але ж дзіўна... вельмі дзіўна...

Ён узяў гарыну палачку, паклаў яе ў скрынку і загарнуў у карычневую паперу, працягваючы мармытаць, як ўсё гэта дзіўна.

- Прабачце, сэр,- спытаў Гары, - але, што вы лічыце дзіўным?

Містэр Алівандэр супыніў на хлопцы свае бледныя вочы.

- Містэр Потэр, я памятаю кожную палачку, якую прадаў. Кожную. Так здарылася, што фенікс з хваста якога была ўзята пярына дзеля стрыжня вашай палачкі, даў яшчэ адно пяро... усяго толькі адно. І мне вельмі дзіўна, што менавіта вы былі прызначаны быць яе ўладаром, бо родная сястра вашай палачкі... менавіта яе сястра пакінула вам гэты шнар.

Гары зглынуў.

- Так. Трынаццаць з паловай цаляў. Цісавая. Цікавыя рэчы тварацца, цікавыя. Вы памятаеце я ўжо казаў вам, што палачка сама абірае свайго чараўніка... І думаю мы павінны чакаць ад вас вялікіх спраў, містэр Потэр... Бо і Той-Чые-Імя-Нельга-Называць рабіў вялікія справы... Так, жахлівыя, але ж вялікія.

Гары ўздрыгануўся. Ён быў не ўпэўнены ці падабаецца яму Алівандэр. Хлопчык заплаціў яму сем галеёнаў, забраў скрыначку з палачкай. Гаспадар майстэрні пакланіўся яму і праводзіў да дзвярэй.

*

Далёка па апоўдні, калі сонца ўжо пачало хіліцца на захад, Гары і Хагрыд, прайшлі па Дыягон Алее, праз адтуліну ў сцяне мінулі спусцеўшы Дзіравы кацёл і выйшлі на маглаўскі прашпект. За усю дарогу Гары не вымавіў ані слова, ён нават не заўважаў што людзі, якія ехалі разам з ім у мятро, вытарапіўшыся глядзелі на палярную саву, што спала ў клетцы на гарыных каленях і дзіўныя пакункі ля яго ног. Толькі калі яны падняліся па эскалатары да вакзалу Парынгтон і Хагрыд паляпаў яго па плячы, хлопчык зразумеў дзе знаходзіцца.

- У це ёсь час, каб пасілкаваць перад цягніком,- сказаў волат.

Ён набыў сабе і Гары па гамбургеру і яны, прысеўшы на пластыкавых крэслах прыняліся есці. Гары азіраўся па баках. Усё, што сёння з ім здарылася было занадта дзіўным.

- З тбой сё добра, Гары? Ты нейк маўклівы,- спытаўся брамнік.

Хлопчык ня быў упэўнены, што ў стане нешта растлумачыць. Сёння быў самы лепшы дзень нараджэння за ўсё яго жыццё... але... ён жаваў гамбургер, спабуючы падабраць словы.

Усе лічаць мяне асаблівым,- нарэшце вымавіў ён.- Людзі з Дзіравага катла, прафесар Квірэл, містэр Алівандэр... але я зусім анічога ня ведаю пра магію. Як яны могуць чагосьці чакаць ад мяне, калі я нават не магу прыпомніць, чаму стаў знакамітасцю. Я ня ведаю, што адбылося калі Валь... ой, прабачце... ў тую ноч, калі загінулі мае бацькі.

Хагрыд праз стол нахіліўся да Гары. Скрозь яго кашлатую бараду лунала ўсмешка.

- Не турбуй, Гары. Ты хутк будзь ведаць сё, што тбе атрэбна. Ты апынеш у Хогвартсе, сьрод гэткіх ж ачаткоўцаў і з табой сё будзь файна. Папрост будзь самім сабой. Вед’ю, гэт будзь вельмі цяжка. Быць там дзе сё невьдома, заўжы цяжка. Аднак у Хогвартсе ты правьдзеш самы вдатны час сваго жыцця... як я сам... некалі, і цер, каль шчыра кзаць.

Хагрыд дапамог Гары падняцца на цягнік, які павінен быў адвесці яго да Дурслі і працягнуў яшчэ адзін канверт.

- Ось твой квіток на цягнік да Хогвартсу,- сказаў ён,- Першага верасня... вакзал Кінгс Крос... сё ёсь у квітку. Клі будць праблемы з Дурслі, ашлі мне ліст са сваёй савой, яна вед’е як мне знасці... Да сстрэчы ў Хогвартсе, Гары.

Цягнік паволі крануўся з месца. Гары прыціснуўся да вакна, жадаючы глядзець на Хагрыда, пакуль той не схаваецца з вачэй, але не паспеў і міргнуць, як той знік.

 

VI. Падарожжа з платформы дзевяць і тры чвэрці

 

Увесь наступны месяц Гары жылося з Дурслі не надта вясёла. Канечне, Дадлі цяпер настолькі баяўся Гары, што не жадаў знаходзіцца з ім у адным пакоі, а цётка Пятунья з дзядзькам Вернанам не запіралі яго больш у каморы, не прымушалі працаваць і не крычалі на яго... але яны ўвогуле з ім не размаўлялі. Напаўспалоханыя-напаўразлютаваныя, Дурслі ўпарта рабілі выгляд, быццам яго няма. І хаця гэткія паводзіны сваякоў былі значна лепшымі за колішнія, тым ня меньш праз некаторы час, яны пачалі яго засмучаць.

Амаль увесь час Гары сядзеў у сваім пакоі са сваёй савою, якую вырашыў назваць Хэдвіг. Гэтае імя хлопчык знайшоў у сваім падручніку па Гісторыі магіі. Самі падручнікі былі даволі цікавыя і Гары да позняй ночы ляжаў у ложку чытаючы сёй-той з іх, а Хэдвіг задаволена лятала праз адчыненае вакно на вуліцу і назад у пакой. На сваё шчасце цётка Пятунья не прыходзіла больш прыбірацца ў Гарыным пакоі ці ёй бы млосна стала пры поглядзе на здохлых мышэй, якія сава ў якасці здабычы. Штоноч перад тым як пакласціся спаць хлопчык выкрэсліваў у прычэпленам на сцяне самаробным календары дні, што засталіся да першага верасня.

У апошні дзень жніўня, Гары вырашыў паразмаўляць з дзядзькай і цёткай аб тым, каб яго нехта давёз да вакзалу Кінгс Крос, таму спусціўся ў гасцёўню, дзе Дурслі глядзелі тэлевіктарыну. Хлопчык кашлянуў, каб даць ім ведаць аб сваім, што ён знаходзіцца ў пакоі, Дадлі ўскрыкнуўшы выбег вонкі.

- Ммм... дзядзька Вернан.

Той буркнуў, паказваючы, што слухае.

- Ммм... мне трэба заўтра быць на вакзале Кінгс Крос... каб ехаць у Хогвартс.‘

Містэр Дурслі зноў буркнуў.

- Было б вельмі добра, каб вы падвезлі мяне.

Дзядзка буркнуў у трэці раз. Гары вырашыў, што атрымаў згоду.Grunt.

- Дзякуй.

Хлопчык ўжо выходзіў з гасцёўні, калі містэр Дурслі вырашыў загаварыць.

- Дзіўны спосаб дабірацца да чарадзейскай школы. Няўжо раптам сапсаваліся ўсе дываны-самалёты?

Гары нічога не адказаў.

- Дзе гэта школа ўвогуле знаходзіцца?

- Ня ведаю,- адказаў гары, у першы раз задумаўшыся над гэтым пытаннем. Ён выцягнуў з кішэні квіток, як даў яму Хагрыд.

- Мне толькі трэба сесці на цягнік, які адходзіць аб адзінаццатай ранніцы з платвормы дзевяць і тры чвэрці.

Дзядзька з цёткай перазірнуліся.

- З якой якой платформы?

- Дзевяць і тры чвэрці.

- Не кажы ерунды,- заявіў дзядзька Вернан,- платформы дзевяць і тры чвэрці не існуе.

- Але так напісана у маім квітку.

- Шаленцы, - заўважыў Дурслі,- яны ўсе найпаўнейшыя вар’яты. Пачакай, хутка сам убачыш. Добра, дакіну цябе да Кінгс Крос. Нам усё роўна трэба будзе заўтра паехаць у Лондан, ці я б і не паварухнуўся.

- А навошта вам заўтра ў Лондан?- як мага больш зычліва спытаўся Гары.

- Дадлі ў шпіталь павязем,- гыркнуў Вернан.- Трэба ж яму адрэзаць гэты дзяблаў хвост, перш чым ён пойдзе ў Смелцінгс.

*

Наступнай раніцай гары прачнуўся а пятай гадзіне і быў так знерваваны, што больш не мог заснуць. Ён падняўся з ложка, нацягнуў джынсы, вырашыўшы пераапрануцца ў чарадзейскую вопрадку ў цягніку. Ён зноў перачытаў ліст са спісам усяго неабходнага, каб чарговы раз упэўніцца, што анічога не забыў. Праверыў ці надзейна зачынена кретка з Хэдвіг. Потым прыняўся хадзіць па пакоі чакаючы пакуль прачнуцца Дурслі. Праз дзве гадзіны цяжкая гарына валіза была закінута ў багажнік дзядзькавай машыны, цётка пераканала Дадлі сесці разам з Гары і яны ад’ехалі да Лондана.

Да Кінгс крос яны дабраліся а палове на адзінаццатую. Дзядзька знайшоў вазок і ўласнаруч павёз яго рэчы па станцыі. Гары ўжо хацеў здзівіцца, але тут дзядзька з непрыемнай усмешкай на твары супыніўся ля платформаў.

- Ну, хлопча. Вось табе дзевятая платформа, вось дзесятая. Твая павінна быць недзе паміж імі, але гляджу яе пакуль не пабудавалі.

Ён вядома ж меў рацыю. Гары бачыў вялізную пластыкавую шыльду з нумарам дзевятай платформы, а з другога боку такую ж самую шыльду з нумарам дзесяць. Аднак паміж імі нічога не было.

- Поспехаў у школе,- з яшчэ больш брыдкай ўсмешкай заявіў містэр Дурслі і не сказаўшы больш ані слова развярнуўся і пайшоў прэч. Павярнуўшы галаву, гары ўбачыў як ад’ехала дзядзькава машына, Дурслі смяяліся. У гарыным роце перасохла. Што рабіць далей? Ён адчуваў здзіўленыя погляды мінакоў, якія прыцягвала клетка з Хэдвіг.

Гары спыніў вакзальнага службоўца, але нічога той не мог прыпомніць аб платформе дзевяць і тры чвэрці. Таксама ён нічога ня ведаў аб Хогвартсе, а калі Гары не мог сказаць дзе той дакладна знаходзіцца, пачаў злавацца, як быццам хлопчык жадаў над ім пажартаваць. У адчаі Гары спытаўся, які цягнік адыходзіць з вакзала аб адзінаццатай, але службовец гнеўна адказаў яму, што аніякі і рушыў прэч, мармычучы сабе пад нос нешта аб згубленым часе. З усіх сілаў гары імкнуўся не запанікаваць. У адпаведнасці з агромістым гадзінніку на станцыі ў яго было яшчэ дзесяць хвілінаў, каб патрапіць на цягнік да Хогвартса, але ён ня ведаў як гэта зрабіць. Ён апынуўся пасярод вакзала з агромістай валізай, якую не мог падняць, з перапоўненымі чарадзейскімі грашыма кішэнямі і вялізнаю савою.

Напэўна Хагрыд забыўся яму сказаць, што трэба зрабіць, каб трапіць на платформу. Нешта накшталт націскання трэцяй злева цаглінкі, каб трапіць на Дыягон алею. Гары задумаўся, ці не выцягнуць яму чароўную палачку і не пастукаць ёй па картапрымальніку між платформамі дзевяць і дзесяць.

Тут яго прамінула групка нейкіх людзей і гары пачуў колькі слоў з іх размовы.

- ... і зразумела, натоўпы маглаў...

Гары ўважліва паглядзеў на размаўляючых. Рудая паўнаватая жанчына аб нечым гамоніла чатыром гэткім жа рудым хлапцам, кожны з якіх цягнуў перад сабой цяжкую валізу, а ў аднаго была сава.

Гарына сэрца пачало шалёна калаціцца, ён асцярожна паштурхаў за імі свой вазок з валізаю. Калі рудая сям’я супынілася, Гары таксама супыніўся, дастаткова блізка аб іх, каб пачуць аб чым тыя гамоняць.

- Так, і які нумар платформы?- спыталася маці.

- Дзевяць і тры чвэрці,- пліскнула агніста-рудое малое дзяўчо, што трымала жанчыну за руку,- Мам, а ці не магла б я...

- Ты яшчэ не дастаткова дарослая, Джыні. Так, а цяпер сціхніце. Ну, Персі, ты першы.

Старэйшы з сыноў рушыў між платформамі дзевяць і дзесяць. Гары, каб нічога не прапусціць, не міргаючы глядзеў на рудога хлопца, але калі той падыйшоў да калоны, што раздзяляла дзве платформы, між ім і Гары прайшоў натоўп турыстаў і калі заплечнік апошняга з іх, прамінуў Гары, хлопчык ўжо знік.

- Ты наступны, Фрэд,- прамовіла жанчына.

- Я не Фрэд, я Джордж,- заявіў хлопец.- Гэта кабета лічыць нас сваёй маткай? І не разумее, што я Джордж.

- Ой, прабач, Джордж, даражэнькі.

- Я пажартаваў, я Фрэд,- і пабег між платформамі, а яго брат блізнюк кінуўся следам. Мінула секунда і першы з іх знік... але як ён гэта зрабіў?

Гары заўважыў як другі з блізнюкоў бадзёра наблізіўся да турнікета... апынуўся ўпоравень з ім... і раптам знік.

Быццам і не было.

- Прабачце,- звярнуўся Гары да поўненькай жанчыны.

- Здароўку, даражэнечкі мой,- адказала яна.- У першыню да Хогвартса? Рон таксама.

Жанчына паказала на малодшага з сыноў. Той быў худым, вяснушчатым і цыбатым. Яго рукі і ногі былі непрапарцыянальна вялікімі, а нос надта доўгім.

- Так,- прамовіў Гары ў адказ.- І справа ў тым... я ня ведаю...

- Як трапіць на платформу,- ласкава скончыла за яго жанчына. Гары кіўнуў.

- Ані аб чым не турбуйся,- працягвала тая,- табе, толькі трэба ісці раўнютка на турнікет між платформамі дзевяць і дзесяць. І не бойся на яго натрапіць, гэта вельмі важна. І калі нервуешся, лепш крышачку разбяжыся. Ну, давай, ідзі перад Ронам.

- Ммм... добра,- адказаў Гары.

Гары развярнуў свой вазочак і накіраваў яго на турнікет. Той выглядаў суцэльным.

Гары рушыў наперад. З усіх бакоў яго атачаў натоўп. Хлопчык паскорыўся. Ён вырашыў што папросту разаб’е сабе лоб, стукнуўшыся аб турнікет. Тут ён па сапраўднаму напужаўся... яго вазок хутка рынуўся да бар’ера страціўшы кантроль... турнікет усё набліжаўся... Гары не мог супыніцца... між ім і турнікетам была адлегласць толькі ў фут даўжынёй... Хлопчык заплюшчыў вочы, чакаючы ўдара...

Але з ім нічога не здарылася... ён працягваў бегчы... Гары расплюшчыў вочы.

Ля платформы забітай людзьмі стаяў пунсовы паравоз над крышай якога зіхацеў надпіс: “Хогвартс Экспрэс, 11 гадзіна ранніцы”. Гары азірнуўся, на месцы турнікета была каваная арка з шыльдаю “Платформа дзевяць і тры чвэрці”. У яго ўсё атрымалася.

Панад галавой гамонячага натоўпу лунаў паравозны дым, а пад нагамі шлэндала безліч разнакаляровых котак. Узвышаючыся над цяжкімі валізамі адна з адной незадаволена перавухіваліся совы.

Першыя колькі вагонаў, былі ўжо забітыя вучнямі, якія высунуўшыся з вокан развітваліся з роднымі, а нехта яшчэ біўся за месца. Гары рушыў ўздоўж платформы, шукаючы вольнае месца. Ён прамінуў міма круглатварага хлопчыка, які размаўляў з бабуляй.

- Ба, я зноў згубіў сваю рапуху.

- Вох, Нэвіл,- цяжка ўздыхнула старая.

Нейкага хлопца з дрэдамі атачыў невялічкі натоўп.

- Лі, ну пакажы нам, давай!

Хлопчык прыадчыніў накрыўку скрынкі, што трымаў у руках. Вучні атачыўшыя яго узвізкнулі, калі адтуль высунулася нечая валасатая нага.

Гары праціскаўся скрозь натоўп, пакуль ў апошнім вагоне не знайшоў вольнае купэ. Ён прасунуў у дзверы клетку з Хэдвіг, а потым паспрабаваў падняць валізу. Ён з цяжкасцю ўзгрувасіў яе на першую прыступку, але калі паспрабаваў падняць на другую, валіза павалілася на зямлю, балюча стукнуўшы яго па наге.

- Дапамагчы?- спытаў падыйшоўшы да яго адзін з рудавалосых блізнятаў, якіх Гары бачыў ля турнікета.

- Калі ласка, так,- цяжка дыхаючы адказаў ён.

- Гэй, Фрэд! Бяжы сюды і дапамажы!

З дапамогаю блізнятаў, валіза нарэшце апынулася ў вагоне.

- Дзякуй вялікі!- прамовіў Гары і адштурхнуў з вачэй мокрыя ад пота валасы.

- Што гэта?- нечакана спытаўся адзін з братоў, кажучы на адкрыўшыйся шнар.

- Анішто сабе,- прамовіў другі.- Дык ты ж...

- Гэта ён,- сказаў першы, а потым звярнуўшыся да Гары, спытаў.- Гэта ж ты?

- Што, хто?- не зразумеў той.

- ГАРЫ ПОТЭР,- у адзін голас прамовілі блізняты.

- Ааа,- сказаў Гары,- ну, так, гэта я.

Браты са здзіўленнем вытарапіліся на яго. Гары адчуў, што вось вось пачырванее. На яго шчасце з платформы нехта крыкнуў.

- Фрэд? Джордж? Вы там дзе?

- Ідзем, мам.

Апошні раз зірнуўшы на Гары, блізняты выскачылі з вагона.

Хлопчык сеў ля вакна напалову схаваўшыся, каб мець магчымасць назіраць за рудавалосай сям’ёй і чуць іх размовы. Рудая маці дастала з кішэні хустку.

- Рон, у цябе нешта з носам.

Малодшы з сыноў паспрабаваў выдзерціся з маціных рук, але тая моцна схапіла яго і пачала хусткаю церці кончык яго носа.

- Мааам... адчапіся,- закруціўся хлопец.

- Ага, у маленецькага Роні неста на носіке?- зарагатаў адзін з блізнятаў.

- Заткніся,- адказаў яму Рон.

- Куды падзеўся Персі?- спыталася жанчына.

- Ідзе.

Старэйшый з братоў крочыў да астатняй сям’і. Ён ўжо быў перапрануты ў чорную раздзімаючуюся пад ветрам мантыю, а на яго грудзях гары заўважыў нейкі чырвоны з залатым значык з літарай “П” у сярэдзіне.

- Мама, я не надоўга,- прамовіў ён.- Я разам з астатнімі прэфектамі ў першых двух вагонах...

- Персі, ты прэфект?- з быццам здзіўленым выразам на твары заявіў адзін з блізнятаў.- А нам чаму не сказаў, мы ж нат ня ведалі.

- Чакай,- прамовіў другі блізнюк,- я памятаю ён казаў нам нешта падобнае. Адзін раз...

- Ці два...

- За хвіліну...

- На працягу ўсяго лета...

- Змоўкніце,- сказаў прэфект Персі.

- Ага, няўжо Персі набылі новую вопрадку.- не жадаў супакойвацца адзін з блізнятаў.

- Так, бо Персі стаў прэфектам,- з пяшчотай прамовіла маці.- Добра, маё ты дзіця, ідзі ўжо... як дабярэцеся, дашлі мне саву.

Атрымаўшы ад маці пацалунак ў шчаку, Персі сыйшоў, а жанчына развярнулася да блізнятаў.

- Так, цяпер вы двое. Раю вам паводзіць сябе шляхетна. Калі я ў гэтым годзе я атрымаю саву аб тым, што вы... што вы зноў падарвалі прыбіральню...

- Падарвалі прыбіральню? Мы пакуль нічога падобнага не рабілі.

- Але дзякуй за шыкоўную ідэю, мам.

- Тут няма анічога смешнага. І глядзіце за Ронам.

- Не турбуйся, немаўлятка Ронькінс, будзе з намі ў поўнай бяспецы.

- Заткніся,- зноў прамовіў Рон, ён быў амаль што гэтака ж росту што і блізняты, а на яго носе ў тым месце якое цёрла маці дагэтуль ружавела пляма.

- Гэй, мам. Ці ты ведаеш з кім мы пазнаёміліся ў цягніку?

Гары хутка адрынуўся ад вакна, каб тыя не маглі заўважыць, як ён сочыць за імі.

- Ці памятаеш таго чарнявага хлопчыка, якога мы сустрэлі на станцыі? Ведаеш хто ён?

- Ну хто?

- ГАРЫ ПОТЭР!

- Мам, мам,- пачуўся голас іх малой сястрычкі,- можна я схажу паглядзець на яго. Мам, ну калі лаааска...

- Ты яго ўжо бачыла, Джыні, і бедны хлопчык не звер з заапарку, каб на яго ўсе таропіліся. Насамрэч ёе, Фрэд? Адкуль ты ведаеш?

- Спытаў яго. А яшчэ бачыў шнар. Ён сапраўды... маланку нагадвае.

- Беднае дзіця... вось чаму ён быў адзін. Я так здзівілася. А якім ён быў ветлівым, калі спытаўся, як трапіць на платформу.

- Неверагодна, ці ты думаеш ён памятае аб тым, як выглядаў Сама-Ведаеш-Хто?

Жанчына імгненна стала вельмі суровай.

- Фрэд, я забараняю цябе, нават пытацца ў яго аб гэтым. Нават думаць ня смей. Не сапсуй яму першы ж дзень у школе.

- Добра, добра, спакуха! Не гарачыся!

Пачуўся паравозны гудок.

- Паспяшайце!- прамовіла жанчына і ўсе тры хлопца залезлі ў вагон. Яны высунуліся з вакна, каб пацалавацца з маці на развітанне. Іх сястрычка пачала плакаць.

- Не плач, Джыні, мы дашлем табе цэлую зграю соў.

- Мы дашлем табе вечка ад хогвартскага ўнітазу.

- ДЖОРДЖ!

- Мама, я жартую.

Цягнік пакрысе ад’ехаў ад станцыі. Маці і сястра рудых хлопцам колькі часу са шчаслівымі слязмі на вачах нейкі час беглі за цягніком, махаючы на развітанне рукамі. Аднак неўзабаве цягнік паскорыў свой рух, завярнуў за рог і жанчыны зніклі з вачэй.

Гары глядзеў у вакно. Міма яго вакна праносіліся шматлікія хацінкі. Раптам хлопчык адчуў моцнае хваляванне. Ён ня ведаў, што чакае яго наперадзе, але... вырашыў - гэта значна лепш, чым тое што ён пакідае ў мінулым.

Дзверы ў купэ адчыніліся і туды зазірнуў малодшы з рудых братоў.

- Ці ёсць тут месца?- спытаўся ён, азіраючы купэ,- Астатнія купэ перапоўнены.

Гары кіўнуў галавою і хлопчык сеў на суседнюю сядушку. Ён вытарапіўся на Гары, але хутка адвярнуўся да вакна, быццам і не глядзеў на таго. Як заўважыў Гары, на носе ў хлапца па ранейшаму зіхацела цёмная пляма.

- Гэй, Рон.

У купэ зноў зазірнулі блізняты.

- Мы пойдзем ў сярэдзіну цягніка. Там Лі Джордан паказвае гіганцкага тарантула.

- Добра,- прамармытаў Рон.

- Гары,- прамовіў адзін з блізнятаў,- мы забылі назвацца. Фрэд і Джордж Візлі. А гэта наш брат Рон. Убачымся пазней.

- Пакуль-пакуль,- разам прамовілі Гары з Ронам. Блізняты высунуліся з купэ і зачынілі дзверы.

- Дык ты сапраўдны Гары Потэр?- выпаліў руды хлопчык.

Гары кіўнуў у адказ.

- Ух ты... а я вырашыў, што гэта чарговы жарт Фрэда і Джорджа,- прамовіў Рон.- і ў цяпер насамрэч ёсць... ну ты ведаеш...

Хлопчык паказаў на гарын лоб.

Гары адкінуў чубок, каб паказаць шнар. Рон глядзеў на яго вылупіўшы вочы.

- Гэта сюды трапіла замова Сам-Ведаеш-Каго..?

- Так,- адказаў Гары,- але я насамрэч нічога ня памятаю.

- Зусім нічога?- нецярпліва прамовіў руды хлопчык.

- Ну... я памятаю вялізны сполах зялёнага святла, а больш нічога.

- Крута,- адказаў Рон. Ён яшчэ колькі імгненняў сядзеў і таропіўся на Гары, але раптам зразумеўшы, што робіць, зноўку адвярнуўся да вакна.

- А ты з чарадзейскай сям’і?- спатаўся Гары, якому руды суразмоўца быў ня меньш цікавы.

- Эээ... пэўна так,- адказаў Рон.- У мамы, я чуў ёсць стрыечаны брат, які працуе бухгалцерам, але ў сям’і пра яго ніколі не ўзгадваюць.

- Ты напэўна ўжо шмат што ведаеш аб магіі.

Гары падалося, што Візлі былі адной з тых старажытных чарадзейскіх сямей, пра якія казаў на Дыягон алее, той бледны хлопчык.

- Кажуць, ты жывеш з магламі,- спытаўся Рон,- і як яны табе?

- Поўны жах. Канечне не ўсе маглы жудасныя, але мае дзядзька, цётка і стрыечаны брат – так. Лепей мець трох братоў – чарадзеяў.

- Пяцёх,- раптам нахмурыўшыся, удакладніў Рон.- Я ўжо шосты з сям’і, хто едзе вучыцца ў Хогвартс. Можна сказаць, я шмат з каго магу браць прыклад. Біл і Чарлі ўжо адвучыліся, але ў школе біл быў старастай, а Чарлі капітанам квідычнай каманды. Вось, цяпер Персі абралі на прэфекта. Фрэд з Джордам шалапуты, якіх няшмат, але вучацца добра і то што яны вытвараюць лічыцца сапраўды вясёлым. Усе лічаць, што я павінен рабіць так як яны, але праблема ў тым, што мне не надта хочацца паўтараць за кімсьці. Я і так ужо маючы пяцёх братоў, карыстаюся тым, што кольісь належала ім. У мяне старая мантыя Біла, старая палачка Чарлі і стары пацук Персі.

Рон засунуў падпаху руку і выцягнуў адтуль тоўстага шэрага пацука, які працягваў моцна спаць.

- Гэта Скаберс, цалкам бескарысная істота, якая нават прачынаецца зрэдку. Персі за тое, што стаў прэфектам атрымаў у падарунак ад таты саву, але на тое, каб набыць штосьці мне не хапіла грошаў, вось мне і аддалі Скаберса.

У Рона пачырванелі вушы. Здаецца ён вырашыў, што і так замнога сказаў, таму зноў вытарапіўся ў вакно.

Гары і не думаў, што не мець магчымасці набыць сабе саву, гэта дрэнна. У рэшце рэшт, яшчэ месяц таму Гары ня меў ані грошыка. Ён расказаў Рону, пра то, што вымушаны быў насіць старую вопрадку Дадлі і ніколі не атрымліваў на дзень нараджэння прыстойнага падарунка. Здаецца гэта крыху ўсхамянула рудога хлопчыка.

- ... і пакуль за мной не з’явіўся Хагрыд, я нічога ня ведаў аб тым, што я чараўнік, а маіх бацькоў забіў Вальдэморт...

Рон войкнуў ад жаху.

- Што здарылася?- спытаў у яго Гары.

- ТЫ ПРАМОВІЎ ІМЯ САМ-ВЕДАЕШ-КАГО!- ўражана і шакавана адказаў Рон,- я б на тваім месцы...

- Не не хацеў паказаць сябе крутым героям, здольным вымавіць яго імя,- адказаў Потэр,- але нічога ня ведаю, пра тое што не павінен быў гэтага рабіць. Я ўвогуле шмат чаго ня ведаю. Вось. А яшчэ, іду ў заклад,- дадаў Гары, вырашыўшы сказаць то, што турбавала яго увесь апошні час.- Ведаеш, іду ў заклад, што буду горшым ува ўсім класе.

- Не будзеш. У Хогвартсе вучыцца безліч дзяцей з маглаўскіх сямей і ўсе даволі хутка падцягваюць свае веды.

Размову яны пачалі ў Лондане і пакуль яны гаманілі цягнік апынуўся сярод бязмежных палёў поўных статкамі кароў і авечак. Хлопчыкі на некаторы час замаўчалі і проста глядзелі, як ў акне мільгацеюць палі і сцяжынкі між імі.

Каля паловы на дванаццатую у калідоры нешта загрукатала і дзверы іх купэ адчыніла ўсміхаючаяся жанчына з ямачкамі на шчаках.

- Ці не жадаеце прысмакаў з вазочка, мае даражэнькія?

Гары, які сёння прапусціў сняданак ўскочыў на ногі, а Рон з пачырванеўшымі вушамі прамармытаў, што мае бутэрброды. Гары выскачыў у калідор.

Калі ён жыў з Дурслі, у яго аніколі не было грошаў на слодычы, але цяпер, калі яго кішэні былі перапоўненыя золатам і срэбрам, ён быў гатовы набыць столькі батончыкаў Марс, колькі ўлезе ў рукі. Нажаль батончыкаў Марс на вазочку не было, але там былі цукеркі на любы смак ад Бэрці Бот, лепшая дроблаўская жуйка, шакаладныя жабкі, гарбузовыя пірагі, пірожныя кацялкі, лакрычныя палачкі і шмат іншых прысмакаў, якія Гары ніколі ў жыцці ня бачыў. Не жадаючы прапусціць анічога, хлопчык набыў патрошку ўсяго, заплаціўшы жанчыне адзінаццаць срэбных сікляў і сем кнатаў.

Рон вытарапіўся на то, як Гары вярнуўшыся ў купэ кінуў слодычы на вольнае месца.

- Ну ты і галодны?

- Яшчэ які,- адказаў Гары, адкусваючы кавалак ад гарбузовага пірага.

Рон развярнуў пакунак з бутэрбродамі і ўзяў адзін з чатырох.

- Яна як заўжды забылася, што я не люблю саланіну.

- Можа памяняемся,- прапанаваў Гары, працягваючы Рону пірог.- Давай...

- Ты не будзеш гэта есці, ён вельмі сухі,- прамовіў той, а потым хутка дадаў.- У яе так замала часу. Калі ў цябе на руках пяцёра дзяцей...

- Давай, бяры пірог,- сказаў Гары. Ён аніколі ў жыцці ня меў анічога, чым можна было падзяліцца. Якое ж гэта было прыемнае пачуццё, разам з рудавалосым хлопцам спажываць пірожныя і іншыя слодычы (аб бутэрбродах, зразумела ж забыліся).

- А тут што?- спытаўся у Рона Гары, трымаючы ў руках пачак з шакаладнаю жабкаю.- Спадзяюся жабка не натуральная.- хлопчык быў гатовы да чаго заўгодна.

- Ані,- адказаў Рон.- Паглядзі на картку. Мне не хапае Агрыпы.

- Чаго?

- Ёйку, ты ж ня ведаеш... У каждым пачку шакаладных жабак ёсць картка з выявай кагосьці з найвядомейшых чараўнікоў ці вядзмарак. Іх збіраюць, я маю недзе пяцьсот, але сярод іх аніводнага Агрыпы ці Пталямея.

Гары разгарнуў адзін з пачкаў і выцягнуў картку. На ёй быў мужчына з доўгім крывым носам, акулярамі ў форме паўмесяцаў і доўгімі срэбнымі валасамі ды барадой. Унізе было імя “Альбус Дамблдор”.

- Дамблдор, дык вось ён які!- прамовіў Гары.

- Толькі не кажы, што ніколі ня чуў аб Дамблдоры!- сказаў Рон.- Можна мне жабку? Раптам там будзе Агрыпа... дзякуй...

Гары развярнуў картку і прачытаў там:

 

Альбус Дамблдор, цяперашні дырэктар Хогвартскай школы.

На думку шмат каго з сучаснікаў, найвялікшы чарадзей сучаснасці. Найбольш вядомы сваёй перамогай у 1945 годзе цёмнага чараўніка Грындэльвальда, вынаходніцтвам дваццаці спосабаў выкарыстання драконавай крыві і супольнай алхімічнай працай з Нікаласам Фламелем.

Прафесар Дамблдор любіць класічную музыку і боўлінг.

 

Гары зноў павярнуў картку і вельмі здзівіўся, убачыўшы замест дамблдорава твара пустое месца.

- Ён знік!

- Хіба ты чакаў, што ён будзе тырчаць тут цэлы дзень?- прамовіў Рон.- Яшчэ вернецца. Не... зноў Маргана, у мяне іх ужо шэсць... хочаш, забірай. Пачнеш калекцыянаваць.

Яго вочы глядзелі на груду шакаладных жабак, што працягвалі ляжаць на сядушцы.

- Бяры яшчэ,- прапанаваў яму Гары.- І ведаеш, у маглаў таксама збіраюць карткі, але людзі на іх не ходзяць.

- Няўжо? І нават не рухаюцца?- здзіўлена спытаўся Рон.- Дзівоса нейкая!

Гары ўбачыў, як Дамблдор з лёгкай ўсмешкай вярнуўся на сваю картку. Рона больш цікавілі самі жабкі, а вось Гары не мох адарваць вачэй ад шматлікіх вядомых чарадзееў і чарадзеек. Хутка да Дамблдора і Марганы далучыліся Гэнгіст Вудкрафцкі, Альберык Груніён, Цырцэя, Парацэльс і Мэрлін. Нарэчце хлопчык наглядзеўся на друідку з падрапаным носам Кліёдну і раскрыў скрынку цукерак на любы смак ад Бэрці Бот.

- Буць з імі паасцярожней,- папярэдзіў Рон.- Калі там напісана што цукеркі маюць любы смак, гэта значыць, што смак будзе які заўгодна – шакаладны, мармеладавы, мятны, але можа быць і са смакам шпіната, лівера ці рубца. Джордж кажа, што аднойчы яму трапілася цукерка са самам саплей.

Рон асцярожна ўзяў зялёную цукерку, уважліва паглядеў на яе і надкусіў.

- Фееееееяяяяяяяя... вось глядзі – брусэльская капуста.

Колькі часу яны бавіліся тым, што спрабавалі розныя цукеркі на любы смак. Гары трапіўся тост, какос, запечаная фасоля, трускаўка, кары, спаржа, кава і сардыны, ён нават адважыўся кусіць кавалацак ад дзіўнай шэрай цукеркі, якую не вырашыўся паспрабаваць Рон – яна была са смакам перца.

Тым часам за вакном цягніка сельская мясцовасць з яе акуратнымі палямі і сцежкамі змянілася на дзікія непралазыя лясы, віхляючыя рэкі і цёмна зялёныя пагоркі.

У купэ пастукаліся і ў дзверы зазірнуў круглатвары хлопчык, якога Гары бачыў на платформе дзевяць і тры чвэрці. Здаецца ён толькі што плакаў.

- Прабачце, ці вы не бачылі тут рапуху?- спытаўся, ён, Рон з Гары пахісталі галовамі.- Я зноў яго згубіў! Ён працягвае збягаць ад мяне!

- Ён абавязкова вернецца,- падбадзёрыў яго Гары.

- Так,- шморгаючы носам, згадзіўся хлопчык.- Калі вы яго раптам убачыце...

Ён сыйшоў.

- Ня ведаю, чаму ён гэдак тужыцца,- заўважыў Рон,- калі б у мяне была рапуха, я б згубіў яе, як мага ранней. З іншага боку, Скаберс не нашмат лепш, так што не мне хваліцца.

Пацук працягваў дрыхнуць на ронавых каленях.

- Калі б ён памёр, аніхто б гэтага не заўважыў,- з агідаю дадаў ён.- Учора я паспрабаваў перафапрбаваць яго на жоўты колер, каб ён выглядаў крыху весялейшым, але замова не спрацавала. Вось, глядзі...

Рон пашураваў у сваёй валізе і выцягнуў адтуль даволі падрапаную палачку. У колькіх месцах яна пакрылася расколінамі, а з яе кончыку вытыркалася нешта белае.

- Валоссе аднарога, амаль усё вылезла. У любым выпадку...

Толькі ён падняў палачку, як дзверы зноў адчыніліся. За імі стаяў бязрапухі хлопчык, а разам з ім нейкая дзяўчынка, ужо паспеўшая пераапрануцца ў новую хогвартсаўскую мантыю.

- Нэвіл згубіў сваю рапуху. Хтось з вас бачыў яе?- спыталася яна. Дзяўчынка мела ўладарны голас, густое каштанавае валоссе і даволі вялікія пярэднія зубы.

- Мы ўжо казалі, што не,- заўважыў Рон, але дзяўчынка яго не слухала, яна глядзела на палачку ў яго руцэ.

- О, вы тут чаруеце? Ці можна паглядзець?

Дзяўчынка прысела на вольнае месца. Рон разгубіўся.

- Ммм... ну, добра.

Ён пракашляўся.

 

“Сонца, дзьмухавец, алей.

Ты, дурны пацук, зжаўцей.”

 

Ён махнуў палачкай, але нічога не адбылося. Скаберс працягваў быць шэрым і нават не прачнуўся.

- Ці ты ўпэўнены, што гэта замова сапраўдная?- спытала дзяўчынка.- Анічагосінькі не здарылася? Я, напрыклад, каб папрактыкавацца, паспрабавала зрабіць колькі просценькіх замоў і ўсе яны спрацавалі. А ў маёй зям’і не было аніводнага чараўніка. Вось былог іх здзіўленне, калі я атрымала ліст са школы. А я была так шчасліва, у сэнсе, я чула што Хогвартс лепшая чарадзейская школа ў свеце... Я вывучыла напамяць ўсе падручнікі... спадзяюся гэтага будзе дастаткова... Між іншым, я Герміёна Грэйнджэр, а як вас клічуць?

Яна выпальвала словы быццам з кулямёта.

Гары паглядзеў на Рона і з палёгкаю ўбачыў яго ашаломлены твар. Ён і не здагадваўся, што падручнікі можна вывучыць на памяць.

- Я – Рон Візлі,- прамармытаў Рон.‘I’m Ron Weasley,’ Ron muttered.

- Гары Потэр,- назваўся Гары.

- Сапраўдны?- уклікнула Герміёна.- Я пра цябе столькі ведаю... я набыла колькі дадатковых кніжак, пра цябе ўзгадваюць ў “Сучаснай гісторыі магіі”, ва “Усходзе і заняпадзе цёмных мастацтваў” і ў “Знакавый чароўных падзеях дваццатага стагоддзя”.

- Пра мяне?- адчуваючы сябе разгубленым, спытаўся Гары.

- Божачкі, ты ня ведаў пра гэта, я б на тваім месцы высветліла ўсё на гэты конт,- выпаліла Герміёна.- А хтось з вас ужо ведае ў якім Доме апынецца? Я вывучала гэтае пытанне і спадзяюся трапіць у Грыфіндор, кажуць там вучыўся сам Дамблдор, ну яшчэ не надта дрэнны Дом Рэйвенкло... Добра, я ўсё ткі пайду дапамагу Нэвілу шукаць рапуху. А вам дваім лепей пераапрануцца, думаю хутка мы ўжо прыедзем.

У суправаджэнні безрапухага хлопчыка, яна выйшла з купэ.

- Спадзяюся мы будзем у розных Дамах,- выцягваючы з валізы мантыю, прамовіў Рон.- Дурная замова... мне яе Джордж сказаў, іду ў заклад, ён ведаў, што яна не зпрацуе.

- А ў якім Доме твае браты?- спытаўся Гары.

- У Грыфіндоры,- ён зноў змрачнеў.- Мама з татам таксама там вучыліся. Ня ведаю, што яны скажуць, калі я не траплю туды. Не думкаю, што было надта дрэнным трапіць у Рэйвенкло, але што будзе, калі я апынуся ў Слізэрыне?

- Доме ў якім вучыўся Валь... то бок, Сам- Ведаеш-Хто?

- Так.- Рон у самоце плюхнуўся на сваю сядушку.

- Ведаеш, знаецца ў Скаберса пасвятлелі кончыкі вусоў,- паспрабаваў адцягнуць ронаву ўвагу Гары.- Між іншым, а дзе працуюць твае найстарэйшыя браты?

Гары было цікава, чым чараўніку заняцца пасля заканчэння школы.

Чарлі ў румыніі вывучае драконаў, а Біл у Афрыцы нешта робіць для Грынгатса.- адказаў Рон.- Між іншым, чуў што там адбылося? Хаця не думаю, што маглы атрымліваюць Штодзённы вяшчун... Нехта спрабаваў абрабаваць высокабяспечнае сховішча.

Гары выглядаў вельмі здзіўленым.

- Сапраўды? А што скралі?

- Нічога, гэта і ёсць галоўнай навіной. І таксама іх ніхто не злавіў. Тата кажа, што толькі магутны цёмны чарадзей, але, каб ён анічога не ўзяў... гэта сапраўды дзіўна. Шмат хто напалохаўся, лічаць што за гэтым можа стаяць Сам-Ведаеш-Хто.

Гары пракручваў у галаве гэту навіну. Яго пачынала прадзіраць ад жаху, калі ўзгадваўся “Вядома-Хто”. Ён ведаў, што гэта асаблівасці чарадзейскага свету, але яму самому больш зручна было б казаць “Вальдэморт”.

- А якая твая ўлюбёная квідычная каманда?- спытаўся Рон.

- Эммм... Я аніводнай ня ведаю,- прызнаўся Гары.

- Ты што!- ашаломлена ўсклікнуў Рон.- Гэта ж найлепшая гульня ўва ўсім свеце...- ён адразу ж пусціўся ў доўгія і нудныя тлумачэнні пра чатыры мячы, функцыі семі гульцоў, апісваў вядомыя гульні, на якіх ён быў з братамі і якую мятлу ён бы сабе набыў, калі б у яго былі грошы. Ён пачаў распавядаць гары тонкасці гульні, калі дзверы ў купэ зноў адчыніліся. На гэты раз за імі стаяў не безрапухі Нэвіл і не Герміёна Грэйнджэр.

У купэ завіталі трое хлопчыкаў. Таго, што быў пасярэдзіне, Гары ўжо ведаў. Гэта быў той самы бледнатвары хлопчык, якога той бачыў у мадам Малкін. Ён азірнуў Гары з яшчэ большай цікавасцю чым тады, на Дыягон Алее.

- Гэта праўда?- спытаўся бледнатвар.- Кажуць у гэтым купэ едзе сам Гары Потэр. Дык гэта што, ты?

- Так,- адказаў Гары. Ён аглядзеў астатніх хлопцаў. Тыя былі камлюкаватымі і выглядалі даволі злосна. Яна стакялі паабапал бледнатварага хлопчыка, як два целаахоўніка.

- А, гэта Крэйб, а гэта Гойл,- заўважыўшы куды глядзіць Гары, нядбайна паведаміў бледнатвары.- А я Малфой, Драко Малфой.

Рон кашлянуў, каб прыхаваць смех. Драко Малфой перавёў на яго вочы.

- Ты лічыш, што ў мяне смешнае імя? Пра тваё можна і не пытацца. Бацька кажа, што толькі Візлі маюць рудое валоссе, рабацінне і больш дзяцей, чым молгуць сабе дазволіць.

Ён зноў развярнуўся да Гары.

Хутка ты зразумееш, Потэр, што ёсць чарадзейскія сем’і, горшыя за іншых. Калі хочаш, я дапамагу табе разабрацца з кім у нашым свеце трэба сябраваць.

Драко працягнуў руку Гары, але той яе не прыняў.

- Думаю, я сам магу разабрацца, якія сем’і для мяне неправільныя,- халодна адказаў ён.

Бледныя шчокі Малфоя пакрыліся ружовымі плямамі.

- На тваім месцы, я б засцярогся, Потэр,- памольна заявіў ён,- і быў бы крыху больш ветлівым. Ці ты скончыш, як твае бацькі. Яны таксама не разумелі таго, што дзеля іх сапраўды добра. Калі будзеш вадзіцца з такой набрыддзю, як Візлі ці Хагрыд, будзеш такім самым як яны.

Гары і Рон выпрасталіся. Твар Візлі быў гэткага ж колеру, як і яго валоссе.

- Паўтары,- прамовіў ён,- што ты сказаў?

- О, ты вырашым з намі біцца?- усміхнуўся Малфой.

- Калі вы зараз жа не прыбярэцеся адсюль,- смела прамовіў Гары, хаця адчуваў сябе не надта адважна, бо Крэйб з Гойлам былі значна мацнейшыя за яго і Рона.

- Але мы не жадаем сыходзіць, ці не так хлапцы? У нас не засталося ежы, а вы я бачу сёе-тое яшчэ маеце.

Гойл пацягнуўся за шакаладнай жабкай, якая ляжала паблізу ад Рона... Візлі скогнуў наперад, але перш чым паспеў дакрануцца Гойла, той жудасна залямантаваў.

На яго кулачку, глыбока запусціўшы туды свае вострыя зубкі, вісеў Скаберс... Крэйб з Малфоем адсунуліся назад. Гойл шалёна круціў рукою і калі Скаберс, нарэшце адпусціўшы яго, паляцеў у напрамку вакна, усе трое зніклі ў калідоры. Можа вырашылі, што сярод ласункаў хаваюцца іншыя пацукі, альбо пачулі нечае набліжэнне, таму што імгненне пасля іх сыходу ў купэ зноў завітала Герміёна Грэйнджэр.

- Што тут здарылася?- спыталася яна уважыўшы поўную падлогу слодычаў і Рона трымаючага Скаберса за хвост.

- Лічу, што ён у накаўце,- паведаміў Рон Гары. Ён паглядзеў на пацука бліжэй.- Не... як гэта магчыма... ён зноўку задрых.

Пацук сапраўды моцна спаў.

- Ты што, бачыў Малфоя раней?

Гары распавёў аб іх сустрэчы на Дыягон Алее.

- Я шмат чуў аб яго сямейцы.- змрочна прамовіў Рон.- Яны былі аднымі з першых, хто перайшоў на наш бок, калі знік Сам-Ведаеш-Хто. Маўляў іх зачаравалі. Але мой бацька не верыць аніводнаму іх слову. Ён кажа, што малфоеву бацьку не патрэбны падсавы дзеля пераходу на цёмны бок.- ён развярнуўся да Герміёны.- Мы чымсьці можам табе дапамагчы?

- На вашым месцы, я б паспяшалася змяніць вопрадку. Я толькі што была ў галаве цягніка і пыталася ў машыніста, ён кажа, мы амаль прыехалі. А вы тут што, біліся? Не паспелі прыехаць, а ўжо трапілі ў нерат!

- Біўся Скаберс, а не мы,- пахмурна сказаў Рон.- І ці ты не магла б выйсці, каб мы пераапрануліся?

- Добра... я зайшла сюды, толькі таму, што народ у калідоры гойсает сюды-туды, як тыя дзеці,- з пагардай ў голасе, прамовіла Герміёна.- Між іншым, калі ты ня ведаў, у цябе на носе бруд.

Яна выйшла ў калідор, а Рон глядзеў ёй услед. Гары вызірнуў у вакно. Было ўжо даволі цёмна. Праз вакно ён ўбачыў лясы і пагоркі пад цёмна фіялетавым небам. Цягнік пакрысе запавольваўся.

Хлопчыкі знялі з сябе куртачкі і апрануліся ў доўгія чорныя мантыі. Ронава была замалой было бачна красоўкі на яго нагах.

Па цягніку рэхам пралунаў голас:

“Станцыя Хогвартс праз пяць хвілінаў. Калі ласка, пакінце свой багаж у цягніку. Яго даставяць у школу асобна.

Гары муціла ад хвалявання, а Рон збляднеў пад рабаціннем. Яны набілі застаўшыміся ласункамі кішэні і далучыліся дап натоўпу ў калідоры.

Цягнік запаволіўся яшчэ больш і нарэшце спыніўся. Навучэнцы павыскоквалі на малюткую цёмную платформу. Гары калаціла ад халоднага начнога паветра. Тут ён убачыў панад дзіцячымі галовамі запаленую лямпу і пачуў знаёмы голас.

- Першгодкі, першгодкі, збірацеся ля мне! Як маесся, Гары?

Панад галовамі ззяла кудлатая галава Хагрыда.

- Давайць да мяне... шчэ ё першгодкі? Глядзіць пад ногі! Першгодкі хадзіць за мной!

Падслізгіваючы і спатыкаючыся першагодкі крочылі за Хагрыдам па вузкай сцяжынке поўнай крутых паваротаў. Было вельмі цёмна і не было відаць анічога вакол, але Гары вырашыў што іх абступалі тоўстыя камлі дрэваў. Амаль ніхто не размаўляў. Нэвіл – хлопчык, які ўвесь час губляў сваю рапуху, раз ці два шморгнуў носам.

- Праз мгненне вы першыню ўбачыць Хогвартс,- паглядзеўшы на першагодак праз плячо, паведаміў Хагрыд,- апошнь паварот.

- Оооооооо!- хорам вохнулі дзеці.

Сцяжынка вывела іх на бераг вялізнага чорнага возера. На другім беразе, яны ўбачылі велічэзны замак з безліччу маленькіх вежачак і магутных веж, які стаяў на вяршыні высокай гары, паблісківаючы ў зорным небе сваімі шматлікімі вокнамі.

- Ня больш чатрох ў адзін чоўн!- прароў Хагрыд, паказваючы на шэраг невялічкіх чоўнікаў, якія стаялі ля берага. Гары і Рон падзялілі свой з Нэвілам і Герміёнай.

- Ці се селі?- крыкнуў Хагрыд, які адзін займаў цэлы чоўнік.- Увага... ПАПЛЫЛІ!

Флацілія чоўнікаў паплыла па гладкай як шкло паверхні возера. Усе моўчкі глядзелі на узвышаючыйся панад іх галовамі замак. А ён станавіўся ўсё вышэй і вышэй, па меры набліжэння да гары на якой той стаяў.

- Нахліць галовы!- прагаласіў брамнік, калі першыя лодкі падплылі да падножжа гары. Прыхіліўшыся яны, праз заслону плюшчу трапілі ў цёмны танэль, які здавалася быў прарублены ў гары і пралягаў пад самім замкам. Па танэлі яны даплылі да нечага накшталт падземнай гавані і вылезлі на пакрыты каменчыкамі і галькай бераг.

- Гэй! Ці гэт не твая рапух?- прамовіў Хагрыд, які дапамагаў вучням сходзіць на бераг.

- Трэвар!- шчасліва ўсклікнуў Нэвіл, працягваючы рукі за рапухай. Рухаючыся за хагрыдавай лямпай, яны рушылі праз камяністы праход і, нарэшце, выйшлі на гладкі траўнік пад сценамі замка.

Па каменных прыступках яны рушылі наверх і знатоўпіліся ля вялізных дубовых дзвярэй.

- Се тут? Рапух на месцы?

Хагрыд падняў гіганцкі кулак і тройчы пастукаў.

 

VII. Саратавальны капялюш

 

Дзверы імгненна расцыніліся. На ганку іх сустракала чорнавалосая вядзьмарка апранутая ў смарагдава-зялёную мантыю. Аднаго позірку на яе суровы твар хапіла Гары, каб зразумець, што з вядзмаркай лепш не спрачацца.

- Першгодкі прыблі, прафес МакГонагал.- прамовіў брамнік.

- Дзякуй, Хагрыд. Далей я правяду іх сама.

Яна шырэе раскрыла дзверы і прапусціла вучняў усярэдзіну. Вестыбюль замку быў настолькі вялікім, што туды б магла цалкам памясціцца ўся дурслеўская хата. Каменныя сцены, як і ў Грынгатсе былі асветлены паходнямі, столя здавалася была вышэй чым сабе магчыма было ўявіць, а на перадзе месціліся шыкоўныя мармуровыя сходы, што вялі на верхнія паверхі.

Следам за прафесаркай МакГонагал яны пайшлі па выкладенай пліткамі каменнай падлозе. За дзвярыма справа ад іх чуліся сотні галасоў, напэўна там сабралася ўся школа, яле вядзмарка павяла першагодак па пустому калідорчыку збоку ад дзвярэй. Нервова азіраючыся, яны знатоўпіліся у невялічкім пакойчыку.

- Сардэчна вітаю вас ў Хогвартсе,- прамовіла прафесарка.- Праз некаторы час пачнецца ганаровы банкет у галоўнай зале, але спачатку вы будзеце рассартыяваны па Дамах. Сартыяванне з’яўляецца адной з найважнейшых цэрымоній, бо пакуль вы вучыцеся ў Хогвартсе, ваш Дом будзе дзеля вас нечым накшталт сям’і – вы будзеце вучыцца разам з астатнімі чальцамі свайго Дому, спаць у адным з імі пакоі і бавіць вольны час у гасцёўне вашага Дому.

У Хогвартсе чатыры Дамы – Грыфіндор, Хафлпаф, Рэйвенкло і Слізэрын. Кожны з іх мае багатую гісторыю і з кожнага з іх выйшла шмат выдатнейшых чараўнікоў і вядзьмарак. Пакуль вы вучыцеся ў школе, за кожны ваш поспех, ваш Дом будзе зарабляць дадатковыя балы, а за кожнае парушэнне правілаў губляць іх. Напрыканцы навучальнага году, Дом, які зарабіў найбольшую колькасць балам атрымлівае Кубак Дамоў і гэта вялікі гонар. І я спадзяюся, што кожны з вас будзе імкнуцца запісаць на рахунак свайго Дома, як мага больш балаў.

Цэрымонія сартаванне пачнецца праз колькі хвілінаў перад астатнімі вучнямі. І пакуль вы чакаеце, я раю вам прывесці сябе ў лад, наколькі ў вас гэта атрымаецца.

Яе вочы на імгненне затрымаліся на мантыі Нэвіла, зашпілька якога была пад левым вухам, потым на брудным носе Рона. Тым часам гары нервова спрабаваў прыгладзіць сваю фрэзуру.

- Я вярнуся, калі да цэрымоніі ўсё будзе падрыхтавана,- дадала прафесарка.- Калі ласка чакайце ціха.

Яна выйшла з пакойчыку. Гары зглынуў.

- А якім чынам праходзіць сартаванне па Дамах?- спытаў ён у Рона.

- Будзе нешта нагадваючае іспыт. Фрэд казаў, што гэта вельмі балюча, але я думаю, ён як заўжды пажартаваў.

Гарына сэрца шалёна закалацілася. Іспыт? На вачах усёй школы? Ён ня ведае ані якіх чараў... і што яму рабіць? Гары азірнуўся, астатнім вучням было не меньш страшна. Ніхто не размаўляў, акрамя Герміёны, якая шалёна паўтарала вывучаныя ёй замову, цікавячыся сама ў сабе, якая з іх ёй спатрэбіцца. Гары паспрабаваў яе не слухаць. Ніколі ў жыцці ён гэдак не нерваваўся, нават калі ішоў да Дурслі з цыдулкай ад дырэктара школы, дзе гаворылася, што Гары нейкім чынам прымудрыўся пафарбаваць ў сіні колер парык свайго настаўніка. Хлопчык не адрываючы вачэй глядзеў на дзверы. Зараз вернецца прафесарка Макгонагал і павядзе яго на прысуд.

Раптам, Гары падскочыў, а колькі чалавек за яго спіной ускрыкнулі:

- Што..?

Каля дваццаці прывідаў у старажытных вопрадках прайшлі скрозь заднюю сцяну пакойчыку. Жамчужна-белымя і празрыстыя, яны плылі у паветры, амаль не звяртаючы ўвагу на першагодак і складалася ўражанне, што яны аб нечым спрачаліся. Прывід, нагадваючы тоўсценькага маленькага манаха, прамовіў:

- Вось што я вам скажу: мы павінны вучыцца прабачаць і мы павінны даць яму другі шанец...

- Паважаны, ойча, ці ж мы не далі Піўзу ўсе шанцы, якія толькі ён заслужыў? Ён паскудзіць наша светлае імя, да таго ж ён зусім не прывід... так, а вы тут што робіце?

Нарэшце, здані заўважылі згрудзіўшыхся ў пакойчыку першагодак.

Але ніхто з дзяцей не вырашыўся адказаць.

- Новыя вучні!- усміхаючыся дзецям, прамовіў Тоўсты Айцец.- Сартавання чакаеце?

Колькі чалавек моўчкі кіўнулі ў адказ.

- Спадзяюся ўбачыць вас ў сваім Доме!- сказаў Айцец.- Калі хто не ведае – гэта Хафлпаф.

- Час ісці,- вымавіў рэзкі голас,- праз імгненне пачнецца Сартавальная Цэрымонія.

Прафесарка МакГонагал павярнулася. Прывіды адзін за адным прайшлі срозь наступную сцяну.

- Цяпер устаньце ў лінію,- кіравала першагодкамі МакГонагал,- і крочце за мной.

У Гары склалася дзіўнае ўражанне, што яго ногі наліліся свінцом. Ён апынуўся між нейкім хлопчыкам з валасамі пясочнага колеру і Ронам. Яны вярнуліся ў вестыбюль, а потым праз вялізныя падвойныя прайшлі ў галоўную залу.

Гэткае дзівоснае і цудоўнае месца, Гары нават цяжка было сабе ўявіць. Зала асвятлялася тысячамі свечак, што плавалі ў паветры па-над чатырма сталамі, застаўленымі бліскучым залатым посудам, за якімі ўжо сядзелі астатнія навучэнцы. Ля дальней сцяны месціўся яшчэ адзін доўгі стол, за якім сядзелі настаўнікі. Да гэтага стала, паставіўшы іх тварамі да астатніх вучняў, а спінамі да настаўнікаў, і прывяла першагодак прафесарка МакГонагал. Сотні твараў, бледных у дрыготкім святле свечак, глядзелі на новапрыбылых, а сям-там сярод іх ззяючы цмяным срэбным святлом луналі прывіды. Намагаючыся не сустрэцца з іх пільнымі вачыма, Гары перавёў погляд, на аксамітна-чорную столю, уторканую зоркамі.

- Яна зачаравана так,- пачуў ён шэпт Герміёны, каб адлюстроўваць неба знадворку. Я чытала пра яе ў Гісторыі Хогвартса.

Цяжка было паверыць, што яны стаяць пад столей, а не пад аткрытым небам.

Гары зноўку паглядзеў наперад і ўбачыў як прафесарка МакГонагал моўчкі паставіла перад імі чатырохногі зэдлік, на які паклала пацыраваны, паношаны і неверагодна брудны востраканцовы чарадзейскі капялюш. Цётка Пятунья такі не дазволіла б і ў хату занесці.

Напэўны ім, з жахам вырашыў Гары, трэба будзе выцягнуць з гэтага капелюша труса, ці зрабіць з ім нешта падобнае... тут ён заўважыў, што ўсе прысутныя ў зале вытарапіліся на капялюш, гары зрабіў тое ж самае. Колькі секунд панавала цішыня. Потым капялюш тузануўся, каля яго палей, на манэр рота, адкрылася прарэха... і капялюш заспяваў:

 

“Хай не прывабны я, але

Спрабуй, знайдзі такога,

Хто разумнейшы за мяне -

Я б з’еў сябе самога.

Пакінь бліскучы кепі свой,

Ці свой цыліндр гладкі,

Бо ў параўнанні са мной

Яны дурныя шапкі.

 

Няма сакрэтаў для мяне

У розуме людскім,

На галаву мяне надзень

Скажу куды ісці.

Калі ў няроўнай барацьбе

Ты не губляеш мужнасць,

Вітае Грыфіндор цябе,

Мой наймілейшы дружа;

 

Калі ты з бліжнімі заўжды

Шляхетны і адданы,

У Хафлпаф хутчэй ідзі,

Яснавяльможны пане;

Калі з маленства розум твой

Імкнуўся да навукі,

Дом Рэйвенкло перад табой

Свае раскінуў рукі;

 

Калі ж не грэбуеш нічым

У мэты дасягненні,

Мой любы, кроч у Слізэрын,

Ня маючы сумненняў.

Са мной не трапіш у бяду,

Я дрэннага не раю!

За руку ў Дом твой прывяду

(Хаця сваіх не маю!)”

 

Капялюш скончыў спяваць, пакланіўся кожнаму з чатырох сталоў і ўноўку заціх. Зала выбухнула апладысментамі.

- Нам трэба толькі надзець нейкі капялюш?- прашапатаў Рон Гары.- Я Фрэда заб’ю, ён сцвярджаў, што трэба будзе змагацца з тролем.

Гары слаба ўсміхнуўся. Канечне надзець капялюш на галаву было значна лягчэй, чым спрабаваць чараваць, але ён вельмі шкадаваў, што нельга было апрануць яе не на вачах ува ўсёй школы. Хлопчыку здавалася, што капялюш замнога ад яго патрабуе, бо гары не адчуваў сябе ані адважным, ані знаходлівым, ані маючым іншых пералічаных якасцяў. Калі толькі сартавальнік не знойдзе для яго Дом для тых, каго крыху ванітуе ад хвалявання.

Тым часам прафесарка МакГонагал зрабіла крок наперад, трымаючы ў руках скрутак пергаменту.

- Той, каго я назаву, выйдзе сюды, сядзіць на зэдлік і апране Сартавальны капялюш,- прамовіла яна.- Эбат, Ханна!

Дзяўчынка са светлымі коскамі і ружовым тварам пакінула шэраг, села на зэдліг і апранула капялюш, які накрыў яе з вачамі. Імгненне доўжылася паўза...

- ХАФЛПАФ!- выкрыкнуў капялюш.

За правым сталом пачуліся радасныя ўскрыкі і пляск далоней. Гары бачыў, як Ханне вясёла памахаў рукой прывід Тоўстага Айца.

- Боўнс, Сюзана!

- ХАФЛПАФ!- крыкнуў сартавальнік і Сюзана пабегла ўслед за Ханнай і села побач.

- Бут, Тэры!

- РЭЙВЕНКЛО!

На гэты раз пляскі і радасныя енкі пачуліся за другім злева сталом і колікі рэйвенклоўцаў падняліся, каб паціснуць Тэры руку.

Мэндзі Броклхёрст таксама была накіравана ў Рэйвенкло, а вось Лавендра Браўн была першай, хто патрапіў у Грыфіндор. Апладысменты раздаліся на крайнім злева сталом, а блізняты Візлі сустрэлі Лавендру радасным свістам.

Мілісэнта Булстрод пайшла да Слізэрыну. Магчыма сказалася непрыемнае ўражанне ад таго, што Гары чуў пра Слізэрын, але дзяўчынка падалася яму не вельмі сымпатычнай.

Хлопчык адчуваў, што яко ўсё больш і больш нудзіць. Ён прыпомніў сваю старую школу і тое, што яго заўжды абіралі самым апошнім. І не таму што Гары быў дрэнным гульцом, а таму што, ніхто не хацеў паказаць Дадлі, што ён камусьці падабаецца.

- Фінч-Флэтчы, Джасцін!

- ХАФЛПАФ

Гары заўважыў, што адчасу капялюш выкрыкваў назву Дому амаль адразу, а часам даволі доўга маўчаў, напэўна прымаючы патрэбнае рашэнне. Шымас Фініган – бялявы хлопчык, які стаяў у шэрагу побач з ім прасядзеў на зэдліку ня меньш за хвіліну, перш чыў капялюш накіраваў яго да Грыфіндору.

- Грэнджэр, Герміёна!

Тая куляй падляцела да зэдліка і з нецярплівасцю надзела яго на галаву.

- ГРЫФІНДОР!- крыкнуў капялюш. Рон ціха застагнаў.

Гары, як і ўсім людзям, якія занадта нэрвуюцца, да галавы прыйшла жудасная думка. А што калі ён будзе адзіным, каго не абяруць? Што калі ён будзе вельмі доўга сядзець на зэдліку з сартавальным капелюшом на галаве, пакуль прафесарка не сарве яго з гарынай галавы і скажа, што напэўна адбылася памылка і яму лепш вяртацца на цягнік?

Калі паклікалі Нэвіла Лонгботама, таго самага хлопчыка, які ўвесь час губляў сваю рапуху, той па дарозе да зэдліка прымудрыўся паваліцца на падлогу. А пасля таго, як капялюш даволі працяглы час вырашаў куды яго скіраваць і нарэшце адправіў Нэвіла ў Грыфіндор, той пабег да стала не зняўшы сартавальніка і яго прыйшлось даганяць, каб аддаць капялюш Мораг МакДугал.

Калі назвалі яго імя, Малфой з гонарам накіраваўся да зэдліка і ледзь капялюш дакрануўся яго галавы, як хлопчык быў адпраўлены ў Слізэрын.

Задаволены сабою Драко, далучыўся за слізэрынскім сталом да сваіх сяброў Крэйба і Гойла.

Людзей засталося не так шмат.

Мун... Нот... Паркінсон... дзяўчынкі-блізняты Паціл... Салі-Эн Перкс... і вось нарэшце...

- Потэр, Гары!

Гыры зрабіў крок наперад і раптам пачуў, як па зале быццам лясны пажар пранеслася ціхае шапаценне.

- Яна сказала ПОТЭР?

- Гары Потэр тут?

Апошнее, што Гары ўбачыў перш, чым яго вочы закрыліся капелюшом, як уся зала выцягнула шыі, каб лепей яго разглядзець. Гары ўтаропіўся ў чорную падшэўку сартавальніка і прыняўся чакаць.

- Хмм,- пачуў ён ціхі голас панад вухам.- Цяжка, вельмі цяжка. Бачу шмат мужнасці. Але і не благі розум. Талент і, а божачкі, так... бачу вялікую прагу паказаць сябе, як цікава... Куды ж мне цябе накіраваць?

- Толькі не ў Слізэрын,- ухапіўшыся за сядушку зэдліка думаў Гары.- Не ў Слізэрын.

- Не Слізэрын, не?- зноў пачуўся ціхі голас.- Ты ўпэўнены? Ты можаш быць вялікім і Слізэрын дапаможа табе гэтага дасягнуць. Гэта ўсё тут ў тваім розуме. Не сумнявайся... ані? Ну калі ты так жадаеш... няхай будзе ГРЫФІНДОР!

Апошняе слова капялюш пракрычаў на ўсю залу. Гары зняў яго і няўпэўнена крочыў да грыфіндорскага стала. Ён быў так задаволены, што не патрапіў у Слізэрын, што не адразу ўбачыў, наколькі гучна яго вітаюць. Персі Візлі – грыфіндорскі прэфект, падняўся і энергічна патрос яго руку, а двайняты Фрэд і Джордж радасна лямантавалі:

- Потэр з намі! Потэр з намі!

Гары сеў насупраць прывіда са старажытным карункавым каўнераў. Той паляпаў хлопчыка па руцэ, ад чаго Гары здалося, што яго руку акунулі ў ільдзяную ваду.

Цяпер у яго была магчымасць уважліва азірнуць стол настаўнікаў. З бліжэйшага да яго краю сядзеў Хагрыд, які сустрэўшыся з хлопчыкам поглядамі паказаў яму два пальцы паднятыя ўверх у знаку перамогі. Гары ўсміхнуўся ў адказ. У самым цэнтры, на вялізным залатымкрэсле сядзеў сам Альбус Дамблдор. Гары адразу пазнаў яго, бо бачыў яго ў цягніку на картцы ад шакаладнай жабкі. Яго срэбныя валасы ззялі цмяным срэбрам, як і блукаючыя па зале прывіды. Таксама гары пазнаў прафесара Квірэла, нервовага юнака, якога бачыў у Дзіравым катле. У сваім фіялетавым турбане, ён выглядаў занадта экстравагантна.

Нарэшце неадсартаванымі засталіся толькі тры чалавекі. Ліза Турпін трапіла ў Рэйвенкло і падыйшла чарга Рона. Той ад хвалявання быў бледна-зялёным. Гары пад сталом скрыжаваў пальцы і праз імгненне пачуў:

- ГРЫФІНДОР!

Гары гучна запляскаў далонямі з астатнімі грыфіндорцамі, калі Рон прашкандыбал да стала і паваліўся на крэсла побач з ім.

- Малайчына, Рон, малайчына,- праз гарыну галаву пампезна прывітаў брата Персі, а тым часам апошні з першагодак – Блэйз Забіні быў накіраваны у Слізэрын. Прафесарка МакГонагал скруціла пергамент і сыйшла забраўшы з сабой капелюша сартавальніка.

Гары паглядзеў на сваю пустую залатую талерку. Толькі зараз ён зразумеў наколькі быў галодным. Здавалася свае гарбузовыя пірагі ён еў гадоў сто таму.

Прафесар Дамблдор падняўся з-за стала. Ён шырока раскінуўшы рукі аглядеў навучэнцаў ззяючымі радасцю вачыма, нібы нічога ў свеце яго больш так не задавальняла.

- Вітаю!- прамовіў ён.- Сардэчна вітаю вас у нашай школе ў новым навучальным годзе. І перш чым распачаць банкетаванне, я б хацеў бы сказаць вам колькі слоў. Вось яны: “Ёлуп, варволь, рэштка, выкрут!” Дзякуй за ўвагу!

Ён зноўку сеў у сваё крэсла. Зала выбухнула апладысментамі і радаснымі воклічамі. А Гары ня ведаў радавацца яму ці не.

- Ён што... крыху зшалеў?- няўпэўнена спытаўся ён у Персі.

- Зшалеў?- далікатна прамовіў Персі.- Ды ён геній! Лепшы чараўнік у свеце! Хаця так, ён крыху зшалелы. Ці не жадаеш бульбы?

Гары ад здзіўлення адкрыў рот. Стол перад ім быў завалены ежай і ён ніколі ў жыцці не бачыў на адным стале столькі ўлюбёных страў. Тут былі і ростбіф, і смажанае куранё, не кажучы аб свіных і бараніх адбіўных, кілбасках, беконе і стэйке, а таксама бульбы варанай, смажанай і ў выглядзе чыпсаў. Плюс ёркшырскі пудынг, гарошак, морквачка, усемагчымыя соўсы і чамусьці мятныя ляндрынкі.

Гары ніколі не галадаў у доме Дурслі, але яму і не дазвалялася есці столькі, сколькі яму хацелася. Тым больш, самы лепшы кавалачак, на які клаў сваё вока Гары, усё роўна атрымліваў Дадлі, нават, калі яго пасля гэтага нудзіла. Гары паклаў на талерку патрошку усяго, акрамя мятных ляндрынак і прыняўся за ежу. Усе было найневерагодна смачным.

- Як гэта сапраўды смачна выглядае,- з тугой прамовіў прывід з карункавым каўнерам, гледзячы, як Гары адразае кавалачак стэйка.

- А чаму вы..?

- Я ня еў ужо пятсот год,- адказаў прывід.- Зразумела ж, мне не патрэбна ежа, але мне яе так не хапае. Між іншым, я не назваўся. Сэр Нікалас дэ Мімсі-Порпінгтан, ваш пакорны лёкай. Я персанальны прывід Грыфіндорскай вежы.

- А я вас ведаю,- раптам заявіў Рон.- мне пра вас браты распавядалі... вы Амаль Безгаловы Нік!

- Я б папрасіў цябе, называць мяне сэр Нікалас да Мімсі...- але тут прывіда перапыніў Шымас Фініган.

- Амаль Безгаловы? Як можна быць АМАЛЬ безгаловым?

Сэр Нікалас быў вельмі раззлаваны, бо размова пайшла не так як ён таго хацеў бы.

- Вось як,- з раздражненнем сказаў ён і пацягнуў сябе за левае вуха. Яго галава адвалілася ад шыі быццам на шарніры і лягла на яго плячо. Напэўна нехта жадаў яго абезгаловіць, але зрабіў сваю працу аб як. Зірнуўшы на ашаломленыя твар першагодак, Амаль Безгаловы Нік вярнуў сваю галаву на месца, кашлянуў і прамовіў.- Дык вось, новыя грыфіндорцы! Спадзяюся вы зробіце ўсё магчымае, каб у гэтым годзе мы перамаглі ў Кубку Дамоў? Грыфіндор яшчэ аніразу не заставаўся пераможаным гэткі працяглы час. Слізэрынцы шэсць год запар атрымліваюць Кубак! Іх прывід – Крывавы Барон, пачынае быць невыносным.

Гары зірнуў за слізэрынскі стол і ўбачыў там прывіда з пустымі вачніцамі на кашчавым твары. Вопрадка Барона была заліта срэбнай крывёю. Хлопчык з задавальненнем адзначыў, што Малфой, які сядзеў побач са зданню, не надта быў задаволены гэтым суседствам.

- А чаму ён увесь ў крыві?- з нецярплівасцю пацікавіўся Шымас Фініган.

- Я ніколі не пытаўся аб гэтым.- з годнасцю адказаў Амаль Безгаловы Нік.

Калі ўсе з’елі столькі, колькі маглі, рэшткі ежы зніклі з талерак і тыя зноўку зрабіліся бліскуча чыстымі. А праз імгненне на сталах з’явіўся дэсэрт: салодкія пудзінгі, марозема ўсіх смакаў, якія толькі мажліва было сабе ўявіць, яблычныя пірагі, патачны торт, шакаладныя эклеры, булкі з джэмам, крэмавыя бісквіты, трускаўка, жэле і шмат чаго іншага.

Калі Гары ўзяў сабе кавалак патачнага торту, усе пачалі распавядаць аб сваіх сем’ях.

- А я палова на палову,- паведаміў Шымас,- мой бацька магл. Мама не расказала яму, што вядзьмарка, аж пакуль яны не ажаніліся. І гэта даволі непрыемна яго зшакавала.

Прысутныя за сталом засмяяліся.

- А ты што, Нэвіл?- спытаўся Рон.

- Ны, мяне выхавала бабуля і яна вядзьмарка,- адказаў той.- Доўгі час усе лічылі, што я першы ў сям’і за шмат стагодзяў, хто ня меў бы магічных здольнасцяў. Дзядзька Альджы, мой стрыечаны дзядуля, як толькі мог прымушаў мяне пачаць чараваць... калі мне было восем, ён скінуў мяне з блэкпулскага пірса, я тады ледзь не патануў... але нічога не атрымалася. А аднойчы дзядзька Альджы завітаў да нас на гарбату. Ён высунуў мяне з вакна, трымаючы за ладыжкі і тут яго жонка, цётка Энід, паклікала яго есці безэ і ён выпадкова адпусціў мяне. Але я не паваліўся на зямлю, а адскочыў ад яе... і скакаў так аж пакуль не апынуўся на шашы. Як яны ўсе ўзрадваліся, а бабуля нават ад шчасця заплакала. А бачылі бы вы іх твары, калі я атрымаў ліст... яны напэўна лічылі, што ў мяне не дастаткова магічных здольнасцяў. Дзядзька нават з радасці набыў мне рапуху.

З іншага ад Гары боку, Персі з Герміёнаю абмяркоўвалі заняткі. Дзяўчынка спадзявалася, што яны пачнуцца як мага хутчэй і асабліва цікавілася Ператварэннямі, бо лічыла, што ператвараць адну рэч на другую вельмі складана. Але Персі расказаў ёй, што пачынаць яны будуць з самага простага, накшталт ператварэння голак на запалкі і наадварот.

Гары адчуваў сябе лагодна і сонна, ён зноўку зірнуў за настаўніцкі стол. Хагрыд піў нешта са свайго агромістага келіха, прафесарка МакГонагал аб нечым размаўляла з Дамблдорам, а Квірэл, што так і не зняў свайго недарэчнага турбана нешта абмяркоўваў з настаўнікам, які меў чорнае замурзаванае валоссе, крукападобны нос і жаўтлявую скуру.

Раптам нешта адбылося. Калі круканосы настаўнік паглядзеў праз квірэлаўскі турбан і сустрэўся з Гары вачыма... рэзкі, пякучы боль працяў яго шнар.

- Ай!- ускрыкнуў хлопчык, прытуляючы рука да ілба.

- Што з табой?- спытаўся Персі.

- Н-нічога.

Боль сціх гэдак жа хутка, які і з’явіўся. А вось пазбавіцца непрыемнага ўражання ад погляда настаўніка было значна цяжэй – здавалася, што Гары яму не надта падабаецца.

- А хто там размаўляе з прафесарам Квірэлам?- спытаў ён у Персі.

- О, ты ўжо ведаеш Квірэла? Ён не здарма настолькі знерваваны. Гэта прафесар Снэйп – настаўнік па зеллеварсту, але не гэтыя заняткі ён хоча выкладаць... усім вядома, што ён жадае атрымаць квірэлаву пасаду. Аніхто ня ведае аб цёмных мастацтвах столькі, сколькі Снэйп.

Гары колькі часу яшчэ назіраў за Снэйпам, але той больш на яго не глядзеў.

Нарэшце, рэшткі дэсерта таксама зніклі са сталоў і Дамблдор, зноў падняўся на ногі. У зале зноў запанавала цішыня.

- Хм... цяпер калі мы наеліся і напіліся, надыйшоў час зрабіць колькі паведамленняў для тых хто толькі пачынае вучыцца: першагодкам трэба ведаць, што наведванне леса на тэрыторыі замка строга забаронена. І гэта таксама нядрэнна памятам сім-тым са старэйшых навучэнцаў.

Мігатлівыя вочы Дамблдора зірнулі ў бок блізнят Візлі.

- Містэр Філч, наш наглядчык таксама прасіў нагадаць аб забароне чараваць ў калідорах між заняткамі.

- Набор у квідычныя каманды будзе праходзіць увесь другі тыдзень семестра. Жадаючым граць за свой Дом, трэба звяртацца да мадам Хуч.

- А, напрыканцы, хачу паведаміць усім, што ў гэтым годзе наведванне правага крыла калідора на чацьвёртым паверсе забаронена ўсім, хто не жадае памерці вельмі пакутлівай смерцю.

Гары засмяяўся, але акрамя яго гэта зрабіла ўсяго колькі чалавек.

- Ён жа гэта не сур’ёзна?- прамармытаў ён Персі.

- Магчыма так,- адказаў Персі, пахмурна гледзячы на Дамблдора,- але звычайна ён тлумачыць нам, чаму нам забаронена кудысьці хадзіць - лес, напрыклад, поўны ўсемагчымымі небяспечнымі істотамі, гэта кожны ведае. Хаця б нам прэфектам, мог бы расказаць.

- А цяпер, перш чым пайсці спаць, давайце разам праспяваем наш школьны гімн!- ускрыкнуў дырэктар. На ліцах настаўнікаў, як заўважыў Гары, застылі штучныя ўсмешкі.

Дамблдор лёгка махнуў сюды-туды сваёй палачкай і з яе кончыка выляцелі залатыя стужкі, якія падняўшыся ў паветра зазмяіліся там літарамі.

- Кожны няхай спявае яго на сваю ўлюбёную мелодыю,- прапанаваў прафесар,- Пачалі!

І ўся школа заспявала:

 

“Хогвартс, Хогвартс, дзікавугры Хогвартс,

Ты старому і малому ведаў дай.

Што нам варта ведаць у чарадзейскім свеце,

Калі ты не скнара, нам распавядай.

 

У галовах нашых, толькі пух ды мухі,

У галовах нашых вецер заблукаў,

Шчыра цябе просім, паважаны Хогвартс,

Каб патрэбных ведаў, нам туды паклаў.

 

Нагадай нам тое, найвяльможны Хогвартс,

Аб чым пазабыліся, пакуль мы з табой.

Ты ўсё ўсё нам дай, а мы зробім ўсё астатнее,

Нас вучы пакуль наш чэрап не запоўніў гной.”

 

Кожны скончыў спяваць паасобку. Нарэшце, засталіся толькі двайняты Візлі, якія спявалі на два голаса на мелодыю нейкага вельмі павольнага пахавальнаха маршу. Калі яны нарэшце скончылі, Дамблдор прыбраў словы з паветра і разам з усімі прысутнымі заапладыяваў. Прычым пляскаў далонямі гучней за астатніх.

- Ах, музыка,- сказаў ён, выціраючы вочы,- яна чарадзейней за ўсё, чым мы тут займаемся! А цяпер час класціся спаць. Хуценька, хуценька!

Праз шумлівы натоўп вучняў, грыфіндорскія першагодкі выйшлі ўслед за Персі з шумлівай галоўнай залы і рушылі наверх па мармуровых сходах. Гарыны ногі зноў наліліся свінцом, але на гэты раз таму, што ён быў надта стомлены і перапоўнены ежай. Гары гэдак хацелася спаць, што ў яго няма было сіл здзіўляцца таму, што людзі на партрэтах перашэптваліся і казалі на дзяцей пальцамі, ці таму, што яны двойчы праходзілі праз дзверы схаваныя за расоўнымі панэлямі і вісячымі на сценах габеленамі. Яны падняліся яшчэ па колькіх лесвіцах і Гары, які ледзве перасоўваў ногі, было цікава, ці доўга яны яшчэ будуць ісці. Але тут яны нечакана супыніліся.

У паветры перад імі праплыў пучок кійкоў і, як толькі Персі зрабіў крок у іх бок паляцелі ў дзяцей.

- Гэта Піўз,- прашапатаў Персі першагодкам,- мясцовы полтэргейст.- а потым павысіўшы голас звярнуўся ў паветра.- Піўз, пакажыся.

Адказам яму быў непрыстойны гук, быццам нехта выпусціў паветра з шарыка.

- Ці ты хочаш, каб я пайшоў за Крывавым Баронам?

Адчуўся хлапок і ў паветры перад імі з’явіўся чалавечак са злымі вочкамі, які скрыжаваўшы ногі і трымаючы ў руках кіёк плыў у паветры.

- Угу-гу-гу!- злосна рагатаў ён.- Маненечкія першагодачкі! Як вясёла!

Раптам полтэргейст кінуўся на дзяцей. Яны ледзь паспелі схіліць галовы.

- Хадзі вэк, Піўз, ці аб гэтым здарэнні пачуе Барон!- гыркнуў Персі.

Піўз высунуў язык і знік, кінуўшы кіёк на галаву Нэвілу. Яны пачулі, як той аддаляўся бразгаючы пад час шляху па панцырам даспехаў.

- Адзіны,- тлумачыў Персі першагодкам, калі яны зноў пусціліся ў шлях,- хто неяк можа ўправіцца з Піўзам – гэта Крывавы Барон. Нават нас прэфектаў ён не слухаецца. Вось мы і на месцы.

Напрыканцы калідора, яны ўбачылі партрэт вельмі тлустай жанчыны апранутай у ружовыя шаўка.

- Пароль?- прамовіла яна.

- Капут Драконіс- адказазаў Персі, партрэт ад’ехаў уверх, адкрываючы круглую адтуліну ў сцяне. Першагодкі ўскараскаліся ў яе... Нэвілу спатрэбілася, каб яго нехта падсадзіў... і трапілі ў грыфінжорскую гасцёўню, утульны пакой, у якім стаяла мноства мягкіх фатэляў.

Персі накіраваў дзяўчынак у адзін бок, хлопчыкаў у другі. Падняўшыся па вінтавой лесвіцы... напэўна гасцёўня знаходзілася ў адной з вежаў... яны трапілі ў спальню, дзе іх ужо чакала пяць ложкаў з цёмна-чырвонымі аксамітнымі завесамі полагаў. Там жа іх чакалі іх уласныя валізы. Занадта стаміўшыся, каб размаўляць аб нечым, яны выцягнулі з валізаў піжамы і бухнуліся ў свае ложкі.

- Ці ж не выдатная была ежа?- прамармытаў Рон Гары, праз полаг.- Скаберс, ідзі вэк! Ён жаваў маю прасціну.

Гары збіраўся спытаць у Рона, ці спрабаваў ён патачны торт, але амаль адразу заснуў.

Можа Гары занадта шмат з’еў, але сон, які ён убачыў быў надта дзіўным. Ён сядзеў надзеўшы на галаву турбан Квірэла, а той размаўляў з ім, пераконваючы хлопчыка, каб той не чакаючы перайшоў у Слізэрын, бо менавіта там яго лёс. Гары спрачаўся з турьанам, што не жадае быць ў слізэрыне, а той рабіўся ўсё цяжэй і цяжэй, а калі хлопчык паспрабаваў зняць яго, той пачаў балюча зацягвацца вакол яго галавы. Гары ўбачыў Малфоя, які смяяўся, гледзячы на яго змаганні з турбанам. Раптам, Малфой ператварыўся на круканосага прафесара Снэйпа, а яго смех рабіўся высокім і халодным... бліснуў сполах зялёнага святла і Гары прачнуўся, пакрыты потам, яго моцна калаціла.

Хлопчык павярнуўся на другі бок і зноўку заснуў. А калі наступнай раніцай прачнуўся, анічога не памятаў аб сваім кашмары.

 

VIII. Настаўнік зеллеварства

 

- Вось ён, глядзі.

- Дзе?

- Ну вось, там, ідзе разам з цыбатым рудым дзіцёнкам.

- У акулярах?

- Бачылі яго твар?

- А ці бачыў хто яго шнар?

Шэпты пераследвалі гары з таго моманту, як наступнай раніцай ён пакінуў грыфіндорскую вежу. Вучні шэрагам вызіралі з класаў, уставалі на дыбачкі і рабілі шмат чаго яшчэ, каб толькі зірнуць на яго. Нехта нават прабягаў колам, каб толькі зноў сустрэць Гары на сваім шляху. Аднак хлопчыку зараз было не да падвышанай увагі, бо ён спрабаваў засяродзіцца на пошуках класы, дзе праходзілі заняткі.

Хогвартс меў сто чорак дзве разнастайныя лесвіцы: шырокія моцныя сходы і маленечкія пакрывіўшыеся лесенькі; лесьвіцы, якія па пятніцах вялі ў іншы бок ці лесвіцы на якіх адна з прыступак знікала, калі на яе станеш і трэба было сваячасова яе пераскочыць. Таксама там меліся дзверы, якія не жадалі адчыняцца, калі іх ветліва аб гэтым не папросіць, ці калі не паказытаць іх у адпаведным месцы, не кажучы аб дзвярах, якія толькі прыкідаліся дзвярмі, а на самрэч былі папросту частай сцяны. Акрамя таго, цяжка было нешта запомніць, таму, што здавалася ўсё ў замке рухалася. Людзі на партрэтах хадзілі адзін да аднаго ў госці і нават даспехі, як падалося Гары маглі хадзіць.

Прывіды таксама дапамалі замала. Не надта прыемна было, калі яны выслізвалі цябе на сустрач, праз дзверы, якія ты збіраўся адчыніць. Не, Амаль Безгаловы Нік, той заўжды быў шчаслівы паказаць дарогу навучэнцам са свайго Дому, а вось Піўз, той быў горш за дзвое неадчыняемых дзвярэй і адну хітрую лесвіцу разам, асабліва, калі на заняткі спяшаешся. Ён шпуляў дзецям на галовы кошыкі з-пад паперы, выцягваў з-пад ног дыванкі, кідаўся кавалкамі крэйды ці, зрабіўшыся нябачным, падлятаў ззаду, хапаў за нос і крычаў, што зрабіў цябе сліўку.

А горшым за Піўза, хаця гэта практычна немагчыма, быў наглядчык Аргус Філч. У Гары з Ронам атрымалася трапіць да яго ў няласку ў першы ж дзень. Наглядчык схапіў іх, калі яны спрабавалі прабіцца прз зачыненыя дзверы, якія, як высветлілася вялі ў забаронены калідор на чацьвёртым паверсе. Ён нават не жадаў слухаць аб тым, што яны папросту заблудзілі і адразу ж пачаў пагражаць, што запрэць іх у падзямеллях. На іх шчасце паблізу ішоў прафесар Квірэл, які выратаваў іх.

Філч валодаў коткай, якую называў Місіс Норыс. Гэта была ссохлая тытунёвага колеру істота з вытарапленымі лямпапатобнымі вачыма, злёгку нагадваючая самаго Філча. Яна ў самоце патрулявала калідоры, але парушыць правілы пры ёй, было ўсё адно, што рабіць гэта перад Філчам. Бо котка імгненна бегла па гаспадара, які цяжка дыхаючы аб’яўляўся на месцы злачынства не пазней чым праз дзве секунды. Ніхто (акрамя што блізнят Візлі) ня ведаў патаемныя праходы ў школе, гэдак добра, як Філч. Навучэнцы настолькі моцна яго ненавідзелі, што аніколі не адмаўлялі сабе ў задавальненні даць Місіс Норыс добрага штурхаля.

Аднак, калі патрэбная класа ўсё ткі знаходзілася, пачыналася вучоба. На занятках, гары даволі хутка зразумеў, што сапраўднае чарадзейства нешта большае за маханне палачкай і прамаўленне дзівацкіх слоў.

Штосераду апоўначы, яны займаліся астраноміей. У свае тэлескопы, вучні назіралі за начным небам, вучылі напамяць назвы разнастайных зорак і сачылі за рухам планет. А тройчы на тыдзень, яны ішлі ў цяпліцы на замкавай тэрыторыі на заняткі па зёлазнаўству. Разам з прафесаркай Спроўт, маленькай прысадзістай вядзьмаркай, яны вучыліся даглядаць разнастайныя дзіўныя расліны і грыбы, а таксама таму, як іх выкарыстоўваць.

Самымі сумнымі былі заняткі па гісторыі магіі, якія праводзіў адзіны ў свеце настаўнік-прывід прафесар Бінс. Колісь ён быў звычайным настаўнікам, але настолькі старэнькім, што аднойчы заснуўшы ля цёплага коміна ў настаўніцкай, ёй раніцай пайшоў на заняткі пакінуўшы сваё цела ў фатэлі. Бінс вельмі нудотна гунявіў свае лекцыі, таму дзеці запісваючы разнастайныя імёны і даты пераблытвалі Эмерыка Злыдня з Урыкам Дзвіваком.

Замовы выкладаў маленечкі чараўнік прафесар Флітвік. З-за свайго росту, ён быў вымушаны стаяць на стосе кніг, каб яго было бачна з-за стала. На самым першым занятку, калі Флітвік ўзяў спіс вучняў і ўбачыў там прозвішча Гары, ён з гэтага стоса і паваліўся.

Зусім іншай была прафесарка МакГонагал. Гары меў рацыю, калі ўбачыўшы яе першы раз, вырашыў, што з ёй лепш не спрачацца. Яна была патрабавальнай і разважлівай. На першым сваім занятку сказала прысеўшым за сталы вучням:

- Ператварэнні – адны з самых складаных і небяспечных разнавідаў чарадзейства пра якія вы даведаецеся тут у Хогвартсе. І папярэджваю, тыя хто будзе лайдачыць на маіх занятках, імгненна іх пакіне і ніколі больш на іх не вернецца.

Сказаўшы гэта, прафесарка ператварыла свой стол на свінню і назад. Усе былі моцна ўражаны і не маглі дачакацца, калі ім дазволяць зрабіць нешта падобнае, аднак хутка зразумелі, што да ператварэння мэблі на жывёлаў ім яшчэ задалёка. Пасля доўгага запісвання, разнастайных мудрагелістых формул ім раздалі запалкі і прапанавалі ператварыць іх на іголкі.Да канца заняткаў толькі ў Герміёны нешта атрымалася. Суха ўсміхнуўшыся Герміёне, прафесарка падняла яе запалку і паказала ўсёй класе. Та зрабілася срэбнай і завастрылася на кончыку.

З асаблівай нецярплівасцю першагодкі чакалі першых заняткаў па абароне ад цёмных мастацтваў, аднак заняткі прафесара Квірэла больш нагадвалі пародыю на навуку. Яго кабінэт ўшчэнт быў прапахлы часыком. Шмат хто сцвярджаў, што гэта было з-за сустрэтых ім у Румыніі упіроў і боязі таго, што тыя маглі днямі прыйсці за ім. Яго турбан, як сцвярджаў прафесар, быў падараваны яму адным афрыканскім князем, народ якога ён пазбавіў ад нападаў зомбі, але Квірэлу з цяжкасцю верылі. Неяк, Шымас Фініган папрасіў прафесара распавесці падрабязнасці яго барацьбы з зомбі, але той ў адказ густа пачырванеў і пачаў гаманіць аб надвор’і. А аднойчы нехта заўважыў, што ад квірэлаўскага турбана сыходзіць нейкі дзіўны пах. Блізняты сцвярджалі, што Квірэл набіў яго часныком, каб быць абароненым і па-за межамі сваёй класы.

Сам Гары быў вельмі задаволены тым, што зусім ня быў апошнім з вучняў. Па-першае – у школе вучылася даволі шмат дзяцей маглаўскага паходжання, якія доўгі час не здагадваліся аб тым, што з’яўляюцца чарадзеямі. Больш таго, нават такіе людзі, як Рон ня мелі асаблівых поспехаў.

Пятніца была самым важным днём для Гары і Рона. Нарэшце, яны трапілі ў вялікую залу аніразу не заблукаўшы.

- Што ў нас сёння?- спытаўся Гары ў Рона, які дадаваў цукар да сваёй кашы.

- Адразу два ўрока зеллеварства, разам са слізэрынцамі,- адказаў той.- Снэйп галава іх Дому і кажуць заўжды прыхільны да сваіх. Пагледзем, ці гэта так.

- Вось бы МакГонагал была хаця б крышачку прыхільнай да нас,- уздыхнуў Гары. Прафесарка была грыфіндорскай галавою, што не перашкодзіла ёй, напярэдадні, паназадаваць ім купу працы на дом.

У гэты момант за сталамі закруціліся совы. Гары ўжо прызвычаўся да таго, што совы падчас сняданку прыносяць пошту, а калі ўпершыню ўбачыў, як у залу заляцела сотня-другая соў і прынялася кружляць па-над сталамі, кідаючы лісты і пакункі на калені сваім гаспадарам, ён быў вельмі сшакаваны.

Хэдіг не прыносіла Гары анічога, але яна адчасу сядала, каб пяшчотна падзюбаць яго ў вуха, ці з’есці з яго рук кавалачак тоста, перш чым вярнуцца да сябе ў савярню разам з іншымі птушкамі. Але сённешняй раніцай Хэдвіг супраць звычая, праляцеўшы між сподкамі з варэннем і цукарніцамі, кінула цыдулку на яго талерку. Гары адразу ж раскрыў паштоўку. Неахайныя крамзолі казалі:

 

Дагажэнькі Гары!

Я ведаю, што ў пятніцу пасля абеду ты будзеш вольны, таму ці не мог бы ты завітаць да мяне па гарбату а трэцяй гадзіне? Хачу паслухаць, як табе твой першы тыдзеь у школе. Адказ дашлі праз Хэдвіг.

Хагрыд

 

Пазычыўшы ў Рона пяро, Гары на зваротным баку цыдулі надрапаў: “Так! Добра! Пабачымся пазней!” і адаслаў Хэдвіг.

Як добра, што Гары атрымаў запрашэннке ад Хагрыда, бо заняткі па зеллеварству, былі жудасней за ўсё, што колісь з ім адбывалася.

Яшчэ падчас банкету, Гары вырашыў, што не вельмі падабаецца прафесару Снэйпу. Але яшчэ да канца першага ўроку, хлопчык зразумеў што памыліўся. Ён не проста быў недаспадобы настаўніку... Снэйп папросту НЕНАВІДЗЕЎ яго.

Зелеварствам займаліся ў адным з пакойчыкаў у падзямельях. Тут было значна халадней чым ў верхніх часткахх замку і даволі жудасна, нават калі не ўлічваць шклянкі з разнастайнымі заспіртаванымі істотамі, што стаялі на паліцах уздоўж сцен.

Таксама як прафесар Флітвік, Снэйп разгарнуў спіс вучняў і, таксама, убачыўшы гарына прозвішча зрабіў паўзу.

- Оооо,- павольна прамовіў ён,- Гары Потэр. Наша новая... ЗНАКАМІТАСЦЬ.

Драко Малфой са сваімі паплечнікамі Крэйбам і Гойлам пырснулі ў кулакі. Снэйп скончыў зачытваць імёны вучняў і азірнуўся. Яго вочы былі такімі ж чорнымі, як у Хагрыда. Але калі вочы брамніка прамяніліся цяплынёй, снэйпавы былі пустымі і халоднымі і больш за ўсё нагадвалі два чорных тунэля.

- На маіх занятках,- ціхім, крыху больш гучным, чым шэпт голасам, прамовіў Снэйп,- вы спасцігнеце вытанчанае і дакладнае мастацтва выгатавання зелляў. Тут ня будзе дурных размахванняў палачкамі і некаторыя з вас, магчыма, не палічаць яго за магію. Я і не чакаю таго, што вы сапраўды зразумееце ўсю прыгажосць мігатлівай пары над ціха кіпячым катлом, лагодную моц вадкасці, што можа струменіцца скрозь чалавечыя жылы, зачароўваючы розум і ловячы ў пастку яго свядомасць... І калі хтось з вас разумнейшы за тых боўдзілаў, якія звычайна прыходзяць у гэтую класу, я навучу вас, як разліваць па бутэльках хвалу, варыць асалоду і наваць закаркоўваць смерць.

Не гледзячы на заціхі голас, навучэнцы лавілі кожнае яго слова, бо Снэйп, як і прафесарка МакГонагал, валодаў дарам трымаць увагу, не прыкладаючы асаблівых намаганняў.

Пасля прамовы настаўніка запанавала невялічкая паўза. Гары і Рон з паднятымі брывамі зірнулі адно на аднаго, а Герміёна Грэйнджэр ледзь трымалася на месцы, імкнучыся даказаць, што яна не боўдзіла.

- Потэр!- раптоўна парушыў цішыню Снэйп.- Што я атрымаю, калі дадам парашок з кораню асфадэля да настойкі палыну?

Парашок з кораню чаго да настойкі чаго? Гары зірнуў на Рона, які быў здзіўлены ня меньш за яго. Рука Герміёны стрэліла ў паветра.

- Ня ведаю, сэр,- адказаў Гары.

Снэпавы вусны скрывіла ўсмешка.

- Ай-яй-яй... відавочна, вядомасць не вырашае ўсе праблемы.

Герміёна ж была цалкам праігнаравана.

- Даю другую спробу, Потэр. Дзе ты будзеш шукаць, калі я папрашу знайсці безаар?

Герміёна настолькі высока ўзняла руку, што здавалася гатова была ўзляцець, але ў адрозненні ад яе, Гары ня ведаў дзе шукаць гэты безаар. Ён імкнуўся не глядзець на Малфоя, Крэйба і Гойла, якіх трэсла ад рогата.

- Ня ведаю, сэр.

- Ці ты ўвогуле адчыняў падручнікі, да таго як сюды прыехаць, Потэр?

Гары прымусіў сябе глядзець ў халодныя вочы Снэйпа не адводзячы погляда. Зразумела ж ён не толькі адчыняў падручнікі, калі яшчэ быў у Дурслі, ён іх нават чытаў. Але Снэйп напэўна чакаў, што ён будзе ведаць “Тысячу магічных зёлак і грыбоў” напамяць.

Прафесар працягваў са спакойным тварам ігнараваць герміёніну руку.

- Якая розніца, паміж боцікамі і аканітам?

Герміёна ажно паднялася з крэсла.

- Ня ведаю,- ціха адказаў Гары,- але ведае Герміёна, чаму б вам у яе не спытаць?

Колькі чалавек усміхнулася. Гары заўвашыў, што Шымас яму падміргнуў. Але Снэйп ня быў задаволены гэтым адказам.

- Сядзь,- сыкнуў ён Герміёне.- Каб ты ведаў, Потэр – асфадэль і палын, могуць зрабіць соннае зелле настолькі моцным, што яно будзе вядома, як “Глыток Жывой Смерці”. Безаар – гэта каменчык, што месціцца ў казлячым страўніку і здольны абараніць цябе ад большасці атрутаў. А боцікі і аканіт. Гэта розныя назвы адной расліны. Ну? І чаму вы гэта не запісваеце?

Усе прыняліся шукаць у сваіх торбах пёры і пергамент.

- А за тваё нахабства, Потэр,- дадаў Снэйп,- я здымаю адзін бал з Грыфіндора.

Але далей справы грыфіндорцаў не палепшыліся. Снэйп падзяліў усіх вучняў па двое і загадаў ім зрабіць простае зелле для лячэння фурункулаў. Назіраючы, як вучні ўзважваюць сухую крапіву ці расціраюць у парашок змяіныя іклы Снэйп ходзіў паміж сталамі так, што яго доўгая чорная мантыя развівалася ззаду. Адзіны каму Снэйп не дакучаў сваімі прызіркамі быў Малфой. Прафесар, як раз хваліў Драко за то, насколькі ідэальна той варыў рогі смоўжа і тут пакой з гучным шыпеннем напоўніла кіслотна-зялёная пара. У Нэвіла нейкім чынам атрымалася раславіць кацёл Шымаса і ператварыць яго на металічную кроплю, а іх зелле разлілося па каменнай падлозе падзямелья, прапальваючы дзіркі ў абутках. Праз імгненне усе прысутныя стаялі на крэслах, а Лонгботам, якога заліло зеллем стаяў на падлозе і яго рукі ды ногі хутка пакрываліся балючымі чырвонымі фурункуламі.

- Дурны бот!- гыркнуў Снэйп, адным махам палачкі прыбраўшы разлітае зелле.- Ці я не сказаў дадаць іголкі дыкабраза ПАСЛЯ таго, як здымеш кацёл з вагню?

Нэвіл захныкаў, а фурункулы тым часам пачалі з’яўляцца на яго носе.

- Адвядзі яго ў шпітальнае крыло,- загадаў прафесар Шымасу. Потым ён развярнуўся да Гары і Рона, што працавалі паблізу.

- Ты... так... ты, Потэр, чаму ты сказаў яму, каб не дадаваў іголкі зарана. Вырашыў, што пасля памылкі Лонгботама ты будзеш выглядаць не такім горшым? Грыфіндор страчвае яшчэ бал.

Хлопчык ўжо адкрыў рота, каб запярэчыць гэткай несправядлівасці, але Рон штурхнуў яго да свайго катла.

- Не чапляйся да яго,- прашаптаў ён Гары на вуха.- Я чуў Снэй можа быць сапраўды жахлівым.

Калі праз гадзіну яны пакінулі падзямелье, гарын розум віраваў, а вось настрою не было зусім. У першы ж тыдзень вучобы, Грыфіндор дзякуючы яму страціў два балы... чаму Снэйп так моцна яго ненавідзіць?

- Не маркоціся,- суцяшаў яго Рон,- Вунь, Фрэд з Джорджам заўсёды губляюць балы праз Снэйпа. А ці я магу пайсці з табой да Хагрыда?

Без пяці хвілінаў тры, хлопчыкі пакінулі замак і пайшлі да ўскрайку Забароненага лесу, дзе месцілася драўляная хаціна брамніка. Ля ганку валяліся арбалет і пара гумовых ботаў.

Гары пастукаў дзверы і адразу ж пачуў усярэдзіне апантанае драпанне і нечый гучны брэх. Потым адчуўся хагрыдаў голас:

- Фу, Фанг... кму кажу, фу

Спачатку, праз шчыліну высунуўся зарослы твар Хагрыда, а потым ён адчыніў дзверы.

- Заходзць,- прамофіў ён.- Фанг, фу!

Брамнік прапусціў іх усярэдзіну, працягваючы з усіх сіл трымаць за аброжак вялізнага чорнага дога.

У хаціне быў толькі адзін пакой. Са столі звісалі кавалкі вяндліны і цэлыя фазаны, у коміне палаў агромісты медны імбрык, а у кутку стаяў ложак укрыты лапікавай коўдрай.

- Адчвайце се, як дома.- прамовіў Хагрыд і пусціў Фанга, як тутай жа кінуўся на Рона і прыняўся лізаць яго вушы. Як і яго гаспадар, дог толькі выглядаў злым.

- Гэта Рон,- паведаміў Гары брамніку, які ў гэты час разліваў кіпень па кубках і ставіў на стол талерку з печывам.

- Чаргоў Візлі?- зірнуўшы на ронава рабацінне, сказаў Хагрыд.- Палоў сваго жыця, я правёў аганяючы твых братоў-блізюкоў ад Заброненага леса.

Аб печыва можна было паламаць зубы, але хлопчыкі зрабілі выгляд, што яно ім спадабалася. Яны распавялі Хагрыду пра свае першыя ўражанні ад заняткаў. Фанг паклаў галаву на гарыны калені і заліваў сліной яго мантыю.

Філча брамнік назваў старым гнюсам, што хлопчыкі пачулі не без задавальнення.

- А што да йго коткі, я нейк час ждаў пазнаёміць е з Фангам. Яна перследуе мне штораз, каль я знаходжся ў замку. Аніяк не магу пазбавіць е... яна другі вочы Філча.

Потым Гары распавёў Хагрыду пра заняткі ў Снэйпа. Той, як і Рон параіў хлопчыку не турбавацца, бо Снэйп наўрацці ставіўся прыязна хоць да каго з вучняў.

- Але ж здаецца мяне ён увогуле ненавідзіць.

- Глупства!- адказаў на гэта брамнік.- Нашто йму це ненавідзець?

Аднак хлопчык заўважыў, што гаворачы гэта, волат хаваў вочы.

- А як там твой брат, Чарль?- спытаў Хагрыд у Рона.- Мне зажды падбаўся йго інтарэс да прац з жывёламі.

Хагрыд яўна наўмысна мяняў тэму размовы. Пакуль Рон распавядаў брамніку аб братавай працы з драконамі, Гары выцягнуў з-пад грэлкі для імбрыка нейкі кавалак паперы. Гэта была выразка са Штодзённага вяшчуна.

 

АКТУАЛЬНЫ РЭПАРТАЖ: ПРАНІКНЕННЕ Ў ГРЫНГАТС

 

Працягваецца расследванне выпадку пранікнення 31 ліпеня ў грынгатскі банк. Некаторыя лічаць што ў гэтай справе замешаны невядомыя цёмныя чарадзеі.

Гобліны банка сцвярджаюць, што падчас нападу нічога не было скрадзена, бо напярэдадні са сховішча дзе адбыўся ператрус было забрана ўсё змесціва.

“Але што там было мы вам не раскажам,- паведаміў карэспандэнтам Вяшчуна прэс-гоблін Грынгатса,- і вам лепеш не саваць насы ў гэтую справу.”

 

Гары прыпомніў, што яшчэ ў цягніку Рон гаворыў яму аб спробе абрабавання Грынгатса, але той не ўзгадваў даты.

- Хагрыд!- сказаў хлопчык.- У Грынгатс нехта пранік у дзень майго нараджэння! Можа нават у той час, калі мы самі там былі!

Цяпер Гары не сумняваўся, што волат хавае ад яго вочы. Ён нешта прамармытаў і запрапанаваў хлопчыку яшчэ печыва. “Напярэдадні са сховішча дзе адбыўся ператрус было забрана ўсё змесціва”. Гары перачытаў артыкул. Хагрыд у той дзень забраў усё змесціва сховішча, калі гэдак мажліва было назваць той маленечкі нязграбны пакуначак. Ці не яго часам шукалі злачынцы?

Пакуль хлопчыкі, з поўнымі кішэнямі хагрыдава печыва, бо былі занадта шляхетнымі, каб адмовіцца, вярталіся да замку на абед, Гары працягваў разважаць. Ані адзін з заняткаў не пакінуў у яго галаве столькі думак, як гэта чаяванне. Ці не надта сваечасова Хагрыд забраў пакуначак? Куды ён падзеўся? Што такога Хагрыд ведае пра Снэйпа, чаго не жадае распавесці яму?

 

ІХ. Апоўначны двубой

 

Усё сваё жыццё Гары лічыў, што не сустрэне хлопца свайго ўзросту, якога будзе ненавідзець больш чым Дадлі, але гэта было да сустрэчы з Драко Малфоем. Суцяшала толькі то, што грыфіндорцы сустракаліся са слізэрынцамі толькі на зеллеварстве, таму не трэба было сустракацца з Малфоем зачаста. Так усе лічылі да таго, як адным разам не ўбачылі на дошке аб’яваў у грыфіндорскай гасцёўне паведамленне, прачытаўшы якое пачалі стагнаць. У чацвер грыфіндорскія першагодкі павінны былі пачаць вучыцца лятаць на мётлах... разам са слізэрынцамі.

- Як заўжды,- змрочна прамовіў Гары. Усё жыццё марыў апазорыцца перад Малфоем, сеўшы на мятлу.

А ён так жадаў распачаць вучыцца палётам на мятле.

- У цябе няма доказаў, што гэта праўда, так што не дуры галавы сам сябе.- выказаўся на гэты конт Рон.- Канечне, Малфой на кожным кутку кажа, які ён добры квідытчыст, але ці гэта не з’яўляецца гэта яго ўласнай хвальбой.

Так, Малфой насамрэч ўвесь час пахваляўся тым, як добра ён лятае. А яшчэ гучна скардзіўся на тое, што першагодак не бяруць у школьныя квідытчныя каманды. А колькі раз ён распавядаў пра тое, як пад час палёту, ледзь паспяваў ухіліцца ад маглаўскіх верталётаў. Хаця тут ён быў не адзін. Шымас Фініган сцвярджаў, што палову свайго дзяцінства правёў гойсаючы на мятле па сельскай мясцоваці дзе жыў з бацькамі. Нават Рон, усім жадаючым распавядаў, як ледзь не сутыкнуўся з дэльтапланам лятаючы на старой мятле свайго брата Чарлі. І як адзін, усе хто выхоўваліся ў чарадзейскіх сем’ях, увесь час размаўлялі аб квідытчы, а Рон адзін раз нават пасварыўся з Дынам Томасам, які пачаў размову аб футболе. Рон не бачыў анічога добрага ў гульне дзе толькі адзін мяч і ніхто з гульцоў не лятае. А аднойчы Гары бачыў, як той штурхаў постэр з вест-хэмскай футбольнай камандай, які Дын павесіў над ложкам, каб прымусіць гульцоў рухацца.

Толькі Нэвіл ніколі ў жыцці не лятаў, таму што бабуся, нават блізка яго да мятлы не падпускала. І з пункту гледжання Гары рабіла цалкам правільна, бо яе ўнук і стоячы на цвёрдай зямле не надта добра трымаўся на нагах.

Не меньш за Нэвіла нервавалася Герміёна Грэйнджэр. Вывучыць на памяць усе падручнікі было для яе чымсьці натуральным... але лятаць яна ніколі не спрабавала. У чацвер падчас сняданку яна закатавала ўсіх парадамі аб тым, як патрэбна лятаць, якія знайшала ў бібліятэчнай кнізе “Квідытч праз стагоддзі”. Нэвіл лавіў кожнае герміёніна слова, у адчаі запамінаючы ўсё, што магло спатрэбіцца яму, каб утрымацца на мятле, але ўсе астатнія былі задаволены, калі лекцыя дзяўчынкі была прыпынена аб’явімшыміся ў зале совамі з поштай.

Гары з часоў хагрыдавай цыдулкі не атрымліваў больш аніводнага ліста, што зразумела ж з зададавальненнем адзначыў Малфой. Самому Драко штодня сямейны пугач прыносіў пакункі з прысмакамі, якія ён са злараднасцю адкрываў за слізэрынскім сталом.

Нэвілу бабуліна сіпуха прынясла невялічкі пакуначак. Той усхвалявана распакаваў пасылку і ўбачыў нешта нагадваючае вялізную перліну з белым дымком усярэдзіне.

- Гэта ўзгадацель!- падтлумачыў ён астатнім.- Бабуля ведае, што ў мяне дзіравая памяць... а ўзгадацель дапамагае прыпомніць тое, што ты нешта забыўся зрабіць. Яго трэба моцна сціснуць у руцэ і калі дым ў яго сярэдзіне пафарбуецца на чырвоны значыць... аёй...- Нэвіл запанікаваў, бо дымок ува ўзгадацеле зрабіўся ажно пунсовым...-вы нета забылі...

Нэвіл ліхаманкава прыняўся ўспамінаць нешта, калі, падыйшоўшы да грыфіндорскага стала Мадфой, выхапіў узгадацель з яго рукі.

Гары і Рон скокам выпрасталіся. Яны ўжо напалову спадзяваліся, што знайшлі падставу, каб пабіцца з Драко, калі ля стала ўзнікла, маючая як аніхто з настаўнікаў чуццё на ўзнікаючыя праблемы, прафесарка МакГонагал.

- Што тут дзееца?

- Малфой забраў мой узгадацель, мадам прафесар.

Са злосцю ў вачах, Драко хутка кінуў прыладу на грыфіндорскі стол.

- Я толькі хацеў паглядзець.- кінуў ён і хутка ўцёк, суправаджаемы Крэйбам і Гойлам.

*

А палове на чацвёртую, Гары, Рон і іншыя грыфіндорцы, паспяшалі на свае першыя заняткі па палётах. Дзень быў ясны, паветра свежае, а трава прыемна спружынілася пад іх нагамі, калі яны рушылі па траўніку на паляну стадыёна, насупраць змрочна калыхаючагася Забароненага леса.

Слізэрынцы ўжо былі там, а на зямлі ляжала каля дваццаці мёцел. Гары памятаў скаргі Фрэда і Джорджа на школьныя мётлы, колькі з якіх пачыналі вібраваць, калі на іх заляціш завысока, а некаторыя падчас палёта заўжды крыху адхіляліся ў левы бок.

На стадыёне аб’явілася настаўніца па палётах мадам Хуч – вядзмарка з кароткай сівой фрэзурай і жоўтымі ястрабінымі вачыма.

- Ну, ці ўсе тут?- крыкнула яна.- Так, няхай кожны падыйдзе да мятлы. Давайце, хуценька хуценька.

Гары паглядзеў на сваю мятлу. Яна была вельмі старой і некаторыя яе пруткі былі выгнуты пад дзівоснымі вугламі.

- Так, а цяпер выцягніце над мятлой правую руку,- крыкнула настаўніца,- і скажыце “Угору!”

- УГОРУ!- крыкнулі вучні.

Гарына мятла, як у няшмат каго яшчэ, імгненна скокнула ў яго руку. Метла Герміёны пачала катацца па зямлі, а нэвілава нават не варухнулася. Магчыма, вырашыў Гары, мётлы былі падобны да лашадзей і адчувалі тых хто іх баіцца. Нэвіл заклікаў сваю мятлу дрыжачым голасам і гучна гаворыў, што ён лепей будзе стаяць на цвёрдай зямлі.

Мадам паказала ім, як правільна садзіцца на мятлу, каб не паваліцца. Потым яна прайшлася уздоўж шэрагу, папраўляючы ў сяго-таго захоп. Калі яна падыйшла да Малфоя, мадам, да вялікага задавальнення Гары і Рона, паведаміла Драко, што той ужо шмат год трымае мятлу неправільна.

Па свістку, вы адштурнецеся ад зямлі,- працягвала прафесарка Хуч,- падніміцеся на колькі футаў, а потым крыху нахіліўшыся да тронка сядзьце на зямлю. Па маёй камандзе... раз... два...

Але Нэвіл, занерваваны і напуганы неабходнасцю пакінуць зямлю скокнуў раней, чым мадам Хуч паспела паднесці свісток да вуснаў.

- Вярніся, хлопча!- крыкнула настаўніца, але Нэвіл працягваў імкліва, быццам корак з бутэлькі, падымацца ў паветры... дванаццаць... дваццаць футаў. Гары бачыў яго белы, напоўненны жахам твар, як ён хапаў ртом паветра, потым ён нахіліўся на бок і...

БАМС... адчуўся глухі стук падзення і нейкі брыдкі хруст. Нэвіл ляжаў на траве ўніз тварам, а яго мятла працягвала падымацца ўгору вышэй і вышэй, а потым пацяцела некуды ў бок забароненнага леса і знікла з вачэй.

Мадам Хуч, твар якой быў гэткім жа белым, як у Нэвіла, схілілася над хлопцам.

- Запясце зламаў,- пачуў Гары яе мармытанне.- Давай, хлопча, давай, падымайся... усё добра, ты на зямлі...

Яна развярнулася да астатніх вучняў.

- Нікому не рухацца, пакуль я не адвяду гэтага хлопца ў шпітальнае крыло. Мётлы не чапаць ці пакініце Хогвартс раней чым паспееце вымавіць слова “Квідытч”. Пойдзем, мой любы...

Нэвіл, трымаючы сябе за запясце, з пакрытым слязмі тварам пахрамаў разам з настаўніцай, якая абняла яго адной рукою.

Як толькі яны сыйшлі па-за межы чутнасці Малфой пачаў рагатаць.

- Ці вы бачылі твар, гэтага дурынды?

Астатнія слізэрынцы таксама зарагаталі.

- Заткніся, Малфой,- абарвала яго Парваці Паціл.

- Аёй, нехта заступаецца за Лонгботама?- прамовіла Пансі Паркінсон, суроватварая слізэрыка.- Ніколі не думала, Парваці, што табе падабаюцца тлустыя плаксівыя дзецюкі.

- Глядзіце!- уклікнуў Малфой. Ён кінуўся наперад і падабраў нешта з траўніка.- Гэта тая дурота, якую Лонгботамы даслала бабуля.

У яго поднятай руцэ зазіхацеў узгадацель.

- Дай яго мне, Малфой.- ціха прамовіў Гары. Усе навакольныя сціхлі.

Малфой брыдка ўсміхнуўся.

- Я лічу, што яго лепш пакінуць там, дзе Лонгботам яго не знойдзе... можа... на дрэве?

- А ну, дай сюды!- крыкнуў Гары, але Малфой паспеў ускочыць на мятлу і ўзляцець. Драко не хлусіў, лятаў ён сапраўды добра... ён падняўся на ўзровень верхніх галін дрэва і крыкнуў адтуль:

- Паспрабуй забраць, Потэр!

Гары ўскочыў на мятлу.

- НЕ!- крыкнула Герміёна.- Мадам Хуч загадала не рухацца... з-за цябе ў нас будуць непрыемнасці.

Але Гары не слухаў яе. У яго скронях застучала кроў. Ён адштурхнуўся ад зямлі і ўзляцеў. Ён падняўся вышэй, паветра кудлаціла яго валасы і ўздымала ўгору мантыю... палаючы нейкай дзікай радасцю, Гары зразумеў, што нават ніколі не спрабуючы, мог дастаткова добра лятаць... гэта было вельмі лёгка і вельмі ВЫДАТНА. Гары крыху нахіліў тронак на сябе, каб падняцца вышэй. Ён чуў, як з зямлі яму крычаць дзяўчынкі, патрабуючы, каб ён неадкладна спускаўся і ўрушаны лямант Рона.

Гары развярнуў мятлу і апынуўся на адной вышыні з Драко. Той быў ашаломленым.

- Вярні ўзгадацель.- крыкнуў Гары,- ці я скіну цябе з мятлы!

- Няўжо?- паспрабаваў усміхнуцца Драко, але ў вачах яго лунала турбота.

Гары не разумеў гэтага, але быццам ведаў што робіць. Ён нахіліўся наперад, моцна схапіў тронак абедзьвума рукамі і стралой панёсся да Малфоя. Той ледзь паспеў ухіліцца. Гары рэзка развярнуўся і зноўку завіс у паветры. Колькі чалавек унізе заапладыявалі.

- Тут няма ані Крэйба, ані Гойла, ніхто не ўратуе тваю шыю, Малфой!- крыкнуў Гары.

Тое ж самае напэўна вырашыў і сам Драко.

- Паспрабуй злаві!- крыкнуў ён, шпурнуў ўзгадацель высока ў паветра і куляй кінуўся да зямлі.

Быццам у запаволеным руху, Гары ўбачыў як ўзгадацель падняўся ў паветра, а потым паляцеў да зямлі. Ён прыціснуўся да тронка і накіраваўся уніз... у наступную секунду ён ўвайшоў у крутое піке...вецер у вушах змяшаўся з воклічамі людзей на зямлі... Гары выцягнуў руку... і ў фуце ад зямлі злавіў узгадацель, як раз сваечасова, каб паспець выраўняць сваю мятлу і мягка, трымаючы ўзгадацель у кулаку сесці на зямлю.

- ГАРЫ ПОТЭР!

Яго душа павалілася ў пяткі хутчэй, чым ён сам толькі што лятаў. Па траўніку да яго бегла прафесарка МакГонагал. Яго ногі задрыжэлі.

- Ніколі... за ўвесь той час што я перабываю ў Хогвартсе...- ад шоку прафесарка не магла размаўляць і толькі яе акуляры люта блішчэлі...- як ты мог... ты ж мог паламаць сабе шыю...

- Ён не вінаваты, мадам прафесар...

- Памаўчыце, міс Паціл...

- Але Малфой...

- Годзе, містэр Візлі. Потэр, ідзіце за мной.

Крайком вока Гары заўважыў, як заззялі трыюмфам твары Малфоя, Крэйба і Гойла, калі ён перапалохана рушыў услед за прафесаркай у бок замка. Ён ведаў, што зараз яго выкінуць са школы. Ён адкрыў рот, каб сказаць нешта ў сваю абарону, але здавалася нешта здарылася з яго голасам. МакГонагал ішла вельмі хутка нават не азіраючыся на Гары, таму ён павінен быў бегчы, каб не адставаць. У яго гэта атрымалася, ён не правучыўся і двух тыдняў. Цяпер яму дадуць дзесяць хвілін, каб сабраць валізу. Цікава, што скажуць Дурслі, калі ён аб’явіцца на іх ганку?

Яны рушылі ўверх па мармуровых сходах, а прафесарка не прамовіла ані слова. Яна рыўком адчыняла дзверы і хутка крочыла па калідорах, а няшчасны Гары рыссю бег за ёй. Можа яна вядзе яго да Дамблдора? Ён жа дазволіў Хагрыду застацца ў школе ў якасці палясоўшчыка, калі таго выкінулі. Можа яго зробяць яго асістэнтам. У Гары закруціла ў жываце, калі ён уявіў сябе Рона і іншых навучэнцаў, якія будуць назіраць за тым, як хлопчык цягне на плячах хагрыдаву торбу.

Тым часам прафесарка супынілася ля адной з класаў. Яна прыадчыніла дзверы і зазірнула ў пакой.

- Прабачце, прафесар Флітвік, ці не магла б я на хвілінку скрасці ў вас Вуда?

Вуд? Гары быў збіты з панталыку, можа Вуд, гэта нешта падобнае на дубец, які яна збіраецца выкарыстаць для яго пакарання?

Але на самой сраве Вуд быў чалавекам. Мажным хлопцам пяцігодкам, які здзіўлена пазіраючы выйшаў з класы.

- Хадзіце за мной, абодва,- прамовіла МакГонагал і зноў пайшла па калідоры, Вуд нічога не разумеючы пазіраў на Гары.

- Сюды.

Яна паказала ім на дзверы класы ў якой цяпер не было анікога, за выключэннем Піўза, які пісаў мелам на дошцы непрыстойныя словы.

- Ідзі вэк, Піўз!- гыркнула прафесарка. Той кінуў крэйду ў пустой сметнік, які пры гэтым гучна бразнуў і сыплючы праклёнамі адляцеў прэч. МакГонагал зачыніла дзверы і павярнулася да хлопцаў.

- Потэр, гэта Олівер Вуд. Вуд... я знайшла вам паляўнічага.

Непаразумленне на вудавым твары змянілася захапленнем.

- Вы сур’ёзна, мадам прафесар?

- Абсалютна,- рашуча адказала МакГонагал.- Гэты хлопчык, ён прыродны. Ніколі не бачыла анічога падобнага. Сёння вы першы раз селі на мятлу, Потэр?

Гары моўчкі кіўнуў. Ён не разумеў анічога, што зараз адбываецца, але дакладна ведаў, што пакуль яго не збіраюцца выкідваць са школы. Цяпер яго ногі былі ўжо не такімі ватнымі.

- Ён злавіў вось гэта спусціўшыся з пяцідзесяціфутавай высаты,- паведаміла Вуду прафесарка,- і нават не падрапаўся. Падобнага не мог зрабіць нават Чарлі Візлі.

Цяпер Вуд пачаў выглядаць так, быццам разам споўніліся ўсе яго жаданні.

- Ты калі-небудзь,- усхвалявана спытаўся ён,- бачыў, як гуляюць у квідытч, Потэр?

- Вуд – капітан грыфіндорскай каманды,- растлумачыла Гары прафесарка.

- Ён быццам бы народжаны, каб быць паляўнічым,- прамовіў Вуд азіраючы Гары з усіх бакоў.- Лёгкі... хуткі... прафесар, нам трэба падабраць яму прыстойную мятлу... Німбус 2000 ці Слінсвіп 7 будзе тое што трэба.

- Я пагаманю з прафесарам Дамблдорам, якім чынам нам абыйсці правіла першагодкі. Бог ведае, у нас павінна быць каманда лепш, чым у мінулым годзе. Пасля нашай апошняй паразы ад Слізэрына я колькі тыдняй не магла глядзець Северусу Снэйпу ў твар...

МакГонагал сурова зірнула на Гары праз свае акуляры.

- І я жадаю ведаць аб тым, што вы ўпарта трэніруецеся, Потэр, ці я магу змяніць сваё рашэнне аб вашым не пакаранні.

Пасля яна нечакана ўсміхнулася.

- Як бы вамі ганарыўся ваш бацька,- прамовіла яна,- ён сам неблага гуляў у квідытч.

*

- Ты жартуеш?

Яны сядзелі разам за абедзенным сталом. Гары толькі што скончыў распавядаць, што здарылася пасля таго, які ён і МакГонагал сыйшлі ў замак. На поўдарозе да ронава рта на відэльцы быў насажаны кавалак пірага з мясам і ныркамі, але хлопчык пра яго зусім забыўся.

- ПАЛЯЎНІЧЫ?- спытаўся ён.- Але ж першагодак ніколі не... ты ж будзеш самым маладым гульцом за...

- ... стагоддзе,- дамовіў за яго Гары, запіхваючы ў рот свой кавалак пірага. Пасля хваляванняў мінулага дня, ён быў моцна згаладалым,- Вуд казаў мне аб гэтым.

Рон быў гэдак ўражаным і ашаломленым, што папросту моўчкі вытарапіўся на Гары.

- Я пачынаю трэніроўкі на наступным тыдні,- прамовіў Гары,- і анікому не кажы. Вуд хоча, каб гэта засталося ў сакрэце.

- У залу завіталі Фрэд і Джордж Візлі і адразу ж кінуліся да Гары.

- Файна,- ціхім голасам сказаў Джордж.- Вуд аб усім нам распавёў. Мы таксама ў камандзе... бітакі.

- І скажу вам па сакрэту, напэўна ў гэтым годзе мы выйграем кубак.- дадаў Фрэд,- мы не выйгравалі з тых часоў, калі Чарлі пакінуў школу, але цяпер у нас падабралася бліскучая каманда. Усё будзе супэр, Гары, і гэта факт. Калі Вуд размаўляў з намі, ён ледзь не прыгаў ад шчасця.

- Балазе, а цяпер нам трэба ісці, Лі Джордан кажа што знайшоў новы патаемны праход са школы.

- Іду ў заклад, гэта той, што па-за статуяй Рыгора Ліслівага, які мы знайшлі яшчэ на першым тыдні вучобы. Пабачымся.

Фрэд і Джордж хутка збеглі, але да стала падыйшлі тыя, каго Гары жадаў бачыць у самую апошнюю чаргу – Малфой у кампаніі Крэйба і Гойла.

- Апошні пасілак у школе, Потэр? І калі твой цягнік да маглаў?

- Ну, што, цяпер калі ты на зямлі і разам з табой твае маленькія сябры, ты зноў зрабіўся смелым?- халодна адрэзаў Гары. Канечне ані Крэйб, ані Гойл маленькімі не былі, але цяпер, калі іх добра было бачна з-за настаўніцкага стала, адзінае што ім заставалася – пагрозліва хрумкаць суставамі і хмура глядзець спадылба.

- А як наконт змагання, сам насам?- прамовіў Драко.- Нават сёння ўночы, калі жадаеш. Чарадзейскі двубой. Толькі палачкі... аніякага кантакту. Што здарылася? Першы раз чуеш аб чарадзейскім двубоі?

- Ён вядома ж усё ведае,- сказаў Рон, абыходзячы Малфоя з кампаніяй.- Я буду яго секундантам, а хто твой?

Драко крытычна аглядзеў сваіх паплечнікаў.

- Крэйб,- сказаў ён.- Апоўначы, згода? У трафейні, яе аніколі не зачыняюць.

Як толькі слізэрынцы адыйшлі прэч, Гары і Рон перазірнуліся.

- Што за чарадзейскі двубой?- спытаўся Гары.- І што будзеш рабіць ты, як секундант?

- Ну, секундант павінен заняць тваё месца, калі цябе заб’юць,- абыякава сказаў Рон, нарэшце ўзяўшыся за халодны пірог. Але ўбачыўшы выраз на гарыным твары, хутка дадаў.- Але паміраюць толькі падчас сапраўднага двубоя, з дарослымі чараўнікамі. Самае большае, што вы з Малфоем ў стане зрабіць, гэта наслаць адзін на аднаго колькі сполахаў іскрынак, бо аніадзін з вас не валодае сур’ёзнай магіяй. Да таго ж, іду ў заклад, ён чакаў што ты адмовішся.

- А што калі я махну палачкай, а нічога не атрымаецца?

- Даш яму ў нос,- прапанаваў Рон.

- Прабачце.

Гары і Рон паднялі вочы. Ля іх стаяла Герміёна Грэйнджэр.

- Няўжо чалавеку нельга спакойна пад’есці?- спытаўся Рон.

Але Герміёна, не звярнуўшы ўвагі на яго словы з’вярнулася да Гары.

- Я не магла не пачуць, што вы з Малфоем дамовіліся...

- Закладаемся, што магла?- прамармытаў Рон.

- ... і я лічу ты не павінен валэндацца па школе ноччу. Падумай колькі балаў страціць Грыфіндор, калі цябе зловяць, а зловяць цябе абавязкова. З твайго боку гэта вельмі эгаістычна.

- Але насамрэч цябе гэта не датычыцца,- адказаў Гары.

- Бывай,- дадаў Рон.

*

І ўсё ткі гэта нельга было назваць ідэальным заканчэннем дня, вырашыў Гары, чакаючы пакуль Дын і Шымас заснуць (Нэвіл пакуль не вярнуўся са шпітальнага крыла).

Рон увесь вечар закідваў Гары парадамі.

- Калі ён паспрабуе заклясці цябе, лепш ухіліся, таму што я не памятаю, як блакаваць праклёны.

Да таго ж была вялізная верагоднасць сустрэцца з Філчам ці яго коткай, а Гары вырашыў, што ня трэба выпрабоўваць лёс і чарговы раз за дзень трапляцца на парушэнні школьных правілаў. З іншага боку з цемры на яго пазіраў насмешлівы твар Малфоя... у Гары была магчымасць пазмагацца з ім сам насам і прапусціць яе Гары не мог.

- А палове на дванаццатую,- прамармытаў Рон.- Нам трэба ісці.

Яны скінулі свае халаты, дасталі палачкі і крадком пачалі спускацца па вінтавой лесеньке ў грыфіндорскую гасцёўню. Колькі вугалькоў яшчэ гарэлі ў каміне, ператвараючы фатэлі ў дзіўныя чорныя істоты. Гары і Рон ужо амаль дабраліся да адтуліны ў партрэце, калі з бліжэйшай фатэлі нехта прамовіў:

- Я ня веру, Гары, ты ўсё ткі збіраешся гэта зрабіць?

Лямпа асвятліла твар, невядомага. Ім аказалася хмурая Герміёна, апранутая ў ружовы халат.

- Зноў ты!- гыркнуў Рон.- А ну вэк да ложка!

- Я твайму брату раскажу,- гыркнула ў адказ Герміёна.- Ён прэфект, ён вас супыне.

Гары і паверыць не мог, што нехта мог ім настолькі моцна шкодзіць.

- Пойдзем,- сказаў ён Рону, адштурхнуў патртрэт Тлустай Пані і пралез у адтуліну.

Але Герміёна не збіралася здавацца так лёгка. Яна ўслед за Ронам прайшла праз адтуліну, працягваючы адначасова шыкаць на іх, бы раз’юшчаная гуска.

- Вы клапоціцеся толькі самі аб сабе, а не аб Грыфіндоры. Я не хачу, каб слізэрынцы атрымалі Кубак Дамоў, а вы рызыкуеце страціць тыя балы, што я атрымала ад прафесаркі МакГонагал за веданне злучаюшчых замоваў.

- Ідзі вэк.

- Добра, але я вас папярэдзіла. Вы яшчэ прыпомніце мае словы, калі будзеце заўтра вяртацца дадому, вы...

Але хто яны, Гары з Ронам не пачулі. Герміёна павярнулася да партрэта, але замест Тлустай Пані ўбачыла толькі пустую карціну. Гаспадыня партрэту напэўна вырашыла ноччу схадзіць да каго-небудзь у госці і праход у грыфіндорскую вежу быў заблакаваны.

- Што мне цяпер рабіць?- рэзка спыталася Герміёна.

- Гэта твае праблемы,- адказаў Рон,- а нам трэба спяшацца, бо ўжо запозна.

Але не паспелі хлопцы дайсці да канца калідора, як Герміёна іх дагнала.

- Я іду з вамі,- прамовіла яна.

- Не ідзеш.

- І застануся чакаць пауль Філч мяне не зловіць. А калі мы трапімся ўтраіх, я скажу, што хацела вас супыніць і вы мяне падтрымаеце.

- Адкуль такая рашучасць...- гучна сказаў Рон.

- Ціха вы!- супыніў яго Гары.- Я нешта чую.

У цемры нехта сапеў.

- Місіс Норыс?- прасіпеў Рон, углядаючыся скрозь цемру.

Але гэта была не котка наглядчыка, а Нэвіл. Скурчыўшыся на падлозе ён моцна спаў, але як толькі Гары, Рон і Герміёна пакраліся бліжэй, імгненна прачнуўся.

- Дзякуй Богу, вы мяне знайшлі! Я тут ўжо колькі гадзін. Я забыўся на новы пароль.

- Цішэй Нэвіл. Пароль “Свінячы лыч”, але цябе гэта не дапаможа, Тлустая Пані кудысьці сыйшла.

- Як твая рука?- спытаўся Гары.

- Выдатна,- Нэвіл паказаў ім руку.- Мадам Помфры вылекавала яе за хвіліну.

- Супэр... выдатна. Нэвіл, паслухам, нам трэба ісці ў адно месца, пабачымся пазней...

- Не пакідайце мяне.- з цяжкасцю падымаючыся на ногі, сказаў Нэвіл.- Я баюся тут заставацца. Міма мяне ўжо двойчы пралятаў Крывавы Барон.

Рон паглядзеў на гадзіннік, а потым люта глянуў на Герміёну і Нэвіла.

- Калі нас зловяць, я не супакоюся, пакуль Квірэл не распавядзе нам аб прывідным праклёне і скарыстаю яго супраць вас.

Герміёна адкрыла ўжо рота, магчыма, каб расказаць Рону аб прывідным праклёне, але Гары сыкнуў на іх і паклікаў за сабой.

Яны ціхінька беглі па калідорах, абмінаючы палоскі месячнага святла, што струмянілася праз высокія вокны. Гары на кожным кроку баяўся натыкнуцца на Філча, ці Місіс Норыс, але пакуль ім шанцавала. Узбяжаўшы па сходах на чацвёрты паверх, яны крадкром падыйлі да трафейні.

Малфоя і Крэйба яшчэ не было. На паліцах золатам і срэбрам у месяцовым святле блішчэлі разнастайныя трафеі – кубкі, шчыты, талеркі і статуэткі. Яны крочылі ўздоўж сцяны, пазіраючы на абодва ўваходы ў пакой. На той выпадак, калі Малфой выскачыць аднекуль, Гары трымаў сваю палачку напагатове. Паволі праходзіла хвіліна за хвілінай.

- Ён спазняецца, можа забаяўся?- прашапатаў Рон.

Нейкі шум за дзвярыма прымусіў іх ажно падскочыць. Гары падняў сваю палачку, але пачуў як нехта за дзвярыма размаўляе... аднак голас не быў малфоевым.

- Нюхай паўсюль, мая любая, яны могуць хавацца па кутках.

За дзвярыма Філч размаўляў з Місіс Норыс. Ахоплены жахам, Гары шалёна пачаў махаць астатнім, каб яны, як мага хутчэй рушылі за ім. Яны накіраваліся да супрацьлеглага ўваходу. Толькі Нэвіл, які ішоў апошнім, паспеў выскачыць з трафейні, як туды завітаў Філч.

- Яны недзе тут,- пачулася яго мармытанне,- схаваліся ад мяне.

- Сюды!- аднымі вуснамі прамовіў Гары. Змяртвелыя ад жаху, яны пачалі красціця ўздоўж калідора застаўленага даспехамі. Было чутна, як набліжаўся Філч. Раптам Нэвіл спалохана піскнуў і пабег... спатыкнуўся, зачапіў Рона і яны разам абрынуліся на даспехі.

Адчуўся ляск і грукат здольны пабудзіць увесь Хогвартс.

- БЯГОМ!- крыкнуў Гары і яны ўчатырох кінуліся ўздоўж калідора, нават не азіраючыся, каб пераканацца, ці бяжыць за імі Філч... Яны выскачылі за дзверы праімчаліся па адным калідоры, па другім, Гары не разумеў дзе яны і куды ім бегчы. Яны прайшлі скрозь нейкі габелен і аказаліся ў патаемным праходзе, праз які яны выбеглі да кабінета замоваў, які быў вельмі далёка ад трафейні.

- Думаю адарваліся,- цяжка дыхаючы прамовіў Гары, ён прытуліўся да халоднай сцяны і выцер пот з ілба. Паблізу рогам скруціўшыся стаяў Нэвіл, ён хрыпеў і захлынаючыся хапаў паветра ртом.

- А... я вам... казала.- схапіўшы сябе за гузікі і цяжка дыхаючы сказала Герміёна.- Я... вас... папярэджвала...

- Мы павінны вярнуцца ў грыфіндорскую вежу,- сказаў Рон,- і як мага хутчэй.

- Гары, Малфой падмануў цябе,- прамовіла Герміёна.- Ты гэта разумееш? Ён нат не збіраўся прыходзіць... Філч ведаў, што ў трафейні нехта будзе. Гэта Малфой яго папярэдзіў.

Гары вырашыў, што Герміёна напэўна мае рацыю, але не збіраўся казаць ёй аб гэтым.

- Хадзем.

Але гэта было ня так проста. Не паспелі яны прайсці і дзесяці крокаў, як дзверы адной з класаў расчыніліся і нешта з грукатам вылецела ў калідор.

Гэта быў Піўз. Убачыўшы грыфіндорцаў ён завішчаў ад захаплення.

- Заткніся, Піўз... калі ласка, сціхні... нас выкінуць са школы.

У адказ полтэргейст загагатаў.

- Валэндаецеся па апоўначы, маненькія першагодачкі? Ай-яй-яй. Шалапутаў зловяць тута.

- Не зловяць, калі ты даш нам сыйсці, Піўз, калі ласка.

- Я павінен расказаць Філчу, павінен,- са святасцю ў голасе і дзяблікамі ў вачах прамовіў полтэргейст,- дзеля вашай жа карысці.

- Прэч з дарогі,- гыркнуў Рон, адштурхаючы Піўза... гэта было яго памылкай.

- НАВУЧЭНЦЫ ПА-ЗА ЛОЖКАМІ!- загаласіў Піўзю- НАВУЧЭНЦЫ Ў КАЛІДОРЫ ЗАМОВАЎ!

Абмінуўшы Піўза, яны пабеглі па калідоры да нейкіх дзвярэй... але яны былі зачынены.

- Ну вось!- прастагнаў Рон, калі яны беспаспяхова колькі разоў штурхнулі дзверы.- Мы папаліся! Гэта канец!

На другім канцы калідора пачуліся крокі, Філч з усяе моцы бег на піўзаў крык.

- Адсунься,- гыркнула Герміёна. Яна ўзяла гарыну палачку, пастукала па замку і прамовіла.- Алагамора!

Замок пстрыкнуў і дзверы адчыніліся... Гары, Рон, Герміёна і Нэвіл хутка заскочылі, зачынілі дзверы і прытуліўшыся да іх уважліва прыслухаліся.

- Куды яны падзеліся, Піўз?- адчуўся голас Філча.- Скажы, куды яны пайшлі?

- Скажы “калі ласка”.

- Не дуры галавы, Піўз, зараз жа скажы, куды яны схаваліся?

- Я не скажу анічога, пакуль не скажаш “калі ласка”- надакучліва распеўным голасам прамовіў Піўз.

- Добра, добра... Калі ласка.

- АНІЧОГА! Га гагага! Я ж папярэджваў, што не скажу “АНІЧОГА”! Га га! Гаааааа!- Піўз са свістам адляцеў, пакінуўшы разлютаванага Філча, кідаць праклёны ў яго адрэсу.

- Ён лічыць, што гэты дзверы зачынены,- прашапатаў Гары.- Я думаю ўсё добра... можам выходзіць. Нэвіл!- апошнюю хвіліну той тузаў Гары за рукаў.- Што здарылася?

Гары развярнуўся... і на ўласныя вочы ўвачыў ШТО. Першую секунду ён лічыў, што трапіў у кашмар... але гэта было ўжо занадта.

Яны былі не ў пакоі, як Гары лічыў першы час. Яны былі ў калідоры, у забароненым калідоры і цяпер гары бачыў, чаму ён забаронены.

Яны вока на вока апынуліся ля агромістага сабакі, які запоўніў сабой прастору ад падлогі да столі. Ён меў тры галавы. Тры пары вачэй шалёна круціліся, тры носа круціліся з боку ў бок, а з жаўтлявых іклаў у яго трох пашчаў струменчыкамі сцякала сліна.

Сабака нерухома стаяў, вытарапіўшы на дзяцей шэсць вачэй і, як палічыў Гары, адзіная прычына па якой яны ўсё яшчэ жывыя – яны засталі сабаку знянацку. Але той хутка прыходзіў у сябе і пачаў пагрозліва рыкаць.

Гары націснуў на дзвярную ручку... паміж Філчам і смерцю, ён абраў Філча.

Яны выскачылі вонкі... Гары зачыніў за імі дзверы і яны пабеглі, амаль паляцелі, прэчкі. Філч, напэўна шукаў іх недзе ў іншых месцах, таму што ён аніразу ім не трапіўся... але наглядчык іх не непакоіў іх, іх цяпер больш турбавала, як апынуцца далей ад пачварнага сабакі. Дзеці супынілі свой бег, толькі калі апынуліся на восьмым паверсе ля партрэта Тлустай Пані.

- Адкуль гэта вы?- гледзячы на іх ўзапрэлыя твары і халаты, ледзь трымаючыеся на іх плячах, спыталася Тлустая Пані.

- Не мае значэння... “свінячы лыч”, “свінячы лыч”- ледзь дыхаючы прамовіў Гары, партрэт ад’ехаў, адкрыўшы праход у вежу. Яны ўвайшлі ў гасцёўню і цяжка паваліліся на фатэлі. Іх калаціла.

Мінула даволі шмат часу, перш чым хтось з іх мог размаўляць. А Нэвіл выглядаў так, быццам не будзе размаўляць ніколі.

- Што яны сабе думаюць, трымаць гэткую пачвару ў школе?- нарэшце вымавіў Рон.- І ён напэўна даўно ані на кім не трэніяваўся?

Герміёна аднавіла спакойнае дыхенне, але яе настрой зной пагоршыўся.

- Цікава, а дзе былі вашы вочы?- адгыркнулася яна.- Няўжо ты не бачыў на чым ён сядзеў?

- На падлозе?- прапанаваў Гары.- Шляхетна кажучы, мяне больш непакоілі яго галовы.

- Ані, не на падлозе. Ён сядзеў на люке. Магчыма, ён тут нешта ахоўвае.

Герміёна выпрасталася, паглядзела на хлопцаў.

- Спадзяюся вы задаволены сабой.- прамовіла яна.- Нас маглі забіць... ці, што яшчэ горш, выкінуць са школы. А зараз, калі вы не супраць, я пайду спаць.

Рон, адкрыўшы рот, паглядзеў ёй услед.

- Зразумела ж не супраць,- сказаў ён.- Быццам мы яе за сабой цягнулі?

Але словы Герміёны, прымусілі Гары задумацца, ён ляжаў у ложку і разважаў. Сабака нешта ахоўвае... А што яму казаў Хагрыд? Грынгатс лепшае месца, каб захаваць нешта ў бяспецы... але яшчэ надзейней Хогвартс.

Цяпер, здаецца, Гары ведаў, куды падзеўся маленечкі неахайны пакуначак са сховішча 713.

 

Х. Хэлоўін

 

Калі ранніцай Малфой убачыў, што Гары і Рон па-ранейшаму сядзяць за грыфіндорскім сталом, ён не паверыў сваім вачам. Яны былі стомленыя, але даволі вясёлымі. Больш таго, цяпер сваю начную сустрэчу з трохгаловым сабакам, сябры лічылі за выдатную прыгоду і былі цалкам гатовыя да новай. Да таго ж Гары расказаў Рону аб пакунку, які, магчыма, перавезлі з грынгатскага сховішча ў Хогвартс і цяпер сябры разважалі дзеля чаго спатрэбілася гэткая моцная ахова.

- Гэта нешта альбо вельмі каштоўнае, альбо сапраўды небясьпечнае,- вырашыў Рон.

- Альбо, і то і другое,- дадаў Гары.

Але ўсё што яны ведалі аб пакунку, ён быў памерам не больш за две цалі і што гэта, без дадатковай падказкі, яны здагадацца не маглі.

Ані Нэвіла, ані Герміёну не цікавіла то што было схавана па-за люкам. Нэвіла турбавала толькі адно, ніколі больш не сустракацца з тым сабакам.

Герміёна ўвогуле адмаўлялася з імі размаўляць, але тая была настолькі заўзятай усяведай, што сябры палічылі яе маўчанне за дадатковую ўзнагароду. Цяпер іх цікавіла адна рэч, якім чынам адпомсціць Малфою і, да іх вялікага задавальнення, прыкладна праз тыдзень яны атрымалі добрую нагоду.

Як і заўжды, пад час сняданку ў галоўную залу заляцелі совы, таму навучэнцы не адразу заўважылі шэсць вялізных сіпух, якія неслі доўгі тонкі пакунак. Але ўбачыўшы іх, вучні і разам з імі сам Гары, пачалі уважліва назіраць да каго ж яны прыляцелі. І як жа моцна хлопчык здзівіўся, калі сіпухі, скінуўшы на падлогу бекон апусцілі пакунак ля яго. Ледзь сіпухі адляцелі прэч, як да стала падляцела яшчэ адна стала і кінула зверху на пакунак ліст.

Гары, ззіхоцячы ад шчасця адкрыў ліст у якім гаворылася:

 

“НЕ АДЧЫНЯЦЬ ЗА СТАЛОМ.

 

У пакунку новы Німбус 2000, але я не хачу, каб вы адкрывалі яго пры ўсіх, інакш астатнія таксама пажадаюць мець гэткія ж мётлы.

Олівер Вуд чакае вас а сёмай вечара на першай трэніроўцы.

Прафесар М. МакГонагал”

 

Гары працягнуў ліст Рону, з цяжкасцю хаваюячы радасць.

- Німбус 2000!- зайздросна прастагнаў той.- Я да гэткай мятлы і не дакранаўся аніразу.

Яны выбеглі з залы, жадаючы яшчэ да пачатку першага ўроку разгарнуць пакунак. Але прайдзя палову вестыбюлю яны ўбачылі, што шлях наверх перакрыты Крэйбам і Гойлам. Малфой выхапіў пакунак з гарыных рук.

- Гэта што, мятла,- прамовіў ён, са злосцю і зайдрасцю на твары, кідаючы пакунак назад Гары.- А хіба, Потэр, ты не ведаеш, што першагодкам забаронена іх мець.

Рон не змог стрымацца.

- Гэта табе не якаясь старая мятла, Малфой,- заявіў ён,- гэта сапраўдны Німбус 2000. Што ты казаў у цябе дома? Камета 260? Каметы яны канечне файныя, але яны анішто ў параўнанні з Німбусамі.

- Што ты можаш аб гэтым ведаць, Візлі. Адзінае, што ты ў стане сабе дазволіць, палова тронка,- адгыркнуўся Малфой.- Ты з братамі, збіраеш на мятлу часткамі, спачатку адзін пруток, потым другі.

Але перш чым Рон паспеў адказаць, пад локцем Драко прайшоў прафесар Флітвік.

- Спадзяюся вы тут не сварыцеся, хлопцы?- прапішчаў ён.

- Потэру атрымаў па пошце мятлу, прафесар,- выпаліў Малфой.

- Так, так, я ведаю,- прамяніста ўсміхнуўшыся Гары, адказаў Флітвік,- Прафесарка МакГонагал расказала мне аб асаблівых абставінах. І што за мадэль?

- Німбус 2000, сэр,- прамовіў Гары, спрабуючы не смяяца пры поглядзе на спалоханы твар Драко.- А ўсё дзякуючы Малфою,- дадаў ён.

Гары і Рон рушылі наверх, душачыся ад смеху з відавочнага гневу і разгубленасці Малфоя.

- А хіба не праўда,- зарагатаў Гары, калі яны падняліся на самы верх.- Калі б ён не скраў нэвілаў узгадацель, я б не апынуўся ў камандзе...

- Мяркую ты лічыш гэта сапраўднай узнагародай за парушэнне правілаў,- адчуўся ззаду нечый разлютаваны голас. Міма іх, неўхвальна пазіраючы на пакунак у гарыных руках, прайшла Герміёна.

- Я лічыў, што яна з намі не размаўляе?- прамовіў Гары.

- І няхай працягвае,- заўважыў Рон.- Гэдак нашмат лепш.

Герміёна пайшла далей падняўшы носа ўгору.

Увесь дзень Гары было даволі праблематычна засяродзіцца на занятках. Яго думкі ўсесь час адляталі кудысьці наверх, у грыфіндорскую вежу, дзе пад ложкам ляжала новая мятла, альбо імчаліся на квідытчнае поле, дзе ўвечары пройде яго першая трэніроўка. Гары праглынуў сваю вячэру, нават не звяртаючы ўвагі на то што ён еў і разам з Ронам ірвануў наверх, каб нарэшце адкрыць пакунак з Німбусам.

- А нішто сабе,- вохнуў Рон, калі мятла павалілася на гарыну прасціну.

Нават Гары, які анічога не разумеў у мётлах, вырашыў, што мятла выдатная. Яна мела гладкі бліскучы тронак з чырвонага дрэва і акуратныя доўгія пруткі на хвасце. На дальней частцы тронка золатам зіхацела шыльда “Німбус 2000”.

Набліжалася сёмая гадзіна вечара, таму Гары пакінуў замак і праз прыцемкі рушыў на стадыён. Ён ніколі тут не быў ранней. Вакол поля на ўзвышшы, каб добра было бачна, што дзеецца падчас гульні размяшчаліся сотні крэслаў. А з абодвух краёў стаяла па тры слупы з абручамі на канцы, якія нагадалі Гары маленькія пластыкавыя палачкі, праз якія маглаўскія дзеці пускаюць бурбалкі, толькі гэты былі пяцьдзесят футаў вышынёй.

Гары вельмі моцна хацелася паспрабаваць новую мятлу. Не дачакаўшыся пакуль прыйдзе Вуд, Гары сеў на мятлу і падняўся ў паветра. Як файна... Гары праляцеў скозь абручы на слупах, потым пранёсся сюды туды па полі. Німбус слухаўся нават найменьшага дотыку.

- Гэй, Потэр, спускайся!

Аб’явіўся Вуд. Пад пахай ён нёс нейкую драўляную скрыню. Гары прызямліўся ля яго.

- Выдатна,- з бляскам у вачах прамовіў Вуд.- Цяпер я разумею, што МакГонагал мела наўвазе... Ты сапраўды прыродны. Сёння я толькі хачу растлумачыць цябе некаторыя правілы, а трэніявацца ты будзеш тройчы на тыдзень разам з астатняй камандай.

Ён адчыніў скрыню. Усярэдзіне было чатыры мячы рознага памеру і колеру.

- Добра,- прамовіў Вуд.- Зразумець правілы квідытча значна лягчэй чым гуляць ў яго. Дзве каманды, у кожнай па сем гульцоў. Троя з іх называюцца пераследнікамі.

- Тры пераследнікі,- паўтарыў Гары, тым часам Вуд выцягнуў бліскучы чырвоны мяч.

- Гэта квафл,- сказаў ён.- пераследнікі кідаюць яго адзін адному і спрабуюць закінуць яго прах колы варот. За кожны квафл у кола – дзесяць балаў. Усё разумееш?

- Наглядчыкі перакідваюць квафл адзін аднаму і кідаюць праз колы, каб зарабіць балы,- паўтарыў Гары.- Мгм... нечым нагадвае баскетбол на мётлах і з шасцю коламі.

- А што такое баскетбол?- здзіўлена спытаўся Вуд.

- Не бяры да галавы,- шпарка адказаў Гары.

- Яшчэ,- працягваў Олівер,- у кожнай камандзе ёсць наглядчык... у грыфіндорская камандзе наглядчык – я. Мая справа, лятаць ля колаў варот і не дазваляць супернікам забіць туды квафл.

- Тры пераследнікі, адзін наглядчык,- поўны рашучасці запомніць усё, што кажа Вуд, паўтарыў Гары.- Гуляюць квафлам. А гэтыя мячы навошта?- хлопчык паказаў на мячы, што засталіся ў скрыні.

- Зараз пакажу,- адказаў Вуд,- Трымай.

Ён даў Гары нейкую булаву, нагадваючую біту для лапты.

- Цяпер я пакажу цябе,- прамовіў Олівер,- што робяць бладжэры.

Ён паказаў хлопчыку два смаляніста-чорных мячы, крыху меньшых за чырвоныя бладжэры. Гары заўважыў, што бладжэры спрабавалі вырываюцца з-пад рамнёў, якія ўтрымлівалі іх у скрыні.

- Адсунся,- папярэдзіў хлопчыка Вуд. Ён развязаў раменьчык і выпусціў адзін з мячэй.

Бладжэр імгненна ўзняўся ў паветра, а потым накіраваўся Гары ў твар. Хлопчык моцна стукнуў яго бітай, каб мяч не паламаў яму носа, бладжэр зігзагамі адляцеў далёка ў паветра... вярнуўся, прасвісцеўшы па-над галовамі грыфіндорцаў і накіраваўся ў бок Вуда. Той скокнуў на яго і прыціснуў да зямлі.

- Бачыў?- цяжка дыхаючы спытаўся Олівер, з цяжкасцю запхнуў бладжэра ў скрынку і моцна прымацаваў яго раменьчыкамі.- Бладжэры гойсаюць па ўсяму полю і спрабуюць скінуць гульцоў з мётлаў. Дзеля змагання з імі ў кожнай камандзе маюцца два бітакі. У нас гэта блізняты Візлі... іх справа абараняць ад бладжэраў сваю каманду і спрабаваць накіраваць іх у бок супернікаў. Ну як... запомніў?

- Тры пераследнікі спрабуюць забіць квафл, наглядчык захоўвае вароты ад гола, бітакі ахозваюць сваю каманду ад бладжэраў,- шпарка выпаліў Гары.

- Супэр,- пахваліў яго Вуд.

- Эээ... а бладжэры ніколі нікога не забівалі?- быццам экспромтам спытаўся хлопчык.

- У Хогвартсе нікога. Самым горшым былі паламаныя сківіцы і то пару раз. І апошні гулец – паляўнічы. Ты. Цябе ня трэба турбавацца аб квафлах і бладжэрах...

- ... калі яны толькі не паспрабуюць разбіць мне галаву.

- Не турбуйся, Візлі не па зубах бладжэрам... яны самі як тыя бладжэры, толькі ў чалавечым абліччы.

Олівер дастаў са скрынкі чацвёрты, апошні мяч. У параўнанні з квафлам і бладжэрамі той быў зусім невялічкім, не большым за грэцкі арэх, затое быў бліскуча залатога колеру і меў па баках трапяткія срэбныя крылцы.

- Вось,- пармовіў Вуд,- гэта залаты сніч, самы важны мяч ува ўсёй гульне. Яго вельмі цяжка злавіць, таму што ён хуткі і яго ня проста заўважыць. Лавіць яго, праца паляўнічага. Ты павінен віляць сярод пераследнікаў, бітакоў, бладжэраў, квафлаў і схапіць яго раней за паляўнічага з іншай каманды, таму што той паляўнічы, які здабудзе сніч, прынясе сваёй камандзе сто пяцьдзесят балаў і часцей за ўсё гэта прыносіць камандзе перамогу. Вось чаму паляўнічыя з’яўляюцца асноўнымі мішэнямі для нападаў. Гульня скончваецца толькі тады, калі злоўлены сніч і можа доўжыцца гадамі... хаця наколькі мне вядома рэкорд складае тры месяцы, каманды вымушаны былі трымаць дадатковы склад, каб гульцы маглі падсілкавацца і паспаць. Яшчэ ёсць... пытанні?

Гары пахістаў галавою. Што трэба зрабіць ён зразумеў, але пакуль ня ведаў як.

- Са снічам мы сёння трэніравацца не будзем,- папярэдзіў Вуд, старанна зачыняючы скрыню,- цяпер зацёмна і мы рызыкуем яго згубіць. Для пачатку паспрабуем вось гэта.

Олівер выцягнуў з кішэні торбачку са звычайнымі мячыкамі для гольфу. Праз колькі хвілін яны абодва ўзняліся ў паветра, Вуд з усяе моцы кідаў мячыкі ў розных напрамках, а Гары спрабаваў злавіць іх.

Олівер быў у захапленні, Потэр не прапусціў аніводнага з мячыкаў. Яны скончылі толькі праз поўгадзіны, калі зрабілася настолькі цёмна, што працягваць ня мела сэнсу.

- У гэтым годзе на квідытчным кубку напішуць нашы імёны,- шчасліва прамовіў Вуд, калі яны вярталіся да замку.- Не здзіўлюся, калі ты будзеш лепшым за Чарлі Візлі, а ён, калі б не вырашыў паганяцца за драконамі, мог бы гуляць за зборную Англіі.

*

Можа гэта здарылася таму, што акрамя заняткаў і выканання хатняй работы, ён быў вымушаны тройчы на тыдзен хадзіць на квідытчныя трэніроўкі, але Гары не паверыў сам сабе, калі зразумеў, што вучыцца ў Хогвартсе ўжо два месяцы. Тут Гары адчуваў сябе, як дома, чаго з ім ніколі не было на Прайвет Драйв. Больш таго, яны ўжо асвоілі пачатковыя асновы магіі і цяпер заняткі ставалі ўсё больш і больш цікавымі.

Хэлоўінскай ранніцай дзяцей абудзіў смачны пах печанага гарбуза, што разносіўся па ўсім калідорам. Да таго ж, на замовах прафесар Флітвік абвясціў ім, што яны ўжо гатовы да вывучэння лятацельнай магіі. Пра гэта яны мроілі ажно з тых часоў, калі прафесар прымусіў нэвілаву рапуху праляцець праз усю класу. Флітвік разбіў вучняў па парах. Гары ў кампанію дастаўся Шымас Фініган, што хлопчык успрыняў з палёгкай, бо на яго вочы ўвесь час трапляўся Нэвіл. Рону ж выпала працаваць разам з Герміёнай Грэйнджэр і немагчыма было зразумець, хто з іх дваіх быў злы на падобнае суседства, бо з таго дня, як Гары даслалі мятлу, яна з хлопцамі не размаўляла.

- Не забывайцеся пра той рух запясцем, які мы з вамі ўжо праходзілі!- піскнуў прафесар Флітвік з вяршыні свайго адвечнага стоса кніг,- Быццам бьеце паветра пугай, прыпамінаеце, быццам пугай па паветру. І выразна прамоўце чароўныя словы, вельмі выразна... не забывайцеся аб тым што здарылася з чараўніком Баруфіё, які прамовіў “с” замест “ф” і апынуўся на падлозе з буйвалам на грудзях.

Але зрабіць гэта было вельмі цяжка. Гары з Шымасам колькі не рассякалі паветра палачкамі, пяро, якое яны павінны былі прымусіць узляцець, па ранейшаму ляжала на стале. Страціўшы цярпенне Шымас тыцнуў пяро палачкай і яно загарэлася...

За суседнім сталом, справы ў Рона былі ані найлепшымі.

- Вінгардыюм Левіёза!- крычаў ён, размахваючы рукамі бы вятрак крыламі.

- Ты не правільна прамаўляеш,- пачуў Гары герміёніны словы.- Він-гар-дыюм Леві-ё-за. “Гар” трэба вымаўляць далікатней і даўжэй.

- Калі такая разумная, зрабі сама,- адгыркнуўся Рон.

Дзяўчынка падкасала рукавы, махнула палачкай і прамовіла:

- Вінгардыюм Левіёза!

Пёры ўзняліся над сталом недзе на чатыры футы і завіслі над галовамі Рона і Герміёны.

- Ооо, выдатна!- ўскрыкнуў прафесар і запляскаў далонямі.- У міс Грэйнджэр атрымалася, усе бачаць!

Да самога заканчэння заняткаў Рон перабываў у задрэнным настроі.

- Ня дзіўна, што з ёй аніхто не жадае вадзіцца,- заўважыў ён Гары, калі яны прабіваліся скозь перапоўнены вучнямі калідор.- Яна, шчыра кажучы, існы кашмар.

Нехта, штурхнуўшы Гары пранёсся наперад. Гэта была Герміёна. Мімаходзь зірнуўшы на яе... хлопчык занепакоіўся, убачыўшы на яе твары слёзы.

- Думаю, яна чула твае словы.

- А што?- быццам не зразумеўшы прамовіў Рон, хаця выгляд у яго быў ніякаваты.- Кіба раней яна не заўважала, што не мае сяброў?

На наступны ўрок Герміёна не прыйшла, пасля апоўдня яе ўвогуле не было бачна. Толькі па дарозе на святочны хэлоўінскі банкет Гары і Рон пачулі, як Парваці Паціл распавядала сваёй сяброўцы Лавендры, што Герміёна закрылася ў дзявочай прыбіральне, плача і патрабуе, каб яе пакінулі ў супакоі. Рон пачаў адчуваць сябе яшчэ больш няёмка, але як толькі яны з Гары ўвайшлі ў галоўную залу, упрыхожаную з нагоды свята, Герміёна адразу ж вылецела ў яго з галавы.

Тысяча жывых кажаноў пырхалі ўздоўж сцен і яшчэ боль за тысячу лятала па-над сталамі, прымушаючы мільгацець свечкі ў гарбузах. Ежа на залатых талерках аб’явілася нечакана, як і падчас банкета на пачатку навучальнага году.

Гары накладаў сябе на талерку бульбу ў мундзіры, калі ў залу заляцеў прафесар Квірэл, яго турбан пакасіўся, а на твары быў поўны жаху. Усе сабраўшыеся назіралі за тым, як ён падбег да прафесарак Дамблдора, паваліўся на стол і выдыхнуў:

- Троль... у падзямельі... вы павінны ведаць.

Пасля гэтага ён апусціўся на падлогу і страціў прытомнасць.

Пачаўся гармідар. Дырэктар быў вымушаны колькі раз стрэліць у паветра іскрамі са сваёй палачкі, каб прымусіць сабраўшыхся да цішыні.

- Прэфекты,- ускрыкнуў ён,- зараз жа, развядзіце вучняў сваіх Дамоў, па гасцёўнях!

Персі апынуўся ў сваёй стыхіі.

- Хадзіце за мной! Першагодкі, трымайцеся разам! Калі будзеце выконваць мае загады, троля вам баяцца будзе ня трэба! Ідзіце следам за мной! Спачатку ідуць першагодкі! Прабачце, я прэфект!

- Адкуль тут мог узяцца троль?- спытаўся Гары, калі яны падымаліся сходамі.

- А я скуль ведаю. Тролі яны задурныя,- адказаў Рон.- Мо гэта хэлоўінскі жарт Піўза?

Яны ішлі міма групак людзей, накіроўваючыхся ў розных напрамках. Калі яны рушылі праз натоўп перапалоханых хафлпаўцаў, Гары схапіў Рона за руку.

- Слухай... а Герміёна?

- І што яна?

- Яна ня ведае аб тролі.

Рон закусіў вусны.

- Ну, добра,- гыркнуў ён.- Але будзе лепш, калі Персі нас не заўважыць.

Нырнуўшы ў натоўп хафлпаўцаў, якія накіроўваліся ў іншы бок, яны праслізнулі ў пусты бакавы калідор і паспяшаліся да дзявочай прыбіральні. І толькі яны павярнулі за вугал, як ззаду іх пачуліся нечыя хуткія крокі.

- Персі!- сыкнуў Рон і зацягнуў Гары за вялізнага каменнага грыфона.

Яны вызірнулі з-за статуі, але ўбачылі не Персі, а Снэйпа. Ён пранёсся па калідоры і схаваўся з вачэй.

- Што ён тут робіць?- шэптам спытаўся Гары.- Чаму ён не ў падзямеллі з астатнімі настаўнікамі?

- Ты ў мяне пытаешся?

Як толькі снэйпавы крокі сціхлі, хлопцы як мага цішэй пракраліся ў наступны калідор.

- Ён накіраваўся на чацвёрты паверх,- прамовіў Гары і тут Рон схапіў яго за руку.

- Чым тут пахне?

Гары прынюхаўся. У ноздры яму даў смурод, нагадваючы сумесь паху старых шкарпэтак і грамадскай прыбіральні, якую даўно не чысцілі.

А потым... яны адчулі чыёсь нізкае рохканне і шоргат агромістых ног. Рон паказаў кудысьці пальцам, там напрыканцы левага калідора аб’явілася нешта вялізарнае і накіравалася ў іх бок. Хлопца схаваліся ў цяні і пачалі назіраць за водбліскам месячнага святла на падлозе.

Гэта было жудаснае відовішча. Троль быў дванаццаці футаў ростам, з гранітна-шэрага колеру скурай, агромістае тулава і лысую, васпаватую, падобную на камень галаву, якая сядзела на яго плячах, нагадваючы какосавы арэх. Яго ногі былі кароткімі, але тоўстымі, як ствалы дрэў з плоскімі пакрытымі мазалямі ступакамі. А яшчэ ад яго ішоў неверагодна брыжкі смурод. Троль меў вялізную паліцу, што цягнулася па падлозе з-за яго занадта-доўгіх рук.

Пачвара супынілася ля нейкіх дзвярэй, адчыніла іх і зазірнула ўсярэдзіну. Троль памахаў вушамі, нешта разважаючы сваім маленькім мозгам і павольна ўвайшоў у пакой.

У замку ёсць ключ,- прамармытаў Гары.- Мы маглі б замкнуць яго там.

- Выдатная ідэя,- знервавана згадзіўся Рон.

Яны падкраліся да адчыненых дзвярэй, у роце перасохла, яны маліліся толькі аб тым, каб троль не вырашыў выйсці вонкі. У адзін скок Гары дасягнуў дзвярэй, зачыніў іх і павярнуў ключ.

- ТАК!

Захопленыя перамогай, хлопцы панесліся па калідоры, але паспеўшы толькі дабегчы да вугла, яны пачулі штосьці, ад чаго іх сэрцы ледзь не супыніліся... высокі аслупянелы віск... і ён гучаў з зачыненага пакою.

- Вой, не,- прамовіў Рон, збляднеўшы, як Крывавы Барон.

- Гэта ж дзявочая прыбіральня!- вохнуў Гары.

- ГЕРМІЁНА!- крыкнулі яны разам.

Апошнее што яны зараз жадалі зрабіць, гэта вярнуцца, але іншага выбару яны ня мелі. Крута развярнуўшыся, хлопцы кінуліся да прыбіральні, няўклюдна, з-за ўзнікшай панікі, адкрылі замок... Гары рыўцом адчыніў дзверыю... і яны з Ронам заскочылі ўсярэдзіну.

Герміёна Грэйнджэр заціснулася да процілеглай ад уваходы сцяны і здавалася вось-вось страціць прытомнасць. Троль ішоў на яе, руйнуючы падчас шляху ракавіны ўздоўж сцен.

- Адцягні яго ўвагу!- крыкнуў Гары Рону, той схапіў кран з падлогі і кінуў яго ў сцяну.

Троль спыніўся ў колькіх кроках ад дзяўчынкі. Бязглузда міргаючы, ён пакруціў галавою, каб зрапзумець, хто шумеў. Сваімі маленькімі вочкамі ён заўважыў Гары і, крыху павагаўшыся рушыў, узняўшы паліцу над галавой, у гарын бок.

- Гэй, дурында!- пралямантаваў Рон і кінуў у троля нейкай металічнай трубой. Троль нават не зразумеў, што нешта ў яго стукнулася, але пачуў ронаў енк. Ён зноўку супыніўся і павярнуўся да Рона, Гары хапіла гэтага імгнення, каб аббегчы пачвару.

- Давай, бяжы, БЯЖЫ!- крыкнуў Гары дзяўчынцы, але Герміёна не жадала рухацца, яна толькі мацней ўціснулася ў сцяну, у жаху адкрыўшы рота.

Крыкі і рэха ад іх звялі троля да пшыка. Ён зароў і зноўку рушыў на Рона, які быў да яго бліжэйшым і ня меў магчымасці ўратавацца.

Ратуючы сябра, Гары зрабіў нешта сапраўды смелае, але адначасова сапраўды дурное. Добра разбегшыся, ён скочыў на троля і схапіў яго ззаду за шыю. Пачавара не магла адчуць хлопчыка, але яна добра адчула доўгі кавалак дрэва у носе... Гары, які скочыўшы на троля, працягваў трымаць ў адной руцэ палачку, папросту запхнуў яго тролю ў ноздру.

Узравеўшы ад болю, троль пачаў шалёна круціцца і вярцець над галавою сваёй паліцай. Гары, ратуючы сваё жыццё, моцна схапіўся за тролеву шыю, кожнае імгненне рызыкуючы паваліцца на падлогу ці трапіць пад удар паліцы.

Герміёна спалохана апусцілася на падлогу. Анічога не разумеючы, Рон выцягнуў палачку і бы глядзеў на сябе з боку, пачуў як выкрыківае першую ж замову, якая прыйшла ў галаву:

- ВІНГАРДЫЮМ ЛЕВІЁЗА!

Нечакана паліска выскочыла з тролевых рук і, высока падняўшыся ў паветра, завісла ў яго па-над галавою, крутанулася там і... з брыдкім бабахам абрынулася на галаву свайгго гаспадара. Пачвара хістнулася і з грукатам, ад якога задрыжалі сцены, павалілася тварам на падлогу.

Гары падняўся на ногі. Ён цяжка дыхаў і яго ўсяго калаціла. Рон стаяў не апускаючы палачку і глядзеў на тое, што зрабіў.

Першай загаварыла Герміёна.

- Ён... падох?

- Хутчэй за ўсё, не,- адказаў Гары,- Ён папросту накаўтыяваны.

Ён нахіліўся і выцягнуў з тролевага носу сваю палачку. Яна ўся была пакрыта нечым, што нагадвала шэры, камякаваты клей.

- Бееее... тролевы соплі.

Гары выцер палачку аб штаны пачвары.

Грукат і гучныя крыкі за дзвярыма прымусілі дзяцей азірнуцца. Яны не разумелі, які гармідар тут тварыўся, але напэўна нехта ўнізе падуў грукат разбурэння і тролева равенне. Праз імгненне ў прыбіральню ўварвалася прафесарка МакГонагал, за ёй Снэйп і, нарэшце Квірэл. Апошні, зірнуўшы на троля, слаба віскнуў і, трымаючыся за сэрца, сеў на ўнітаз.

Снэйп нахіліўся да троля. МакГонагал паглядзела на хлопцаў. Гары ніколі ў жыцці не бачыў у яе вачах гэткай лютасці. Яе вусны пабялелі. Спадяванне, на атрыманне для Грыфіндору пяцідзесяці дадатковых балаў імгненна знікла з яго галавы.

- Што вы сабе думалі?- з халоднай лютасцю ў голасе, прамовіла прафесарка. Гары зірнуў на Рона, які ўсё яшчэ працягваў стаяць трымаючы палачку на пагатове.- Вам пашансавала, што ён вас не забіў. Чаму вы не ў грыфіндорскай гасцёўне.

Снэйп абдаў Гары, хуткім пранізлівым поглядам. Хлопчык ўтаропіўся ў падлогу, краем вока ён бачыў, як Рон апусціў палачку.

Аднекуль з цені, пачуўся ціхі голас.

- Калі ласка, мадам прафесар... гэта ўсё з-за мяне.

- Міс Грэйнджэр!

Герміёна, нарэшце, здоліла падняцца на ногі.

- Я пайшла паглядзець на троля. Я вырашыла што... што здолею адолець яго самастойна... я ж пра іх столькі чытала.

Рон выпусціў палачку з рук. Герміёна Грэйнджэр нахабна брахала настаўніку.

- Калі б хлопцы мяне не знайшлі, я б напэўна была ўжо мёртвай. Гары сунуў тролю ў ноздру сваю палачку, а Рон дзюбнуў па галаве, яго ўласнай паліцай. Яны б не паспелі паклікаць дапамогу. Калі яны тут аб’явіліся троль збіраўся мяне забіць.

Гары і Рон з ўсяе моцы рабілі выгляд, што так і было.

- Ну... калі так...- прафесарка ўважліва аглядзела тройцу.- Міс Грэйнджэр, вы дурное дзяўчо, як вы маглі падумаць, што самастойна здолееце з горным тролем?

Герміёна апусціла галаву. Гары не казаў анічога. Герміёна была апошнім чалавекам, які пайшоў бы на парушэнне правілаў і вось цяпер, яна ілгала, каб выратаваць іх з бяды. Гэта была нечым неверагодным, гэткім жа неверагодным за Снэйпа, які б раздаваў прысмакі вучням.

- Міс Грэйнджэр, Грыфіндор губляе з-за вас пяць балаў,- прамовіла МакГонагал.- Я ў вас расчаравана. Калі ў вас няма траўмаў, можаце ісці да грыфіндорскай вежы, там астатнія скончваюць сваё банкетаванне.

Герміёна сыйшла.

Прафесарка павярнулася да Гары з Ронам.

- Я ўсё яшчэ працягваю сцвярджаць, што вам неверагодна пашансавала, не кожны першагодка здоліць саўладаць з дарослым горным тролем. Кожны з вас атрымлівае па пяць балаў. Я праінфармую аб гэтым дырэктара. А цяпер можаце ісці.

Яны паспешліва выбеглі з пакою і рушылі моўчкі пакуль не падняліся на два паверхі. Аказацца як мага далей ад тролевага смуроду, не кажучы аб усім астатнім, было сапраўднай палёгкай.

- Нам павінны былі даць больш за дзесяць балаў,- бурчаў Рон.

- Ты хочаш сказаць пяці балаў, яшчэ пяць страціла Герміёна.

- Добра, што яна выратавала нас,- прызнаўся Рон.- Але мы таксама ўратавалі яе жыццё.

- Магчыма, нам бы не спатрэбілася яе ратаваць, калі б мы не замкнулі Герміёну разам з тролем,- нагадаў яму Гары.

Яны падыйшлі да партрэту Тлустай Пані.

- Свінячы лыч,- прамовілі яны і праз адтуліну ўвайшлі ў гасцёўню.

У гасцёўне панавалі таўханіна і гоман. Уся ежа, якая прызначалася для банкета ў галоўнай зале была перададзена ў дамовыя гасцёўні. Аднак Герміёна не далучалася да ўсеагульнага святкавання, а стаяла ля ўваходу, чакаючы хлопцаў. Хвіліну-другую, яны моўчкі стаялі разам. Потым не глядзячы нават не зірнуўшы адно на аднаго, усе троя прамовілі “Дзякуй” і паспяшаліся ўзяць удзел ў банкетаванні.

Тым ня меньш адгэтуль, Герміёна Грэйнджэр зрабілася іх другам. Ёсць ў свеце некаторыя акалічнасці, перажыўшы якія разам, не магчыма не пасябраваць. І накаўтаванне дванаццаціфутавага горнага троля адна з іх.

 

ХІ. Квідытч

 

З надыходам лістабада на двары істотна схаладала. Горы вакол школы зрабіліся ільдзіста-шэрымі, а вада ў возеры стальнога колеру. Штораніцы зямля пакрывалася інеем. З вакна на трэцім паверсе было бачна, як на квідытчным стадыёне Хагрыд, апрануты ў доўгі кратовы шынэлак, пальчаткі з трусавага меху і вялізарныя сапагі з бабровай скуры, адтаваў мётлы.

Пачаўся квідытчны сезон. У суботу, Гары павінен гуляць у сваёй упершыню, каб паказаць чаго дасягнуў за тыдні трэніровак. Грыфіндор гуляў супраць Слізэрыну. Калі Грыфіндор выграе, у чэмпіянаце Дамоў яны апынуцца на другім месцы.

Наўрадці хтось бачыў іх трэніроўкі, тым больш удзел Гары, як нейкай сакрэтнай зброі, ў камандзе Вуд вырашыў захаваць у таямніцы да самой гульні. Тым ня меньш, вестка пра тое, што хлопчык быў абраны на грыфіндорскага паляўнічага нейкім чынам разнеслася па школе. І цяпер Гары ня ведаў, што горш... калі людзі падыходзяць да яго і кажуць, што ён будзе бліскучым гульцом, ці калі хтось кажа, што падчас гульні будзе бегаць па полі з матрацам.

Адзіным шчасцем было, тое што цяпер яны сябравалі з Герміёнай. Ён ня ведаў, якім чынам рабіў сваю дамашнюю работу без яе дапамогі, паколькі Вуд прымушаў іх трэніявацца кожную вольную хвіліну. А яшчэ дзяўчынка дала Гары пачытаць вельмі цікавую кнігу “Квідытч срозь стагоддзі”.

Гары пазнаў шмат новага для сябе. Напрыклад, аб тым што існуюць семсот спосабаў зрабіць фол і ўсе яны былі зафіксаваны падчас чэмпіянату свеу ў 1473 годзе. Што на паляўнічых часцей за ўсё абіраюць самых маленькіх і хуткіх гульцоў і што найбольш часта менавіта з імі адбываецца большасць няшчасных выпадкаў. Што ня гледзячы на тое, што пад час гульні людзі паміраюць вельмі рэдка, было колькі выпадкаў знікнення суддзяў, якіх знаходзілі праз колькі месяцаў у пустыні Сахара.

Да таго ж, пасля таго, як Рон і Гары ўратавалі яе ад горнага троля, Герміёна стала больш спакойна ставіцца да парушэнне правілаў. Напярэдадні першай гарынай гульні тройца выйшла падчас перапынку ў занятках надворак і дзяўчынка вычаравала яскрава блакітны агенчык, які мажліва было насіць з сабой ў шклянке з-пад джэму. Сябры стаялі і грэлі свае спіны на марозным паветры, калі ўбачылі як па двары пракрочыў прафесар Снэйп. Яны шчыльней прыціснуліся адно да аднаго, каб прафесар не заўважыў агенчык, які хутчэй за ўсё было забаронена вычароўваць, але Снэйп заўважыў іх вінаватыя твары і пакульгаў у іх бок. Агенчыку ён бачыць не мог, таму пачаў, здаецца, шукаць іншую паджставу, каб прычапіцца да іх.

- Што там у цябе, Потэр?

Гары паказаў яму кнігу “Квідытч скрозь стагоддзі”.

- Бібліятэчныя кнігі забаронена выносіць па-за межы школы,- сказаў Снэйп.- Аддай яе мне. Грыфіндор губляе пяць балаў.

- Ён толькі што выдумаў гэтае правіла,- раззлавана прамармытаў Гары, назіраючы за тым, як настаўнік кульгаў прэчкі.- Цікава, што здарылася з ягго нагой?

- Ня ведаю, але спадзяюся, што яму сапраўды балюча,- з’едліва заўважыў Рон.

*

Увечары ў грыфіндорскай гасцёўне панаваў гармідар. Нары, Рон і Герміёна разам сядзелі ля вакна і дзяўчынка правярала іх дамашнія работы па замовах. Спісваць яна нікому не давала, няхай сабе хлопцы сцвярджалі, што аніхто не здагадаецца, аднак падчас праверкі, заўжды падказвала ім правільныя рашэнні.

Гары непакоіўся. Ён хацеў атрымаць назад сваю кнігу, каб хоць нечым заняць свой розум і не хвалявацца аб тым што адбудзецца заўтра. І чаму ён павінен баяцца Снэйпа? Ён выпрастаўся і сказаў Рону і Герміёне, што збіраецца пайсці да настаўніка па зеллеварству.

- Ну-ну, посьпехаў табе,- адказалі разам Рон і Герміёна, але Гары чамусь вырашыў, што перад іншымі настаўнікамі Снэйпу будзе цяжка яму адмовіць.

Гары падыйшоў да дзвярэй настаўніцкай і пастукаў, але ніхто не адказаў. Гары пастукаў зноў. Анічога.

Можа Снэйп пакінуў кнігу ў настаўніцкай. Гары вырашыў паспрабаваць пашукаць яе там. Ён прыадчыніў дзверы і зазірнуў у пакой... перад яго вачыма ўзнікла жахлівае відовішча.

У настаўніцкай былі толькі Снэйп і Філч. Снэйп стаяў, падняўшы сваю мантыю вышэй калена. На яго наге зяўрала моцна крывацечная рана і Філч перабінтоўваў яе.

- Клятая пачвара,- прамовіў настаўнік.- Немагчыма прасочыць адразу за трыма галовамі.

Гары паспрабаваў, як мага цішэй зачыніць дзверы, але...

- ПОТЭР!

Снэйпаў твар сказіла лютасцю, ён хутка апусціў крысу мантыі, каб схаваць нагу. Гары паспрабаваў стрымаць сваё хваляванне.

- Я толькі хацеў забраць назад маю кнігу.

- ІДЗІ ВЭК! ВЭК АДСЮЛЬ!

Пакуль Снэйп не зняў з Грыфіндора яшчэ колькі балаў, Гары вырашыў адступіць. І зрабіў гэта вельмі хутка.

- Якія поспехі?- спытаўся Рон, калі Гары зноў апынуўся ў гасцёўне.- Што здарылася?

Гары шэптам распавёў ім аб усім, што убачыў.

- Ці ведаеце, што гэта можа быць?- спытаўся ён, пасля таго, як скончыў распавядаць аб ўбачаным у настаўніцкай.- Падчас Хэлоўіна, ён паспрабаваў прайсці міма трохгаловага сабакі! Вось куды ён ішоў, калі мы яго бачылі... Снэйп жадае атрымаць то, што той ахоўвае! Стаўлю ў заклад мятлу, што і троля ён выпусціў, каб адцягнуць увагу!

Герміёна зшакавана вытарапіла вочы.

- Не... немагчыма,- прамовіла яна.- Канечне Снэйп не надта добры чалавек, але ён бы не будзе спрабаваць скрасці тое, што захаваў тут Дамблдор.

- Герміёна, няўжо ты думаеш, што ўсе настаўнікі святыя ці штось падобнае,- гыркнуў Рон.- Я згодзен з Гары. Сумняваюся я, наконт Снэйпа. Але за чым ён палюе? Што ахоўвае той сабака?

Калі Гары нарэшце лёг спаць, пытанні працягвалі раздзіраць яго галаву. У сваім ложку гучна хроп Нэвіл і заснуць было немагчыма. Гары паспрабаваў ачысціць свой розум, ён павінен адпачыць, ён павінен, праз колькі гадзін адбудзецца яго першы квідытчны матч... але выраз на снэйпавым твары і яго параненая нага не выходзілі ў хлопчыка з галавы.

*

Наступная раніца выдалась яснай і вельмі марознай. Галоўная зала была запоўнена пахам смажаных кілбасак і гоманам вучняў, якія з нецярплівасцю чакалі першага матча па квідытчу.

- Табе трэба пад’есць.

- Нешта не хачацца.

- Ну хоць кавалачак тосту,- упрошвала яго Герміёна.

- Я не галодны.

Гары жудасна сябе адчуваў. Праз гадзіну яму трэба будзе ісці на поле.

- Гары, цябе патрэбна сіла,- прамовіў Шымас Фініган.- Супернікі перш за ўсё будуць біцца менавіта з паляўнічым.

- Дзякуй, Шымас,- сказаў Гары, назіраючы, як той налівае кетчуп на яго кілбаску.

Аб адзінаццатай гадзіне, здавалася ўся школа апынулася на трыбунах. Шмат хто з вучняў меў біноклі. Сядушкі знаходзіліся высока над зямлёй, але адчасу цяжка было зразумець, што тварыцца на полі.

Рон і Герміёна селі на верхнім раду разам з Нэвілам, Шымаса і вестхэмскім фанатам Дынам. У якеасці сурпрыза для Гары, яны адну з сапсаваных Скаберсаў прасцінаў ператварылі на транспарант “Потэра ў прэзідэнты”, а Дын, які добра валодаў пэндзалем, намаляваў у нізе грыфіндорскага ільва. А Герміёна крыху пачараваўшы зрабіла так, каб фарба на транспаранце пералівалася рознымі колерамі.

Тым часам, Гары, разам з астатнімі гульцамі пераапранаўся ў фірмовую пунсовую квідытчную форму (слізэрынцы гулялі ў мантыях зялёнага колеру).

Вуд кашлянуў, каб ўсі замаўчалі.

- Ну добра, мальцы,- прамовіў ён.

- І дзеўкі,- дадала пераследніца Анджэліна Джонсан.

- І дзеўкі,- пагадзіўся Олівер.- Надыйшоў наш дзень.

- Найвялікшы,- сказаў Фрэд Візлі.

- Дзень, які мы доўга чакалі,- дадаў Джордж.

- Мы ведаем олівераву прамову на памяць,- растлумачыў Фрэд Гары,- мы ў камандзе ужо другі год.

Сціхніце, абодва,- гыркнуў Вуд.- Мы сабралі лепшую грыфіндорскую каманду за апошнія гады. І мы збіраемся перамагчы. Я веру ў гэта.

Ён азірнуў каманду каманду, быццам кажучы: “Альбо, я з вам так выдам”.

- Добра. Час. Поспехаў вам.

Услед за Фрэдам і Джорджам, спадзяючыся, што ў яго не дрыжаць калені, Гары выйшаў з распранальні на поўнае гоманам квідытчнае поле.

Судзіла матч мадам Хуч. Яна стаяла, трымаючы ў руках мятлу, у цэнтры поля і чакала, калі да яе падыйдуць гульцы абодвух камандаў.

- Так, я патрабую ад вас сумленнай гульні,- прамовіла яна удзельнікам камандам. Гары падалося, што ў гэты момант яна асаблівым чынам звярталася да слізэрынскага капітана, пяцігодкі Маркуса Флінта, як выглядаў так, быццам у яго былі сярод продкаў тролі. Краем вока, Гары заўважыў плакат “Потэра ў прэзідэнты”. Яго сэрца шалёна закалацілася, ён адчуў сябе смялей.

- Калі ласка, сядайце на мётлы.

Гары ускараскаўся на свой Німбус.

Мадам Хуч паднясла да вуснаў срэбны свісток і моцна дунула.

Пятнаццаць мётлаў ўзнялося высока, высока ў паветра. Гульня пачалася.

- Квафл адразу ж апынуўся ў Анджэліны Джонсан з Грыфіндору... яна даволі выдатная пераследніца, да таго ж вельмі прывабная дзяўчынка і...

- ДЖОРДАН!

- Прабачце, мадам прафесар.

Матч каментаваў сябра блізнятаў Візлі – Лі Джордан, за якім пільна сочыла прафесарка МакГонагал.

- Яна разагнала сваю мятлу, кінула пас Алісіі Спінэт, выдатнай знаходцы Олівера Вуда, што ў мінулы год правяла ў рэзерве... зноў пас Джонсан... нееее, Маркус Флінт – капітан слізэрынцаў перахоплівае квафл... быццам арол ён нясецца ў бок грыфіндорскіх варотаў... зараз лік бу... не, грыфіндорскі наглядчык Вуд ловіць квафл і аддае яго Кэці Бэл, яшчэ адной грыфіндорскай пераследніцы... яна нырае пад Флінта, падымаецца ўгору... АЁЙ... напэўна гэта вельмі балюча, атрымаць па карку бладжэрам... квафл зноў у слізэрынцаў... Адрыян Пасі нясецца да грыфіндорскіх колаў, але супыняецца атрымаўшы другога бладжэра... не магу сказаць вам, хто з двух Візлі Фрэд ці Джордж яго паслаў... цудоўныя бітакі, так ці інакш, квафл зноў у Джонсан... наперадзе чыстае поле... Анджэліна уварочваецца ад бладжэра... яна ў колаў варот... ну, давай, Анджэліна... слізэрынскі наглядчык Блэчлі кідаецца за квафлам... прамахнушся... ГРЫФІНДОР АДКРЫВАЕ ЛІК!

Паветра напоўнілася радаснымі енкамі грыфіндорцаў і стогнамі Слізэрына.

- Пасунцеся, пасунцеся крыху.

- Хагрыд!

Рон з Герміёнаю сціснуліся ўбок каб даць Хагрыду магчымасць сесці.

- Я азіраў са св’ёй хаціны,- паведаміў волат, пагладжваючы вялізны бінокль на шыі,- але гэт не той самае. Сніч шчэ не бачн?

- Ані,- адказаў Рон.- Гары сябе пакуль не паказаў.

- Але й праблем нь меў. Хаця, што там,- прамовіў Хагрыд, назіраючы ў бінокль на далёкую маленькую плямачку, якой быў Гары.

Хлопчык лятаў далёка над ўсімі астатнімі гульцамі і пільна шукаў сніч. Гэта было часткай тактыкі, якую яны распрацавалі супольна з Вудам.

- Не суйся ў гульню, пакуль не ўбачыш сніча,- гаворыў яму Вуд.- Я не хачу, каб цябе хтосьці атакаваў.

Калі Анджэліна зрабіла гол, Гары, паддаўшыся эмоцыям, зрабіў мёртвую пятлю, але цяпер зноў вярнуўся на свой пост. Аднойчы, яму падалося, што ён бачыў залаты бляск, але гэта быў толькі наручны гадзіннік аднаго з блізнятаў. А яшчэ раз, за ім пагнаўся падобны на гарматнае ядро бладжэр, які вырашыў змяніць свой курс, аднак Гары ад яго ўхіліўся, а потым бладжэра перахапіў Фрэд.

- Гары, з табой ўсё балазе?- спытаўся ён, паслаўшы мяч у Маркуса Флінта.

- Квафл у слізэрынцаў,- каментаваў Лі Джордан.- Аднак, пераследнік Пасі абходзіць адразу два бладжэра, ад блізнятаў Візлі і грыфіндорскую пераследніцу Бэл, імчыцца да варотаў... чакайце... ці гэта часам не сніч?

Па натоўпе пранеслася хваля шэпту, калі Адрыян Пасі, выпусціў квафла, заўважыўшы блізкучы залаты мячык, які пранесся міма яго левага вуха.

Гары яго таксама ўбачыў. Адчуўшы хвалю ўзрушэння, Гары прыціснуўся да мятлы і нырнуў. Але Тэрэнс Хігс са слізэрыну таксама заўважыў сніч. Бок аб бок паляўнічыя абедзвюх камандаў панесліся за залатым мячыкам... склалася ўражанне, што пераследнікі забыліся аб гульне і, завіснуўшы ў паветры, прыняліся назіраць за Гары і Тэрэнсам.

Гары быў хутчэйшым... ён ужо выразна бачыў наперадзе маленечкі мячык з трапяткімі крылцамі... хлопчык яшчэ больш паскорыў рух...

БУХ! Абуранае равенне пранеслася па грыфіндорскай трыбуне.... Маркус Флінт апынуўся на гарыным шляху і хлопчык, каб не разбіцца, быў вымушаны змяніць курс.

- Фол!- галасілі грыфіндорцы.

Мадам Хуч нешта разлютавана прамовіла Флінту і прызначыла ў слізэрынскія вароты штрафны ўдар. Аднак, падчас гэтай мітусні залаты сніч вядома ж знік з вачэй.

- Суддзя, выдаліць яго з поля!- крычаў Дын Томас.- Чырвоную картачку яму!

- Дын, гэта не футбол,- нагадаў яму Рон,- у квідытчэ нельга выдаляць з поля гульцоў... і што такое чырвоная картачка?

Аднак Хагрыд быў цалкам на дынавым боку.

- Трэб змніць правіла, Флін мог скінць Гары з мятлы.

Вядома ж Лі Джордану таксама было цяжка заставацца неперадузятым.

- Працягваем... пасля відавочнага і гідкага куска махлярства...

- Джордан!- гыркнула прафесарка МакГонагал.

- Я меў на ўвазе, пасля гэткага непрыкрытага, брыдотнага фолу...

- ДЖОРДАН, Я ВАС ПАПЯРЭДЖВАЮ...

- Добра, добра! Пасля таго, як Флінт ледзь не забівае грыфіндорскага паляўнічага, што може здарыцца з кожным. Штрафны квафл б’е Спінэт, квафл ляціць вышэй варот, нічога жудаснага, а гульня працягваецца, квафл у Грыфіндора.

Гары пазбег сутычкі з бладжэрам, які пранёсся на небяспечнай адлегласці ад яго галавы. І тут яго мятла, быццам чагосьці спужаўшыся, шалена сконула ў паветры. Дзелю секунды, Гары вырашыў, што зараз зваліцца. Абедзвуя рукамі і каленямі ён ухапіўся за мятлу. Нічога падобнага з ім яшчэ ніколі не здаралася.

Мятла зноў скокнула. Складалася ўражанне, што мятла жадала скінуць яго, але чаму. Гары разумеў, што Німбус не павінен рабіць нічога падобнага. Гары паспрабаваў развярнуцца і падляцець да грыфіндорскіх варот, каб папрасіць у Вуда тайм-аут. І тут ён зразумеў, што мятла цалкам выйшла з пад яго кантролю. Німбус не слухаўся яго. Хары заставалася толькі шалёнымі зігзагамі скокаць у паветры і спрабаваць не зваліцца.

Лі працягваў каментыяваць.

- Слізэрын атакуе... квафл у Флінта... ён абходзіць Спінэт... абходзіць Бэл... атрымлівае бладжэрам ў твар, спадзяюся яго нос быў паламаны... прафесар, гэта жарт... гол... вой, не...

Слізэрынцы кінуліся апладыяваць. І ніхто здавалася не заўважыў, што гарына мятла паводзіць сябе дзіўна. Яна падымалася ўсё вышэй і вышэй, дрыгаючыся і кідаючыся сюды-туды ў паветры.

- Што Гары сбе думае,- назіраючы за хлопчыкам у бінокль прамармытаў Хагрыд.- Клі б я не вед йго дастаткоў добра, я б выршыў, што ён не кантралюй мятлу... але ён ня можа...

Раптам дзіўныя паводзіны гарынай мятлы заўважылі астатнія гледачы, яна працягвала шалёна круціцца і скокаць у паветры і невядома якім чынам, хлопчык працягваў на ёй сядзець. Натоўп вохнуў, Німбус звар’яцела тузануўся і хлопчык згубіў раўнавагу. Цяпер ён вісеў у паветры, трымаючыся за мятлу адной рукой.

- Можа з мятлой нешта здарылася, калі на Гары наскочыў Флінт?- прашапатаў Шымас.

- Не магчым,- дрыжачым голасам заўважыў Хагрыд,- Німбусу 2000 не мож пашкодзьць некі дзіцёнк, яе мож сапсваць тольк чорна маг’я...

Падчас хагрыдавай прамовы, Герміёна схапіла яго бінокль, але замест таго, каб глядзець на гары, прынялася разглядаць нешта ў натоўпе.

- Што ты робіш?- прастагнаў ушчэнт збляднелы Рон.

- Я ведаю што тварыцца,- вохнула дзяўчынка.- Паглядзі на Снэйпа.

Рон схапіў бінокль. Снэйп сядзеў насупраць іх у цэнтры трыбуны. Ён вытарапіўся на гары і нешта бесперапынна мармытаў.

- Ён нешта мармочыць... пэўна сурочыць гарыну мятлу,- прамовіла Герміёна.

- Нам трэба нешта зрабіць?

- Дазволь мне.

Перш чым Рон паспеў адказаць нешта, Герміёна знікла. Рон зноўку паглядзеў на Гары. Было сапраўдным цудам, тое, што хлопчык гэдак доўга трымаецца на мятле. Напалоханыя гледачы падняліся на ногі і з жахам назіралі, як браты Візлі паспрабавалі падляцець да Гары і перасадзіць яго на адну са сваіх мётлаў, але ў іх нічога не атрымалася, як толькі хтось з іх набліжаўся да Німбуса, той падымаўся вышэй. Таму блізняты апусціўшыся ўніз кружлялі пад гарынай мятлой, у надзеі, што ў іх атрымаецца схапіць Гары, калі той раптам упадзе. Макус Флінт схапіў квафл і пяць разоў забіў яго ў слізэрынскія вароты, але гэтага аніхто не заўважыў.

- Давай жа, Герміёна,- у адчаі мармытаў Рон.

Герміёна паімчалася па праходзе да трыбуны дзе сядзеў Снэйп. Яна хутка бегла, між радамі, дзяўчынка не спынілася нават, каб папрасіць прабачэння ў прафесара Квірэла, ягога выпадкова скінула з сядушкі. Дабегшы да Снэйпа, Герміёна прысела на кукішкі, выцягнула палачку і прашапатаўшы колькі добра падабраных слоў. Яскравы благітны вагонь стрэліў з кончыку палачкі і падпаліла прытол снэйпавай мантыі.

Прайшло поўхвіліны, перш чым прафесар зразумеў, што гарыць. Яго раптоўны енк паведаміў Герміёне, што справа зроблена, яна зграбла агонь у шклянку і кінулася назад... Снэйп нават не здагадаўся, што здарылася.

Але гэтага хапіла, каб Гары змог нанова асядлаць, раптам супакоіўшуюся мятлу.

- Нэвіл, ужо можна глядзець!- паведаміў Рон Нэвілу, які апошнія пяць хвілінаў плакаў прыткнуўшыся да хагрыдава куртку.

Гары ляцеў да зямлі і тут гледачы заўважылі, што ён прыціскае рукою рот, быццам яго ванітавала... ён сеў на поле і саскочыўшы з мятлы паваліўся на карачкі... кашлянуў... нешта залатое павалілася яму на далонь.

- Я злавіў сніч!- запкрычаў ён, падымаючы руку над галавой, у поўнай разгубленасці гульня скончылася.

- Ён яго не лавіў, ёе яго ледзь не праглынуў,- яшчэ дваццаць хвілінаў пасля заканчэння гульні лямантаваў Флінт, але ніхто яго не слухаў. Гары не парушыў аніякіх правілаў і Лі Джордан абвесціў вынікі матчу - з лікам сто семдзесят на шэсцьдзесят Грыфіндор выйграў. Але Гары гэтага не чуў. З вялікім кубкам гарбаты, ён сядзеў разам з Ронам і Герміёнай у хагрыдавай хаціне.

- Гэта ўсё Снэйп,- заявіў Рон.- Мы з Герміёнай бачылі, як ён сурочыў тваю мятлу. Ён мармытаў не спускаючы з цябе вачэй.

- Глупства,- прамовіў Хагрыд, які не чуў іхняй размовы падчас гульні.- Навошт, Снэйпу гэт рабіць?

Гары, Рон і Герміёна перазірнуліся, вырашаючы ці расказаць Хагрыду аб тым што яны ведалі. Гары вырашыў расказаць.

- Я сёе-тое пра яго ведаю,- паведаміў ён брамніку.- На Хэлоўін ён паспрабаваў прайсці міма трохгаловага сабакі і той кусіў яго. Магчыма, Снэйп вырашыў скрасці нешта, што ахоўвае сабака.

Хагрыд выпусціў з рук імбрычак.

- Куль вы ведаце пра Флуфі?- спытаўся ён.

- ФЛУФІ?

- Так... гэт мой сабака... набыў го ў мінул годзе ў аднаго грэцкага мальца... Дамблдор пазыч го ў мяне дзель аховы...

- І што?- з нецярпілвасцю спытаўся Гары.

- Больш не аб чым у мне не пытайсь,- змрочна адказаў Хагрыд,- Гэт вялікі скрэт, ось.

- Але Снэйп жадае гэта скрасці.

- Лухцень,- прамовіў Хагрыд,- Снэйп хогвартскі настаўнік, навошт яму рабіць нешт падобнае.

- А чаму ён тады жадаў забіць Гары?- уз’енчыла Герміёна.

Сённяшнія падзеі, здаецца прымусілі дзяўчынку змяніць сваё стаўленне да Снэйпа.

- Я ведаю, што ён сурочыў мятлу, Хагрыд, я чытала пра гэта! Дзеля гэтага патрэбны зрокавы кантакт, а Снэйп глядзеў на мятлу нават не міргаючы, я сама бачыла!

- А я кжу, што ты памляеся!- палка прамовіў палясоўшык.- Я ня вед’ю што стался з гарынай мятлой, але Снэйп ніколь бы не спрабваў збіць наўчэнца! І шчэ, слухаце мне ўважліва ўсе трой... не лезць у спраў якія вас не датычаць. Гэт небспечна. Забудзцесь аб сабаку, забудзцесь аб тым, што ён хоўвае. Гэт справа прафесара Дамблдора і Нікалас Фламеля...

- Ага!- усклікнуў Гары.- Да ўсяго гэтага мае дачыненне нейкі Нікалас Фламель!

Здавалася Хагрыд быў сам на сябе моцна раззлаваны.

 

ХІІ. Люстэрка Урам

 

Набліжаліся Каляды. Аднойчы раніцай у сярэдзіне снежня, Хогвартс прачнуўся завалены колькіфутавымі гурбамі снегу. Возера замёрзла, а блізняты Візлі былі пакараныя за тое, што зачаравалі снежкі, каб яны пераследавалі прафесара Квірэла і біліся яму ў турбан. Колькі соў, што змаглі дабрацца з поштаю да школы былі адпраўлены да Хагрыда на гадаванку перш чым іх пуслілі ў зваротны шлях.

Усе вучні не маглі дачакацца калядных вакацыяў. У той час, як ў галоўнай зале і грыфіндорскай гасцёўне палала безліч комінаў па калідорах блукалў скразняк, а ў вокны усіх класаў грукаталі ад рэзкага ільдзянога ветра. Горш за ўсё было ў падзямеллі на занятках у прафесара Снэйпа, з ротаў валіла пара і вучні шчыльней прыціскаліся да гарачых катлоў.

- Як мне шкада,- заявіў на адным з заняткаў па зеллеварству Драко Малфой,- тых хто застанецца ў Хогвартсе на Каляды, бо дома яны анікому не патрэбны.

Кажучы гэта ён глядзеў на Гары. Крэйб і Гойл пасміхнуліся. Але Гары, які ў гэты час адмяраў парашок з ігл крылаткі, цалкам іх праігнараваў. Пасля пройгрышу слізэрынскай каманды, Малфой зрабіўся яшчэ больш нязносным, чым звычайна. Не задаволены вынікамі, ён колькі часу спрабаваў прымусіць усіх смяяцца, кажучы, што наступным паляўнічым у грыфіндорскай камандзе, напэўна, будзе дрэўная жабка, бо ў той самы шырокі рот. Аднак, хутка Малфой зразумеў, што ніхто не лічыць гэта смешным, больш таго, большасць вучняў былі ўражаны тым, як у Гары атрымалася столькі часу ўтрымлівацца на звар’яцелай мятле. Так што, цяпер разючшаны і зайздросны Драко, вярнуўся да здзеквання над Гары з-за атсутнасці ў таго сям’і.

Шчыра кажучы, Гары і не збіраўся вяртацца на вакацыі на Прайвет Драйв. Калі за тыдзень да Калядаў прыйшла, каб скласці спіс тых, хто застанецца на вакацыі ў школе, хлопчык запісаў сваё імя першы. Ён зусім не шкадаваў сябе, наадварот, ён лічыў, што гэтыя каляды будуць для яго лепшымі за ўвесь час. Рон і яго браты таксама заставаліся ў Хогвартсе, бо іхныя бацькі сабраліся ў Румынію, каб адведаць там свайго сына Чарлі.

Калі пасля заняткаў яны пакінулі падзямелле, праход наверх ім быў перакрыты агромістай елка. Дзве вялізарныя нагі знізу і моцная задышка падказалі вучням, што дрэва нёс Хагрыд.

- Здароўку, Хагрыд, ці табе дапамагчы?- спытаўся Рон, сунуўшы галаву ў галлё.

- Неа, сё добра, дзяк, Рон.

- Адсунся?- пралунаў ззаду халодны працяжны голас Малфоя.- Што, шукаеш, як зарабіць крыху грошаў, Візлі. Жадаеш пасля заканчэння Хогвартса пайсці ў брамнікі, так... зразумела ж, хагрыдава халупа – палац, у параўнанні з тым, да чаго прызвычалася твая сям’я.

Рон кінуўся на Малфоя, але ў той жа момант на лесвіцы аб’явіўся Снэйп.

- ВІЗЛІ!

Рон адпусціў вопрадку Малфоя.

- Ён быў справакваны, прафес Снэйп,- прамовіў Хагрыд, высунуўшыся з-за елкі.- Малфой, бражаў йго сям’ю.

- Што б там не здарылася, Хагрыд, але бойкі супраць школьных правілаў,- лісліва адказаў Снэйп.- Пяць балаў з Грыфіндора, Візлі і скажы дзякуй, што не больш. А цяпер разыйдзіцеся.

Малфой, Крэйб і Гойл, усміхаючыся і раскідваючы іголкі ўва ўсе бакі, рушылі міма яліны.

- Я яму яшчэ выдам,- скрыгочучы зубамі ўслед Малфою, сказаў Рон- Прыйдзе час...

- Я ненавіджу абодвух,- прамовіў Гары.- І Малфоя, і Снэйпа.

- Ну-ну, насы ўгор, хутка Кляды,- супакоіў іх Хагрыд.- Слухце, пайдземць са мной у глоўну залу, там так прыгож.

Услед за Хагрыдам, Гары, Рон і Герміёна накіраваліся ў галоўную залу, дзе прафесарка МакГонагал і прафесар Флітвік займаліся падрыхтоўкай да свята.

- А, Хагрыд, гэта апошняя елка? Пастаў яе там, у дальнім вуглу.

Відовішча было ўразлівым. Па ўсіх сценах віселі гірлянды з востралісту і амелы, а вакол сталоў размясцілася ня меньш за дванаццаць елак, частка з іх была ўпрыгожана маленечкімі зіготкімі лядзяшамі, а на астатніх палалі сотні свечак.

- Кольк дзён вам застлася да вакац?- спытаўся брамнік.

- Адзін,- адказала Герміёна.- Дзякуй што напомніў – Гары, Рон, да абеду поўгадзіны, нам трэба заскочыць у бібліятэку.

- А, так-так, сапраўды,- прамовіў Рон, вытарапіўшыся на то, як прафесар Флітвік выдзьмуваў са сваёй палачкі залатыя бурбалкі і ўпрыгожваў імі апошнюю елку.

- У бібляцеку?- здзівіўся Хагрыд, гледзячы як тройца пакідала залу,- Перд вакац’ямі? Ці вы не заўчыліся?

- Гэта не дзеля працы,- хутка адказаў Гары.- З таго моманту, як ты паведаміў аб Нікаласе Фламелі, мы спрабуем высветліць, хто ён такі.

- Вы, ШТО?- зшакавана прамовіў Хагрыд.- Слухце... я жо вам кзаў... кінце дурное. Вас не датычыцца тое, што хоўвае сабака.

- Мы толькі хацім ведаць, хто такі Фламель,- адказала Герміёна.

- Калі хочаш, можаш нам сам расказаць,- дадаў Гары.- Мы напэўна абшукалі не адну сотню кніг, але нідзе яго не знайшлі... ці не даш падказку... я ж памятаю, што недзе ўжо бачыў гэта імя.

- Аньчога я не скажу,- заўпарціўся Хагрыд.

- Нам па просту цікава,- прамовіў Рон і пакінуўшы незадаволенага Хагрыда, тройца паспяшала ў бібліятэку.

І сапраўды, ажно з таго моманту, як Хагрыд выпадкова прабалбатаўся, яны займаліся пошукамі Фламеля ў разнастайных кнігах. Ім неабходна было ведаць, што збіраўся скрасці Снэйп. Але бяда была ў тым, што яны ня ведалі адкуль распачаць свой пошук, бо ня ведалі што той Нікалас Фламель зрабіў. Яго не ўзгадвалі ані ў “Вялікіх чараўніках ХХ стагоддзя”, ані ў “Вядомых чараўніках сучаснасці”. Не было яго імя і ў “Найважлівейшых магічных адкрыццях нашага часу”, не кажучы ўжо пра “Даследванне апошніх чароўных падзей”. Да таго ж памеры сама бібліятэка была па просту агромістай. Яна змяшчала колькі дзесяткаў тысяч кніг, на тысячах паліц на сотнях вузкіх стэлажоў.

Герміёна дастала з кішэні спіс кнігаў і пачала ўголас называць іх, а Рон крочыў ўздоўж стэлажоў і выцягваў неабходныя. Гары ж тым часам блукаў па забароненай секцыі. Яму было цікава ці не знойдзецца імя Нікаласа Фламеля там. Нажаль, каб паглядзець іх неабходна было мець спецыяльны дазвол, ад кагосьці з настаўнікаў. Тут былі кнігі, якія месцілі ў сабе магутную чорную магіў, якую не вывучалі ў Хогвартсе і доступ да іх мелі толькі старэйшагодкі, якія паглыбленна вучыліся Абароне ад цёмных мастацтваў.

- Ты нешта шукаеш тут, хлопчык?

- Нічога,- адказаў Гары.

Бібліятэкарка – мадам Пінс паказала ў яго бок мяцёлкаю для змахвання пылу.

- Тады табе лепей сыйсці. Давай... вэк адсюль!

Не жадаючы губляць час на прыдумленне якой-небудзь праўдзівай гісторыі, Гары пакінуў бібліятэку. Яны з Ронам і Герміёнаю дамовіліся ні чога не пытацца аб Фламелі ў мадам Пінс. Яна зразумела ж ведала, дзе можна знайсці інфармацыю пра яго, але была рызыка, што Снэйп пачуе, аб іх пошуках.

Гары стаяў у калідоры і чакаў, пакуль Рон з Герміёнаю выйдуць і распавядуць аб сваіх выніках, але надзеі ў яго было замала. Яны шукалі ўжо два тыдні, але рабілі гэта між заняткамі і ня дзіўна, што пакуль нічога не знайшлі. Што ім сапраўды было патрэбна, гэта доўгі, мэтанакіраваны пошук, без віселай над каркам мадам Пінс.

Праз пяць хвілінаў да Гары далучыліся анічога не знайшоўшыя Рон і Герміёна. Тройца накіравалася на абед.

- Добра, пакуль я буду дома, працягвайце пошук.- сказала Герміёна.- А як штосьці знойдзеце, дашліце мне саву, згода?

- А ці ты не магла б спытацца пра Фламеля ў бацькоў?- спытаўся Рон.- Думаю гэта будзе дастаткова бяспечна.

- Так,- адказала Герміёна,- канечне гэта будзе бяспечна, яны ж у мяне дантысты.

*

Пачаліся вакацыі і ў Гары з Ронам з’явілася досыць часу, каб разважаць аб Фламелі. Больш таго, амаль ўся грыфіндорская вежа была ў іх поўным распараджэнні і цяпер ім было даволі лёгка акупіяваць фатэлі ля самога коміна. Хлопцы сідзелі там і на доўгіх пожагах смажылі кавалкі хлеба, зефір ці рабілі аладкі... а яшчэ прыдумлялі спосабы выгнання са школы Малфоя, большасць з якіх не спрацавала бы. Аднак разважаць аб малфоевам выключэнні ўсё роўна бало прыемна.

А яшчэ Рон вучыў Гары гуляць у чарадзейскія шахматы. Яны былі вельмі падобныя на маглаўскія, за тым выключэннем, што фігуры былі жывыя, а сам ты кіраваў імі, бы камандзір сваім войскам. Ронавы шахматы былі старымі і падрапанымі. Як і ўсе яго рэчы, шахматы дасталіся яму ў спадчыну... на гэты раз ад дзядулі. Але ш Рона не было праблемам з узростам фігур, ён вывучыў іх настолькі добра, што яны разумелі яго з паўслова.

Гары граў шахматамі, якія яму пазычыў Шымас Фініган і фігуры яму не давяралі. Да таго ж Гары граў не надта добра, таму шахматы ўвесь час збівалі яго з панталыку дробнымі парадамі: “Не пасылай мяне туды, хіба не бачыш, там стаіць яго конь? Лепей пашлі яго, ім можна ахвяраваць.”

На Вігілію, Гары паклаўся спаць у прадчуванні вялікай колькасці ежы і весялосці, але зусім не чакаючы падарункаў. Першае, што ён убачыў прачнуўшыся, купа разнастайных пакункаў ля свайго ложка.

- З Божым Нараджэннем,- сонна прамовіў Рон, калі Гары палняўся з ложку і апрануў халат.

- Цябе таксама,- адказаў Гары.- Ты толькі паглядзі. Я маю колькі падарункаў!

- А ты чаго жадаў, дурында?- павярнуўшыся да сваіх падарункаў, якіх было значна больш чым у Гары.

Гары ўзяў з купы верхні пакуначак, загорнуты ў карычневую паперу. Ён быў ад Хагрыда. Усярэдзіне была груба зробленая, магчыма самім брамнікам, флейта. Гары падзьмухаў у яе... флейта выдала гук больш нагадваючы савінае вухканне.

Да другога пакуначка, самага маленечкага ў купе, прыкладаўся ліст:

“Тваю паштоўку атрымалі, дасылаем разам з лістом твой падарунак на Божае Нараджэнне. Твае дзядзька Вернан і цётка Пятунья.”

Да літа скотчам была прылеплена пяцідзесяціпенсарая манета.

- Як прыемна,- заўважыў Гары.

Рон зачаравана вытарапіўся на пяцідзесяціпенсавік.

- Нешта дзіўнае!- прамовіў ён.- І што гэта такое? Грошы?

- Можаш пакінуць іх сябе,- усміхнуўшыся заявіў Гары, а Рон папросту зіхацеў ад шчасця.- Так, падарунак ад Хагрыда, ад дзядзькі з цёткай, а гэта ад каго?

- Думаю, я ведаю ад каго вось гэты,- заявіў Рон, кажучы на ружаватага колеру пузаты пакунак.- Ад маёй маці. Я сказаў ёй, што табе няма ад каго атрымліваць падарункаў і... аёйку, не,- прастагнаў ён,- яна звязала табе фірмовы візлеўскі швэдар.

Гары разарваў пакунак і выцягнуў адтуль пухнаты, смарагдава-зялёны, ручнога вязання швэдар і вялізную скрынку з хатняга печыва.

- Штогод яна вяжа дзеля нас швэдары,- паведаміў Рон, разгортваючы свой пакунак,- мой як заўжды цёмна-бардовы.

- Вельмі прыемна з яе боку,- прамовіў Гары, каштуючыся вельмі смачным печывам.

У наступным пакунку таксама былі ласункі – скрынка шакаладных жабак ад Герміёны.

Застаўся толькі адзін падарунак. Гары ўзяў яго у рукі, той быў залёгінькі. Хлопчык разгарнуў яго.

Нешта цякучае, срабрыста шэрае выслізнула на падлогу. Рон вохнуў і выпусціў з рук скрыначку з цукеркамі на любы смак, якую атрымаў ад Герміёны.

- Я чуў пра падобнае,- ціхім голасам прамовіў ён.- Калі гэта тое, пра што я думаю... гэта сапраўды рэдкая і вельмі каштоўная рэч.

- І што гэта за рэч?

Гары падняў срабрыстую, зіхоцячую тканіну з падлогі. Яна была вельмі дзіўная навобмацак, быццам яе зрабілі з вады.

- Гэта мантыя-невідзімка,- з глыбокаю пашанаю на твары, паведаміў Рон.- Я ўпэўнены ў гэтым... паспрабуй апрані.

Гары накінуў мантыю на плечы.

- ТАК!- загаласіў Рон.- Паглядзі на свае ногі!

Гары зірнуў уніз, але ног не ўбачыў. Ён кінуўся да люстэрка. Там адлюстравалася толькі завіслая ў паветры галава, а ўсё астатняе зрабілася небачным. Ён нацягнуў мантыю на галаву і цалкавіта знік.

- О, глядзі!- раптам усклікнуў Рон.- Там яшчэ нейкі ліст!

Гары скінуў мантыю і схапіў пергамент. На ім, незнаёмым хлопчыку вузкім, мудрагелістым почыркам было напісана:

 

“Твой бацька пакінуў яе ў мяне перад смерцю.

Надыйшоў час, вярнуць табе тваю спадчыну.

Скарыстайся ёй правільна.

Шчаслівых табе Калядаў.”

 

Подпісу не было. Гары ўтаропіўся ў ліст, а Рон з замілаваннем глядзеў на мантыю.

- Я б аддаў усё што заўгодна, каб мець такі,- прамовіў ён,- Усё. Што здарылася?

- Нічога,- адказаў Гары. Ён адчуваў сябе вельмі дзіўна. Хто мог даслаць яму мантыю? Ці сапраўды яна належыла яго бацьку?

Перш чым ён паспеў сказаць ці падумаць штосьці яшчэ, дзверы ў іх спальню адчыніліся і ў пакой заскочылі Фрэд і Джордж Візлі. Гары хуценька схаваў мантыю, ён не хацеў камусьці яшчэ паведамляць аб ёй.

- З Нараджэннем Божым!

- Гэй, глядзі, у Гары таксама ёсць візлеўскі швэдар!

Блізняты былі апрануты ў аднолькавыя блакітныя швэдры, толькі ў аднаго на грудзях была вялізная жоўтая літара Ф, а ў другога Дж.

- А гарын прыгажэйшы за наш,- падымаючы швэдар заявіў Фрэд,- Відавочна маці намагаецца больш, дзеля не чальцоў сям’і.

- А ты свой чаму не апрануў?- сурова спытаўся Джордж.- Ён такі прыгожы, цёплы.

- Ненавіджу цёмна-бардовы,- нацягваючы швэдар, вяла прастагнаў Рон.

- А ў цябе літараў няма,- заўважыў Джордж.- Напэўна лічыць, што ты свае імя не забудзеш. Але і мы не дурныя... мы ведаем, што нас клічуць Джрэд і Фордж.

- Што за шум?

Няўхвальна гледзячы ў пакой прасунуў галаву Персі. Ён відавочна таксама распакоўваў падарункі, таму што трымаў ў руках уласны пухнаты швэдар, які імгненна выхапіў Фрэд.

- П, то бок – прэфект! Давай, апрані яго Персі, мы ўсе іх атрымалі, нават у Гары ёсць.

- Не... ха... чу...- неразборліва прамовіў Персі, пакуль блізняты, збіўшы яму акуляры на бок, апраналі на яго швэдар.

- І ячшэ, сёння ты не будзеш сядзець разам з астатнімі прэфектамі,- заявіў Джордж.- Каляды – сямейнае свята.

Яны пацягнулі Персі, рукі якога былі сціснуты швэдрам, вонкі.

*

Ніколі ў жыцці ў Гары не было гэткай каляднай вячэры. Добрая сотня тлустых, смажаных індычак, горы варанай і смажанай бульбы, місы тлустых сардэлек, талеркі з палітым топленымі вяршкамі гарохам, соўснікі з густой шыкоўнай поліўкай і журавінным соўсам... і купы чароўнага печыва па ўсіх сталах.Гэтае печыва замала чым нагадвала тое, з пластыкавымі цацкамі і капелюшамі з танюткай паперы, якое звычайна набывалі на калядны стол Дурслі. Гары паламаўся адным з Фрэдам і замест трэску, печыўка выбухнула бы хтось стрэліў з гарматы, пакрыўшы іх блакітным дымком і з яго выскачыла сапраўдная трохвуголка контр-адмірала і колькі жывых белых мышак. За сталом настаўнікаў Дамблдор замест свайго востраканцоваха капелюча начапіў дамскі капялюшых з кветкамі і вясёла смяяўся над анэкдотам, які толькі што расказаў прафесар Флітвік.

Пасля індычкі падалі калядны пудынг. Персі ледзь не паламаў сабе зубы аб срэбны сікель які быў у яго кавалку. Гары крайком вока назіраў, як Хагрыд ўсё больш і больш чырванеў ад колькасці выпітага віна, а потым пацалаваў у шчаку прафесарку МакГонагал, якая пачырванела, загігікала, а яе капялюш збіўся на бок.

Калі Гары пакінуў стол, ён быў дашчэнту перагружаны рэчамі, якія аб’явіліся з выбухаючых печывак. Сярод іх быў пакет зіхоцячых паветраных шарыкаў, якія ніколі не лопаюцца, набор для ўласнаручнага вырошчвання бародавак і навюткі набор чарадзейных шахмат. Белыя мышкі зніклі і ў хлопчыка было непрыемнае пачуццё, што яны зрабіліся каляднай вячэрай для Місіс Норыс.

Потым Гары разам з братамі Візлі зладзілі страшэнную бойку ў сняжкі знадворку. Пасля, схаладзелыя, змоклыя і задыхаўшыеся, яны завіталі ў грыфіндорскую вежу да палаючых комінаў, дзе Гары абнавіў свае шахматы, яскрава прадуўшы Рону. Хаця ён падацраваў, што яго пройгрыш быў не такім дурацкім, калі б Персі яму не дапамагаў.

На вячэру ў іх была гарбата, а таксама сэндвічы з індыкам, аладкі, бісквіты з крыэмам і рэшткі каляднага пірага. Пасля гэтага ўсе адчулі сябе настолькі соннымі, што не маглі анічога рабіць, хіба што Персі ганяўся па ўсёй вежы за блізнятамі, якія скралі яго прэфектаўскі бэйдж, а Гары і Рон назіралі за гэтым відовішчам.

Гэта былі лепшыя Каляды ўва ўсім гарыным жыцці. Тым ня меньш нешта непакоіла яго ўвесь прамінулы дзень. Калі паклаўшыся ў ложык, Гары меў магчымасць для вольных роздумаў, ён прыпомніў, што яго непакоіла – мантыя-невідзімка і той, хто яе даслаў.

Рон, аб’еўшыйся індычкай і пірагом быў не ў стане займацца разгадваннем загадак, як толькі полаг яго ложку зачыніўся, хлопец імгненна заснуў. Нахіліўшыся, Гары выцягнуў з-пад ложка мантыю-невідзімку.

Бацька... яна належыла яго бацьке. Гары глядзеў на тканіну, больш гладкую за шоўк, лёгкую як паветра, якая стумянілася па яго руках. У лісце было напісана “скарыстайся ёй правільна” .

Ён павінен паспрабаваць. Гары выслізнуў з ложка і начапіў на сябе мантыю. Зірнуўшы на свае ногі ён ўбачыў на падлогі толькеі цені і водбліскі месячнага святла. Ён адчуваў сябе даволі дзіўна.

Скарыстайся ёй правільна.

Нечакана Гары адчуў, што санлівасць канчаткова пакінула яго. Цяпер, калі ён мае мантыю, для яго адкрыты ўвесь Хогвартс. Хлопчык стаяў сярод цемры і цішыні, ахоплены ўзбуджэннем. Ён можа пайсці куды заўгодна і Філч ніколі пра гэта не даведаецца.

Рон прабурчэў нешта праз сон. Можа яго абудзіць? Але нешта стрымала Гары... гэта плашч належыў яго бацьку... і на гэты раз... самы першы раз... хлопчык хацеў скарыстацца ім сам.

Гары выслізнуў з пакою, спусціўся па лесеньке, прамінуў гасцёўню і вылех праз адтуліну за партрэтам.

- Хто тут?- узвіскнула Тлустая Пані. Але Гары нічога не адказаў. Ён хутка рушыў па калідоры.

Але куды ісці? Гары супыніўся, яго сэрца шалёна калацілася. Ён задумаўся. І тут да яго дайшло. Забароненая секцыя ў бібліятэке. Цяпер, ён можа чытаць столькі, сколькі яму хочацца; так доўга, колькі спатрэбіцца дзеля таго, каб высветліць, хто такі Фламель. Ён пайшоў далей, шчыльней захутаўшыся ў матныю-невідзімку.

У бібліятэке было цёмна і вельмі жудасна. Гары запаліў лямпу, каб бачыць куды ісці. Складалася ўражанне, што лямпа сама плыла ў паветры. І хоць хлопчык мог адчуваць яе рукою, гэта відовішча кідала яго ў дрыжыкі.

Забароненая секцыя знаходзілася напрыканцы бібліятэкі. Гары асцярожна пераступіў праз канат, які аддзяляў секцыю, ад астатніх кніжак. Ён пайшоў падняўшы лампу на ўзровень вачэй, каб бачыць назвы кнігаў.

Яны не шмат чаго паведамілі хлопчыку. Залатыя літары назваў былі пакрыты цвіллю і паўабсыпаныя, некаторыя кнігі і ўвогуле ня мелі назвы. А ў адной з кніг на месцы назвы была цёмная жудасная пляма, падобная на кроў. Валасы на гарыным карку ўсталі дыбарам. Магчыма ён толькі ўяўляў гэта сабе, але Гары здавалася чуў слабы шэбт з кніжных паліц, нібы нігі ведалі, што ў секцыі знаходзіўся нехта, каму тут быць забаронена.

Але трэба было з нечага пачынаць. Гары паставіў лямпу на падлогу і пачаў на ніжняй паліцы шукаць кнігу, якая яму больш спадабаецца з выгляду. Яго вочы супыніліся на вялізным чорным з срэбрам томе. Хлопчык з цяжкасцю выцягнуў агромістую кнігу і, устаўшы на адно калена, раскрыў яе.

Цішыню парушыў пранізлівы, вар’яцкі лямант - кніга галасіла! Гары імгненна закрыў яе, аднак высокі, бесперапынны, аглушальны лямант працягваўся. Гары зрабіў крок назад і спатыкнуўшыся перакуліў лямпу, якая імгненна згасла. Гары запанікаваў, звонку ў калідоры пачуліся шпаркія крокі... сунуўшы лямантуючую кнігу назад на паліцу, хлопчык пабег прэч. Ля ўваходных дзвярэй ён ледзь не сутыкнуўся з Філчам. Цмянымі, ашалелымі вачыма, наглядчык глядзеў праз хлопчыка, Гары пралезшы пад яго жылістай рукой выслізнуў у калідор і пабег прэчкі, кніжны лямант па-ранейшаму стаяў у яго вушах.

Хлопчык супыніўся ля нейкіх даспехаў. Ён быў настолькі занепакоены ўцёкамі з бібліятэкі, што не звярнуў увагу, ў які бок ён бяжыць. Можа з-за таго, што зараз было цёмна, але ён не пазнаваў месца, дзе знаходзіўся. Падобныя даспехі стаялі ля кухні, аднак зараз ён павінен быць на пяць паверхаў вышэй.

- Вы прасілі неадкладна паведаміць вам, прафесар, калі я пачую, што ў ночы нехта валэндаецца па школе. Нехта быў у бібліятэцы – у забароненай секцыі.

Гары адчуў, як яго аблічча пакідала кроў. Дзе б ён зараз не знаходзіўся, але Філч ведаў значна кароткі шлях, яго мягкі, тлусты голас быў усё бліжэй, да гарынага жаху яму адказаў Снэйп.

- У забароненай секцыі? Далёка яны збегчы не маглі, мы абязкова іх схопім.

Філч і Снэйп выйшлі з-за вугла і рушылі ў яго бок. Бачыць Гары яны не маглі, але калідор быў даволі вузкім, таму наглядчык з прафесарам, маглі выпадкова на яго наштурхнуцца... мантыя не рабіла яго бесцялесным.

Як мага цішэй хлопец адступіў. Злева ад сябе, ён заўважыў прыадчыненыя дзверы. Яны былі апошняй гарынай надзеяй. Затаіўшы дыханне, Гары праціснуўся ў дзверы, намагаючыся, каб тыя не варухнуліся і, да вялікай палёгкі, у яго атрымалася трапіць усярэдзіну не выдаўшы сябе. Філч і Снэйп прамінулі пакой. Прыціснуўшыся да халоднай сцяны і цяжка дыхаючы, Гары чуў як аддаляліся іх крокі. Яго ледзь не схапілі, ён быў у цалі ад паразы. Прайшло колькі секунд, перш чым Гары пачаў разглядаць пакой у якім апынуўся.

Больш за ўсё, пакой нагадваў закінутую класу. Уздоўж сцен месціліся цёмныя постаці сталоў, крэслаў і перагорнутых дагары нагамі кошыкаў для смецця. А наперадзе, да сцяны было прыціснута нешта, чаго не павінна тут быць, штось, што пераняслі сюды, каб яно не таўклося пад нагамі.

Гэта было шыкоўнае люстэрка да столі вышынёй. Яно мела багата ўпрыгожаную залатую раму і дзве ножкі ў выглядзе кіпцюрыстых лапаў. А на верхняй частцы рамы, былі выразаны надпіс:

 

“Урам юунте вапазю автае батужа капё автачч ілбаен.”

 

Цяпер, калі Філч і Снэйп былі далёка, хлопчык пакрысе супакоіўся. Ён зазірнуў у люстэрка, але не пабачыў сябе. Гары падыйшоў бліжэй.

Яму прыйшлося заціснуць сябе рота, каб не закрычаць. Гары азірнуўся. Яго сэрца не білася так шалёна, нават калі ён бег ад лямантуючай кнігі... у люстэрку адбіваўся не толькі ён... за яго спіной стаяла безліч людзей.

Але у самім пакоі нікога не было. Гары зноў зірнуў у люстэрка.

Ён бачыў сябе, напалоханага і збляднелага, але разам з ім ў люстэрку адбівалася ня меньш за дзесяць іншых людзей. Гары зноў азірнуўся... і зноўку нікога не ўбачыў. Можа яны таксама былі нябачнымі? Можа ён трапіў у пакой, перапоўнены нябачнымі людзьмі, а люстэрка было здольна адбіваць тых, каго іншыя ня бачаць?

Гары зноў зірнуў на сваё адлюстраванне. За самай яго спіной стаяла нейкая жанчына, яна усміхалася і махала хлопчыку рукой. Гары закінуў за спіну руку, але намацаў толькі паветра. Калі б яна сапраўды стаяла за яго спіной, а стаяла яна вельмі блізка, ён бы яе адчуў, аднак ззаду было пуста... жанчына існавала толькі ў люстэрку.

Жанчына была надта прыгожай. Яна мела каштанавыя валася, а яе вочы... яны былі такімі ж самымі як ў Гары. Хлопчык бліжэе прыціснуўся да шкла. Вочы былі яскрава-зялёнымі... гэткай жа формы. Хлопчык заўважыў, што яна плакала – усміхалася і плакала адначасова. Нейкі высокі мужчына ў акулярах абняў яе адной рукою. Яго чорнае валоссе было гэткім жа неахайным і стаяла дыбком, як і ў Гары.

Гары мацней, так што яго нос амаль кранаўся шкла, прыціснуўся да люстэрка.

- Мама?- прашапатаў ён.- Тата?

Яны толькі ўсміхнуліся ў адказ. Паволі Гары разглядзеў твары іншых адлюстраваўшыхся людзей. Ён бачыў гэткія ж як у яго зяленыя вочы, гэткія ж насы, а ў аднаго маленечкага дзядка былі гарыны гузаватыя каленкі... Першы раз у жыцці, Гары бачыў сваю сям’ю.

Потэры ўсміхаліся яму і махалі хлопчыку рукамі, а Гары прагна глядзеў на іх. Яго рукі мацней прыціскаліся да шкла, быццам Гары жадаў прайсці праз люстэрка і далучыцца да сваё сям’і. У грудзях палала магутнае пачуццё, напаў радасць, напаў жахлівы смутак.

Як доўга ён тут стаяў, Гары ня ведаў. Людзі не знікалі і ён глядзеў на ніх ажно датуль, пакуль аддалены шум, не вярнуў яго ў рэчаіснасць. Яму нельга было тут заставацца, ён павінен вярнуцца ў ложык. Ён адвёў вочы ад мацінага твару і паабяцаўшы абавязкова вярнуцца, куляй выбег з пакою.

*

- Мог бы і мяне абудзіць,- раздражнённа прамовіў Рон

- Калі хочаш, пайшлі са мной сёння і я пакажу табе люстэрка.

- Я кацеў бы пабачыць тваіх бацькоў,- нецярпліва сказаў Рон.

- А я тваю, ну астатніх Візлі, ты можаш паказаць мне сваіх старэйшых братоў.

- Ты іх і так можаш убачыць,- заявіў Рон,- калі прыедзеш да мяне ў госці ўлетку. Можа яно адбівае толькі тых хто памёр. Як блага, што мы так і не знайшлі Фламеля. Паспрабуй бекону, ці яшчэ чаго-небудзь, ты так нічога і не з’еў.

Але Гары ня мог есці. Сям’я... ён бачыў сваю сям’ю і сёння зноў яе ўбачыць. Ён амаль забыўся аб Фламелі. Цяпер яму здавалася не надта важным, што ахоўваў трохгаловы сабака. І яму было ўсёроўна ці скрадзе гэтую рэч Снэйп.

- З табой ўсё добра?- спытаўся Рон.- Ты выглядаеш надта дзіўна.

*

Больш за ўсё, Гары баяўся, што ў іх не атрымаецца знайсці пакой з люстэркам. Цяпер, калі разам з ім пад мантыяй быў Рон, яны рухаліся значна павольней чым мінулай ноччу. Яны паспрабавалі знайсці гарын шлях па цёмных калідорах ад бібліятэкі і далей і блукалі вось ужо гадзіну.

- Я змерз,- капрызіў Рон.- Давай кінем усё і венемся да гасцёўні.

- НЕ!- прасыкаў Гары ў адказ.- Я ведаю што яно недзе тут.

Яны прамінулі прывід нейкай высокай вядзьмаркі, што слізгала ў паветры насустрач ім, але хлопцаў не заўважыла. Рон зноў пачаў енчыць, што яго ногі змерзлі, як у нябожчыка і тут Гары ўбачыў знаёмыя даспехі.

- Гэта тут... зразумела... так!

Яны штурхнулі дзверы і ўвайшлі ў пакой. Гары імгненна сыскочыў з пад мантыі і падбег да люстэрка.

Яны былі там. Зноўку яго бацькі глядзелі на яго з-за шкла.

- Бачыш?- прашапатаў Гары.

- Анічога не бачу.

- Ну паглядзі! Паглядзі вось яны... іх тут безліч...

- Я толькі цябе бачу.

- Паглядзі ўважлівей, давай, устань на маё месца.

Яны памяняліся месцамі, але цяпер калі ля люстэрка быў Рон, Гары ўжо не бачыў сваёй сям’і. У люстэрку адбіваўся толькі Рон у сваёй піжаме з агуркамі.

Аднак, Рон не варушачыся глядзеў на сваё адлюстраванне.

- Я бачу сябе!- прамовіў ён.

- А ты бачыш вакол сябе сваякоў?

- Не... я адзін... але я не такі як зараз... старэйшы і... я стараста школы!

- Што?

- Я... у мяне... гэткі ж значык, як некалі ў Біла... а яшчэ я трымаю ў руках Кубак Дамоў і Кубак Квідытча... і яшчэ, я капітан грыфіндорскай каманды!

Рон адарваў вочы ад гэткага цудоўнага відовішча і ў захапленні зірнуў на Гары.

- Ці ты думаеш, гэта люстэрка паказвае будучыню?

- Не, не магчыма. Усі мае сваякі памерлі... дай я яшчэ на іх пагляджу...

- Ты на іх учора дасыць наглядзеўся, дай цяпер мне паглядзець.

- Ты толькі пераможца Кубку Квідытча, што тут такога? А я хачу бачыць сваіх бацькоў.

- Не пхайся...

Але раптам, іх сварку перапыніў шум у калідоры. Хлопцы не разумелі наколькі гучна яны размаўлялі.

- Хуценька!

Толькі Рон паспеў накінуць на іх мантыю, як у дзверы зазірнулі зіготкія вочы Місіс Норыс. Гары і Ром стаялі нерухома... адзінае што іх зараз непакоіла, ці могуць коткі бачыць праз мантыю? Здавалася прамінула вечнасць, пакуль яна развярнулася і пайшла прэчкі.

- Мы ў небяспецы... яна пайшла за Філчам, я больш чым упэўнены, што яна нас пачула.

Рон выцягнуў Гары з пакою.

*

Снег не растаў і на наступную ранніцу.

- Згуляем у шахматы?- прапанаваў Рон.

- Не хачу.

- Можа да Хагрыда сходзім?

- Калі хочаш ідзі...

- Я ведаю аб чым ты думаеш. Але цябе ня трэба ноччу хадзіць да люстэрка.

- Чаму?

- Ня ведаю, але ў мяне дрэнныя прадчуванні... цябе ўжо колькі разоў ледзь не схапіла. Філч, Снэйп і Місіс Норыс блукаюць паблізу. І хай яны не могуць цябе бачыць? Што калі яны наштурхнуцца на цябе?

- Ты размаўляеш, як Герміёна.

- Гары, я сур’ёзна, не хадзі туды больш.

Аднак, Гары думаў толькі аб адном, яму трэба вярнуцца да люстэрка. І Рон не мог яго спыніць.

*

На трэці раз, гары знайшоў пакой значна хутчэй. Ён ішоў туды вельмі шпарка і ў сваім нахабстве рабіў больш шуму, але на шчасце на сваім шляху анікога не сустрэў.

Бацькі зноў шсміхаліся яму, а адзін з яго дзядоў радасна заківаў галавою. Гары апусціўся на падлогу і сеў перад люстэркам. Нішто не магло перашкодзіць яму правесці гэтую ноч разам са сваёй сям’ёй, нішто.

За выключэннем...

- О... ты зноў тут, Гары?

Гары адчуў як яго вантробы заільдзенелі. Ён азірнуўся. На адным са сталоў, стаялых уздоўж сцяны, сядзеў аніхто іншы, як Альбус Дамблдор. Напэўна Гары настолькі адчайна імкнуўся трапіць да люстэрка, што не заўважыўшы прамінуў яго.

- Я... я не бачыў вас, сэр?

- Дзіўна, наколькі блізарукім можа зрабіць чалавека, яго нябачнасць,- прамовіў дырэктар, Гары з палёгкай заўважыў, што той ўсміхаецца.

- Такім чынам,- працягваў Дамблдор, падняўшыся са стала і сядаючы на падлогу паблізу ад Гары,- ты, як і сотні іншых да цябе, знайшоў сабе суцеху ў Люстэрку Урам.

- Я ня ведаў, яго назву, сэр.

- Але, я спадзяюся, ты зразумеў, што яно робіць?

- Яно... ну... я бачу ў ім сваю сям’ю...

- А твой сябра – Рон, бачыць, што ён зрабіўся школьным старастам.

- Адкуль вы ведаеце..?

- Я ня маю патрэбы ў мантыі-невідзімке, каб быць нябачным,- ціха адказаў Дамблдор.- А цяпер падумай, што насамрэч нам паказвае Люстэрка?

Гары паціснуў плячыма.

-Я цябе падкажу. Шчаслівейшы чалавек ў свеце будзе карыстаць Урам, як звычайнае люстэрка, то бок ён будзе бачыць сябе такім, якім ён ёсць.

- Яно,- пасля доўгіх развагаў, павольна вымавіў Гары,- паказвае нам тое, што мы жадаем... сапраўды жадаем...

- І так, і не,- спакойным голасам сказаў Дамблдор.-Яно паказвае нам ні больш, ні меньш, чым самыя глыбокія, самыя вар’яцкія, нашы самыя запаветныя мары. Ты ніколі не бачыў сваёй сям’і і вось, ты ў іх суполке. Рональд Візлі, які ўсё жыццё быў у цені сваіх старэйшых братоў, бачыць сябе самотным і лепшым за іх ўсіх. Але гэтае люстэрка не дасць нам ані ведаў, ані праўды. Людзі чэзнулі перад ім, захопленыя тым што бачылі, альбо гублялі глузд, ня разумеючы ці сапраўды здзейсніца тое, што паказвае Урам, ці існуе ўсяго толькі верагоднасць.

- Заўтра, Люстэрка перанясуць на новая месца, Гары, і я бы прасіў цябе больш яго не шукаць. Калі ты ў наступны раз выпадкова сустрэнешся з ім, ты будзеш да гэтага гатовы. Ня трэба паглыбляцца ў свае мары і забывацца на сапраўднае жыццё, памятай аб гэтым. А цяпер, чаму б цябе не загарнуцца ў сваю цудоўную мантыю і не пайсці да свайго ложку?

Гары падняўся на ногі.

- Сэр, прафесар Дамблдор? Ці магу я ў вас спытацца?

- Зразумела ж, і толькі што ўжо зрабіў гэта,- з усмешкаю прамовіў дырэктар.- Аднак, я дазваляю табе задаць мне яшчэ адно пытанне.

- А што вы самі бачыце, калі глядзіце ў Люстэрка Урам?

- Я? Я бачу сябе з парай тоўстых, ваўняных шкарпэтак у руках.

Гары не разумеючы ўтаропіўся на яго.

- Шкарпэтак ніколі не бывае шмат,- адказаў на яго нямое пытанне Дамблдор.- Але чарговы раз прамінулі Каляды, а мне не падаравалі аніводнай пары. Людзі лічаць, што мне трэба дарыць толькі кнігі.

Толькі апынуўшыся ў сваім ложку, Гары вырашыў, што адказ Дамблдра, хутчэй за ўсё, быў не надта праўдзівым. Аднак паразважаўшы, і скінуўшы са сваёй падушкі Скаберса, хлопчык здагадаўся, што яго пытанне было дужа асабістым.

 

ХІІІ. Нікалас Фламель

 

Дамблдор пераканаў Гары, больш не шукаць Люстэрка Урам і да самога канца калядных вакацыяў, мантыя-невідзімка праляжала на дне яго валізы. Гары хацелася забыць, тое што ён ўбачыў у Люстэрку, але гэта было не так проста. Па начах ён сніў кашмары. Гары зноў і зноў бачыў сваіх бацькоў, якія загінаюць ў сполахах зялёнага святла і гогат чалавека з высокім голасам.

- Бачыш, Дамблдор меў рацыю, праз гэта люстэрка ты пачаў з’яжджаць з глузду,- прамовіў Рон, пасля таго, як Гары распавёў яму аб сваіх снах.

Герміёна, якая вярнулася на пярэдадні пачатку семестра мела свае погляды на тое што здарылася. Яе раздзірала паміж жахам пры адной думцы, што Гары тры ночы правёў не ў сваім ложку, а валэндаўся па школе, бо яго мог схапіць Філч; і расчараваннем з таго, што хлопцы так і не высветлілі хто такі Нікалас Фламель.

Яны амаль страцілі ўсялякую надзею знайсці што-небудзь аб Фламелі ў бібліятэчных кнігах, хаця Гары быў упэўнены, што ён ужо недзе бачыў гэтае прозвішча. Пачаліся заняткі і яны зноўку былі вымушаны былі вярнуца да беглага пошука падчас дзесяціхвілінных перапынкаў. А ў Гары было яшчэ меньш часу, чым у Рона і Герміёны, бо аднавіліся квідытчныя трэніроўкі.

Каманда пад кіраўніцтвам Вуда, працавала мацней чым калі-небудзь. Нават бясконцы дождж, змяніўшы снег, не мог прыславіць яго ваяўнічага настрою. Блізняты скардзіліся на то, што Вуд ператварыўся на фанатыка, але Гары быў на баку Олівера. Калі яны выйграюць свой наступны матч супраць Хафлпафу, у першыню за сем год яны абыйдуць Слізэрын на чэмпіянаце школы. Акрамя жадання перамогі, Гары высветліў, што калі ён стамляўся на трэніроўках, яго значна меньш мучылі кашмары.

Падчас адной, асабліва бруднай і мокрай трэніроўкі, Вуд прынёс камандзе дрэнныя навіны. Напэўна яго моцна раззлавалі блізняты Візлі, якія пікіравалі адно на аднаго, спрабуючы скінуць суперніка з мятлы.

- Ці вы кініце дурэць, калі-небудзь!- пралямантаваў ён.- З-за гэтага мы можам прайграць матч! Судзёй будзе Снэйп і ён будзе шчаслівы любой нагодзе пазбавіць Грыфіндор заробленых балаў!

Пасля гэтых слоў, Джордж Візлі сапраўды зваліўся з мятлы.

- Снэйп - судзя?- сплёўваючы бруд, закрычаў ён.- Ён хоць раз судзіў кідытчны матч? Ён жа будзе нас засуджваць, цяпер, калі мы маем магчымасць перамагчы яго Слізэрын.

Прызямліўшыся ля Джорджа астальныя гульцы, таксама пачалі наракаць.

- Я тут не вінаваты,- сказаў Вуд.- Але мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб наша гульня была бездакорнай, каб Снэйпу не было да чаго прычапіцца.

Гары разважаў, што гульня без магчымасці прычапіцца да яе шляхетнасці, канечне добра, але ў яго былі іншыя прычыны не жадаць таго, каб Снэйп знаходзіўся на поле...

Каманда, як заўжды пасля трэніроўкі, засталася ў распранальні, каб абмеркаваць сёе-тое, аднак Гары адразу накіраваўся ў грыфіндорскую гасцёўню. Там сядзелі Рон з Герміёнаю і гулялі ў шахматы. Гэта гульня была адзінай рэччу ў Хогвартсе ў якой Герміёна не была майстрам.

- Не размаўляй са мной зараз,- прамовіў Рон, калі Гары сеў побач.- Мне неабходна зканцэн...- ён выпаткова зірнуў на гарын твар.- Што здарылася? Ты жудасна выглядаеш.

Ціха, каб аніхто болей не пачую, гары распавёў сябрам, аб раптоўным, злавесным жаданні Снэйпа, быць судзёй на наступным матчы.

- Не гуляй,- імгненна прапанавала Герміёна.

- Прыкінься хворым,- дадаў Рон.

- Зрабі выгляд, што ногу паламаў,- сказала Герміёна.

- Паламай яе насамрэч,- прамовіў Рон.

- Не магу,- адказаў Гары.- У каманды няма рэзэровага паляўнічага. Калі я адмоўлюся, Грыфіндор увогуле ня зможа гуляць.

У гэта ж імгненне ў гасцёўню заваліўся Нэвіл. Заставалася загадкай, як у яго атрымалася пралезці праз адтуліну, бо ногі яго, як усе адразу здагадаліся, былі пад уздеяннем ногазамкняючага праклёну. Пэўна яму прыйшлося скочыць да самой грыфіндорскай вежы бы трусіку.

Усе прысутныя , акрамя Герміёны, якая імгненна прамовіла супрацьпраклён, пападалі са смеху. Ногі Нэвіла аддзяліліся адна ад адной і ён зноўку мог нармалёва стаяць. Яго моцна калаціла.

- Што здарылася?- зноўку сядаючы да Гары і Рона, спыталася дзяўчынка.

- Малфой,- хістаючыся адказаў Нэвіл.- Мы сустрэліся на выхадзе з бібліятэкі. Ён сказаў, што яму трэба на кімсьці папрактыкавацца.

- Ідзі да прафесаркі МакГонагал!- прамовіла Герміёна.- Распавядзі ёй аб усім!

Нэвіл патрос галавой.

- Мне не патрэбны большыя праблемы,- прамармытаў ён у адказ.

- Ты павінен прычыніць яму супраціў, Нэвіл!- заўважыў Рон.- Ён звык хадзіць па чужых галавах, але навошта слаіцца перад ім з пакорай.

- Цябе не трэба даказваць мне, што я не дастаткова адважны для Грыфіндору, Малфой гэта ўжо і так зрабіў,- задыхаючыся прамовіў Нэвіл.

Гары намацаў нешта ў кішэні сваёй мантыі і выцягнуў адтуль шакаладную жабку, апошнюю з той скрыначкі, якую падаравала яму на Каляды Герміёна. Ён працягнуў жабку Нэвілу, які выглядаў так, быццам вось вось заплача.

Ты варты дванаццаці Малфояў,- сказаў Гары.- Ці сартавальны капялюш не размеркаваў цябе ў Грыфіндор? А Малфоя? У нейкі брыдотны Слізэрын.

Нэвілавы вусны ўзжрыгануліся ў слабой усмешцы, калі ён разгортваў жабку.

- Дзякуй, Гары... думаю лепей мне пайсці спаць... вазьмі картку, ты ж іх збіраеш?

Калі Нэвіл сыйшоў, Гары паглядзеў на картку.

- Зноў Дамблдор,- паведаміў ён.- Ён быў на маёй першай картке...

Гары зірнуў на заднюю частку карткі і раптам вохнуў. Ён паглядзеў на Рона і Герміёну.

- Знайшоў!- прашапатаў ён,- Я знайшоў Фламеля! Я ж казаў вам, што недзе бачыў гэта імя раней... вось: “Прафесар Дамблдор найбольш вядомы сваёй перамогай у 1945 годзе цёмнага чараўніка Грындэльвальда, вынаходніцтвам дваццаці спосабаў выкарыстання драконавай крыві і супольнай алхімічнай працай з Нікаласам Фламелем”!

Раптам Герміёна ускочыла з места. Яна не была гэткай ўзбуджанай ажно з тых часоў, як яны атрымалі адзнакі за сваю першую хатнюю работу.

- Чакайце тут!- сказала яна і пабегла ў свой пакой. Гары і Рон, толькі паспелі здзіўлена азірнуцца, а Герміёна ўжо вярнулася да іх, трымаючы ў руках агромістую старую кнігу.

- А я і не здагадалася паглядзець тут!- усхвалявана прашапатала яна.- Я колькі тыдняў таму ўзяла яе, каб крыху пачытаць.

- Крыху?- здзівіўся Рон, але Герміёна загадала яму сціхнуць, пакуль яна не знойдзе патрэбную старонку, а потым, мармычучы сябе пад нос, пачала шпарка гартаць старонкі.

Нарэшце яна знайшла тое, што шукала.

- Я ведала! Я ведала гэта!

- А ўжо можна размаўляць?- раздражнённа спытаўся Рон. Герміёна яго праігнаравала.

- Нікалас Фламель,- выразна прашапатала яна.- “Адзіны вядомы стваральнік Філасофскага камня!

Аднак эфект быў крыху іншым, чым чакала дзяўчынка.

- Што-што?- разам спыталіся Гары і Рон.

- Ёйк, ну зразумела ж, вы гэтага не чыталі. Вось... глядзіце.

Яна кінула ім кнігу і хлопцы прачыталі:

 

“Старажытныя даследчыкі алхіміі называюць Філасофскі камень легендарнай рэчавінай валодаючай дзіўнай моцаю. Філасофскі камень здольны ператварыць на золата іншыя металы. Таксама з яго вырабляюць элексір жыцця, які робіць бессмяротным таго хто яго спажывае.

На працягу стагоддзяў мы мелі шмат звестак, аб валадарах Філасофскага камня, але адзіны вядомы ш цяперашні час Камень, належыць містэру Нікаласу Фламелю, вядомаму алхіміку і аматару оперы. Містэр Фламель, які адзначыў у мінулым годзе свой шэсцьсот шэсцьдзесят пяты дзень нараджэння вядзе ціхае жыццё ў графстве Дэван разам са сваёй шэсцьсот пяцьдзесят васьмігадовай жонкаю Перэнэлай.”

 

- Ну?- спыталася Герміёна у Гары і рона, калі тыя скончылі чытаць.- Зразумелі? Сабака, напэўна ахоўвае Філасофскі камень! Іду ў заклад ён папрасіў Дамблдора патрымаць яго ў бяспечным месцы, бо яны сябры. Вось чаму Камень быў перавезены з Грынгатса!

- Камень, які вырабляе золата з іншых металаў і здольны зрабіць цябе бессмяротным?- прамовіў Гары.- Не дзіўна, што Снэйп за ім палюе! Хто заўгодна за ім паляваў бы.

- І не дзіўна, што мы не знайшлі яго ў “Даследваннях апошніх чароўных падзей”,- дадаў Рон.- Якія ж тут апошнія даследванні, калі цябе шэсцьсот шэсцьдзесят пяць год.

Наступнай раніцай, перапісваючы на Ахове ад Цёмных Мастацтваў параграф, аб разнастайных спосабах лекавання ўкусаў ваўкалака, Гары і Рон, працягвалі разважаць аб Філасофскім камені і што б яны зрабілі, калі б у іх быў хаця б адзін. Рон сказаў, што сабраў бы сваю ўласную квідытчную каманду. Калі б не ён, Гары наўрацці бы прыпомніў аб Снэйпе, які збіраўся судзіць наступны матч.

- Я буду гуляць,- заявіў ён Рону і Герміёне.- Калі я не выйду на поле, слізэрынцы вырашаць, што я напалохаўся Снэйпа. Я ім пакажу... Калі мы выйграем, гэта надоўга сцярэ ўсмешкі з іх твараў.

- Калі толькі з поля, не сатруць цябе самога,- прамовіла Герміёна.

*

Тым часам матч набліжаўся і штоб Гары не казаў Рону і Герміёне, ён усё мацней і мацней нерваваўся. Астатнія гульцы грыфіндорскай каманды таксама гне былі спакойнымі. Думка пра тое, каб абагнаць Слізэрын ў чэмпіянаце школы ў першыню за сем год была павабнай, але як гэта было зрабіць з гэткім перадузятым судзёй?

Гары не разумеў, ці яму толькі здаецца гэта, ці адбываецца насамрэч, аднак куды б ён не накіроўваўся, там нязменна апыняўся Снэйп. Часам хлопчыку да галавы прыходзіла думка, ці не сочыць настаўнік за ім, спрабуючы падлавіць. Больш таго, заняткі па зеллеварству ператварыліся на сапраўдную штотыднёвую пакуту, настолькі Снэйп быў на іх жудасным. Можа настаўнік здагадваўся аб тым, што Гары ведаў пра яго паляванне за Філасофскім камянём? Дакладна хлопчык не ведаў... але адчасу яму здавалася, што Снэйп здольны чытаць яго думкі.

*

Калі на наступны дзень у распранальні Рон і Герміёна пажадалі яму поспеху, Гары вырашыў, што яны задаюцца пытаннем, ці пабачаць яны яго колісь жывым. І гэта не надта суцешыла хлопца. І наўрацці, апранаючыся ў квідытчную мантыю і ўзяўшы ў рукі Німбус 2000, Гары слухаў палкую прамову Вуда.

Тым часам Рон і Герміёна знайшлі сабе на трыбунах вольныя месцы побач з Нэвілам, які не мог зразумець, чаму яны выглядалі гэткімі суровымі ды заклапочанымі і навошта прыняслі на гульню палачкі. Гары нават не здагадваўся, але Рон з Герміёнаю патаемна вучыліся накладаць ногазамняючы праклён. Яны на нэвілавым прыкладзе ўжо ведалі, як ён працуе і гатовы былі выкарыстаць яго на Снэйпе, калі той паспрабуе пакрыўдзіць Гары.

- Ну, ты не забыў словы? Лакамотар Морціс,- прамармытала Герміёна, засоўваючы палачку ў рукаў.

- Памятаю я, памятаю,- адгыркнуўся Рон.- Не бурчы.

Тым часам у распранальні, Вуд адвёў Гары ў бок.

- Я не хачу ціснуць на цябе, Гары, але калі ты хочаш, каб мы перамаглі, адшукай сніч, як мага хутчэй. Пакуль Снэйп не паспее зашмат падсудзіць Хафлпафу.

- Там ўся школа сабралася!- вызірнуўшы ў дзверы, прамовіў Фрэд Візлі.- І нават... каб мне праз зямлю праваліцца... нават Дамблдор тут!

Гарына сэрца ледзь не выскачыла з яго грудзей.

- ДАМБЛДОР?- падскокваючы да дзвярэй, каб самому пераканацца, спытаўся ён. Фрэд меў рацыю. Не пазнаць срэбную бараду дырэктара было вельмі цяжка.

У яго настолі палегчыла на душы, што Гары ледзь не рассмяяўся ў голас. Цяпер ён у бяспецы. Снэйп не рызыкне прычыніць яму боль на вачах у дырэктара.

Магчыма таму, як гэта заўважыў Рон, Снэйп і быў гэткім разлютаваным, калі каманды ішлі на поле.

- Ніколі не бычыў Снэйпа настолькі лютым,- сказаў ён Герміёне.- Яны выходзяць. Ай!

Нехта стукнуў Рона па карку. Гэта быў Малфой.

- Аёй, прабач, Візлі, я цябе не заўважыў.

Ён шырока ўсміхнуўся Крэйбу і Гойлу.

- Цікава, як доўга Потэр пратрымаецца на мятле ў гэты раз? Закладземся? Ты ўдзельнічаеш, Візлі?

Рон нічога не адказаў. У гэты момант Снэйп прысудзіў пенальці на карысць Хафлпафу, за тое, што Джордж візлі трапіў па яму бладжэрам. Сажмурыўшы вочы і склаўшы рукі на каленях Герміёна назірала за тым, як Гары кружляў быццам ястраб па небе у пошуках сніча.

- Між іншым,- гучна заявіў Малфой, калі праз колькі хвілінаў, Снэйп зноў без якой-небудзь падставы прысудзіў пенальці на карысць Хафлпафу.- Ведаеце, як набіраюць гульцоў у грыфіндорскую каманду? Туды апбіраюць тых, каго не шкада. У Потэра няма бацькоў, у Візлі грошаў... табе таксама трэба ў каманду Лонгботам, бо ты не маеш мазгоў.

Нэвіл густа пачырванеў, але выпрастаўся і апынуўся воч на воч ля Малфоя.

- Я варты дванаццаці такім, як ты, Малфой,- запінаючыся прамовіў ён.

Малфой, Крэйб і Гойл завылі са смеху, аднак Рон, ня смеючы адарваць вочы ад поля прамовіў:

- Маеш рацыю, Нэвіл.

- Лонгботам, калі б колькасць мазгоў раўнялася колькасці золата, ты быў бы бяднейшым за Візлі.

Нервы Рона былі перанапружаны з-за хвалявання за Гары.

- Малфой, папярэджваю цябе... яшчэ адно слова...

- Рон!- нечакана усклікнула Герміёна.- Гары..!

- Што? Дзе?

Раптам Гары апусціўся ў крутое піке, гледачы пачалі ахаюць і пляскаюць далонямі. А Герміёна ўскочыла з месца запхнуўшы ў рот пальцы абедзвух рук.

- Цябе пашансавала, Візлі! Напэўна Потэр убачыў на зямлі грошы!- заявіў Малфой.

Рон імгненна ўскочыў на ногі і перш, чым Малфой паспеў нешта зразумець, паваліў яго на зямлю. Нэвіл павагаўся, а потым ускочыў са сваёй сядушкі і кінуўся дапамагаць Рону.

- Давай, Гары!- галасіла Герміёна. Яна нават ўскочыла з места, калі хлопчык кулей панёсся на Снэйпа... Герміёна і не заўважыла, ані што па-за яе сядушкай счапіліся Рон з Малфоем, ані галас і стукі клубку кулакоў, які ўяўлялі з сябе Нэвіл, Крэйб і Гойл.

Тым часам, на поле, прафесар Снэйп сваечасова развярнуў сваю мятлу. Ён толькі паспеў ўбачыць як ў колькіх цалях ад яго пранеслася пунсовая маланка... праз імгненне, Гары ўжо выходзіў з піке, трыюмфуючы падняўшы над галавой руку, у яго кулаке быў заціснуты сніч.

Прысутныя ускочылі са сваіх месцаў, гэта быў рэкорд, ніхто не памятаў, каб сніч злавілі гэдак хутка.

- Рон! Рон! Ты дзе?! Гульня скончылася! Гары перамог! Мы перамаглі! Грыфіндор – лідар!- лямантавала Герміёна, скокаючы на сваёй сядушцы і абдымаючыся з Парваці Паціл, якая сядзела паблізу аб іх.

Гары прызямліўся на поле і саскочыў з мятлы. Ён сам не мог паверыць у гэта. У яго атрымалася... гульня доўжылася не больш за пяць хвілінаў. На поле хлынуў натоўп грыфіндорцаў. Гары азірнуўся і ўбачыў Снэйпа, бледны і маўклівы ён прызямліўся непадалёк... на плячо хлопчыка лягла нечая рука, ён азірнуўся і ўбачыў усміхаючыйся твар Дамблдора.

- Вельмі добра,- так ціха, што яго мог пачуць толькі Гары, прамовіў дырэктар.- Прыемна бачыць, што твае думкі... больш не заняты люстэркам... выдатна...

Снэйп з’едліва сплюнуў на зямлю.

 

*

Праз колькі часу Гары пакінуў распранальню, каб аднесці да мяцельні свой Німбус. Ніколі ў жыцці ён не адчуваў сябе гэткім шчаслівым. Гары сапраўды нешта зрабіў... цяпер ніхто не скажа, што ён вядомы толькі дзякуючы громкаму імі. Ніколі вечаровае паветра не было для яго гэткім салодкім. Ён крочыў па вільготнай траве і прыпамінаў тое, што адбывалася гадзіну таму ў яго галаве, дурной ад шчасця: вось натоўп грыфіндорцаў падымае яго на плечы, вось ён бачыць на некаторай адлегласці Рона і Герміёну, якія скочуць ад шчасця і Рон пляскае ў далоні нягледзячы на кроў з разбітага носу.

Вось і мяцельня. Гары прытуліўся да яе драўляных дзвярэй і паглядзеў на Хогвартс, у праменні заходзячага сонца яго вокны кідалі чырвоныя водбліскі. Грыфіндор лідыруе. У яго ўсё атрымалася, ён паказаў Снэйпу...

Між іншым аб Снэйпе...

Нейкая постаць у плашчы з каптуром спусцілася з замкавых сходаў. Відавочна нехта, хто не надта жадаў, каб яго пазналі, хутка крочыў у бок Забароненага леса. Гарын розум імгненна ачысціўся ад пераможнага захаплення. Па кульгаючай ходзе постаці, ён пазнаў чалавека пад каптуром. Пакуль астатнія былі на вячэры, Снэйп пайшоў у Забаронены лес... што тут адбываецца?

Гары імгненна ўскочыў на мятлу і ўзняўся ў паветра. Ён моўчкі слізгаў за настаўнікам, той нарэшце ўвайшоў у лес. Гары паляцеў ўслед.

Дрэвы былі настолькі густымі, што хлопчык хутка згубіў Снэйпа. Гары пачаў кружляць па-над дрэвамі, спускаючыся ўсё ніжэй і ніжэй, пакуль не пачуў галасы. Ён паляцеў у той бок і сеў на галіну высокага бука.

Гары асцярожна палез па галіне, адной рукой моцна трымаючы мятлу і спрабуючы штосьці разглядзець праз лістоту.

Там ўнізе, на пакрытай ценямі паляне стаяў Снэйп, але ён быў не самотны. Разам з ім быўпрафесар Квірэл. Гары не бачыў яго твара, але пазнаў настаўніка па яго заіканню, якое цяпер значна пагоршылася. Гары напружыў вушы, каб зразумець аб чым размаўлялі прафесары.

- ... н-н-ня в-ведаю, чаму т-ты па-пажадаў сус-стрэцц-ца тут, Сев-верус...

- Каб захаваць нашу сустрэчу ў сакрэце,- з ільдом у голасе адказаў Снэйп,- Тым больш, навучэнцы не павінны ведаць аб Філасофскім камені.

Гары нахіліўся бліжэй. Квірэл прамармытаў нешта, але Снэйп яго перарваў.

- Ці ты ўжо даведаўся, як прайсці праз хагрыдава брахуна?

- А-а-але, Севе-ерус, я...

- Ты ж ня хочаш, каб я зрабіўся тваім ворагам, Квірэл,- набліжаючыся, сказаў Снэйп.

- Й-й-я, н-ня вед-д-даю, што т-т-ты...

- Ты выдатна ведаеш, што я маю на ўвазе.

Недзе вельмі гучна вухнула сава і Гары крыху не паваліўся са сваёй галіны. Ён ледзь утрымаўся на месцы і паспеў пачуць, як Снэйп прамовіў:

- ... твой невялічкі жарт. Я буду чакаць.

- А-а-а-але ж, я н-не...

- Выдатна,- перапыніў яго зеллевар.- Мы хутка пагаманім зноў, у цябе будзе магчымасць падумаць і вырашыць з кім цябе быць.

Ён накінуў на галаву каптур і сыйшоў прэч. Было вельмі цёмна, але Гары выразна бачыў Квірэла. Той застаўся нерухома стаяць на паляне, быццам аслупянеўшы.

*

- Гары, ты дзе быў?- віскнула Герміёна.

- Перамаглі! Ты перамог! Мы перамаглі!- папляскаўшы Гары па спіне прагаласіў Рон.-я набіў Малфою чарняка пад вокам, а Нэвіл паспрабаваў сам-насам змагаўся з Крэйбам і Гойлам. Ён пакуль што ляжыць без прытомнасці, але мадам Помфры кажа, што з ім ўсё будзе добра... усе размовы зараз аб тым, як мы паказалі слізэрынцам! У гасцёўне ўсе толькі табе і чакаюць, каб распачаць святкаванне. Фрэд і Джордж сцягнулі з кухні пірожных і сяго-таго яшчэ.

- Не цяпер,- запыхаўшыся адказаў Гары.- Давайце згнойдзем якісь пусты кабінет, мне трэб вам сёе-тое расказаць...

Перад тым як зачыніць дзверы, гары ўпэўніўся што ў пакоі не было Піўза і распавёў Рону і Герміёне аб тым, што бачыў і чуў у лесе.

- Мы мелі рацыю, гэта Філасофскі камень і цяпер Снэйп спрабуе прымусіць Квірэла дапамагаць сябе. Ён пытаўся ці ведае ўжо Квірэл, як прайсці праз Флуфі... і яшчэ казаў аб нейкім “жарце”, што стварыў Квірэл... я думаю акрамя сабакі у Каменя ёсць і іншая ахова, напэўна шмат якія чары... і Квірэл утварыў нейкую замову супраць чорнай магіі, якую Снэйпу неабходна абыйсці...

- Такім чынам, ты лічыш, што Філасофскі камень у бяспецы, пакуль між ім і Снэйпам стаіць Квірэл?- з трывогай спыталася Герміёна.

- Ён зробіць гэта да наступнага аўторка,- заявіў Рон.

 

ХІV. Норберт – нарвежскі грэбнеспінны

 

Але Квірэл быў захрабрэйшым, чым пра яго думалі. Колькі наступных тыдняў ён усё боль і больш бляднеў і ўшчэнт схуднеў, але не выглядаў зломоленым.

Штораз праходзячы міма калідора на чацвёртым паверсе Гары, Рон і Герміёна ўважліва прыслухоўваліся, ці чуецца за дзвярыма брэхі Флуфі. Снэйп заставаўся ў сваім звычайным благім настроі, што магло значыць толькі адно, Камень дагэтуль у бяспецы. Штораз праходзячы паблізу ад Квірэла, Гары адорваў яго натхняльнай усмешкай, а Рон лаяўся нап тых, хто здзекваецца з прафесарскага заікання.

Адзінай, хто зусім кінула цікавіцца Філасофскім каменем, была Герміёна. Яна зрабіла расклад паўтору вывучанага за год і пазначаючы натанкі рознакаляровымі чарніламі. Гары і Рон не супраціўляліся гэтаму яе занятку, але Герміёна прымушала іх рабіць тое ж самае.

- Герміёна, да іспытаў яшчэ сто год.

- Не сто год,- гыркнула яна ў адказ,- а толькі дзесяць тыдняў. Калі ты другі Нікалас Фламель – гэта ўвогуле не тэрмін.

- Нам не шэсцьсот год,- нагадаў ёй Рон.- Да таго ж, нашто цябе паўтараць нешта, калі ты і так усё добра ведаеш.

- Нашто паўтараць? Ці ты не звар’яцеў? Ты разумееш, што нам, каб перайсці на другі год трэба скласці іспыты? Гэта вельмі важна. Мне трэба было пачаць паўтараць яшчэ месяц таму, падаткнуў жа мяне чорт...

Здавалася настаўнікі, нажаль, лічылі гэдак жа як Герміёна. Іх назадавалі столькі дамашняй работы, што Вялікдзень прайшоў анітак вясёла, як Каляды. І як тут святкаваць, калі побач з табой сядзіць Герміёна і вучыць напамяць дванаццаць спосабаў выкарыстання крыві дракона ці даводзіць да дасканаласці рухі чароўнай палачкай. Цяпер Гары і Рон большую частку вольнага часу праводзілі з ёй у бібліятэке, спрабуючы здоліць з усімі тымі дадатковымі заданнямі, якімі дзяўчынка іх заваліла.

- Мне аніколі гэтага не вывучыць,- ляснуўшы аб стол пяром і з тугою гледзячы ў вакно прамовіў Рон. Там звонку быў сапраўды выдатны дзень, першы за колькі месяцаў. Неба было ясным, незабудкава-блакітнага колеру, а ў паветры лунаола прадчуванне надыходу лета.

Гары праглядаў у “Тысячы магічных зёлак і грыбоў” артыкул аб бадзьяне і не падымаў галаву, пакуль не пачуў як Рон прамовіў:

- Хагрыд! А ты што ў бібліятэцы робіш?

Брамнік, які ў сваім кратовым шынэлку, выглядаў вельмі дзіўна тут у бібліятэке, адыходзіў да дзвярэй, хаваючы нешта за спіной.

- Гльдзеў сёй-тое,- прамовіў выкрутлівым голасам Хагрыд, чым адразу зацікавіў сяброў.- А вы т што робце?- з падазронам зірнуўшы на тройцу, спытаўся волат.- Ці вы не шукайце зноў, нешт аб Нікаласе Фламлі?

- Пра Фламеля мы даўно ўсё знайшлі,- зухавата адказаў Рон.- І ведаем, што сабака ахоўвае Філасофскі к...

- Ссссс!- Хагрыд хутка азірнуўся, перавяраючы, ці не падслухоўваюць іх.- Не крычы пра гэт, здрэў зсім?

- І мы яшчэ, сёе-тое хацелі б ведаць,- прамовіў Гары.- Хто акрамя Флуфі ахоўвае Камень...

- ССССС!- зноўку сыкнуў Хагрыд.- Слухце... праз кольк часу прыходзць да мне. Не абьцаю, што аскажу вам зшмат. Зразмейце, аб гэт нельга балбтаць, наўчэнц вогул не пвінны пра гэт ведаць. Се выршаць, што гэт я вам сказаў...

- Ну, пабачымся пазней,- прамовіў Гары.

Хагрыд сышоў.

- Цікава, што ён трымаў за спіной?- задумліва спыталася Герміёна.

- І ці не мае гэта кніга дачынення да Каменя?

- Пайду пагляджу у якой ён быў секцыі,- прамовіў Рон, якому ўжо надакучыла вучоба. Праз пяць хвілінаў ён вярнуўся з поўнымі рукамі кніг і кінуў іх на стол.

- Драконы!- прашапатаў ён.- Хагрыд цікавіўся інфармацыяй аб драконах! Глядзіце, вось: “Разнавіды драконаў у Велікабрытаніі і Ірландыі”, “Ад яйка да полымя”, “Даведнік драконавода”.

- Хагрыд даўно марыў мець дракона, ён сам мне аб гэтым казаў, калі прыехаў за мной,- прамовіў Гары.

- Гэта процізаконна,- сказаў Рон.- Трыманне драконаў у хаце было забаронена Вядзьмацкай канвенцыяй 1709 года, аб гэтым усе ведаюць. Цяжкавата будзе ўкрыць ад маглаў наша існаванне, калі ў кагось з нас па садзе будзе валэндацца дракон... і ў цябе не атрымаецца яго прыручыць, гэта вельмі небяспечна. Ты б бачыў якія апёкі атрымаў ў Румыніі Чарлі.

- А ў Брытаніі дзікіх драконаў няма?- спытаўся Гары.

- Канечне ёсць,- адказаў яму Рон.- Звычайны валійскі зялёны і гебрыдцкія чорныя. Каб ты ведаў, колькі намаганнеў прыкладае Міністэрства магіі, каб укрыць іх існаванне. Колькі аддзелаў працуюць над тым, каб накладаць замовы забыцця на тых маглаў, якім выпадква давялося іх убачыць.

- І што Хагрыд сабе думае?- спыталася Герміёна.

*

Падыйшоўшы праз гадзіну да хагрыдавай халупы і пастукаўшы ў дзверы, яны моцна здзівіліся, што фіранкі на усіх вокнах былі зачынены.

- Хто там?- спытаўся з-за дзвярэй Хагрыд, а пусціўшы іх усярэдзіну хутка зачыніў дзверы.

У хаціне панавала сапраўдная спёка. Не гледзячы на цёплы дзень ў коміне палаў агонь. Хагрыд наліў ім гарбаты і прапанаваў сэндвічы з гарнастаінай, ад якіх сябры далікатна адмовіліся.

- Так... вы хцелі аб неч спытацца?

- Так,- адказаў Гары.- Мы хацелі спытаць ў цябе, ці не мог бы ты сказаць нам, што акрамя Флуфі ахоўвае Філасофскі камень?

Хагрыд пахмурліва зірнуў на яго.

- Канечнь не.- адказў ён.- Па-перш, таму што сам ня вед’ю, а па-другой, калі б і вед не сказаў б. Камень тут па важлівай прычынь. З Грынгца яго ледзь не скарль... але вы пра гэт і так ведце. Але пабіць мяне, адкуль вы дведаліся пра Флуфі.

- Ну добра табе, Хагрыд, усё ты ведаеш, але гаворыць ня хочаш,- лагодным, ліслівым голасам прамовіла Герміёна. Барада Хагрыда тузанулася, сябры былі ўпэўнены, што волат усміхнуўся. Дзяўчынка працягвала.- на самой справе, мы толькі хацелі ведаць, хто накладаў ахову. Каму Дамблдор давярае гэдак жа, як табе.

Хагрыд з гонарам узняў грудзі. Гары з Ронам здзіўлена ўтаропіліся на дзяўчынку.

- Добра, калі я вам і скажу гэт замала пашкодзь справе... вось... ён пазычыў у мне Флуфі... пот сваю хову зрабілі настаўнькі... прафеска Спроўт...- кажучы гэта, волат загібаў на руцэ пальцы...- прафесар Флітк... прафеска МакГонал... прафесар Квірл... ну сам Дамблдор вядом зрабіў нешт. Чкайць я кагось забыўся. А шчэ быў прафесар Снэп.

- СНЭЙП?

- Так... а вы йго сё вінваціце? Снэп дзін з тых хто бараняе Камень, ён не ждае йго скрасць.

Гары ведаў што Рон з Герміёнай думаюць пра тое ж што і ён. Калі Снэйп ўдзельнічае ў ахове Каменя, ён мог лёгка пазнаць якім чынам прайсці праз абарону зладжаную іншымі настаўнікамі. І ён напэўна ўжо ведае як прайсці праз усе пасткі, акрамя той што стварыў Квірэл і праз Флуфі.

- Ты адзіны ведаеш, як абыйсці Флуфі?- з трывогаю спытаўся Гары ў Хагрыда.- Ты ж нікому пра гэта не распавядаў? Нікому з настаўнікаў?

- Ані водна душа ня вед’е,- з гонарам прамовіў волат.- Акрамь мяне і Дамблдора.

- Дзякуй Пану,- прамармытаў Гары сябрам.- Хагрыд, ці нельга адчыніць вакно? Я зараз расплаўлюся.

- Прабач, Гары, але не магу.- адказаў Хагрыд. Гары заўважыў, як той пазірае на комін. Хлопчык таксама зірунуў у полымя..

- Хагрыд, што ў цябе там?

Хаця ён сам аб усім здагадаўся. У самай сярэдзіне коміна, пад імбрыкам ляжала вялізнае чорнае яйка.

- А?- нервова чухаючы бараду, прамовіў Хагрыд.- Гэта, ну...

- Дзе ты яго дастаў, Хагрыд?- спытаўся Рон, нахіліўшыся над полымем, каб бліжэй разглядзець яйка.- ты напэўна заплаціў за яго купу грошаў.

- Аніьсколькі.- адказаў волат.- Мінул ноччу, я быў у сседняй вёсцы, каб выпць кільшак другі і выграў йго ў карты ў нейк незаёмца. Дум’ю ён быў рады да йго збавіцца.

- Але што ты будзеш рабіць з ім, калі ён вылупіцца?- пацікавілася Герміёна.

- Ну, я сёй-тое пачтаў,- прамовіў Хагрыд, вытасківаючы з пад падушкі кнігу.- Ось у біблятэке зяў... “Драконгадоўля для здавалнень і прыбыту”... яна вядома, крыху састарэла, але ў ёй ёсь сё што трэбна. Тут напісна, што яйка трэб трымаць у вогнішы, бо ў прыродзь драконьха дых’е на іх вагнём. А клі ён вылпіцца, карміць штогдзіны сумсю брэндзь і курынай крві. А ось тут ёсь... як па яйк распазнаць які вылпіцца дракон... у мне нарвескі грэбнеспін. Надт рэдкі.

Хагрыд выглядаў вельмі сабой задаволеным, а вось Герміёну нешта турбавала.

- Хагрыд, ты жывеш у ДРАЎЛЯНЫМ ДОМЕ,- прамовіла яна.

Але Хагрыд яе не слухаў, ён вясёла напяваў падкідваючы ў комін яшчэ дроваў.

*

Цяпер ў іх з’явілася новая праблема – што будзе з Хагрыдам, калі хтось даведаецца, што ён трымае ў сваёй хаціне нелегальнага дракона.

- Цікава, мы калі-небудзь пажывем спакойна?- ўздыхаючы, прамовіў Рон пасля выканання чарговага выканання ўсіх дадатковых заняткаў. Герміёна пачала складаць графік паўтарэння для Гары і Рона, ад чаго хлопцы шалелі.

Аднойчы, падчас сняданку, Хэдвік прынесла цыдулку ад Хагрыда. Там было напісана толькі два словы: “Ён выляецца”.

Рон прапанаваў прагуляць зёлазнаўства і адразу ісці да Хагрыда, але Герміёна і чуць пра гэта не жадала.

- Герміёна, калі яшчэ мы ўбачым вылупленне дракона?

- У нас заняткі, мы будзем мець праблемы калі іх прапусцім, хаця яны нішто ў параўнанні з тым, што будзе з Хагрыдам, калі хтось даведаецца што ён...

- Сціхніце!- прашапатаў Гары.

У колькіх футах ад іх стаяў Малфой і ўважэліва прыслухоўваўся. Колькі ён пачуў? Гары моцна не спадабаўся выраз на твары слізэрынца.

Рон і Герміёна спрачаліся ўвесь шлях на заняткі па зёлазнаўству. Нарэшце, Герміёна згадзілася пайсці разам з імі да Хагрыда падчас перапынку. Ледзь празвінеў званок, тройца кінула свае інструменты і паспяшалася да ўскайку леса. Іх сустракаў узбуджаны і ўсхваляваны Хагрыд.

- Ужо хутка,- паведаміў ён і правёў сяброў у хаціну.

Яйка ляжала на стале. Па усёй яго паверхні беглі глыбокія расколіны. Усярэдзіне нешта рухалася і выдывала дзіўныя гукі.

Усё чацвёра падставіўшы крэслы да стала не дыхаючы глядзелі на яйка.

Раптам адчуўся нейкае скрыгатанне і шкарлупа раскалолася. Драканяці павалілася на стол. Яно зусім не было прыгожым, Гары вырашыў, што драканяці больш нагадвала мяты, чорны парасон. Яго востыя крылцы былі завялікімі для хударлявага бліскучага цела і доўгага шыраканоздрага рыла з кароткімі рожкамі і лупатымі памаранчавымі вочкамі.

Драканя чхнула. З яго пашчы вылецела колькі іскрынак.

- Хіба не прыгажунчык?- праваркатаў Хагрыд. Ён працягнуў руку, каб пагладзіць драканя па галоўцы. Той імгненна цапнуў брамніка за палец сваімі вострымі ікалкамі.

- Баславі го Пан, глядзіць ён азнаў сваю маціньку!

- Хагрыд,- спыталася Герміёна,- а насколькі хутка растуць нарвежскія грэбнеспіны?

Хагрыд ужо збіраўся адказаць ёй, але нечакана з яго твара схлынула ўся фарба... ён ускочыў на ногі і падбег да вакна.

- Што здарылася?

- Тось глядзеў праз шыліну ў фіранх... дзіцёнк... ён пбег назад да школы.

Гары кінуўся да дзвярэй і вызірнуў вонкі. Нават на адлегласці нельга было памыліцца.

Малфой бачыў дракона.

*

Тое што хавалася ўва ўсмешцы Малфоя ўвесь наступны тыдзень, прымушала Гары, Рона Герміёну моцна нервавацца. Большую частку вольнага часу яны праводзілі ў цёмнай хагрыдавай хаціне, спрабуючы пераканаць яго разлучыцца з драконам.

- Папросту адпусці яго,- прапанаваў Гары,- выпусці на волю.

- Не мгу.- адказаў Хагрыд.- Ён шчэ маленькі. Ён згіне.

Тройца зірнула на драканяці. Усяго за тыдзень ён вырас у тры разы. З яго ноздраў курэў дым. Хагрыд увогуле занядбаў сваімі абавязкамі брамніка і палясоўшчыка і ўвесь час займаўся гадаваннем істоты, па ўсёй падлозе валяліся пустыя бутэлькі з-пад брэндзі і курынныя пёры.

- Я выршыў назваць яго Норбертам.- цмянымі вачыма гледзячы на дракона, паведаміў Хагрыд,.- Ён мяне пазнае, глядзіць. Норберт! Норберт! А дзе матулька?

- Ён канчаткова злузнуўся,- прамармытаў Гары на вуха Рон.

- Хагрыд,- гучна сказаў Гары,- калі ты пачакаеш яшчэ два тыдні, Норберт будзе больш за тваю хаціну. А Малфой ў любы момант можа пайсці да Дамблдора.

Хагрыд закусіў губу.

- Я... я вед’ю што ён ня мож застац са мной назжды, але не мгу ось так ось збавіцца яго.

Раптам Гары павярнуўся да Рона.

- Чарлі,- усклікнуў ён.

- Ты што таксама зшалеў,- сказаў Рон.- Я – Рон, забыўся?

- Ды не... Чарлі... твой брат. У Румыніі. Ён жа даследуе драконаў. Мы маглі б даслаць Норберта яму. Чарлі можа дагадаваць яго, а потым адпусціць ў дзікую прыроду!

- Шыкоўна!- прагаласіў Рон.- Хагрыд, як табе такі варыянт?

Урэшце рэшт брамнік пагадзіўся на тое, каб Чарлі даслалі саву і спыталіся ў яго самога.

*

Наступны тыдзень здавалася цягнуўся цэлую вечнасць. У сераду вечарам Гары і Герміёна працягвалі сядзець у гасцёўне, не гледзячы на тое, што ўсе астатня грыфіндорцы разышліся па ложках. Калі гадзіннік прабіў апоўнач уваход у вежу адчыніўся і туды, сцягваючы гарыну мантыю-невідзімку завітаў Рон. Ён толькі што вярнуўся ад Хагрыда, якому дапамагаў карміць Норберта. Цяпер дракон мог з’есці цэлую скрыню здохлых пацукоў.

- Ён мяне кусіў!- дэманструючы сябрам перавязаную скрываўленай хусткай руку, паведаміў Рон.- Цяпер я цэлы тыдзень не змагу трымаць пяро. Кажу вам, драконы самыя жахлівыя істоты, якіх я толькі сстракаў у сваім жыцці, але Хагрыд працягвае важдацца з ім, быццам той маленькі пухнаты трусік. Калі норберт мяне кусіў, хагрыд заявіў што я пэўна яго напужаў. А калі я сыходзіў, Хагрыд спяваў Норберту калыханку.

Раптам нехта пастукаў у вакно.

- Гэта Хэдвіг!- усклікнуў Гары і паспяшаўся, каб пусціць саву ў пакой.- Яна прынесла адказ ад Чарлі!

Гары, Рон і Герміёна схілілі галовы над пергаментам:

 

“Любы Рон,

Як ты там маешся? Дзякуй за твой ліст... Я з радасцю прыму вашага нарвежскага грэбнеспіннага, але даставіць яго сюды будзе нялёгка. Думаю так, лепш за ўсё адправіць яго сюды праз маіх сяброў, якія на наступным тыдні збіраюцца прыляцець да мяне ў госці. Адзіная праблема, як зрабіць так, каб іх не заўважылі ў перавозцы нелегальнага дракона.

Не мог бы ты даставіць яго на дах самай высокай вежы, апоўначы ў суботу? Тады яны змогуць сустрэцца з табой і забраць дракона пакуль яшчэ будзе цёмна.

Адкажы мне як мага хутчэй.

Цалую,

Твой брат, Чарлі.”

 

Тройца перазірнулася.

- Мы маем мантыю,- сказаў Гары.- Думаю гэта не будзе надта цяжка. Яна дастаткова вялікая... каб схаваць пад сабой Норберта і двух чалавек.

Мінулы тыдзень прайшоў для іх настолькі дрэнна, што Рон з Герміёнаю адразу з ім згадзіліся. Яны былі гатовы на ўсё, каб пазбавіцца Норберта... і Малфоя.

*

Была толькі адна перашкода. На наступную раніцу ронава рука апухла ўдвая. Хлопец ня ведаў ці будзе бяспечным ісці да мадам Помфры... яна магла пазнаць драконаў укус. Але пасля апоўдня ён ня меў іншага выбару, бо рана зрабілася непрыемнага зялёнага адцення. Складалася ўражанне, што норбертавы іклачкі былі атрутнымі.

Пасля заняткаў Гары і Герміёна пабеглі да яго ў шпітальнае крыло і знайшлі Рона ляжалым у ложку ў даволі жудасным стане.

- Справа ня толькі ў руцэ,- слабым голасам паведаміў ён.- хаця мне здаецца, яна вось-вось адваліцца. Да мяне прыходзіў Малфой. Ён сказаў мадам Помфры, што хоча пазычыць у мяне сёе-тое з кніжак, а сам пракраўся сюды, каб панасміхацца з мяне. А яшчэ пагражаў расказаць усім, хто мяне насамрэч кусіў... я сказаў мадам Помфры, што гэта быў сабака, хаця я не думаю, што яна мне паверыла... ня трэба было мне біць яго тады, на матчы.

Гары і Герміёна кінуліся яго супакойваць.

- У суботу апоўначы ўсё скончыцца,- прамовіла Герміёна, але гэта аніяк не супакоіла Рона. Наадварот, ён цалкам змакрэлы ўскочыў у ложку.

- Апоўначы ў суботу?- хрыплым голасам спытаўся ён.- Ёечку не... не... я толькі што прыпомніў... чарлін ліст быў у той кнізе, што ўзяў у мяне Малфой, цяпер ён даведаецца, калі мы будзем адпраўляць Норберта.

Але у Гары і Герміёны не было магчымасці анічога яму адказаць. У палату ўвайшла мадам Помфры і прымусіла іх сыйсці, бо Рону неабходна было спаць.

*

- Цяпер ужо запозна нешта мяняць,- сказаў Герміёне Гары.- Мы ўжо не паспеем даслаць Чарлі другую саву, да таго ж гэта наш адзіны шанец пазбавіцца Норберта. Мы павінны рызыкнуць. Малфой ня ведае аб тым, што ў нас ёсць мантыя-невідзімка.

Калі яны падыйшлі да хагрыдавай хаціны ім на вочы трапіўся Фанг, які з перавязаным хвастом сядзеў ля дзвярэй. Хагрыд звярнуўся да іх праз адчыненае вакно.

- Вам нель у хату,- запыхаўшыся сказаў ён.- У Норберта зарз кладан этап... аль я зладж.

Сябры распавялі Хагрыду аб чарліным лісце. Вочы брамніка імгненна напоўніліся слязьмі, хаця магчыма гэта здарылася з-за таго, што Норберт кусіў яго за нагу.

- Аааай! Не звтайце вагі, ён толь кусіў мой бот... гуляец... ён ж толькі дзіцьнятка.

У гэта ж імгненне дзіцянятка так стукнула хвастом па сцяне, што ў хаціне забразгаталі вокны. Дзеці вярнуліся ў замак, жадаючы, каб як мага хутчэй прыйшла субота.

*

Гары і Герміёна паспачувалі бы Хагрыду падчас яго развітвання з Норбертам, але былі занадта знепакоены тым, што ім трэба было зрабіць самім. Неба было цёмным і воблачным. Сябры трохі спазніліся, таму што ім прыйшлося чакаць пакуль Піўз нагуляецца ў тэніс са сцяной, каб прайсці праз вестыбюль.

Хагрыд ужо запхнуў Норберта ў агромістую скрыню.

- Я пклаў яму ў дарог досць пацукоў і крышк брэндзі,- глухім голасам прамовіў ён.- А шчэ паклаў тды, йго люблёнага плюшвага мядзведзька, каб Норберту не бло засамотна.

Са скрыні адчуліся гукі, па якіх Гары вырашыў, што мядзведзіку адарвалі галаву.

- Бвай, Норберт!- зарыдаў Хагрыд, калі Гары з Герміёнаю накрылі скрыню мантыяй-невідзімкай і забраліся пад яе самі.- Матульк ніколі цьбе не збудзе!

Гары і Герміёна і самі не зразумелі якім чынам у іх атрымалася вярнуцца ў замак са скрыняй ў руках. Набліжалася апоўнач, калі яны зацягнулі Норберта па мармуровых сходах у весныбюль і панеслі па шматлікіх цёмных калідорах. Лесвіца, яшчэ лесвіца... нягледзячы на тое, што Гары абраў самы кароткі шлях, ад гэтага іх з Герміёнай праца не зрабілася лягчэй.

- Амаль на месцы!- запыхаўшыся прамовіў Гары, калі яны дасягнулі калідора, што вёў на самую высокую вежу.

Нейкія рэзкія рухуі наперадзе амаль прымусілі іх кінуць скрыню з Норбертам. Забыўшыся пра тое што іх небачна Гары і Герміёна схаваліся ў цень. Яны заўважылі абрысы двух чалавек, што змагаліся ў дзесяці футах ад іх. Запалілася лямпа.

Прафесарка МакГонагал апранутая ў халат з шатландкі і сетку за валос трымала за вуха Малфоя.

- Пакаранне!- крыкнула прафесарка.- Слізэрын губляе дваццаць балаў! Блукаць сярод ночы па школі, як вы толькі пасмелі...

- Вы нічога не разумееце, мадам прафесар, тут хутка аб’явіцца Гары Потэр... у яго дракон!

- Поўная лухта! Як вы можаце адкрыта ілгаць настаўніку! А цяпер прэч... пры сустрэчы я пагаманю пра вас з прафесарам Снэйпам, Малфой!

Пасля гэтага здарэння крутыя вінтавыя сходы на вежу сябры прамінулі амаль імгненна. Толькі апынуўшыся на даху яны скінулі з сябе мантыю і нарэшце змаглі насаладзіліцца халодным начным паветрам і ўздыхнуць поўнымі грудзямі. Герміёна пачала танчыць нешта нагадваючае джыгу.

- Малфоя пакаралі! Я зараз спяваць пачну!

- Ня трэба!- параіў ёй Гары.

Усміхаючыся паразе Малфоя яны стаялі і чакалі прыбыцця сяброў Чарлі. Норберт мітусіўся ў сваёй скрыні. Мінула дзесяць хвілінаў і з цемры паказаліся чатыры мятлы.

Чарліны сябры былі вясёлай кампаніяй. Яны паказалі Гары і Герміёне замацаванні між сваімі мётламі, да якіх можна было прычапіць скрыню з Норбертам. Калі ўсё было гатова, Гары і Герміёна падзяквалі кампаніі і паціснуўшы адно аднаму рукі развіталіся.

Нарэшце, мётлы ўзляцелі ў паветра, Норберт усё аддаляўся ад Хогвартса... аддаляўся... пакуль канчаткова не знік з вачэй.

Яны спусціліся ўніз. У іх сэрцах і іх руках панавала палёгка. Норберт адпраўлены ў Румынію... Малфой пакараны... што магло перашкодзіць іх шчаслівы настрой?

Адказ на сваё пытанне яны калі спусціліся і ўвайшлі ў калідор. З цемры, перад іх вачыма аб’явіўся філчаў твар.

- Так, так, так.- прашапатаў ён.- нехта трапіў у бяду.

Сябры забылі мантыю-невідзімку на даху вежы.

 

ХV. Забаронены лес

 

Анічога горш стацца ўжо не магло.

Філч адвёў іх на другі паверх у клас прафесаркі МакГонагал, Гары і Герміёна сядзелі там і моўчкі чакалі сваёй долі. Герміёну калаціла. Розныя адгаворкі, тлумачэнні і неверагодныя па сваёй дзікасці гісторыі адна за адной прыходзілі ў гарыну галаву, але кожная наступная была слабей за папярэднюю. Ён так і не мог прыдумаць, як пазбегнуць пакарання ў гэты раз. Іх загналі ў кут. Як яны маглі так зглупіць і забыць мантыю на даху? Анішто ў свеце не магло прымусіць прафесарку МакГонагал лічыць нечым натуральным іх адсутнасць у ложках і знаходжанне ў астранамічнай вежы, куды вучням хадзіць было забаронена, калі толькі там не праходзіла заняткаў па астраноміі. Дадайце сюды Норберта і мантыю-невідзімку і можна спакойна пакаваць валізы.

Гары думаў, што наўрацці бывае нешта горш. Але ён памыляўся. У класу ўвайшла прафесарка МакГонагал... у суправаджэнні Нэвіла.

- Гары!- заўважыўшы Гары і Герміёну ўсклікнуў ён.- Я хацеў папярэдзіць вас. Я чуў як Малфой сказаў, што хоча падлавіць вас і што ў вас ёсць дра...

Гары захістаў галавой, просячы Нэвіла замаўчаць, але прафесарка гэта заўважыла. Цяпер, калі яна ўзвышалася над імі траімі, здавалася, што менавіта яна, а не Норберт здольна дыхаць вагнём.

- Ніколі бы не падумала ані на кога з вас. Але містэр Філч кажа, што злавіў вас на астранамічнай вежы. А першай гадзіне ночы. Як вы гэта растлумачыце?

Гэта быў першы раз, калі Герміёна не змагла адказаць на пытанне настаўніка. Яна стаяла нерухома, бы статуя, утаропіўшыся на свой абутак.

- А вось я знаю, штоадбывалася насамрэч.- заявіла МакГонагал,- ня трэба быць геніем, каб гэта зразумець. Вы расказалі Драко Малфою гэтую байку аб драконе, каб ён вылез са свайго ложка і трапіў ў бяду. І думаю, вы лічыце вельмі пацешным, што Лонгботам таксама пачуў гэтыя плёткі і паверыў у іх?

Гары паспрабаваў злавіць вочы Нэвіла, каб знакамі сказаць яму, што гэта не праўда, бо той выглядаў ашаломленым і вельмі пакрыўджаным. Бедны неязграба Нэвіл... Гары добра ведаў, якіх намаганняў яму каштавала спроба знайсці іх у цемры, каб папярэдзіць аб бядзе.

- Я ў абурэнні,- працягвала прафесарка.- Чацвёра навучэнцаў ноччу па-за ложкамі! За ўвесь час што я тут працую, не прыпомню падобнага здарэння! Міс Грэйнджэр, я лічыла, што ў вас больш розуму. Што датычыцца вас містэр Потэр, я думала што Грыфіндор для вас больш важлівы за падобныя забавы. Вы трое будзеце пакараны... так і вы таксама, містэр Лонгботам, анішто не апраўдвае тое, што вы хадзілі ноччу па школе, асабліва цяпер, калі гэта вельмі небяспечна... Грыфіндор губляе пяцьдзесят балаў.

- ПЯЦЬДЗЕСЯТ?- ледзь дыхаючы спытаўся Гары... цяпер яны губляюць сваё лідарства... лідарства, якое ён зарабіў падчас апошняга матча.

- Пяцьдзесят, за кожнага парушальніка.- цяжка дыхаючы сваім доўгім вострым носам, прамовіла МакГонагал.

- Мадам прафесар... калі ласка...

- Вы не можаце...

- Не кажыце мне, потэр, што я магу, а што не. А цяпер вы ўсе, марш па ложках. Ніколі мне не было гэдак сорамна за грыфіндорцаў.

Страціць сто пяцьдзесят балаў... Пасля гэтага Грыфіндор апынецца на апошнім месцы. За адну ноч, дзякуючы ім былі згублены ўсе шансы атрымаць Кубак Дамоў.Гары адчуваў сябе так быццам ў яго ўсярэдзіне ўсё абвалілася. Як яны маглі гэта дапусціць?

Усю ноч Гары не мог заснуць. Ён чуў, як Нэвіл плакаў у падушку і здавалася гэта доўжылася шмат гадзін і Гары не мог падабраць словы, каб яго суцешыць. Хлопчык ведаў, Нэвіл, як і ён сам з жахам чакае надыхода раніцы і таго, што адбудзецца, калі астатнія грыфіндорцы даведаюцца, колькі балаў згубіў Дом, з-за іх начной прыгоды.

Спачатку, прамінаючы гіганцкі пясочны гадзіннік, які паказваў колькасць заробленых балаў, грыфіндорскія навучэнцы вырашылі, што адбылася памылка. Якім чынам, яны маглі за адну ноч згубіць сто пяцьдзесят балаў. Аднак хутка ўсе даведаліся: Гары Потэр, іх славуты Гары Потэр, герой двух квідытчных матчаў, гэта ён быў вінаваты ў страце перавагі. Ён і яшчэ двое дурных першагодак.

З самага папулярнага і любімага ўсёй школай чалавека, Гары ператварыўся на самага ненавіснага. Ад яго адвярнуліся нават рэйвенклоўцы з хафлпафцамі, палкам жадаўшыя, каб Слізэрын нарэшце залішыўся без Кубка Дамоў. Цяпер, калі Гары праходзіў міма, на яго казалі пальцамі і не сцішалі голас, каб у прыватнай размове абразіць яго. З іншага боку, слізэрынцы, убачыўшы яго, пачыналі апладыяваць, бадзёра свістаць і крычаць яму:

- Дзякуй, Потэр, мы твае даўжнікі!

Адзін толькі Рон не адвярнуўся ад яго.

- Не хвалюйся, праз колькі тыдняў яны ўсё забудуць. Вунь, Фрэд з Джорджам, колькі тут вучацца ўвесь час балы губляюць, а іх усёроўна любяць.

- А што, яны таксама страчвалі адразу сто пяцьдзесят балаў?- маркотна спытаўся Гары.

- Ммм... не,- прызнаўся Рон.

Выпраўляць наробленую шкоду было ўжо запозна, але Гары ганарова пакляўся сабе больш не лезці ў тое, што не з’яўляецца яго справай. Хопіць яму ўжо займацца патаемнымі прагулянкамі і слежкай. Да таго ж, Гары ахапіў такі люты сорам, што ён пайшоў да Вуда і сказаў, што яму трэба сыйсці з каманды.

- СЫЙСЦІ?- закрычаў на яго Олівер.- І якая з гэтага будзе карысць? Як мы атрымаем назад хоць бал, калі не зможам выйграць квідытчны чэмпіянат.

Але і квідытч не прыносіў мінулага задавальнення. Аніхто з каманды з ім не размаўляў, а калі былі вымушаны гэта рабіць, называлі яго проста “паляўнічы”

Герміёне і Нэвілу таксама было не надта салодка. Яны не былі такімі вядомымі, як Гары, таму да іх адноселіся не надта блага, з імі папросту аніхто не размаўляў. Герміёна нават намагалася больш не прыцягваць да сябе ўсеагульнай увагі, большасць часу яно моўчкі сядзела ў цішыні, схаваўшы галаву ў падручнік.

Гары нават узрадваўся таму, што хутка надыходзілі іспыты. Яму трэба было паўтарыць столькі ўсяго, што на цяжкія роздумы часу ўжо не заставалася. Ён, разам з Ронам і Герміёнай паасобку ад іншых сядзелі да позняй ночы, спрабуючы запомніць інгрыдыенты складаных зеляў, вывучыць на памяць разнастайныя замовы і вывучыць даты стварэння найважлівейшых магічных адкрыццяў і паўстанняў гоблінаў...

Аднак, прыкладна за тыдзень да пачатку іспытаў, гарына клятва не лезці ані ў свае справы зазнала новых моцных выпрабаванняў. Вяраючыся па апоўдні з бібліятэкі, хлопчык пачуў як ў адным з класаў нехта скуголіць. Ён прыслухаўся і пазнаў голас прафесара Квірэла.

- Не... не... калі ласка... ня трэба больш...

Здавалася прафесару нехта пагражаў. Гары ўсутыч наблізіўся да дзвярэй.

- Добра... добра...- пачуў ён квірэлавы енкі.

Праз імгненне Квірэл, папраўляючы турбан, выляцеў з класы. Яго твар быў ушчэнт збляднелы і здавалася ён быў вось вось гатовы заплакаць. Прафесар ішоў, не заўважаючы анічога вакол, нават, падумалася Гары, не пабачыў і яго самога. Хлопчык пачакаў пакуль сціхнуць квірэлавы крокі і зазірнуў у пакой. Там анікога не было, аднак другія дзверы ў класе былі прыадчынены. Гары ўжо прамінуў палову пакою, калі прыпомніў, што абяцаў сам сябе анікуды ня лезці.

І ўсё роўна, Гары гатоў быў паставіць ў заклад дванаццаць філасофскіх камянёў, што праз другія дзверы выйшаў Снэйп і што хутка ён зноў паспрабуе дабрацца да сваёй мэты... усё казала пра тое, што Квірэл здаўся.

Гары вярнуўся ў бібліятэку, дзе Герміёна правярала ронавы веды па астраноміі. Гары распавёў ім аб тым што пачуў пяць хвілінаў таму.

Снэйп свайго дамогся!- прамовіў Рон.- Калі Квірэл расказаў яму, як прайсці праз яго замову...

- Але ж ёсць яшчэ Флуфі,- заўважыла Герміёна.

- Можа Снэйп знайшоў, як яго абыйсці не пытаючыся ў Хагрыда?- гледзячы на стосы кніг, што іх атачалі, заявіў Рон.- Упэўнены, што сярод гэтых кніг, ёсць тая, дзе распавядаецца аб тым, як прамінуць гігапнцкага трохгаловага сабаку. І што нам цяпер рабіць, Гары?

У яго вачах запалала прыгодніцкая іскрынка, але Герміёна апярэдзіла Гары з адказам.

- Трэба ісці да Дамблдора. Мы ўжо даўно павінны былі гэта зрабіць. Калі мы яшчэ раз паспрабуем зрабіць усё самі, нас выкінуць са школы.

- Але ў нас няма аніякіх доказаў!- прамовіў Гары.- Квірэл занадта напалоханы, каб падцвердзіць нашыя словы. А Снэйп заявіць, што ня ведае адкуль падчас Хэлоўіна ўзяўся троль і што яго не было на чацвёртым паверсе... і каму вы думаеце паверыць дырэктар? Ані для каго не сакрэт, што мы ненавідзім Снэйпа, Дамблдор вырашыць, што мы ўсё гэта выдумалі, каб ён звольніў Снэйпа. І Філч нам не дапаможа, нават пад пагрозай жыцця. Па-першае ён сябруе са Снэйпам, а па-другое чым больш вучняў выкінуць са школы, тым шчаслівей ён будзе. Да таго ж не забывайцеся – мы не павінны ведаць ані аб камені, ані аб Флуфі. Мы згубім шмат часу на тлумачэнні.

Герміёну здавалася атрымалася пераканаць, а вось Рона пакуль не.

- А што калі нам, высветліць сёе...

- Не,- рашуча сказаў Гары.- вы ўжо досыць навысвятляліся.

Ён узяў у рукі мапу Юпіцера і прыняўся вывучаць назвы яе спадарожнікаў.

*

Наступнай раніцай, падчас сняданку Гары, Герміёна і Нэвіл атрымалі аднолькавыя паведамленні:

 

“Ваша пакаранне адбудзецца сёння аб адзінаццатай вечара. Містэр Філчбудзе чакаць вас у вестыбюле.

Праф. М. МакГонагал.”

 

Гары ледзь не забыўся пра пакаранне. Ён чакаў, што Герміёна пчне скардзіцца на тое, што вечар, які мажліва было прысвяціць падрыхтоўке да іспытаў будзе страчаны, але дзяўчынка не сказала аніслова. Як і Гары, Герміёна разумела, што пакаранне яна заслужыла.

Аб адзінаццатай вечара, яны развіталіся з Ронам і разам з Нэвілам спусціліся ў вестыбюль. Філч ужо чакаў іх там... разам з Малфоем. Гары ледзь не забыўся, што Малфой таксама быў пакараны.

- Хадзіце за мной,- загадаў Філч, ён запаліў лямпу і выйшаў на вуліцу.- Іду ў заклад,- працягваў наглядчык,- што цяпер вы двойчы падумаеце, перш чым парушыць школьныя правілы. Так... але ў старыя часы вы б спазналі сапраўдныя пакуты... шкада, што цяпер не катуюць так, як у былыя часы... тады вас маглі падвесіць да столі за запясці на колькі дзён, я дагэтуль яшчэ трымаю ў сваім пакоі ланцугі, яны добра змазаны і гатовы на той выпадак, калі раптам камусь спатрэбяцца... добра, ідзіце за мной і не думайце уцячы, ці потым наракайце самі на сябе.

Яны ішлі праз траўнік у бок Забароненага леса. Нэвіл увесь час усхліпваў. Гары разважаў аб тым, як іх збіраюцца пакараць. Пэўна, гэта будзе нешта жудаснае, інакш Філч ня быў бы гэткім радасным.

Месяц на небе быў яскравым, але яго ўвесь час засланялі набігаючыя хмаркі, пагружаючы ўсё ў беспрасветную цемру. Яны пабачылі перад сабой асветленыя вокны хагрыдавай халупы. Адтуль да іх данесліся ўскрыкі.

- Гэт ты, Філч? Двай хучэй, даўно трэб пачнаць.

У Гары палегчыла на душы. Рабіць нешта з Хагрыдам, было не такім ужо і дрэнным.

- Мяркую, ты думаеш, - заўважыўшы выраз гарынага твару, прамовіў Філч,- атрымаць асалоду, ад прагулянкі з гэтым ёлупам? Падумай яшчэ раз хлопча... прагулянка будзе ў Забароненым лесе, і я надта здзіўлюся, калі вы вернецеся да школы жывымі і здаровымі.

Нэвіл ціха застагнаў, а Малфой знерухоміў.

- У Забаронены лес?- перапытаўся ён, яго голас быў не такім фанабэрлівым, як звычайна.- Нам нельга хадзіць туды... ноччу... там шмат разнастайных пачвар... я чуў там ёсць ваўкалакі.

Нэвіл схапіў Гары за рукаў і ўсхліпнуў так, быццам яго нехта душыў.

- А ці гэта мае праблемы?- спытаўся Філч з радасцю ў голасе.- Аб ваўкалаках трэба было думаць раней, перш чым парушаць правілы. А?

З цемры да іх выйшлі Хагрыд і шкандыбаючы за ім Фанг. На плячы ў брамніка ляжаў агромісы арбалет, а праз плячо быў перакінуты калчан са стрэламі.

- Ну нарэшць,- прамовіў ён.- Я вас жо поўгадзін чкаю. Гары, Герміёна, з вамь сё добра?

- Не нада паводзіць сябе з німі надта любасна.- халодна прамовіў Філч.- Не забывайся, яны тут дзеля адбывання свайго пакарання.

- А, ось чаму вы пазніліся.- з раздражненнем сказаў Хагрыд наглядчыку.- Чтаў ім лекц’і аб пакарань? Сё, далейша не твая справа. Ты сваю частк зрабіў, цер мая чарга.

- Вярнуся на золку.- адказаў Філч.- За тым што ад іх застанецца.- з гідкасцю ў голасе дадаў ён, развярнуўся і крочыў у бок замка. Толькі агенчык яго лямпы скочыў у цемры.

Малфой развярнуўся да Хагрыда.

- Я не пайду ані ў які лес.- заявіў ён. Гары рады быў пачуць панічныя ноткі ў яго голасе.

- Подзеш, калі хоч застацц у Хогвартсе.- злосна адказаў Хагрыд.- Ты парушыў правьла і цер павінен быць пакараны.

- Гэтым займаюцца слугі, а не вучні. Я думаўнас прымусяць вершы перапісваць, ці штосьці падобнае. Калі мой бацька даведаецца чым я займаўся, ён...

-... скажа це, што ў Хогвартсе тольк так і робьцца.- прароў волат.- Вершы перапісваць! Ці ёсь у гэтым яка карысь? А цяпер, альбо ты робьш штось карысна, альбо мож развітаць са школай. Калі ты ліч, што гэт узрад’е тваго бацьку, мож сці назад і збраць валіз. Ну, ідзі!

Малфой не варухнуўся з места. Ён люта зірнуў на Хагрыда, але хутка апусціў вочы.

- Ось і добра.- прамовіў палясоўшчык.- А цер слухце мне ўважліва, бо тое, што мы збірамся рабіць сапраўды небспечна, а я не хчу ані кім з вас рызкаваць. Ідзіць за мной след у след.

Следам за Хагрыдам дзеці падыйшлі да ўскрайку Забароненага лесу. Ён высока падняў свой ліхтар і дзеці ўбачылі звілісыя сцяжынкі, што знікалі сярод пакрытых цемраю дрэў, іх валасы падымаў лёгкі ветрык з глыбіні Леса.

- Глядзіць,- прамовіў волат,- бачце, ось там на зямлі? Срэбна такое. Гэт кроў аднарога. Нехт го моцна араніў. Гэт жо другі раз за апошнь тыдзнь. У мінулу серду я жо найшоў аднаго збітага. Нам трэб паспрабваць найсці гэтга небраку і аблечыць го пакуты.

- А што калі нас знойдзе той, хто параніў аднарога?- спытаўся Малфой, ня могучы сцішыць жах у голасе.

- Ты хто жве ў Лесь нічог це не зробяць, калі ты буш са мной ці Фангам.- адказаў Хагрыд.- І калі не буш сходзьць са сцеж. Так а цер мы раздзелімсь на дзве груп і пойдзь па сльдах. Кроў пасюль, напэў го аранілі яшэ мінул ночу.

- Я пайду з Фангам,- гледзячы на доўгія сабачыя іглы хутка сказаў Малфой.

- Добр, але адраз папьрэджваю, ён байгуз.- прамовіў палясоўшчык.- Дык ось, я разм з Гары і Герміён’ю пайду гэтм шляхам, а Драко, Нэвьл і Фанг у той бок. Клі хтось з нас заважць аднарога, нях стэльць у паветра зьлёнымі іскрамі... паспрабуйць цер... добр... клі хтось тапь у бяду, нях стрэльць чырвонмі іскрам са свыёй палчкі, каб астатні прышлі му на дапмогу... будзь асцярожны... а цер пашлі.

У Лесе было цёмна і ціха. Прайшоўшы крыху да развілкі, яны раздзяліліся. Гары, Герміёна і Хагрыд пайшлі ў левы бок, а Малфой, Нэвіл і Фанг у правы.

Яны ішлі моўчкі ўважліва гледзячы на зямлю. Месцовае праменне час ад часу праточваўся скрозь галлё, асвятляючы лужыны срэбнай крыві на апалай лістоце.

Гары бачыў насколькі стурбаваным быў Хагрыд.

- А ваўкалак можа забіць аднарога?- спытаўся Гары.

- Ён для гэтга недстаткова хуткі.- адказаў Хагрыд.- Аднарога не так лёгк злавіць, ён адна з самх магутых чароўных стот. Я рней не чуў, нат каб кагось з іх раньлі.

Яны прамінулі зарослы імхом пень. Гары чуў, як дзесьці непадалёку шуміць вада, магчыма паблізу была крыніца. Зямлю звілістай срэбнай сцежкай пакрывала кроў.

- Герміёна, з тбой сё добра?- ціха спытаўся волат.- Не турбуйць, з такой ранай ён не мог сыйсць далёк, а потм мы... СХАВАЦЕСЯ ЗА ДРЭВА!

Хагрыд штурхнуў Гары і Герміёну за высачэзны дуб. Потым выцягнуў стралу, ўставіў у арбалет і падрыхтаваўся страляць. Усе троя прыслухаліся. Нешта праслізгала непадлёк ад іх, быццам нехта ў доўгім плашчу прайшоўся па апалайц лістоце. Сажмурыўшыся палясоўшчык ўзірнуўся ў цемру, але праз колькі імгненняў гук знік.

- Я ведаю хто гэта,- прамармытаў ён.- Той, каго тут не павінна быць.

- Ваўкалак,- прапанаваў Гары.

- Гэт ня мож быць ані вакалак, ані аднарог.- змрочна прамовіў Хагрыд.- Добра, цяпер ідзіць за мной, тольк сцярожна.

Яны павольна рушылі наперад, прыслухоўваючыся да найцішэйшага гуку. Паптам, на бліжняй паляне нехта варухнуўся.

- Хто там ё?- ускрыкнуў Хагрыд.- А ну пакжыся... у мня збоя ё!

І ён паказаўся... ці то чалавек, ці то конь. Вышэй таліі ён быў мужчынам з рудымі валасамі і барадой, а ніжэй паса істота мела бліскучае гнядоя канячае цела з доўгім рудым хвастом. Гары і Герміёна стаялі і глядзелі на яго раскрыўшы рота.

- А, гэт ты Ронан.- з палёгкай прамовіў волат.- як маеся?

Ён зрабіў крок наперад і паціснуў кентаўру руку.

- І табе добры вечар, Хагрыд,- глыбокім, маркотным голасам адказаў Ронан.- Ты збіраўся стрэліць ў мяне?

- Сам размееш, Ронан, нельга быць занадт асьрожным.- паляпваючы сябе па баку адказаў Хагрыд.- Там у лесь схвалася нешт дрэнна. А, дарэч гэт Гары Потэр і Герміёна Грэнжэр, яну вучцца ў Хогвартсе. А гэт Ронан, ён кетаўр.

- Мы ўжо зразумелі.- слабым голасам адказала Герміёна.

- Вечар добры,- павітаўся Ронан.- Вучні? І шмат чаму вас ужо навучыліся?

- Нуу...

- Сяму таму крышку,- нясмела прамовіла дзяўчынка.

- Крыху – ужо нешта.- ўздыхнуў Ронан. Ён падняў галаву і ўглядзеўся ў неба.- Марс сёння яскравы.

- Так,- адказаў Хагрыд задраўшы галаву.- Слух, добр што мы стрэлі це, Ронан, там хтось араніў аднарога... ты штось бачы?

Ронана адказаў не адразу. Колькі хвілін ён не міргаючы глядзеў у неба, а потым зноў уздыхнуў.

- Нявінныя заўсёды церпяць першымі. Так было стагоддзі таму, так адбываецца і зараз.

- Так,- прамовіў волат.- Але ты штось бачы, штось незвчайнае?

- Марс сёння яскравы,- зноў паўтарыў Ронан, з нецярплівасцю ўтаропіўшамуся на яго Хагрыду.- Занадта яскравы.

- Так,- сказаў палясоўшчык.- Але мяне цькавіць нешт бліжэйша да зямлі. Ці ты не заважыў штось дзіўна?

Ронан зноў доўга разважаў. Нарэшце ён прамовіў:

- У лесе захована шмат таямніц.

Ззаду ад Ронана раздаўся нейкі шум. Хагрыд зноўку ўскінуў лук, але гэта быў усяго толькі кентаўр. Чарнавалосы, вараны і выглядаючы буянейшым за Ронана.

- Здроўку, Бэйн.- павітаўся палясоўшчык.- З табой сё добра?

- Вечар добры, Хагрыд, спадзяюся з табой таксама ўсё добра?

- Лепь усіх. Слух, я жо пытаусь у Ронана. А ты не бачы штось дзіўнаг у апошнь час? Тут нехт араніў аднарога... ці ты ведаш пра гэта што-небдзь?

Бэйн падыйшоў да Ронана і таксама ўзірнуўся ў неба.

- Марс сёння яскравы.- са шчырасцю ў голасе адказаў ён.

- Мы гэт жо чулі.- раззлаваўшыся адказаў Хагрыд.- Балзе, клі ўбачце штось, аведамце мне, згода? А нам час сці далей.

Гары і Герміёна ўслед за ім рушылі прэчкі, праз плячо азіраючыся на кентаўраў, пакуль тыя не схаваліся з вачэй.

- Невергодна рэч,- з раздражненнем сказаў волат,- паспрабваць атрмаць дакладны дказ ад кентара. Кляты астролгі. Іх не цькавіць анішто бліжэйша за месяц.

- А ці шмат іх тут?- пацікавілася Герміёна.

- Трох ё... яны ў асноўн трымаюцц сваіх супляменькаў, але даволь любасны, калі іх аб неч пытаесся... Кентары, яны стоты з глыбок розмам... шмат што вед’юць... анак, не шмат пра гэт кажуць.

- А ці не кентаўра мы чулі тады?- спытаўся Гары.

- Хіба я не азнаў бы стук каптоў? Ані, калі хоч ведаць, мне здаецц, гэт той хто забьваў аднарогаў... я ніколь аньчог падобнага не чуў.

Яны колчылі скозь густыя, цёмныя зарасці дрэў. Гары ўвесь час нервова азіраўся навокал, хлопцу здавалася, што за імі нехта сочыць. Ён быў вельмі рады, таму што паблізу ёсць Хагрыд са сваім арбалетам. Яны крочыці па сцяжынцы ў бок і тут Герміёна схапіла Хагрыда за руку.

- Хагрыд! Глядзі! Чырвоныя іскры, Нэвіл з Малфоем трапілі ў бяду!

- Так, чакаце мня тут!- ускрыкнуў волат.- Не сходзьць са сцеж. Я зарз вярнуся!

Яны чулі як палясоўшчык прадзіраецца скрозь зарасці. Яны з жахам у вачах паглядзелі адно на аднаго. Вакол не было чуваць анічога, акрамя шолаху лісця.

- Ты ж не думаеш, што іх нехта параніў?- шэптам спыталася Герміёна.

- Калі хтось параніць Малфоя, мне будзе ўсё роўна... А вось калі нешта здарыцца з Нэвілам... Гэта ў першую чаргу наша віна, што ён тут апынуўся.

Хвіліна цягнулася за хвілінай. Іх слых зрабіўся надзвычайна вострым. Гары здавалася, што цяпер ён чуе кожны парыў ветрыка, кожны трэск галінкі. Што тварыцца? Куды падзеліся Хагрыд, Нэвіл, Фанг і Малфой?

Нарэшце громкае храбусценне галля абвесціла пра вяртанне Хагрыда. Разам з ім прыйшлі Малфой, Нэвіл і Фанг. Волат кіпеў ад злосці. Высвятлілася, што Малфой, каб пажартаваць над Нэвілам, падкраўся да яго ззаду і схапіў. А Нэвіл у паніке выпусціў слуп іскраў.

- Цер, пасля ваш ракеты, нам вельм ашансуе кагось злавіць. Добра, трэб амяняцца... Нэвіл ты дзеш са мной і Герм’ёнай, а ты Гары пойдзьш разам з Фангам і гэт бодурам. Прабач мяне,- ўапнуў ён Гары на вуха,- але це му будзь ашмат цьжэй наплохаць, а нам шэ трэб выкнаць наш справу.

Такім чынам, Гары ў кампаніі Малфоя і Фанга рушыў ў самы гушчар. Яны ішлі прыкладна поўгадзіны, усё больш і больш паглыбляючыся ў лес, ажно пакуль з-за навіслых па-над імі дрэў сцяжынка зрабілася ледзь бачнай. А крыві, як падумалася Гары, было нашмат болей. Сям-там сярод карэння яны бачылі срэбныя лужыны, быццам небарака кідаўся ў пакутах ад дрэва да дрэва. І тут, скрозь пераплеценнае галлё старога дуба, Гары ўбачыў прагаліну.

- Бачыш...- супыніўшы Малфоя працягнутай у яго бок рукой, прамармытаў ён.

На зямлі ляжаў нехта яскрава белы. Хлопцы ціхінька падкраліся бліжэй.

Гэта сапраўды быў аднарог і ён быў мёртвы. Ніколі раней Гары не бачыў такой прыгожай і сумнай выявы. Ногі істоты былі дзіўна сагнуты, а жамчужна-белая грыва расцяклася па чорнаму лісці.

Гары на адзін крок наблізіўся да аднарога і тут нейкі слізгаючы гук, прымусіў яго супыніцца. Кусты з іншага боку паляны задрыжалі... З ценю на паляну аб’явілася нейкая постаць у каптуры, яна паўзла па зямлі быццам звер, які пераследуе сваю здабычу. Гары, Малфой і Фанг знерухомілі. Постаць наблізілася да аднарога, схіліла галаву над яго ранаю і пачала піць кроў.

- МААААААААААМКАААА!

Малфой жудасна закрычаў і ўцёк... разам з Фангам. Постаць падняла галаву і паглядзела на Гары, з вугалкоў яе рота сцякала срабрыстая аднарогава кроў. Постаць выпрасталася і кінулася на хлопца... а ён не мог паварушыцца.

Потым яго галаву працяў жудасны боль, якога ён не адчуваў аніколі ў жыцці. Здавалася яго шнар палае агнёў... Гары напалову аслеп і пахістнуўся. І тут ззаду ад сябе ён пачуў грукат капытоў, а потым нешта пераскочыла праз хлопца і адштурхнула постаць.

Боль у гарынай галаве зрабіўся такім моцным, што ён паваліўся на калені. Мінула хвіліна ці дзве, пакуль ён сціх. Гары падняў галаву, постаці тут ужо не было. Панад ім стаяў кентаўр, але гэта быў ані Ронан, ані Бэйн. Гэты кентаўр быў значна маладзейшым і меў светлыя валасы і цела саловай масці.

- Як ты маешся?- дапамагаючы Гары падняцца на ногі, спытаўся кентаўр.

- Так... дзякуй вам... што ГЭТА было?

Кентаўр не адказаў яму. Сваімі надзіва блакітным, падобныя на два бледных сапфіры, ён уважліва паглядзеў на Гары. Яго вочы супыніліся на ілбе хлопчыка, дзе лілова-сіняй маланкай выдзяляўся шнар.

- Паслухай, малы Потэр,- пармовіў ён.- Табе зараз лепей вяртацца да Хагрыда. Для цябе Лес сёння небяспечны. Ты ўмееш ездзіць вершкі. Так будзе значна хутчэй.

- Маё імя Фірэнц,- дадаў ён і апусціўся на пярэднія ногі, каб Гары мог ускараскацца яму на спіну.

Раптам адчулуўся новы грукат капытоў. На паляну галопам выскачылі Ронан і Бэйн. Іх бакі цяжка ўздымаліся і былі пакрыты потам.

- Фірэнц!- праравеў Бэйн.- Што ты робіш? Ты дазволіў чалавеку сесці на тваю спіну? Табе не сорамна? Ты падобны на грамадскага мула?

- Ці ты разумееш хто гэта?- прамовіў Фірэнц.- Гэта малы Потэр. І чым хутчэй ён пакіне Лес, тым лепей для яго будзе.

- Ты што-небудзь сказаў яму?- гыркнуў Бэйн.- Памятай, Фірэнц, мы пакляліся не процістаяць нябёсам. Ці мы не чыталі будучыню ў руху планет?

Ронан нервова тупаў на месцы.

- Упэўнены, Фірэнц хацеў зрабіць так, як лепш,- змрочным голасам прамовіў ён.

Бэйн люта ўзбрыкнуў заднімі нагамі.

- Як лепш! Тое што ён робіць? Кентаўры павінны клапаціцца пра тое, што было прадказана зорамі! Яны не павінны, як тыя аслы, ратаваць заблукалых вандроўнікаў!

Раптам Фірэнц устаў дыбкі, так што Гары, каб не паваліцца на зямлю, вымушаны быў схапіць яго за плечы.

- Хіба, Бэйн, ты не бачыў аднарога?- гаркнуў ён.- Ты не разумееш чаму ён быў забіты? Можа планеты захавалі гэта ад цябе ў таямніцы? Я працістаю, таму схавалася ў гэтым лесе, Бэйн, і калі будзе трэба, разам са мной будзе чалавек.

Фірэнц хутка развярнуўся і разам з Гары, які моцна ўхапіўся за кентаўра, паглыбіўся ў лес, пакінуўшы Бэйна і Ронана на паляне.

Гары не зразумеў анічога з таго, што толькі што адбывалася.

- Чаму Бэйн гэдак раззлаваўся?- спытаўся ёе.- І хто была та істота ад якой вы мяне выратавалі?

Фірэнц перайшоў на крок, ён загадаў хлопчыку нахіліцца, каб пазбегнуць нізка навіслага галля, але на пытанне не адказаў. Яны доўга моўчкі прадзіраліся скрозь зарасці дрэў і Гары вырашыў, што кентаўр ня хоча з ім больш размаўляць. Яны прадзіраліся скрозь асабліва шчыльны гушчар, калі Фірэнц нечакана супыніўся.

- Гары Потэр, ці ты ведаеш дзеля чаго выкарыстоўваецца кроў аднарога?

- Ані,- уражаны, гэткім дзіўным пытаннем адказаў Гары.- Для выгатавання зелляў мы карыстаемся толькі рогам і валоссем.

- Так,- працягваў кентаўр. Таму што забойства аднарога найжахлівейшае злачынства. Толькі той, каму няма што губляць можа зрабіць падобнае. Кроў аднарога ўратуе твае жыццё, нават калі ты будзеш ў цалі ад смерці, але кошт за гэта будзе страшны. Забі чыстае і безабароннае стварэнне, дзеля свайго уратавання і з таго моманту, як яго кроў кранецца тваіх вуснаў, ты будзеш жыць праклятым паўжыццём.

Гары ўтаропіўся ў срабрыстае ў месяцовым святле валоссе Фірэнца.

- Але хто можа зрабіць падобнае?- падумаў ён уголас.- Лепей смерць, чым жыццё ў вечным праклёне.

- Той,- пагадзіўшыся з Гары адказаў Фірэнц,- каму трэба пратрымацца дастаткова доўга, перш чым выпіць штось іншае... тое што верне яму поўную моц і ўладу... тое, што не дасць яму больш памерці. Містэр Потэр, ці вы ведаеце, што зараз схавана ў школе?

- Філасофскі камень! Канечне – элексір жыцця! Але я не разумею, каму...

- Хіба ты ня можаш узгадаць, хто чакаў шмат год, каб павярнуць сабе мінулую моц, хто чапляецца за жыццё, чакаючы свайго другога шансу?

Сэрца хлопчыка быццам сціснулася жалезным кулаком. Сярод шолаха лістоты ён быцца зноў пачуў словы, якія Хагрыд сказаў яму падчас іх першай сустрэчы:

“Нехта кажа, што ён памёр. Але на мой погляд, гэта казкі бабціны. Невядома, ці ён здольны на чалавечую смерць.”

- Вы маеце на ўвазе,- прахрыпеў Гары,- што гэта быў Валь...

- Гары! Гары, з табой усё добра?

У іх бок бегла Герміёна. Хагрыд запыхаўшыся паспяшаў за ёй.

- Я ў парадку.- адказаў Гары, а потым ледзь разумеючы што кажа, дадаў.- Аднарог забіты, Хагрыд, ты знойдзеш яго, калі пойдзеш па просецы, што мы зрабілі.

- Тут я пакідаю цябе,- прамармытаў Фірэнц хлопчыку, у той час як Хагрыд пабег глядзець на аднарога.- Цяпер ты ў бяспецы.

Гары саслізнуў з яго спіны.

- Поспехаў табе, Гары Потэр,- прамовіў Фірэнц.- І ў мінулыя часы ня верна чыталася воля зораў, нават кентаўрамі. Спадзяюся зараз адбываецца нешта падобнае.

Ён развярнуўся і паскакаў у глыбіню леса, пакінуўшы дрыжачага Гары разам з Герміёнай.

*

Рон, чакаючы іх вяртання, заснуў у гасцёўне. Калі Гары патрос яго за плячо, ён пракрычаў нешта пра фалы ў квідытчы, але ўжо праз колькі секунд ён з шырока раскрытымі вачыма, слухаў тое, што адбылося з Гары і Герміёнай у Забароненым лесе.

Гары быў не ў стане прысесці. Ён хадзіў сюды-туды перад комінам. Яго ўсё яшчэ калаціла.

- Снэйп палюе за Каменем дзеля Вальдэморта... Вальдэморт чакае яго ў Забароненым лесе... мы памыляліся, калі лічылі, што Снэйпу патрэбен Філасофскі камень, дзеля таго, каб разбагацець...

- Не вымаўляй яго імя!- напалоханым шэптам прамовіў Рон, быццам вырашыў, што Вальдэморт мог іх пачуць.

Але Гары яго не слухаў.

- Фірэнц выратаваў мяне, хаця не павінен быў гэтага рабіць... Бэйн ашалеў ад лютасці... ён сказаў, што нельга было ўмешвацца ў тое, што прадказалі зоры... а яны напэўна прадказалі, што Вальдэморт павяртаецца... Бэйн лічыў, што Фірэнц павінен быў дазволіць Вальдэморту забіць мяне... Мяркую зоры прадказалі і гэта.

- Ці ты кінеш вымаўляць яго імя!- прасыкаў Рон.

- Такім чынам,- адчайна працягваў Гары,- мне застаецца толькі чакаць пакуль Снэйп выкрадзе Камень і аддасць яго Вальдэморту, каб той мог павярнуцца і забіць мяне... Мяркую, Бэйн будзе задаволены.

Герміёна таксама была моцна напалохана, але знайшла словы, каб падбадзёрыць сябра.

- Гары, кажуць Дамблдор – адзіны каго баіцца Сам-Ведаеш-Хто і пакуль Дамблдор тут, Сам-Ведаеш-Хто цябе не кране. Да таго ж ты ўпэўнены, што кентаўры кажуць праўду? Іх словы нагадваюць мне вяшчунства, а прафесарка МакГонагал кажа, што вяшчунства вельмі недакладная частка магіі.

Калі яны скончылі размаўляць, неба пачало святлець. Спустошаныя і з асіплымі горламі яны пайшлі спаць. Але на гэтым начныя сурпрызы не скончыліся.

Калі Гары прыпадняў коўдру, ён убачыў на сваім ложку акуратна складзеную мантыю-невідзімку. Зверху на мантыі ляжала нечая цыдулка у якой было толькі тры словы:

 

“На ўсялякі выпадак”

 

XVI. Вандроўка па-за люк

 

Нават праз гады Гары, слаба разумеў, як у яго, з галавой напалову занятай штохвілінным чаканнем таго, што ў класу ўварвецца Вальдэморт, атрымалася здаць іспыты. Але дні бяглі за днямі, а за зачыненымі дзвярыма забароненага калідора ўсё яшчэ сядзеў жывы і здаровы Флуфі.

У вялізных класах, дзе яны здавалі пісьмовыя іспыты панавала надзвычайная спёка, а працаваць прыйшлося спецыяльнымі пёрамі на якія былі накладзена супрацьшпаргальная замова.

Пасля пісьмовых іспытаў ішлі практычныя. Прафесар Флітвік вызываў вучняў па аднаму і загадваў прымусіць ананас біць на стале чачотку. Прафесарка МакГонагал запатрабавала ператварыць мыш на табакерку – яна дадавала балы, калі табакерка атрымлівалася прыгожай і здымала іх, калі ў яе заставаліся вусы. А Снэйп прымусіў усіх моцна нервавацца, стояны ў іх над каркам, пакуль вучань спрабаваў прыпомніць, як выгатоўваць зелле забыцця.

Гары рабіў усё што толькі мог, каб не звяртаць увагу на колычы боль у ілбе, які пераследваў яго ажно з самай вандроўкі ў лес. Нэвіл, заўважыўшы, што Гары амаль не спіць начамі, вырашыў, што той празмерна нервуецца з-за іспытаў, але насамрэч Гары ўвесь час прачынаўся з-за свайго старога кашмару. Толькі цяпер ён быў яшчэ больш жахлівым, бо цяпер у постаці, што забівала яго бацькоў з-пад каптура крапала срэбная кроў.

Магчыма з-за таго, што ані Рон, ані Герміёна не бачылі таго, што бачыў у Лесе Гары, а можа з-за таго, што яны ня мелі на ілбе пякучага шнара, але гарыны сябры турбаваліся пра Камень значна меньш чым ён сам. Канечне адна толькі думка аб Вальдэморце вельмі іх палохала, але ён не прыходзіў да Рона з Герміёнай у кашмарах і яны настолькі моцна паглыбіліся ў падрыхтоўку да чарговых іспытаў, што ў іх было замала часу на клопаты аб тым, што Снэйп ці хтось іншы можа Камень скрасці.

Нарэшце пачаўся іх апошні іспыт – гісторыя магіі. На працягу гадзіны яны пісалі ў сваіх пергаментах аб старых дурнаватых чарадзеях, якія стваралі самамяшальныя катлы. Пасля іспыту вучні былі вольнымі ажно цэлы тыдзень, пакуль атрымаюць вынікі. Нарэшце, прывід-прафесар Бінс сказаў дзецям, каб яны склалі свае пёры і скруцілі пергаменты. Гары разам з астатнімі вучнямі не мог не загаласіць ад радасці.

- Усё было прасцей чым я думала,- заявіла Герміёна, калі тройца далучылася да астатніх вучняў, што запоўнілі пакрытыя сонцам лугавіны перад школай.- Нават ня спатрэбілася вучыць аб кодэксе паводзінаў ваўкалакаў ад 1637 года і паўстанні Эльфрыка Палкага.

Герміёна, як заўжды прапанавала спраўдзіць ці ўсё яны правільна напісалі, але Рон заявіў, што яму ўжо дрэнна, таму тройца падаліся на бераг возера, дзе плюхнуліся ў цяньку пад дрэвамі. Непадалёк блізняты Візлі і Лі Джордан бавіліся тым, што казыталі шчупальцы гіганцкага кальмара, што грэўся на водмелі.

- Аніякіх больш падрыхтовак і паўтарэнняў,- шчасліва ўздыхнуўшы прамовіў Рон, расцягнуўшыся на траўцы.- Гары, у нас цэлы тыдзень цяпер вольны, перш чым мы даведаемся, як шмат мы нарабілі памылак, так што кідай турбавацца.

Гары пацёр лоб.

- Хацеў бы я ведаць што адбываецца!- раззлавана выпаліў ён.- Шнар і дагэтуль баліць... гэта і раней было, але не так часта як зараз.

- Схадзі да мадам Помфры,- прапанавала Герміёна.

- Я не хворы.- адказаў ёй Гары.- Думаю гэта папярэджанне... небяспека набліжаецца...

Рон не разнерваваўся толькі таму што разамлеў ад спёкі.

- Гары, расслабся, Герміёна мае рацыю, пакуль Дамблдор тут Камень ў бяспецы. Тым больш мы ня маем аніякіх доказаў таго, што Снэйп ведае, як прамінуць Флуфі. Аднойчы яму ўжо ледзь не адарвалі нагу і ён не надта спяшаецца паспрабаваць зноў. Тым больш, хутчэй Нэвіла абяруць гуляць за Зборную Англіі па квідытчу, чым Хагрыд падвядзе Дамблдора.

Гары кіўнуў, але ён не мог адкараскацца ад няяснага адчування, што яны забылі зрабіць нешта важнае. Калі ён паспрабаваў сказаць аб гэтым сябрам, Герміёна заўважыла на гэта:

- Слухай, гэта як з іспытамі. Аднойчы я прачнулася сярод ночы і была ўжо збіралася пераглядзець свае нататкі па ператварэнні, калі прыпомніла, што мы іх ўжо здалі.

Але Гары быў упэўнены, што яго пачуццё аніяк не было звязана з вучобай. Ён убачыў як праз блакітнае неба ў бок школы няслася сава з лістом ў клюве. Хагрыд быў адзіны, хто дасылаў Гары лісты. Хагрыд ніколі не здрадзіць Дамблдору. Хагрыд анікому не раскажа, як прайсці праз Флуфі... ніколі... хаця...

Раптам Гары ўскочыў на ногі.

- Ты што робіш?- сонна спытаўся ў яго Рон.

- Мне ў галаву прыйшла адна думка.- моцна збляднеўшы, адказаў Гары.- Мы павінны зараз жа ўбачыцца з Хагрыдам.

- Што такое?- спыталася Герміёна, яна моцна запыхалася, намагаючыся не адстаць.

- А ці вам не здаецца трохі дзіўным адна рэч,- узбіраючыся на травяністы ўзгорак спытаўся ён,- усе ведалі, што Хагрыд наймоцна хоча мець дракона і тут на яго шляху аб’яўляецца незнаёмец з драконавым яйкам у кішэні? Ці шмат людзей, валэндаюцца паўсюль з забароненым чарадзейскімі законамі яйкамі ў кішэнях? І каб пры гэтым мець шчасце сустрэцца з Хагрыдам? Як я раней гэтага не зразумеў?

- Не разумею пра што ты?- спытаўся Рон, але яны ўжо наблізіліся да ўскрайку Забароненага леса і Гары нічога яму не адказаў.

Хагрыд сядзеў на ганку ў вялізнай фатэлі і, падкасаўшы калашыны і рукавы, лузаў гарох у вязізную місу.

- Прывтанне,- усміхаючыся прамовіў ён.- Ну што здлі спыты? Як након гарбаткі?

- З задавальненнем,- сказаў Рон, але Гары адштурхнуў яго.

- Дзякуй, Хагрыд, але мы спяшаемся. Я хацеў у цябе спытаць. Ці ты памятаеш тую ноч, калі выйграў Норберта? Ты разгледзіў таго незнаёмца з якім гуляў у карты?

- Не,- абыякава адказаў Хагрыд.- Ён не здымаў сваго плашча.

Пабачыўшы ашаломленасць на тварах сяброў, ён здзіўлена падняў бровы.

- Тут няма аньчога незычайнага. У “Вепрчынай галаве”, пабе на скрайку вёсц збірацца шмат дзіўнаг люду. Мож гэта быў гндляр драконмі, ці хто шчэ. Я не бач го твару, ён хваў го за каптром.

Гары прысеў побач з місай у якую Хагрыд лузаў гарох.

Хагрыд, ты аб нечым размаўляў з ім? Напрыклад, аб Хогвартсе?

- Мабць,- раздражнённа і пахмурна прамовіў волат, спрабуючы прыпомніць размову.- Так... Ён апытаўся чым я замаюся, я дказаў му, што я тутшні пальсоўшчык... Потым ён сптаўся ці не цькавяць мне розны стоты... я дказаў яму... я дказаў, што зажды хцеў мець дракона... потым... Я дрэн памьтаю, бо ён весь час купляў мне выпць... Так даце адумаць... Ён скзаў што мае яйка дракона і клі я хачу мы маглі б згляць на го ў карты... Але ён хцеў пэўніцца, што я змгу з ім зладзць, ён не хцеў ддаваць яйка аб каму... Я скзаў му, што псля Флуфі, з драконам зладж даволь лёгка...

- І ён... ён цікавіўся ў цябе пра Флуфі?- спрабуючы размаўляць спакойным голасам спытаўся Гары.

- Ну... так... ці ты бач шмат трогалов сабак, нат тут у Хогвартсе? Я скзаў му, што Флуфі лёкг спакоіць, клі ведаш як. Як тольк заграе музыка, той дразу заснае...

Раптам Хагрыд напалохана паглядзеў на іх.

- Я вам гэтга не гаврыў!- выпаліў ён.- Забуцеся пра то што зарз ачулі! Гэй, вы кды?

Гары, Рон і Герміёна не размаўлялі адно з адным, ажно пакуль не апынуліся ў вестыбюле. Пасля цёплых лужкоў знадворку ён здаваўся вельмі халодным і змрочным.

- Мы павінны пайсці да Дамблдора,- прамовіў Гары.- Хагрыд расказаў незнаёмцу, як абыйсці Флуфі, пад плашчом хаваўся альбо Снэйп, альбо ВальдэмортГэта не цяжка было зрабіць, калі Хагрыд напіўся. Я спадзяюся Дамблдор нам паверыць. Нас можа падтрымаць Фірэнц, калі Бэйн яго не супыніць. Дзе кабінэт дырэктара?

Яны азірнуліся, быццам спадзяваліся ўбачыць недзе шыльду, якая б накіравала іх ў адпаведным кірунку. Раней яны ніколі не цікавіліся дзе жыве Дамблдор і ня ведалі ў каго можна спытацца.

- Нам неабходна...- пачаў было Гары, але раптам яго перапыніў голас, як адчуўся з іншага боку вестыбюля.

- Вы троя, што вы робіце ў замку?

Гэта была прафесарка МакГонагал, якая несла кудысці вялікі стос кніг.

- Нам неабходна бачыць прафесара Дамблдора,- сказала Герміёна, якая знайшлася хутчэй за Гары і Рона.

- Бачыць дырэктара?- паўтарыла МакГонагал, быццам іх просьба была чымсьці надзвычай дзіўным.- Навошта?

Гары ліхаманкава зглынуў... ён ня ведаўз што цяпер рабіць.

- Гэта свайго роду сакрэт,- прамовіў ён і адразу аб гэтым пашкадаваў, бо ноздры прафесаркі МакГонагал пачалі шалёна ўздымацца.

- Прафесар Дамблдор, сыйшоў дзесяць хвілін таму.- халодна паведаміла яна.- Да яго даслалі тэрміновую саву з Міністэрства магіі і ён адразу ж адляцеў да Лондана.

- Адляцеў?- у адчаі пераспытаўся Гары.- ЦЯПЕР?

- Прафесар Дамблдор – вельмі магутны чарадзей, Потэр, яго ўвесь час патрабуюць...

- Але гэта важна.

- Важней за Міністэрства магіі, Потэр?

- Так,- забыўшыся пра асцярожнасць адказаў Гары.- Мадам прафесар... гэта датычыцца Філасофскага каменя...

Прафесарка чакала чаго заўгодна, але не гэтага адказа. Кнігі, якія яна несла паваліліся на падлогу і яна нават не стала іх падымаць.

- Адкуль вы ведаеце..?- пралапатала яна.

- Гэта не важліва, мадам Прафесар... мы ведаем... што Сн... што нехта спрабуе выкрасці Камень. Мне трэба паразмаўляць з прафесарам Дамблдорам.

Вочы МакГонагал напоўніліся сумясью збянтэжанасці і падазрону.

- Прафесар вернецца заўтра.- прамовіла яна.- Ня разумею адкуль, як вы даведаліся пра Камень. Але запэўніваю вас, ён вельмі добра абаронены.

- Але, мадам прафесар...

- Потэр, я ведаю аб чым кажу,- выпаліла прафесарка, потым нахілілася і падабрала кнігі з падлогі.- Я настойліва прапаную вам вярнуцца надворак і насалоджванцца там сонейка.’

Але яны нікуды не пайшлі.

- Сёння.- упэўніўшыся, што прафесарка дастаткова далёка, каб іх не чуць прамовіў Гары.- Снэйп паспрабуе прайсці праз люк сёння. Ён даведаўся аб усім што яму трэба і прыбраў Дамблдора з дарогі. Мяркую гэта ён паслаў яму пергамент. Вось здзівяцца ў Міністэрстве, калі Дамблдор аб’явіцца.

- Але што мы можам...

Герміёна войкнула, кажучы на нешта за спіной у хлопцаў. Гары і Рон развярнуліся.

За іх спінамі стаяў Снэйп.

- Дзень добры,- павольна прамовіў ён.

Яны стаялі на месцы вытарапіўшыся на яго.

- Вы не павінны знаходзіцца ў замку ў гэткі лагодны дзень.- з дзіўна скрыўленай усмешкай дадаў ён.

- Мы,- пачаў Гары, ня маючы аніякага ўяўлення пра што казаць.

- Вам трэба быць больш асцярожнымі.- пацягваў Снэйп.- Трымацца паасобку ад усіх, вось так як вы. Людзі могуць вырашыць, што вы нешта задумалі. А Грыфіндору ня можа больш траціць балы.

Гары пачырванеў. Сябры ўжо збіраліся ісці надорак, калі Снэйп паклікаў іх назад.

- Потэр... асцерагайся начных падарожжаў, я думаю гэта ты і задумаў. Жадаю поспехаў.

Прафесар развярнуўся і пакрочыў у бок настаўніцкай.

Калі яго крокі сціхлі, Гары павярнуўся да Рона і Герміёны.

- Так, гэта мы і плануем зрабіць,- хутка прашапатаў ён.- Трэба, каб хтось з нас сачыў за Снэйпам... а астатнія прабяруцца ў калідор на чацвёртым паверсе. Герміёна, лепей, каб гэта была ты.

- Чаму я?

- Гэта ж відавочна.- адказаў Рон.- Ты можаш сказаць, што чакаеш прафесара Флітвіка.- ён перайшоў на высокі голас.- Ах, прафесар Флітвік, я непакоюся, ці правільна я адказала на пытанне 14б...

- Заткніся,- прамовіла Герміёна, але пагадзілася прасачыць за Снэйпам.

- А нам лепей пайсці слядзіць за калідорам на чацвёртым паверсе.- сказаў Гары Рону.- Хадзем.

Але іх план не спрацаваў. Як толькі яны падыйшлі да дзвярэй за якімі хаваўся Флуфі, зноў аб’явілася прафесарка МакГонагал і на гэты раз яна страціла самавалоданне.

- Мыркую, вы лічыце, што вас прасці будзе цяжэй, чым шэраг найскладанейшых чараў!- выбухнула яна.- Годзе гэтага глупства! Калі я яшчэ раз убачу вас тут, я зноўку здыму з Грыфіндора 50 балаў. Так, Візлі, з уласнага Дома!

Гары з Ронам вярнуліся ў гасцёўню.

- Ва ўсялякім выпадку, Герміёна на хвасце ў Снэйпа,- толькі паспеў прамовіць Гары, як адтуліна за партрэтам Тлустай Пані адчынілася і ў гасцёўню завітала Герміёна.

- Гары, мне так шкада!- уз’енчыла яна.- Снэйп адчыніў мне дзверы настаўніцкай, я сказала, што хачу пачакаць прафесара Флітвіка. Тады Снэйп схадзіў за прафесарам Флітвікам, я зараз ад яго прыйшла. А дзе Снэйп, я ня ведаю.

- Ну тады мне ўсё зразумела,- прамовіў Гары.

Рон з Герміёнаю ўтаропіліся на яго. Гары зблядней, а яго вочы блішчэлі.

- Я пайду туды ноччу сам і паспрабую дабрацца да Каменя першым.

- Ты з глузду з’ехаў!- сказаў яму Рон.

- Табе нельга гэтага рабіць!- дадала Герміёна.- Ці ты памятаеш, што сказалі МакГонагал і Снэйп? Цябе ж выганяць са школы!

- І ШТО ЦЯПЕР?- пралямантаваў Гары.- Няўжо вы не разумееце? Калі Снэйп завалодае Каменем, Вальдэморт вернецца! Хіба вам не прыйшло да галавы, што будзе, калі ён захопіць уладу? Ня будзе ўжо аніякага Хогвартсу, адкуль вас могуць выключыць! Ён альбо зруйнуе замак, альбо ператварыць на Школу па вывучэнню цёмных мастацтваў! Якой сэнс мае страта балаў? Няўжо ён пакіне ў супакоі вас і вашыя сем’і, калі Грыфіндор выйграе Кубак Дамоў? Калі мяне зловяць раней, чым я дабяруся да Філасофскага каменя, ну што ж, вярнуся да Дурслі і буду чакаць, пакуль Вальдэморт знойдзе мяне там. Гэта толькі адцягне момант маёй смерці, таму што я ніколі не перайду на цёмны бок! Я пайду праз люк сёння ноччу і вы сваімі размовамі не спыніце мяне! Бо калі вы памятаеце Вальдэморт забіў маіх бацькоў!

Гары пільна паглядзеў на сяброў.

- Так, ты маеш рацыю, Гары!- ціхім голасам прамовіла Герміёна.

- Я скарыстаюся мантыяй-невідзімкай,- сказаў Гары.- Як добра, што я атрымаў яе назад.

- Але ці ўкрые яна нас траіх?- спытаўся Рон.

- Нас... навошта ёй ўкрываць нас усіх?

- Ой, не кажы ерунды, ці ты думаеш мы адпусцім цябе аднаго?

- Канечне не,- імгненна дадала Герміёна.- Няўжо ты спадзяешся атрымаць Камень без нашай дапамогі? Так, пайду перагляджу свае кнігі, мабыць знайду там штось карыснае...

- Але ж калі нас зловяць, вас таксама выключаць са школы.

- Ані, калі будзеце слухаць мяне.- сурова прамовіла дзяўчынка.- Флітвік па сакрэту сказаў мне, што я атрымала па яго прадмеце сто дванаццаць балаў. Мяне ніколі не выключаць.

*

Пасля вячэры тройца села ў грыфіндорскай гасцёўне знервавана паглядаючы адно на аднаго. Ніхто іх не турбаваў, тым больш што астатнія грыфіндорцы працягвалі не размаўляць з Гары і гэта была першая ноч, калі хлопчык ня быў гэтым засмучаны. Герміёна хутка пераглядала свае нататкі, спрабуючы адшукаць сярод іх чары, якія магчыма трэба будзе зламаць. Гары і Рон таксама не размаўлялі. Абодва хлопца разважалі аб тым, што ім трэба будзе зрабіць.

Патроху гасцёўня спусцела, бо вучні разыйшліся па сваіх ложках.

- Думаю ўжо час прынесці мантыю,- прамармытаў Рон, калі нарэшце пацягваючыся і паціхаючы з гасцёўні сыйшоў Лі Джордан. Гары па вінтавых сходах пабег да цёмнай спальні. Ён выцягнуў з валізы мантыю-невідзімку і тут яго вочы супыніліся на флейце, якую Хагрыд падараваў яму на Каляды. Гары запхнуў флейту ў кішэню. Яе можна будзе скарыстаць супраць Флуфі... тым больш, што спяваць яму не надта хацелася.

Подскакам Гары вярнуўся ў гасцёўню.

- Лепей апранем мантыю тут, каб пераканацца, што яна ўкрые нас траіх... уяўляю што будзе, калі Філч заўважыць самотна блукаючую па школе нагу...

- Чым вы тут займаецеся?- адчуўся з кутку пакоя нечый голас.

З фатэлі, што стаяла да сяброў спіной, падняўся Нэвіл. У руках ён шчыльна трымаў свайго рапуху Трэвара, які здавалася увесь час спрабаваў вырвацца на свабоду.

- Нічога, Нэвіл,- паспешна хаваючы мантыю за спіну, сказаў Гары,- зусім нічога.

Нэвіл пільна вытарапіўся на іх вінаватыя твары.

- Вы зноўку нешта намышляеце,- прамовіў ён.

- Не, не, не,- дадала Герміёна,- анічога. Чаму б табе не пайсці спаць?

Гары зірнуў на старажытны гадзіннік, што стаяў ля дзвярэй. Яны больш не могуць дазволіць сябе марнаваць час. Снэйп магчыма ўжо ўсыпіў Флуфі.

- Вам нельга выходзіць,- не супакойваўся Нэвіл.- Вс зноўку зловяць і ў Грыфіндора будзе яшчэ большыя непрыемнасці.

- Ты не разумееш,- прамовіў Гары.- Гэта вельмі важна.

Але Нэвіл выдавочна маў цвёрды намер зрабіць нешта адчайна вар’яцкае.

- Я вам не дазволю,- кінуўшыся да адтуліну, каб закрыць яе сваёй спіной, крыкнуў Нэвіл.- Я... я буду біцца з вамі!

- НЭВІЛ,- выбухнуў Рон.- ідзі прэч ад адтуліны і не будзь ёлупам...

- Не называй мяне ёлупам!- прамовіў Нэвіл.- мяркую, вы не павінны больш парушаць правілы! І калі памятаеш, ты сам вучыў мяне супрацьстаяць іншым!

- Так, але ж не нам самім.- у адчаі ўсклікнуў Рон.- Нэвіл, ты ня ведаеш, што робіш?

Ён зрабіў крок наперад. З нэвілавых рук саскочыў пакінуты без увагі Трэвар.

- Давай, паспрабуй ударыць мяне!- падняўшы кулакі заявіў Нэвіл.- Я гатовы біцца!

Гары павярнуў галаву да Герміёны.

- Зрабі што небудзь,- у адчаі ўзмаліўся ён.

Герміёна рушыла наперад.

- Нэвіл,- прамовіла яна,- мне сапраўды вельмі вельмі шкада.

Дзяўчынка выцягнула палачку і накіравала яе на Нэвіла.

- ПЕРТЫФІКУС ТАТАЛУС!- ускрыкнула Герміёна.

Нэвілавы рукі выцягнуліся па швах. Ногі зліпліся адна з адной. Цела зрабілася нягнуткім, ён пахіснуўся і тварам на перад, як тое палена паваліўся на падлогу.

Герміёна падбегла да яго і перагарнула тварам угору. Сківіцы Нэвіла былі сціснуты між сабой і ён не мог размаўляць. Рухаліся толькі яго вочы і ў іх быў невымоўны жах.

- Што ты з ім зрабіла?- прашапатаў Гары.

- Поўны целазвяз,- маркотна прамовіла Герміёна.- Вох, Нэвіл, мне сапраўды так шкада.

- Мы павінны былі гэта зрабіць, - дадаў Гары.- У нас зусім няма часу на тлумачэнні.

- Пазней, Нэвіл, ты сам усё зразумееш,- заявіў Рон, тройца прамінула Нэвіла і апранула на сябе мантыю-невідзімку.

Аднак, пакінуты на падлозе нерухомы Нэвіл быў не надта добрым знакам. Сябры зрабіліся вельмі занепакоеннымі, кожны цень ад статуі рабіўся ў іх уяўленні на Філча, а кожны павеў ветра ператвараўся на напад Піўза.

Падыйшоўшы да першых сходаў, яны заўважылі Місіс Норыс, што схавалася на верхняй прыступке.

- Ці можна я штурхну яе, ну адзін раз,- прашапатаў Рона на вуха Гары, але той толькі пахістаў галавой. Вельмі асцярожна сябры падняліся па сходах і абмінулі котку. Тая павярнула да іх свае лямпападобныя вочы, але засталася на месцы.

Яны ішлі моўчкі, пакуль не дасягнулі лесвіцы, што вяла на чацвёрты паверх. Па сярэдзіне лесвіцы яны ўбачылі полтэргейста, ён камячыў дыван, каб той хто збіраўся па ім прайсціся, спатыкнуўся.

- Хто тут?- нечакана прамовіў Піўз, калі сябры наблізіліся да яго. Полтэргейст звузіў свае чорныя злыя вочкі.- Я ня бачу цябе, але ведаю што ты тут. Ты альбо упірчык, альбо прывідзік, альбо маненечкі школьны вырадак?

Ён падняўся ў паветра і паляцеў, касавурачы ў іх бок.

- Паклічу Філча, я павінен гэта зрабіць, калі па школе караскаецца нешта нябачнае.

Раптам ў гарыну галаву прыйшла ідэя.

- Піўз,- хрыплым шэптам вымавіў ён,- у Крывавага Барона ёсць свае прычыны заставацца нябачным.

Піўз ледзь не паляцеў на падлогу. Але ён сваечасова ачуняў і завіс у фуце над лесвіцай.

- Аёйку, прашу прабачэння, ваша крыважэрскасць, містэр Барон, сэр,- саладжава прамовіў полтэргейст.- Мая памылка... мая вельмі вялікая памылка... я вас не бачыў, тым больш бы і так невідзімка... прабачце старому Піўзу яго дурны жарцік, сэр.

- Я маю тут адну справу, Піўз,- прахрыпеў Гары.- Так што сёння трымайся падалей.

- Я так, сэр, безумоўна ўжо лячу, сэр,- сказаў Піўз, падымаючыся ў паветра. Спадзяюся вам пашансуе з вашай справай, Барон, не буду вас больш турбаваць.

Полтэргейст стрымгалоў кінуўся прэч.

- Шыкоўна, Гары!- прашапатаў Рон.

Праз колькі секунд яны ўжо былі ля калідора на чацвёртым паверсе... дзверы былі прыадчынены.

- Ну вось, спазніліся,- ціха прамовіў Гары,- Снэйп ўжо прамінуў Флуфі.

Погляд на дзверы, здавалася адразу паказаў сябрам, што іх чакае наперадзе. Гары развярнуўся пад матныяй да сяброў.

- Калі вы зараз пажадаеце вярнуцца, я не буду вас ані ў чым вінаваціць,- сказаў ён.- Вы можаце ўзяць мантыю-невідзімку.

- Не дуры,- адказаў Рон.

- Мы пойдзем далей,- дадала Герміёна.

Гары штурхнуў дзверы і адчыніў іх да канца.

Рыпнулі дзверы і да іх вушэй данеслася нізкія нутраныя рыкі. Усе тры галавы развярнуліся ў бок і шалёна нюхалі паветра. Нават цяпер, калі сабака ня мог іх бачыць.

- Што у яго пад лапай?- прашапатала Герміёна.

- Нагадвае арфу,- адказаў Рон.- напэўна яе пакінуў Снэйп.

- Напэўна ён прачнуўся, калі арфа скончыла граць,- заўважыў Гары.- Ну, пайшлі...

Ён прыклаў да вуснаў хагрыдаву флейту і падзьмуў. Гэта не надта нагадвала музыку, але як толькі пачуліся першыя ноты, сабака заплюшчыў вочы. Гары крыху аддыхаўся. Паволі, сабака прыпыніў свой рык... яго лапы захісталіся. Ён апусціўся на калені, потым паваліўся на бок і моцна заснуў.

- Працягвай граць,- папярэдзіў Гары Рон. Яны крадком рушалі да люка. На іх падзмула гарачым, смярдзючым дыханнем сабакі.

- Думаю мы можам яго адчыніць,- прамовіў, Рон, гледзячы на спіну сабакі.- Ці не хочаш быць першай, Герміёна?

- Дзякуй, ані!

- Ну добра,- скрозь зубы сказаў Рон і пераступіў праз сабакаву лапу. Ён ўзяўся за кальцо і рвануў люк.

- Ты там штось бачыш?- занепакоена спыталася дзяўчынка.

- Ані... толькі цемру... і не зразумела як спускацца, нам прыйдзецца пайсці назад.

- Гары, які працягваў граць на флейце, памахаў рукой, каб прыцягнуць увагу Рона.

- Хочаш ісці першым?- прамовіў той.- Упэўнены? Я ня ведаю наколькі тут глыбока. Добра, тады аддай флейту Герміёне, каб сабака працягваў спаць.

Гары аддаў флейту дзяўчынцы. Колькі секунд панавала цішыня, але гэтага хапіла, каб сабака тузануўся і загыркаў. Аднак, толькі Герміёна зайграла, той зноўку глыбока заснуў.

Гары пералез праз яго лапу і зазірнуў у люк. Анішто не казала аб тым ці ёсць там дно.

Завіснуўшы на кончыках пальцаў, Гары апусціўся ў адтуліну. Потым павярнуў галаву да Рона і сказаў:

- Калі са мной штось здарыцца, за мной не ідзіце. Адразу бяжыце ў савярню і дашліце Хэдвіг да Дамблдора. Згода?

- Добра,- адказаў Рон.

- Пабачымся праз хвіліну, я спадзяюся на гэта...

Гары разжаў пальцы. Халоднае вільготнае паветра струмянілася міма яго пакуль ён ляцеў ніжэй, ніжэй, ніжэй і...

БУХ. З дзіўным прыглушаным стукам, гары прызямліўся на нешта мягкае. Ён сеў і аглядзеўся, але яго вочы яшчэ не прызвычаліся да цемры. Ён адчуваў, што сядзіць на нейкай расліне.

- Са мной ўсё добра!- гледзячы на кавалачак святла памерам з паштовую марку, крыкнуў хлопчык.- Дно мягкае, можаце прыгаць!

Рон адразу ж так і зрабіў. Паваліўшыся, ён расцягнуўся побач з Гары.

- На чым гэта мы сядзім?- былі яго першыя словы.

- Ня ведаю, расліна нейкая. Я думаю яна тут, каб змягчыць падзенне. Герміёна, давай!

Музыка ў аддаленні сціхла. Потым раздаўся гучны брэх сабакі, але дзяўчынка ўжо паспела прыгнуць. Яна павалілася на зямлю з іншага боку.

- Напэўна мы на шмат міль пад школай,- сказала яна.

- Як добра, што хтосьці пакінуў тут гэтую расліну,- заявіў Рон.

- ДОБРА!- віскнула Герміёна.- паглядзіце на сябе!

Яна хутка ўскочыла і пабегла да пакрытай вільгаццю сцяны. І ёй прышлося моцна пазмагацца, бо як толькі яна прызямлілася, расліна пачала змяіцца вакол яе ладыжак. Што датычыцца Гары і Рона, яны нават не заўважылі, як расліна шчыльна апавіла іх ногі.

Герміёна вызвалілася сваечасова і расліна не паспела ўзяць яе пад свой кантроль. Цяпер яна з жахам назірала за намаганням Гары і Рона, атрымаць свабоду. Аднак, чым мацней яны змагаліся, тым хутчэй і мацней расліна апавівала іх.

- Не варушыцеся!- загадала ім дзяўчынка.- Я ведаю што гэта – гэта дзяблава сіло!

- Ооо, я вельмі ўзрадаваны, што цяпер даведаўся яе назву, але чым гэта можа нам дапамагчы,- гыркнуў Рон і моцна хістнуў галавой, паспрабаваўшы асвабадзіць да сіла сваю шыю.

- Заткніся!- адказала Герміёна.- я спрабую прыпомніць як яго забіць.

- Добра, толькі паспяшай, мне ўжо цяжка дыхаць!- з цяжкасцю сказаў Гары, расліна моцна абкруціла яго грудзі.

- Дзяблава сіло... дзяблава сіло... што там пра яго казала прафесарка Спроўт? Яно любіць цемру і вільгаць...

- Дык запалі вогнішча!- задыхаючыся прахрыпеў Гары..

- Так... вядома... але дзе мне ўзяць дровы!- заламваючы рукі, лямантавала Герміёна.

- ЦІ ТЫ ШТО, ЗДУРНЕЛА?- загаласіў Рон.- ТЫ ВЯДЗЬМАРКА ЦІ НЕ?

- Ой, сапраўды!- прамовіла дзяўчынка. Яна выцягнула палачку, нешта прамармытала, з кончыку яе палачкі стрэліла бруя полымя званочкавага колеру, якое яна аднойчы ўжо выкарыстоўвала супраць прафесара Снэйпа. Мінула колькі секунд і хлопцы адчулі, як сіло паслабіла сваю хватку і пачала скурчвацца ад святла і цяплыні. Выгінаючыся, яно само звалілася з целаў хлопчыкаў і яны нарэшце асвабадзіліся.

- Герміёна, добра, што ты была ўважлівай падчас зёлазнаўства,- заявіў Гары, далучаючыся да яе ў сцяны і выціраючы свой ўзапрэлы твар.

- Так,- дадаў Рон.- І як добра, што Гары не згубіў галавы ў цяжкі час... “няма дроваў”...

- Нам сюды,- сказаў Гары і паказаў на праход у каменнай сцяне.

Акрамя шуму ўласных крокаў, яны чулі далікатныя гукі сцякаючых па сценя кропель вады. Крыху нахілены ўніз праход нагадаў Гары Грынгатс. Яго сэрца непрыемна закалацілася, калі Гары аб драконах, якія па чутках ахоўваюць чарадзейскія банкі. Сустрэць дарослага дракона... большага за Норберта было сапраўднай непрыемнасцю...

- Ці вы што-небудзь чуеце?- спытаўся Рон.

Гары прыслухаўся. Недзе наперадзе адчуваўся мягкі шолак і мелагучнае дзвяканне.

- Думаеш гэта прывід?

- Ані, ня ведаю... больш нагадвае шум крылля.

- Там наперадзе святло... і там нешта варушыцца.

Яны дасягнулі канца каменнага калідора і патрапілі ў яскрава асветленую залу з дугападобнай столлю. Яна была перапоўнена маленькімі, бліскучымі, як каштоўнае каменне птушачкамі, якія махаючы сваімі крылцамі пыхалі па ўсёй зале. З процілеглага боку меліся цяжкія драўляныя дзверы.

- Ці ты думаеш яны нападуць на нас, калі мы будзем прамінаць пакой?- спытаўся Рон.

- Магчыма,- адказаў Гары.- Яны не выглядаюць такімі ўжо злымі, але калі яны вырашаць напасці адразу... ну, ўсё адно няма што рабіць... я пабег.

Ён ўздыхнуў глыбей, затуліў твар рукамі і пабег да дзвярэй. Ён чакаў у любое імгненне адчуць на сваёй скуры вострыя дзюбкі і кіпцюркі, але ані нічога не здарылася. Некранутым ён дасягнуў канца залы. Ён пацягнуў за ручку, але дзверы былі зачынены.

Рон з Герміёнай падбеглі да яго. Яны штурхалі дзверы, цягнулі іх на сябе, але тыя не варухнуліся, нават калі Герміёна скарысталася замовай “Алагамора”.

- І што цяпер?- спытаўся Рон.

- Птушкі... гэтыя птушкі... яны тут не так сабе.- прамовіла Герміёна.

Яны зірнулі на птушак, што пырхалі панад іхнымі галовамі і блішчэлі... БЛІШЧЭЛІ?

- Гэта не птушкі!- раптам сказаў Гары.- Гэта ключы! Крылатыя ключы... паглядзіце ўважліва. Гэта значыць...- Гары ўважліва аглядзеў залу, пакуль Рон з Герміёнаю наўскось пазіралі на зграю ключэй...- Так... глядзіце! Мётлы! Нам трэба злавіць ключ ад дзвярэй!

- Але ж іх тут сотні!

Рон уважліва паглядзеў на замок.

- Нам патрэбен толькі адзін, вялізны, старажытны... магчыма срэбны, як ручка.

Яны схапілі мётлы і ўзляцелі, наўпрост ў воблака ключэй. Кожны намагаўся схапіць хоць які ключ, але тыя былі захуткімі і ў іх анічога не атрымалася.

Але гары нездарма быў самым маладым паляўнічым за стагоддзе. Ён быў заспрытным і валодаў майстэрствам хапання. Хвіліну-другую блукаючы ў віхуры пёраў усіх колераў вясёлкі, Гары заўважыў вялізны срэбны ключ. У таго было памята адно крыло, быццам нехта яго ўжо лавіў і з сілай запіхваў ў замочную свірдлавіну.

- Вось ён!- крыкнуў ён Рону і Герміёне.- Вялізны... там... не... вось той... з бліскучым блакітным пер’ем... у яго адно крыло пакалечанае.

Рон паляцеў у той бок, куды паказаў Гары, але ўрэзаўся ў столю і ледзь не зваліўся на падлогу.

- Мы павінны не даць яму ўляцець!- не адрываючы вачэй ад ключа з паламаным крылом крыкнуў Гары.- Рон, падлятай да яго знізу, Герміёна, не дай яму ўцячы ўгору... а я паспрабую злавіць яго. Гатовы, ПАЧАЛІ!

Рон паднырнуў пад ключ, Герміёна перакрыла яму шлях наверх. Ключ пачаў мітусіцца між імі і вось тады Гары кінуўся на яго, нахіліўся і з брыдкім храбусценнем прыціснуў яго да каменнай сцяны. Па зале пранесліся радасныя воклічы Рона і Герміёны.

Яны прызямліліся, Гары, заціснуўшы ў руке, працягваючы вырывацца ключ, падбег да дзвярэй, запхнуў яго ў свірдлавіну, павярнуў... замок пстрыкнуў. Як толькі замок адчыніўся, ключ зноўку імгненна ўцёк. Цяпер, калі яго лавілі ўжо два разы, ключ выглядаў моцна патрапаным.

- Гатовы?- спытаўся Гары, ўзяўшыся за дзвярную ручку. Рон з Герміёнаю кіўнулі. Хлопчык націснуў на ручку і дзверы расчыніліся.

У наступным пакоі панавала непраглядная цемра, але як толькі тройца ўвайша ўсярэдзіну імгненна запалілася святло. Перад іх вачыма паўстала дзіўнае відовішча.

Яны стаялі на вялізнай шахматнай дошцы, ззаду ад чорных фігур, якія былі значна вышэй за іх памерам і здавалася былі зыразаны з нейкага чорнага каменя. Насупраць іх з іншага боку залы стаялі белыя фігуры. Аднаго погляду на белыя фігуры хапіла сябрам, каб трохі ўздрыгануцца... у іх ані не было твараў.

- І што цяпер рабіць?- спытаўся Гары.

- Гэта ж відавочна,- заявіў Рон.- Каб патрапіць на іншы бок, мы павінны згуляць.

І самраўды, за спінамі ў белых фігур меліся іншыя дзверы.

- Але яе?- занепакоена спыталася Герміёна.

- Думаю,- адказаў Рон,- мы павінны заняць месца фігураў.

Ён падыйшоў да чорнага вершніка і, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго каня. Каменная фігура імгненна ажыла. Конь затупаў на месцы, а вершнік павярнуўшы схаваную пад шлема галаву, зірнуў на Рона.

- Прабачце... эээ... каб прайсці па дошцы, мы павінны далучыцца да вас?

Вершнік кіўнуў у адказ. Рон развярнуўся да сяброў.

- Думаю...- прамовіў ён.- Думаю мы павінны заняць месцы трох фігураў...

Гары і Генрміёна моўчкі стаялі і глядзелі на тое, як разважаў Рон.

- Не крыўдуйцеся на мяне,- нарэшце, сказаў ён.- але ў шахматы вы гуляць ня ўмееце...

- Мы не крыўдуемся,- хутка адказаў Гары.- Толькі скажы, што нам цяпер рабіць?

- Ну... так, Гары займі месца афіцэра, а ты Герміёна будзеш замест вежы.

- А ты?

- А я буду вершнікам,- адказаў хлопчык.

Фігуры, здавалася, таксама яго чулі, таму што апасля яго слоў, вершнік, афіцэр і вежа сыйшлі з дошкі, пакінуўшы тры пустых клеткі. Гары, Рон і Герміёна занялі іх месцы.

- Белыя заўжды пачынаюць першымі,- аглядзеўшы дошку сказаў Рон.- Так... глядзіце...

І сапраўды, на другім баку дошкі ажыў белы латнік і рушыў на дзве кленкі наперад.

Рон распачаў кіраваць чорнымі фігурамі. Яны моўчкі рушылі ў названым хлопчыкам напрамку. У Гары пачалі калаціцца каленкі. А што як яны прайграюць?

- Гары... ідзі па дыяганалі ў правы бок, на чатыры клеткі.

Іх атрымалі свой першы сапраўдны шок, алі белы візыр пабіў іх другога вершніка. Візір паваліў вершніка на падлогу і сцягнуўшы з дошкі, пакінуў небараку ляжаць уніз тварам.

- Прыйшлося ім ахвяраваць,- выглядаючы ашаломленым прамовіў Рон.- Герміёна, цяпер ты можаш лёгка ўзяць таго афіцэра. Давай.

Што раз калі сябры страчвалі фігуры, белыя забываліся аб якой-небудзь літасці. Хутка ўздоўж сцяны ляжала безліч параненых чорных фігур. Двойчы, Рон, толькі цудам сваечасова заўважаў, як Гары і Герміёна траплялі пад небяспеку. Ён сам кідаўся па дошцы перапоўненай белымі фігурамі, паколькі амаль усе чорныя былі страчаны.

- Мы амаль што дайлі.- раптам прамармытаў Рон.- Дайце падумаць... дайце падумаць...

Белы візір павярнуў у яго бок свой пусты твар.

- Так...- павольна сказаў хлопчык.- Гэта адзінае выйсце... Я павінен ахвяраваць сабой.

- НЕ!- разам загаласілі Гары і Герміёна.

- Гэта ж шахматы!- адгыркнуўся Рон.- Тут непазбежны ахвяры! Так, я раблю свой ход, тады візір паб’е мяне... і ты Гары, зможаш спакойна зрабіць мат каралю!

- Але...

- Ты хочаш спыніць Снэйпа?

- Рон...

- Калі вы не паспяшаеце, Філасофскі камень атрымае ён!

Гары і Герміёне заставалася толькі прамаўчаць у адказ.

- Гатовы?- усклікнуў Рон, яго твар быў бледным, але на ім ўсё адно чыталася рашучасць.- Мой ход... калі выйграеце, не марнуйце час дарма.

Рон рушыў наперад і на яго імгненна накінуўся візір. Ён моцна сунула яго па галаве сваёй каменнай рукой і хлопчык паваліўся на падлогу... Герміёна ўзвіскнула, але засталася на месцы... візір за ногу сцягнуў Рона з дошкі. Здавалася той быў у накаўце.

Гары ўсяго калаціла, тым ня меньш ён рушыў тры клеткі наперад.

Белы кароль сцягнуў з сябе карону і кінуў яе да гарыных ног. Яны перамаглі. Фігуры расступіліся, пакланіліся і далі ім дарогу. У апошні раз зірнуўшы на Рона, Гары з Герміёнаю адчынілі дзверы і ўвайшлі ў наступнуы калідор.

- А што калі ён..?

- Не хвалюйся,- адказаў Гары, адначасова спрабуючы пераканаць сябе самога,- з ім ўсё будзе добра. Як думаеш, што там далей?

- Так, дзяблава сіло, яўна пакінула прафесарка Спроўт... Флітвік, напэўна, зачараваў ключы... Шахматы ажывіла МакГонагал... засталіся пасткі ад Квірэла і Снэйпа...

Яны дайшлі да наступных дзвярэй.

- Як ты?- шэптам спытаўся Гары.

- Усё добра, адчыняй.

Гары штурхнуў дзверы.

Іх ноздры напоўніліся брыдотным пахам, так што ім прыйшлося заціснуць насы поламі сваіх мантый. Іх вочы заслязіліся, тым ня меньш яны ўбачылі вялізнага троля, нават большага за таго, якога яны ў свой час перамаглі. Троль нерухома ляжаў на падлозе, на галаве ў яго ляжала агромістая пакрытая крывёю глыба.

- Добра, што нам не прыйшлося з ім змагацца,- пераступаючы праз вялізарныя ногі прамовіў Гары.- Пайшлі хутчэй, я не магу дыхаць.

Ён штурхнуў наступныя дзверы, не жадаючы нават глядзець на тое, што там знаходзіцца... але анічога жудаснага там не ўбачыў. У пакоі толькі стаяў невялічкі столік, на якім ў шэрах размясціліся сем бутэлечак рознага памеру і формы.

- А гэта ўжо загадка ад самога Снэйпа,- прамовіў Гары.- І што нам трэба рабіць?

Яны ступілі ўсярэдзіну і за іх спінамі імгненна ўзнікла вогнішча, незвычайнага фіялетавага колеру. У той жа момант, чорнае полымя запалілася ля супрацлеглых дзвярэй.

- Глядзі!- Герміёна кінулася наперад і схапіла са стала ляжалы там скрутак паперы. Нахіліўшыся праз яе плячо, Гары прачытаў:

 

“Пакінуў за спіною ты бяспеку, чалавеча,

І вось цяпер мы ў семярых перад табою сведчым,

Што паспяшалі двое з нас табе на дапамогу:

Адзін наперад кажа шлях, другі дамоў дарогу.

Зазнаеш, небарака, ы смяротныя пакуты,

Як пакаштуеш з трох, бо ў іх наймоцная атрута;

У двух крапіўнае віно. Аднак, мы маем ласку,

Каб ты загадку разгадаў, дадзім табе падказкі.

Атрута, як бы хітра не хавалася яна,

Заўсёды будзе злева ад крапіўнага віна;

Другое, маюць розны змест бутэлечкі з бакоў

І ў іх суседачках табе не адшукаць сяброў;

Яшчэ падказка, кожны з нас памер уласны мае

Аднак малеча і гігант загубы не хаваюць;

Ну і нарэшце, памятай, з бакоў другія пляшкі

Хай не падобныя, але па сутнасці блізняшкі.”

 

Герміёна цягуча выдыхнула і Гары са дзіўленнем заўважыў, што дзяўчынка ўсміхаецца. Гэта было апошняя, што мажліва было рабіць у гэткім становішчы.

- СУПЭР!- усклікнула Герміёна.- Гэта нават не магія... гэта задачка на логіку... як пазл. Шмат хто з чараўнікоў, з тых што ня маюць ані кроплі логікі засталіся б тут назаўсёды.

- Але ж мы гэткі і ёсць.

- Вядома ж не,- прамовіла дзяўчынка.- Усё што нам трэба ведаць, ёсць тут на гэтай паперы. Сем бутэлечак - у трох атрута, у двух віно, адна дапаможа прайсці праз чорнае полымя, другая праз фіялетавае.

- Але, як мы даведаемся якая з іх якая?

- Адну хвілінку.

Герміёна колькі разоў перачытала верш. Потым прайшлася вачыма сюды-туды уздоўж бутэлечак, мармычучы сабе пад нос і кажучы на бутэлечкі пальцам. Нарэшце, яна пляснула ладкамі.

- Так,- сказала яна.- У маленькай бутэлечке тое, што правядзе праз чорнае полымя.

Гары зірнуў на дробненькую пляшачку.

- Тут толькі на аднаго з нас,- прамовіў ён.- Тут і адзін глыток ледзь будзе.

Дзеці перазірнуліся.

- А якая дапаможа прайсці праз фіялетавае полымя?- спытаўся Гары.

Герміёна паказала на круглявую бутэльку скрайнюю з правага боку.

- Гэта вып’еш ты,- прамовіў хлопчык.- І нават не спрачайся... вяртайся назад да Рона. З пакою з лятучымі ключамі вазьміце мётлы, яны дапамогуць вам прайсці праз люк, не натрапіўшы на Флуфі... і куляй бяжыце ў савярню, каб даслаць Хэдвіг з лістом да Дамблдора, без яго тут не абыйсціся. Я паспрабую на нейкі час затрымаць Снэйпа, хаця шчыра кажучы, я яму не раўня.

- Але Гары... што калі там, разам з ім Сам-Ведаеш-Хто?

- Ну... аднойчы мне ўжо пашансавала пад час сустрэчы з ім,- кажучы на свой шнар сказаў Гары.- Можа пашансуе яшчэ раз.

У Герміёны затрэсліся губы. Раптам яна кінулася Гары на шыю і абняла яго.

- ГЕРМІЁНА!

- Гары, ведай... ты вялікі чарадзей.

- Я нават не такі добры як ты,- прамовіў хлопчык, ён выглядаў вельмі збянтэжаным, калі Герміёна яго адпусціла.

- А што я!- заявіла Герміёна.- Я маю кнігі! Ну яшчэ розум! Але ёсць рэчы, больш важлівыя за іх... сяброўства, мужнасць і... аёечку, Гары... будзь там асцярожней!

- Пі першая,- сказаў Гары.- Ты ўпэўнена што разгадала ўсё правільна?

- Безумоўна,- прамовіла дзяўчынка ў адказ. Яна зрабіла вялікі глыток з круглай бутэлькі і ўздрыганулася.

- Гэта не атрута?- занепакоенна спатаўся хлопчык.

- Ані... але яно быццам лёд.

- Хутчэй ідзі, пакуль дзеянне зелля не скончылася.

- Поспехаў, Гары... беражы сябе...

- ІДЗІ ЎЖО!

Герміёна развярнулася і спакойна прайшла скрозь фіялетавае вогнішча.

Гары глыбока ўздыхнуў і ўзяў маленечкую пляшку. Ён павярнуўся да чорнага полымя.

- А цяпер мая чарга!- прмовіў ён і выпіў усё адным глытком.

Яго цела сапраўды быццам бы налілося ільдом. Ён паставіў бутэлечку на столік і рушыў наперад. Хлопчык напружыўся ўбачыўшы як языкі чорнага полымя ліжуць яго, але анічога не адчуў... імгненне-другое, ён не бачыў анічога акрамя вогнішча... але нарэшце ён апынуўся на другім яго баку ў апошняй зале.

Усярэдзіне залы стаяў чалавек... але гэта быў не Снэйп. І нават не Вальдэморт.

 

XVIІ. Чалавек а двух тварах

 

Гэта быў Квірэл.

- ВЫ!- вохнуў Гары.

Квірэл усміхнуўся. Яго твар больш не торгаўся.

- Я,- спакойна адказаў ён.- А мяне як раз надта цікавіла, ці мы з табой тут сустрэнемся?

- Але... але я думаў гэта... Снэйп...

- Северус?- Квірэл засмяяўся, але цяпер яго смех ня быў высокім і дрыготкім, гэта быў халодны і рэзкі рогат.- Так, Северус з выгляду той яшчэ зладзюга. Заўсёды вельмі карысна, калі паблізу ад цябе валэндаецца гэты кажан-пераростак. Хто пры гэткім суседстве будзе падазраваць б-б-беднага з-з-заік-катага п-п-прафесара Квірэла?

У Гары гэта ў галаву ня лезла. Гэта немагчыма... немагчыма.

- Але Снэйп спрабаваў мяне забіць!

- Не, не, не. Гэта я хацеў цябе забіць. І калі б не твая сяброўка міс Грэйнджэр, якая неслася да Снэйпа, каб падпаліць яго і на сваім шляху нечакана мяне перакуліла. Я згубіў зрокавы кантак з табой. Яшчэ колькі секунд і ты б паваліўся з мятлы. І я б гэта нават раней зрабіў, калі б не Снэйп, які ўвесь час мармытаў сябе пад нос супрацьпраклёны.

- Снэйп жадаў мяне выратаваць?

- Зразумела ж,- халодна адказаў Квірэл.- Чаму ты думаеш ён вызваўся судзіць наступны матч? Спрабаваў пераканацца, што я не зраблю гэта зноў. Смяхоцце, на самой справе... яму не трэба было гэдак турбавацца. Я не збіраўся анічога рабіць на вачах у Дамблдора. А ўсе астатнія настаўнікі палічылі, што ён вырашыў перашкодзіць Грыфіндору перамагчы, ён сам зрабіў сябе больш чым не папулярным... і ўсё дарма, бо сёння я збіраюся цябе забіць.

Квірэл пстрыкнуў пальцамі. Аднекуль з паветра аб’явіліся вяроўкі і шчыльна абматаліся вакол Гары.

- Ты, Потэр, занадта дапытлівы, каб застацца жывым. Падчас Хэлоўіна валэндаўся па школе. Я ведаю, што ты заўважыў мяне, калі я ішоў, каб паглядзець на тое, як ахоўваецца Камень.

- Дык гэта вы выпусцілі троля?

- А як жа ж. Кіраванне тролямі – мой асаблівы талент... ты вядома заўважыў, што я зрабіў з тым, што быў у адной з суседніх залаў? Нажаль, пакуль усе астатнія бегалі і шукалі троля, Снэйп, які ўжо пачаў мяне падазраваць, адразу кінуўся на чацвёрты паверх, каб мне перашкодзіць... Нажаль ня толькі ў майго троля не атрымалася забіць цябе, гэты трохгаловы сабака таксама ня змог добра кусіць Снэйпа за нагу.

- А цяпер пачакай спакойна, Потэр. Мне трэба даследаваць гэта цікавае люстэрка.

Толькі тут Гары заўважыў, што стаяла ў Квірэла за спіной. Гэта было Люстэрка Урам.

- Гэта люстэрка, ключ да Філасофскага каменя.- пастукваючы па раме, мармытаў Квірэл.- Сапраўды, толькі Дамблдор здольны быў выдумаць нешта падобнае... але цяпер ён у Лондане... і калі ён вернецца я буду ўжо далёка...

Адзінае што прыйшло Гары да галавы, трэба прымусіць Квірэла працягваць гаварыць, каб адцягнуць яго ўвагу ад люстэрка.

- А я бачыў, як вы і Снэйп сустракаліся ў Забароненым лесе...- выпаліў ён.

- Так,- прамовіў Квірэл, склаўшы рукі ён абыйшоў люстэрка ззаду.- У той час ён ужо здагадаўся пра то хто я ёсць, але жадаў ведаць як далёка я зайшоў. Падазраваў мяне ўвесь час. Нават напалохаць спрабаваў... але што б ён мог зрабіць, калі на маім баку сам Лорд Вальдэморт...

Квірэл зноў павярнуўся да люстэрка і прагна ўпіўся ў яго вачыма.

- Я бачу камень... я аддаю яго майму гаспадару... але дзе ён насамрэч?

Гары змагаўся з вяроўкамі, што аблытлі яго цела, але карысці гэта не прынесла. Ён павінен... павінен адцягнуць увагу Квірэла ад люстэрка.

- А яшчэ мне заўсёды здавалася, што Снэйп люта мяне ненавідзіць.

- Так, сапраўды,- абывякава прамовіў Квірэл, і, прысягаю нябёсамі, яшчэ як. Ён разам з тваім бацькам разам вучыўся ў Хогвартсе, ня ведаў? І яны ненавідзілі адно аднаго. Аднак, забіваць цябе ён не збіраўся.

- Але колькі дзён таму, я чуў як вы плакалі. Я думаў Снэйп пагражае вам...

І тут першы раз за ўсю размову па твары Квірэла слізганулі сутарагі жаху.

- Часам,- адказаў ён,- мне вельмі цяжка слухацца майго гаспадара... ён вялікі чараўнік, а я такі слабы...

- Няўжо гэта ён быў тады з вамі ў класе?- вохнуў Гары.

- Ён заўжды са мною,- ціха прамовіў настаўнік.- Я пазнаёміўся з ім, калі вандраваў. Я быў дурным юнаком перапоўнены недарэчнымі ўяўленнямі аб дабры і зле. Лорд Вальдэморт паказаў мне, як жа я памыляўся. Няма ані дабра, ані зла, ёсць толькі ўлада і тыя хто занямоглыя, каб шукаць яе... І з тых часоў я аддана служу майму гаспадару, хаця і шмат разоў падводзіў яго. Яму прыйшлося са мной вельмі цяжка,- раптам Квірэла закалаціла,- і ён не так лёгка даруе памылкі. Калі ў мяне не атрымаўся напад на Грынгатс, ён быў даволі моцна мной не задаволены. І ён пакараў мяне... ён вырашыў, што зручнее будзе трымацца, як мага бліжэй да мяне...

Квірэл зноў замаўчаў. Гары прыпомніў сваю паездку на Дыягон Алею... якім ён тады быў дурным? Ён бычыў Квірэла ў той дзень у Дзіравым катле і нават паціснуў яму руку.

Квірэл вылаяўся.

- Я нічога не разумею... Камень што, усярэдзіне люстэрка? Можа разбіць яго?

Гары пачаў разважаць з шалёнай хуткасцю.

Больш за ўсё ў свеце яму хацелася знайсці Філасофскі камень раней за Квірэла. Гары вырашыў, што калі ён зазірне ў Люстэрка, ён убачыць, як знаходзіць Камень і будзе ведаць дзе ён схаваны. Але якім чынам туды зазірнуць, каб Квірэл гэтага не заўважыў?

Ён нахіліў галаву ў левы бок, каб пабачыць хоць кавалачак Люстэрка Урам, не быўшы заўважаным Квірэлам, але вяроўкі што абплыталі яго ладыжкі былі занадта тугімі. Гары не ўтрымаў раўнавагі і паваліўся на падлогу. Але Квірэл гэтага нават не заўважыў. Ён працягваў размаўляць сам з сабой.

- Што гэта за люстэрка? Як яно працуе? Гаспадар, дапамажыце мне!

І да вялікага жаху, Квірэлу адказаў голас. Голас, які здавалася ішоў з самога прафесара.

- Скарыстайся хлопцам... скарыстайся ім...

Квірэл развярнуўся да Гары.

- Так... Потэр... хадзі да мяне.

Ён пляснуў далонямі і вяроўкі што звязвалі Гары, зніклі. Хлопчык паволі падняўся.

- Хадзі сюды,- паўтарыў Квірэл.- Паглядзі ў люстэрка, што ты там бачыш?

Гары ўстаў побач.

- Я павінен схлусіць,- у адчаі падумаў ён.- Я павінен казаць зусім не аб тым, што бачу.

Квірэл ўстаў за яго спіною. Гарыны ноздры напоўніліся дзіўным пахам, што ішоў з-пад прафесарскага турбана. Устаўшы перад Люстэркам, хлопчык заплюшчыў вочы, а потым зноўку іх адкрыў.

Ён убачыў сваё адлюстраванне. На першы погляд яно здавалася бледнымі і напалоханым. Аднак праз імгненне адлюстраванне ўсміхнулася яму. Яно паклала руку ў кішэню і выцягнула адтуль крывава-чырвоны камень. Адлюстраванне зноўку яму ўсміхнулася і паклала камень назад у кішэню... і тут, Гары адчуў як ў яго кішэню апусцілася нешта цяжкое. Нейкім... хаця і неверагодным чынам... ЁН АТРЫМАЎ КАМЕНЬ.

- Ну?- раздражнённа спытаўся Квірэл.- Што ты там бачыш?

Гары набраўся адвагі.

- Я бачу, як Дамблдор паціскае мне руку.- знайшоўся ён.- І... і я выйграў для Грыфіндора Кубак Дамоў.

Квірэл зноўку вылаяўся.

- Ідзі вэк,- сказаў ён. Гары адыйшоў, Філасофскі камень стукаў па яго назе. Ён разважаў, ці не паспрабаваць яму ўцячы?

Не паспеў ён адыйсці і пяці крокаў, як адчуўся нечый высокі голас, хаця вусны Квірэла не варушыліся.

- Ён хлусіць... ён салгаў цябе...

- Потэр, а ну вярніся!- ўскрыкнуў Квірэл.- Скажы мне праўду! Скажы, што ты бачыш?

Высокі голас зноўку загаварыў.

- Дам МНЕ паразмаўляць з ім... сам насам...

- Гаспадар, вам не хопіць дзеля гэтага сілаў!

- Дзеля гэтага... у мяне дастаткова сілаў...

Гары адчуў сябе, як быццам яго зноў спавіло дзяблавым сілом. Ён не мог паварушыць ані адным мускулам. Скамянела ён назіраў, як Квірэл прыняўся развязваць свой турбан. Што ён сабраўся рабіць? Рэшткі турбана паваліліся на зямлю. Без яго галава прафесара выглядала празмерна маленькай. І тут ён павольна развярнуўся да Гары спіной.

Гары закрычаў бы, але не мог вымавіць ані гуку. Там дзе павінна была быць патыліца ён убачыў твар, самы жахлівы твар у свеце. Ён быў крэйдава-белы, з брыдкімі чырвонымі вачыма, а замест ноздраў меў вузкія шчыліны, як ў змяі.

- Гары Потэр...- прашапатаў твар.

Гары паспрабаваў зрабіць крок назад, але ногі не слухаліся яго.

- Паглядзі, што я цяпер ўяўляю сабой?- працягваў твар.- Звычайны цень, хімера... Я вымушаны завалодваць целам кагось іншага, каб мець хоць нейкую форму... добра, што жадаючых пусціць мяне ў свае сэрцы і розумы, заўсёды хапае... А цяпер, апошнія колькі тыдняў я ўзмацніў сябе кроўю аднарога... ты бачыў, як мой верны Квірэл піў яе дзеля мене там, у лесе... А цяпер, калі ў мяне будзе элексір жыцця я аднаўлю ўласнае цела... Дык чаму б цябе не аддаць мне Камень, што ляжыць у тваёй кішэні?

Раптам, магчымасць варушыцца зноў вярнулася да Гары. Ён спатыкнуўся.

- І не будзь дурням,- гыркнуў твар.- Лепей захавай сваё жыццё і прысягні мне... ці скончыш так, як твае бацькі... яны паміралі, просячы ў мяне літасці...

- ТЫ ІЛЖЭШ!- пракрычаў Гары.

Квірэл ішоў на яго спіной наперад, так што хлопчык працягваў бачыць вальдэмортаў твар. Цяпер ён злосна ўсміхаўся.

- Як хвалююча...- сыкаў ён.- Я заўжды шанаваў мужнасць... Так, хлопча, твае бацькі былі мужнымі... Першым я забіў твайго бацьку, які вельмі мужна змагаўся са мной... Твая маці была мне не патрэбна, я не хацеў забіваць яе... але яна загінула абараняючы цябе... Аддай мне камень, каб яе смерць не была дарэмнай.

- НІКОЛІ!

Гары падскочыў да палымяных дзвярэй.

- СХАПІЦЬ ЯГО!- крыкнуў Вальдэморт і ў наступную секунду Гары адчуў як квірэлава рука схапіла яго за запясце. Бостры боль працяў яго шнар, быццам гарына галава спрабавала разваліцца на дзве часткі, Гары загаласіў, змагаючыся з прафесарам з ўсяе моцы іна яго здзіўленне Квірэл адпусціў яго, а боль сціх. Гары ашалелымі вачыма азірнуўся на тое места дзе стаяў Квірэл і ўбачыў, як той сагнуўся ад болю, гледзячы на сваю, на вачах пакрываючуюся пухірамі, далонь.

- Схапі! СХАПІ ЯГО!- зноўку правішчаў Вальдэморт. Квірэл кінуўся на хлопца і спрэс збіў яго з ног, сеў на яго зверху і абхапіў за шыю дзвюма рукамі... Гары амаль аслеп ад болю ў шнары, аднак пачуў як Квірэл пакутліва завыў.

- Гаспадар, я не магу схаціць яго... мае рукі... МАЕ РУКІ!

Квірэл, усё яшчэ працягваючы прыціскаць Гары, каленямі да зямлі, адпусціў яго шыю і ў разгубленасці глядзеў на свае далоні, тыя былі ўшчэнт абпаленыя, ня мелі скуры і былі чырвонымі і бліскучымі.

- Тады забі яго, ёлуп, і годзе!- вішчаў Вальдэморт.

Квірэл падняў рукі і збіраўся ўжо прамовіць смяротны праклён, але Гары інстынктыўна выцягнуў рукі і схапіў яго за твар...

- ААААААА!

Квірэл адкаціўся ад хлопца, яго твар быў ушчэнт пакрыты пухірамі. Гары зразумеў, Квірэл не ў стане дакрануцца да яго голай скурай не зведаўшы найпакутлівейшага болю... і адзіны шанец спыніць яго – як мага далей трымаць яго ў гэтым балючым стане, каб не даць прафесару праклясці сябе.

Гары ўскочыў на ногі і падбегшы да Квірэла схапіў яго руку і як мага шчыльней усапіўся за яе. Квірэл залямантаваў і паспрабаваў скінуць хлопца... яго галаву сціснуў невыносны боль... ён анічога не бачыў... ён толькі чуў як жахліва енчыць Квірэл

- ЗАБІ! ЗАБІ ЯГО!- працягваў вішчаць Вальдэморт, а Гары чуў, як недзе, быццам у яго галаве нехта крычыць:

- Гары! Гары!

Ён адчуў, як Квірэл нарэшце вырваў сваю руку, Гары ведаў што гэта канец, ён падаў у цемру, ніжэй... ніжэй... ніжэй...

*

Перад яго тварам бліснула нешта залатое. Сніч? Гары паспрабаваў схапіць яго, але рукі былі быццам наліты волавам.

Хлопчык міргнуў. Не, гэта быў не сніч, гэта былі акуляры. Тварылася нешта дзіўнае.

Ён зноўку міргнуў. Перад яго вачыма лунаў усміхаючыйся твар прафесара Дамблдора.

- Дабрыдзень, Гары!- павітаўся дырэктар.

Гары ўтаропіўся на яго. І тут ён усё прыпомніў.

- Сэр! Камень! Квірэл! Камень у яго! Сэр, паспяшайце...

- Супакойся, мой любы, твае звесткі крыху састарэлі,- адказаў Дамблдор.- У Квірэла няма Каменя.

- А у каго? Сэр, я...

- Гары, адпачывай калі ласка ці мадам Помфры выкіне мяне адсюль.

Гары зглынуў і азірнуўся. Ён зразумеў, што напэўна зараз ён знаходзіцца ў шпітальным крыле. Ён ляжаў у ложку пазасцеленым белымі прасцінамі, а ля ложка стаяў столік, на якога здаецца паклалі змесціва з паловы кандытарскай.

- Гэта падарункі ад тваіх сяброў і прыхільнікаў,- ззяючы прамовіў Дамблдор.- Тое, што адбылося ў падзямеллі паміж табой і прафесарам Квірэлам, страшэнная таямніца, таму, натуральна, пра яе ведае ўся школа. Твае сябры Фрэд і Джордж Візлі нават адправілі цябе вечка з бліжэйшай прыбіральні. Яны палічылі, што гэта крыху пазабавіць цябе. Але мадам Помфры вырашыла, што падобны падарунак будзе не надта гігіенічным, таму канфіскавала яго.

- А ці даўно я тут?

- Ужо тры дні. Містэр Рональд Візлі і міс Грэйнджэр будут надта ўсцешаны, даведаўшыся, што ты апрытомеў, яны так непакоіліся пра цябе.

- Сэр, а Філасофскі камень..?

- Бачу тваю ўвагу вельмі цяжка адцягнуць. З Каменем усё добра. У прафесара Квірэла не атрымалася забраць яго ў цябе. Я сваечасов а прыбыў табе на дапамогу, хаця ты і сам рабіў усё вельмі добра.

- Вы былі там? Вы атрымалі саву ад Герміёны?

- Мы напэўна размінуліся. Насамрэч, не паспеў я дабрацца да Лондана, як зразумеў, што я больш патрэбны ў тым месцы, якое толькі што пакінуў. І я аб’явіўся дастаткова сваечастова, каб дапамагчы цябе зладзіць з Квірэлам...

- Гэта былі ВЫ?

- Я вельмі баяўся, што аб’яўлюся запозна.

- Амаль так і было. Я ўжо не мог стрымліваць прафесара Квірэла...

- Я турбаваўся не за Камень, мой хлопчык... намаганні, якія ты затраціў на змаганне, ледзь цябе не забілі. У адзін найжудаснейшы момант, я вырашыў, што так яно і сталася. А Камень? Камень быў знішчаны.

- Знішчаны?- бездапаможна спытаўся Гары.- А як жа ваш сябра... Нікалас Фламель..?

- Ах, ты і пра Нікаласа ведаеш?- спытаўся Дамблдор, яго голас быў вельмі задаволеным.- Бачу ты ўсё высветліў самым надзейным чынам? Ну, я пагаманіў з ім крыху і мы пагадзіліся, што так будзе лепш за ўсё.

- Але гэта значыць, што ён і яго жонка памруць?

- Ну, яны маюць дастаткова эліксіра жыцця, дзеля таго каб уладкаваць ўсе свае справы, а потым... так, яны памруць.

Дырэктар усміхнуўся пабачыўшы здзіўленне на гарыным твары.

- Для юнака, такога як ты, гэта, упэўнены з’яўляецца нечым неверагодным, але для Німаласа і Перэнэль, смерць будзе нечым накшталт доўгачаканага адпачынку пасля доўгага, доўгага дня. Больш таго, для добра арганізаванага розуму, смерць – гэта ўсяго толькі чарговая неверагодная прыгода. А яшчэ, ведаеш, насамрэч, Філасофскі камень не такая ўжо і добрая рэч. Так ён прынясе цябе шмат грошаў і столькі гадоў жыцця, колькі ты сам пажадаеш! А грошы і доўгае жыццё – дзве рэчы якія абралі бы дзеля сябе большасць людзей... аднак, уся бяда ў тым, што людзі маюць неверагодную здольнасць, абіраць дзеля сябе тое, што будзе для іх самым горшым.

Гары ляжаў, ня ведаючы, што і адказаць. Дамблдор праваркатаў сабе нешта пад нос і ўсміхнуўся ў столю.

- Сэр?- раптам спытаўся хлопчык.- Я тут падумаў... Сэр... нават цяпер, калі Камень знішчаны, Валь... ой, я меў на ўвазе Самі-Ведаеце-Хто...

- Называй яго Вальдэмортам. Заўсёды называй рэчы сваімі імёнамі. Жах перад імем тролькі ўзмацняе наш жах, перад ягог носьбітам.

- Добра, сэр. Я хацеў казаць, што Вальэморт паспрабуе цяпер паўстаць іншым спосабам? Так? То бок, ён усё ткі не памёр?

- Ані, Гары, нажаль не. Ён дагэтуль недзе хаваецца, можа шукае таго, хто дасі яму новае цела... Таго, хто не з’яўляецца па-сапраўднаму жывым, немагчыма забіць. Ён пакінуў Квірэла паміраць, паказаўшы, што мае да сваіх паплечнікаў ня больш міласэрнасці чым да сваіх ворагаў. І ўсё што мы можам, як мага далей адцягваць яго вяртанне да ўлады. Аднак ён можа знайсці таго, хто чарговы раз пагадзіцца біцца за яго ў чарговай, магчыма безнадзейнай бойке... а калі зноў і зноў будзем адцягваць яго канчатковае вяртанне, можа ён і не атрымае яе ніколі.

Гары паспрабаваў кіўнуць, але супыніўся на поўдарогі, бо ў яго пачала балець галава.

- Сэр,- прамовіў ён, ёсць яшчэ сёе-тое, што мне хацелася ведаць, ці вы не можаце мне расказаць іх... мне хацелася б ведаць праўду аб...

- Праўда...- ўздыхнуў Дамблдор.- Праўда – найвыдатнейшая, але і найжахлівейшая рэч у свеце, таму да яе трэба адносіцца з асцярогай. Тым ня меньш, я гатовы адказаць на твае пытанні, калі не знайду важкай прычыны не рабіць гэтага, таму, адразу прашу твайго прабачэння. Але вядома ж, хлусіць я не буду.

- Ну... Вальдэморт сказаў мне, што забіў маю маці, толькі таму, што яна хацела абараніць мяне. Але навошта ён увогуле хацеў мяне забіць?

Дырэктар чарговы раз глыбока ўздыхнуў.

- Нажаль, на першае ж тваё пытання я адказаць цябе не змагу. Не цяпер. Не сёння. Але калі небудзь абавязкова... я запомніў аб сваім абяцанні, Гары. Калі ты будзеш крышачку старэйшым... ведаю, цябе будзе ненавісны падобны адказ... я распавяду цябе аб усім, калі ты будзеш для гэтага гатовы.

Гары разумеў, што спарчацца было бескарысна.

- Але чаму Квірэл не мог дакрануцца да мяне?

- Твая маці загінула ратуючы цябе. Ёсць толькі адна рэч, якую ніколі не зразумець Вальдэморту – каханне. Ён не зразумеў, што яе каханне было такім магутным, што яна пакінула на цябе свой знак. І гэта не шнар, гэты знак немагчыма ўбачыць... аднак, нават калі, чалавек які кахае нас настолькі глыбока, памірае, яго пачуццё назаўжды дае нам некаторую абарону. Яно ў самой тваёй скуры. Квірэл перапоўніўся нянавісцю, прагі ўлады і амбіцый, бо падзяліў сваю душу з Вальдэмортам і таму не мог дакрануцца да цябе. Ён адчуваў пякельныя пакуты, дакранаючыся да чагосьці пазначанага гэткім дабром, як у цябе.

Дамблдор вельмі зацікавіўся птушкай, што сядзела на падваконніку, што дало час гары наплакацца. Калі яго вочы высахлі і да яго вярнуўся голас, Гары спытаўся:

- А мантыя-невідзімка? Вы ведаеце хто мне яе паслаў?

- Ааа... так сталася, што твой бацька пакінуў яе ў мяне дзеля адной справы і я палічыў, што ты б хацеў яе мець,- вочы Дамблдора бліснулі.- Гэта вельмі патрэбная рэч... твой бацька, калі яшчэ вучыўся ў школе, карыстаўся ёй, каб употай з кухні ежу цягаць.

- Я хацеў спытаць яшчэ аб немым...

- Валі!

- Квірэл сказаў, што Снэйп...

- Прафесар Снэйп, Гары...

- Добра... Квірэл сказаў, што ён ненавідзіць мяне, таму што ненавідзіў майго бацьку.

Так, яны даволі моцна не любілі адно аднаго. І гэта мала чым адрознівалася ад тваіх стасункаў з містэрам Малфоем. А яшчэ твой бацька зрабіў нешта, што Снэйп дагэтуль ня можа яму дараваць.

- Што?

- Твой бацька выратавал яго жыццё.

- ШТО?

- Так...- абыякава прамовіў дырэктар.- Дзіўная рэч – чалавечыц розум, ці нетак? Для прафесара Снэйпа была невыносна адна толькі думка пра тое, што ён абавязаны твайму бацьку... Думаю, ён з гэткай апантанасцю абараняў цябе ўвесь год, таму што вырашыў, што такім чынам разлічыцца з тваім бацькам. І зможа зноўку у супакоі працягваць яго ненавідзіць...

Гары паспрабаваў зразумець пачутае, але ў яго пачала балець галава.

- Сэр, можна яшчэ адно пытанне...

- Толькі адно?

- Як ў мяне атрымалася забраць Філасофскі камень з Люстэрка?

- Ооо, я вельмі рад, што ты спытаўся ў мяне аб гэтым. Гэта было маёй чарговай бліскучай ідэяй, але толькі між намі, гэта аб нечым і кажа. Справа ў тым, што ты быў адзіным хто жадаў знайсці Камень... знайсці, а не выкарыстаць... таму і атрымаў яго... іншыя, маглі б толькі ўбацыць у Люстэрку, як яны вырабляюць золата ці п’юць элексір жыцця. Мой розум часам падае нешта, што з’яўляецца сурпрызам для мяне самога... Добра, хопіць на сёння пытанняў. Прапаную цябе пачаставацца ласункамі. Ах! Цукеркі на любы смак ад Берці Бот! Колісь у маладосці мне вельмі не пашансавала... мне патрапілася цукерка з густам ванітаў і з гэтых пор, баюся, я страціў сваю прыязнасць да іх... аднак спадзяюся вось гэтая вось будзе смачнай. Ты не супраць?

Ён усміхнуўся і сунуў у рот залаціста-карычневую цукерку. Дамблдор папярхнуўся.

- Як не шкада, але гэта вушная сера!- паведаміў ён.

*

Мадам Помфры – галоўная лекарка школы, была добрай, але вельмі строгай жанчынай.

- Ну толькі пяць хвіліначак,- папрасіў Гары.

- Катэгарычна не.

- А прафесару Дамблдору вы дазволілі...

- Гэта іншая справа, ён дырэктар. А табе трэба адпачываць.

- Ну я ж адпачываю. Вось глядзіце, я ж ляжу. Ну, мадам Помфры...

- Ай, ну добра,- адказала яна.- Але толькі пяць хвілінаў.

Мадам Помфры пусціла ў гарыну палату Рона і Герміёну.

- ГАРЫ!

Ад радасці Герміёна была гатова, як тады ў падзямеллі, кінуцца яму на шыю, але стрымалася і Гары быў ёй вельмі ўдзячны за гэта. Бо ў яго нясцерпна балела галава.

- Вох, Гары, мы ўжо вырашылі што... Дамблдор так за цябе турбаваўся...

- Уся школа гамоніць пра гэта,- паведаміў Рон.- А што там адбылося насамрэч?

Гэта быў адзін з тых рэдкіх выпадкаў, калі рэальны расказ, нашмат больш дзіўны і захапляльны за самыя дзікія чуткі. Гары распавёў ім пра ўсё – пра Квірэла, пра Люстэрка, пра Філасофскі камень і пра Вальдэморта. Рон з Герміёнаю былі самымі ўдзячнымі слухачамі, нават вохалі ў патрэбных месцах. А калі Гары распавёў аб тым, што хавалася ў Квірэла пад турбаном Герміёна моцна ўскрыкнула.

- І што, цяпер Камень знішчаны?- падсумаваў Рон.- А Фламель папросту памрэ?

- Я казаў пра гэта Дамблдору, але ён лічыць... як там... “Для добра арганізаванага розуму, смерць – гэта ўсяго толькі чарговая неверагодная прыгода”.

- А я заўжды казаў, што ён шаленец,- заявіў Рон, ён быў вельмі ўражаны тым, што яго герой – вар’ят.

- А што было з вамі двума?- спытаўся Гары.

- Ну, я паспяхова вярнулася назад,- адказала Герміёна,- апрытоміла Рона... на гэта спатрэбілася колькі часу... і мы ўдваіх пабеглі да савярні і ў вестыбюле сутыкнуліся з Дамблдорам. Ён напэўна ўжо ўсё ведаў. Ён толькі спытаўся: “Гары пайшоў за ім следам, так?” і адразу ж кінуўся на чацвёрты паверх.

- Ці думаеш, ён хацеў, каб гэта зрабіў ты?- спытаўся Рон.- Ну гэта ж ён даслаў табе бацькаву мантыю і гэдак далей?

- ШТО?- выбухнула Гарміёна.- Ён не мог... то бок... гэта было б жудасна... ты ж мог загінуць.

- Не мог,- задумліва прамовіў Гары.- Дамблдор – ён дзіўны чалавек. Думаю, ён хацеў даць мне шанец ці накшталт таго. Здаецца ён з большага ведаў пра ўсё што тут адбывалася... вы ведаеце пра што я. З яго боку было вельмі добра, што ён не спыніў нас, а даў адшукаць усё то, што нам магло дапамагчы. Не думаю, што ён выпадкова даў мне магчымаць зразумець то, ка працуе Люстэрка Урам. Мяркую ён палічыў, што калі ў мяне ўсё аптрымаецца, я буду мець права сутыкнуцца з Вальдэмортам сам насам...

- Так, я меў рацыю, Дамблдор бзікануўся.- з гонарам прамовіў Рон.- Слухай, табе неабходна заўтра аб’явіцца на банкеце з нагоды заканчэння года. Канечне найбышэйшы бал у слізэрынцаў, а на апошнім квідычным матчы мы без цябе прайгралі Рэйвенкло... зато ежа будзе добрай.

Тут у палату ўварвалася мадам Помфры.

- Вы прасядзелі тут цэлых пятнаццаць хвілін,- заявіла яна.- А цяпер, ПСІК.

*

Прачнуўшыся наступным ранкам, гары адчуў, што амаль прыйшоў у норму.

- Я хачу пайсці сёння на банкет,- сказаў ён мадам Помфры, калі тая папраўляла на яго стале шматлікія скрынкі з ласункамі.- Можна?

- Прафесар Дамблдор лічыць, што так,- сапучы носам, быццам на яе думку Дамблор не разумеў, наколькі гэта можа быць рызыковым, адказала лекарка.- І да цябе наведнік.

- Ооо, супэр,- адказаў Гары.- А хто?

У той жа момант у палату праціснуўся Хагрыд. Ён як і звычайна выглядаў занадта агромістым для звычайнага пакою. Хагрыд сеў ля гарынага ложку і расплакаўся.

- Ува... усім... вінавата... мая... дурасць!- схаваўшы ў руках твар, загаласіў волат.- Гэт я асказаў таму злом мярзоціку як прасці Ф ліфі! Я асказаў! Ты мог бы пмерці! А сё з-за драконяга яйка! Ніколь больне буд піць! Мне трэба выгнаць з прац і прымусь жыць па магласкі!

- Хагрыд!- узрушана пазіраючы на тое, як волат дрыжыць ад гора і раскаяння і як па яго барадзе цякуць слёзы.- Хагрыд, ён ўсё роўна аб усім даведаўся. Вальдэморт даведаўся бы, як гэта зрабіць, нават калі б ты яму не расказаў.

- Ты мог пмерці!- працягваў енчыць брамнік.- І не назвай го імя!

- ВАЛЬДЭМОРТ!- пракрычаў Гары, Хагрыд ад ашаломленасці нават перастаў плакаць.- Хагрыд я сустракаўся з ім і цяпер смела называю яго па імі. І падбадзёрся, калі ласка. Мы выратавалі Камень, а цяпер ён знішчаны і Вальдэморту да яго не дабрацца. На, вазьмі шакаладную жабку, у мяне іх шмат...

Хагрыд тыльным бокам далоні выцер нос і заявіў:

- О, тольк прыпоміў. У мне для це ёсь адарунак.

- Не сэндвіч з гарнастаінай часам?- з трывогай спытаўся Гары, тут брамнік нарэшце ўсміхнуўся.

- Ня. Дамблдор учор даў мне входны. Хаця вядома пвінен быў мне звольньць... карацей, я зрабіў для це вось гэт...

Хагрыд працягнуў хлопчыку альбом ў скураной вокладцы. Гары з зацікакаленасцю адчыніў падарунак. Альбом быў перапоўнены чарадзейнымі фатаграфіямі. На іх, усміхаючыся і махаючы Гары рукамі, стаялі яго маці і тата.

- Я дправіў соў школьн сьбрам твых бацькоў і апрасіў у іх фатграфій... Я ж вед што у ты недной ня маш... Спадбалася?

Гары не мог гаварыць, але Хагрыд і так усё зразумеў.

*

Гары дабраўся да святочнага банкетавання з нагодны заканчэння году толькі пад вечар. Мадам Помфры ўсё ніяк не хацела яго адпускаць, штораз патрабуючы зрабіць яшчэ адзін аналіз на ўсялякі выпадак. Таму калі хлопчык завітаў у галоўную залу, тая была ўшчэнт перапоўнена вучнямі. Сцены былі ўпрыгожаны ў зялёныя і срэбныя колеры Слізэрыну, які выйграваў Кубак Дамоў, сёмы год запар, над сталом настаўнікаў лунаў транспарант са слізэрынскай змяёй.

Як толькі Гары завітаў ў залу на імгненне запанавала цішыня, а потым усе разам прыняліся гаманіць. Хлопчык сеў за грыфіндорсмкім сталом паміж ронам і Герміёнаю, спрабуючы праігнараваць той факт, што шмат хто з тых, хто знаходзіўся ў зале, стоячы пазіралі на яго.

На яго шчасце, праз хвіліну аб’явіўся Дамблдор. Гоман адразу ж сціх.

- Прамінуў яшчэ адзін навучальны год!- вясёла прамовіў дырэктар.- І перш чым вы запусціце свае зубкі ў смачнейшую ежу, мне трэба яшчэ крышачку патурбаваць вас прахрыпеўшы сюю-тую старыкоўскую лухту. Чым нам запомніцца гэты год! Ну, спадзяюся вашы галовы крышачку напоўніліся ведамі... але ў вас ёсць цэлае лета на іое, каб спустошыць іх наноў...

А цяпер. Як я разумею, мне трэба абвесціць балы якія набралі вашыя Дамы, каб падвесці вынікі дамовага змагання. На чацвёртым месцы ў гэтым годзе ў нас апынуўся Грыфіндор, ён зарабіў трыста дванаццаць балаў; на трэцім месцы ў нас Хафлпаф з трыста пяцьдзесят двума баламі; на другім месцы мы маем Рэйвенкло, у іх ёсць чатыраста дваццаць шэсць балаў; ну і нарэшце слізэрын атрымаў чатыраста семдзесят два балы.

Слізэрынскі стол выбухнуў пляскам далоней і тупатам ног. А Драко Малфой, як заўважыў Гары стукаў па стале кубкам. Гэта выглядала вельмі брыдка.

- Так, так, так, выдатна Слізэрын, выдатна.- заўважыў Дамблдор.- Тым ня меньш, трэба прыняць да ўвагі вынікі апошніх падзей.

У зале імгненна запанавала цішыня. А слізэхрынцы кінулі ўсміхацца.

- Гм,- адкашляўся дырэктар.- Я маю яшчэ колькі хвілін, каб раздаць дадатковыя балы. Дык вось... Па-першае, узнагароджваецца містэр Рональ Візлі...

Рон імгненна пачырванеў. Ён пачаў выглядаць як тая рэдзька, што расла без сонца.

- ... ён зарабляе пяцьдзесят балаў, за лепшую шахматную партыю, шмат гадоў не бачыў анічога падобнага.

Здавалася што ад грыфіндорскага “Ура!” на зачараваная столя прыняліся дрыжаць зоркі. А з-за стала прэфектаў раздаваўся гучны голас Персі:

- Гэта ж мой брат! Мой малодшы брат! Ён прамінуў гіганцкія шахматы МакГонагал!

Нарэшце зноў сціхла.

- Па-другое, узнагароджваецца міс Герміёна Грэйнджэр... Яна атрымлівае пяцьдзесят балаў за тое, што не згубіла халоднай логікі нават апынуўшыся ў гарачым становішчы.

Герміёна схавала свой тварык ў руках. Гары падазраваў, што яна плача. Грыфіндорскі стол быў па-за сябе ад шчасця... яны рушылі на сто балаў наперад.

Па-трэцяе... містэр Гары Потэр...- прамовіў дырэктар. У пакоі запанавала мёртвая цішыня...- за яго бездакорную вытрымку і выбітную мужнасць, Грыфіндор зарабляе шэсцьдзесят балаў.

Памаўся сапраўдны гармідар. Тыя, хто здагадаўся падлічыць вынікі ўвогуле лямантавалі да хрыпаты... Грыфіндор зарабіў чатыраста семдзесят два балы... столькі ж сколькі мелася ў Слізэрына. Цяпер яны раздзеляць дамовы кубак... а калі б Дамблдор даў Гары хоць яшчэ адзін бал, Грыфіндор зрабіўся бы пераможцам

Дырэктар чарговы раз падняў рукі. Зала пакрысе сціхла.

- Мужнасць бывае розная,- усміхаючыся працягваў Дамблдор.- Трэба быць вельмі мужным, каб супрацьстаяць ворагам, але ня меньш мужнасці патрэбна, каб супрацьстаяць уласным сябрам. Таму, дзесяць балаў зарабляе містэр Нэвіл Лонгботам.

Тыя хто знаходзіўся па-за межамі галоўнай залы, маглі б падумаць, што там нешта выбухнула, настолькі моцны гоман радасці падняўся з-за грыфіндорскага стала. Гары, Рон і Герміёна стоячы енкамі і пляскамі віталі пабялелага ад шоку Нэвіла, які нават знік ў натоўпе жадаючых папляскаць яго па плячы. За ўвесь год ён у першыню зарабіў хоць адзін бал. Гары працягваючы апладыяваць, штурхнуў Рона локцем пад бок і паказаў яму сядзелага за слізэрынскім сталом Малфоя. Той не выглядаў бы гэдак ашаломлена і жахліва, нават калі б на яго наклалі праклён поўнага целавяза.

- І гэта значыць,- перакрыківаючы радасны гармідар, да якога, каб атсвяркаваць паразу Слізэрына, паспяшалі далучыцца Рэйвенкло і Хафлпаф, сказаў Дамблдор.- Надыйшоў час змяніць дэкор.

Ён пляснуў далонямі. У адно мігненне зялёны колер на парцьерах упрыгожваючых залу зрабіўся пунцовым, срэбны залатым, а слізэрынская змяя панад настаўніцкім сталом ператварылася на грыфіндорскага льва. Снэйп з гідка-вымучанай усмешкай патрос руку прафесаркі МакГонагал. Яго вочы сустрэліся з гарынымі і хлопчык зразумеў, што адносіны прафесара да яго ані не змяніліся. Але цяпер гэта зусім не турбавала Гары. Усё выглядала так, што ў наступным годзе жыццё ў школе вернецца на нармальныя колы, дакладней будзе настолькі нармалёвым наколькі гэта магчыма ў Хогвартсе.

Гэта быў лепшы вечар ў жыцці Гары, лепшым за выйгрыд у квідытчным турніре, лепшым за Каляды і нават лепшым за бойку з горным тролем... гэтую ноч ён ніколі... ніколі не забудзе гэты вечар.

*

Калі прыйшлі вынікі іспытаў, Гары зразумеў, што нават забыўся пра іх існаванне. Больш таго, для яго было вялікім сурпрызам, што ён з Ронам перайшлі на наступны год з даволі добрымі адзнакамі, хаця канечне самай лепшай была Герміёна. Нават Нэвіл паспяхова перайшоў на наступны год, бо яго поспехі ў зёлазнаўстве перакрылі аніякія адзнакі па зеллеварству. Сябры спадзяваліся, што Гойла, які быў амаль што поўным доўбнем, выкінуць са школы, але ён таксама прайшоў іспыты. Рон заявіў, што канечне шкадуе пра гэта, але немагчыма мець столькі шчасця адначасова.

Хутка іх шафы спусцелі, валізы спакаваны, нэвілаў рапуха знойдзены ў кутку прыбіральні, а вучням раздалі папярэджваючыя лісты, аб тым што падчас вакацый ім забаронена карыстацца магіяй.

- Штораз спадзяюся,- з жалобным тварам прамовіў Фрэд Візлі,- што яны забудуцца нам іх раздаць.

З дапамогаю хагрыда першагодкі селі ў зачараваныя чоўнікі, якія павезлі іх па возеры да Хогвартс Экспрэсу. Па дарозе дамоў яны смяяліся і разважалі аб тым наколькі зялёнай і ахайнейшай зрабілася навакольная мясцовасць, елі цукеркі на любы смак ад Бэрці Бот. Калі за вокнамі аб’явіліся маглаўскія гарады, яны змянілі чарадзейскія мантыі на курткі і паліто. Нарэшце яны пад’ехалі да платформы дзевяць і тры чвэрці.

Спатрэбілася колькі часу, каб ўсе вучні спусціліся на платформу. Хударлявы стары кандуктар ўстаў перад бар’ерам дазваляючы праходзіць праз яго толькі па двое ці па трое, каб невядома адкуль аб’явіўшыйся натоўп дзяцей не прыцягнуў на сябе ўвагу і непатурбаваў маглаў.

- Вы павінны прыехаць пагасціць да нас улетку,- заявіў Рон.- Прыедзеце? Я дашлю вам саву з запрашэннем.

- Дзякуй,- адказаў Гары,- з радасцю, буду чакаць.

Пад націскам натоўпу, сябры паціху набліжаліся да брамы, якая павядзе іх у маглаўскі свет. З рэдку да сяброў даносіліся воклічы:

- Бывай, Гары!

- Потэр, пабачымся ў наступным годзе!

- Ты ўсё яшчэ знакамітасць,- усміхнуўся яму Рон.

- Але не там, куды я зараз накіроўваюся, даю табе гарантыю,- адказаў на гэта Гары.

Разам з Ронам і Герміёнаю, ён прайшоў праз бар’ер.

- Гэта ён, мама, ён, глядзі!

Гэта была малодшая сястра Рона, Джыні. Але паказвала яна ані на брата.

- Гары Потэр!- віскатала яна.- Глядзі, мам! Я яго бачу...

- Супакойся, Джыні, і паказваць на кагось пальцам не прыстойна.

Місіс Візлі ўсміхнулася, калі сябры падыйшлі да іх з Джыні.

- Цяжкі быў год?- спыталася яна.

- Так, цяжкаваты.- адказаў Гары.- Дзякуй вас за слодычы і джэмпер, місіс Візлі.

- Ай, няма за што, мой любы.

- Ты гатовы?

Гэта быў дзядзька Вернан, гэткій жа барвянатвары, гэткі жа вусаты і як і раней разлютаваны і перапуганы тым, што гары з яго агромістай валізай і савою ў клетцы стаіць на станцыі поўнай нармкальных людзей. З-за яго спіны вызіралі цётка Петунья і Дадлі, якіх прымушаў калаціцца ад жаху адзін толькі від Гары.

- Ооо, вы гарына сям’я?!- спыталася місіс Візлі.

- Можна сказаць і так.- адказаў дзядзька.- Пасьпяшай, хлопча, мы не збіраемся чакаць цябе ўвесь дзень.

Ён адыйшоў прэч

Гары адвёў Рона і Герміёну ў бок.

- Ну тады, да сустрэчы ўлетку.

- Спадзяюся, у цябе будуць... эммм... добрыя вакацыі.- прамовіла Герміёна, няўпэўнена спазіраючы на дзядзьку Вернана. Дзяўчынка яўна была збянтэжана тым, што нехта можа выглядаць гэдак непрыемна.

- Яшчэ як,- адказаў Гары, Рон і Герміёна здзіўлена паглядалі, як па яго твары расплылася шырачэзная ўсмешка.- Яны ж ня ведаюць, што нам забаронена чараваць дома. Гэтым летам, я са здавальненнем павесялюся над Дадлі...



Пераклад: Дзяніс Мускі
Крыніца: http://books.belpotter.by/belarusian/