Дзяніс Дук, Уладзімір Лобач, Сяргей Шыдлоўскі

Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. Частка 1

Зборнік утрымлівае навуковыя артыкулы, прадстаўленыя ўдзельнікамі ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў», якая адбылася 17–18 красавіка 2014 г. у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Канферэнцыя пазначана як другая, але на самой справе, праводзілася ў трэці раз (2009, 2011, 2014) — фармат 2009 г. быў названы навукова-практычным семінарам. У 2014 г. канферэнцыя была прымеркавана да 20-годдзя археалагічных і этнаграфічных экспедыцый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У першай частцы зборніка публікуюцца вынікі антрапалагічных і археалагічных даследаванняў Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый. Прыведзены новыя даныя аб гістарычных лёсах, матэрыяльнай і духоўнай спадчыне Паўночнай Беларусі ў шырокім храналагічным дыяпазоне: ад першабытных часоў да сучаснасці.

Спампаваць (30 МіБ)

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView