epub
 
падключыць
слоўнікі

Дзмітрый Цэнзар

З песень барацьбы за волю

З рускай — Д. Цэнзара

 

Спіце, хто згінулі ў бойках за люд,

Край за вас будзе маліцца...

Скора памінкі адбудуцца тут,

Маці-зямля адрадзіцца.

 

Бліснуць паходні Усходу, й прыгон

Мучыць не будзе народа,—

Будуць мінуўшыя бітвы, як сон,

Будзе вясна і свабода.

 

Толькі не прыйдуць на свята вясны

Тыя, што надта любілі...

Спіце, палеглыя, спіце, тут мы

Плачам на братняй магіле!

 

1905


1905

Пераклад: Янка Купала
Тэкст падаецца паводле выдання: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.-462 c. [4] л. іл.
Крыніца: скан