epub
 
падключыць
слоўнікі

Джозэф Рэдзьярд Кіплінг

Калі...

Калі ты сам сабой, а ўсе ў аблудзе,

Сябе згубіўшы, шлюць табе праклён,

Калі ты верыш сам сабе, а людзі

Зняверана смяюцца наўздагон;

Калі, чакаючы, не пахіснешся,

Хлуснёй хлусні не плоціш як шчадрэй,

І не цвяліш нянавісць, і не пнешся

Здавацца лепшым, гаварыць мудрэй;

 

Калі ты не прыгонны ўласнай мары,

Калі не самамэта роздум твой,

Калі трыумфу дым і краху хмары

Сумееш не адчуць над галавой;

Калі цярпецьмеш праўду, што казаў ты,

Хоць стала пасткай ёлупням яна,

Жыцця набытак рухнуў, а назаўтра

Усё струмантам старым вярнуў спаўна;

 

Калі ты згрудзіць дужы ўсе жаданні

І рызыкнуць паставіць іх на кон,

І страціць, і ні слова шкадавання

Не выдыхнуць, пачаўшы з тла свой плён;

Калі прымусіш сэрца і цягліцы

Яшчэ служыць табе, хаця даўно

Яны паспелі, як і ты, знасіцца,

Жаданне пратрымацца ў Вас адно;

 

Калі з натоўпам з годнасцю гаворыш

І з каралём не траціш свой спакой,

Калі не ў страх Табе ні друг, ні вораг,

Калі ўсе людзі лічацца з Табой;

Калі напоўніш прагныя мінуты

Секундамі, што спешаць бег гадзін,

Тады твая Зямля і ўсе пакуты,

І - больш таго - ты Чалавек, мой сын!



Пераклад: Рыгор Барадулін
Падрыхтавана: Андрэй Баранаў