epub
 
падключыць
слоўнікі

Э. Золава

Каментарыі да рамана Язэп Крушынскі

І
II


 

І

 

У гісторыі беларускай савецкай літаратуры, як і ў творчай практыцы Зм. Бядулі, раман «Язэп Крушынскі» займае асобае месца. Ён з’явіўся першай спробай пісьменніка стварыць шырокую эпічную карціну рэчаіснасці, асэнсаваць складаныя сацыяльныя працэсы, якія адбываліся ў беларускай вёсцы ў канцы 20-х гадоў.

Шлях пісьменніка да філасофскага і эстэтычнага асэнсавання карэнных праблем жыцця быў цесна звязаны з асваеннем новых мастацкіх форм, у прыватнасці, жанру рамана. Гэты працэс характэрны не толькі для творчасці Зм. Бядулі. Ён вызначаў асноўную тэндэнцыю развіцця прозы 20—30 гадоў. У такім напрамку актыўна працавалі Я. Колас, Ц. Гартны, М. Гарэцкі, М. Зарэцкі, К. Чорны, К. Крапіва. Менавіта ў гэты перыяд былі створаны іх першыя аповесці і раманы.

У 1920 годзе ў артыкуле «Чаму яшчэ няма беларускага рамана?» 1 Зм. Бядуля прадбачліва ставіў пытанне аб неабходнасці яго стварэння і разглядаў прычыны адсутнасці рамана ў беларускай дарэвалюцыйнай літаратуры. Ужо тады пісьменнік быў перакананы ў тым, «што раман — гэта самы грунт кожнай літаратуры», яе «вышэйшы пункт». Зм. Бядуля пісаў: «У рамане адбіваецца цэлае мора народнага жыцця, малююцца эпохі, на фоне дзеяў выступае гісторыя, зеніт ідэй красуецца рэльефна: класавы быт астаецца ў рамане для далейшых пакаленняў».

Але прайшоў яшчэ не адзін год, пакуль пісьменнік сам здолеў паспрабаваць свае сілы ў вялікім жанры.

Да рамана Бядуля прыйшоў не адразу. Нават змешчаная ў часопісе «Узвышша» першая кніга была пазначана аўтарам як аповесць. Зараз немагчыма дакладна сказаць, ці адпавядала гэта вызначэнне першапачатковай задуме, ці яно сведчыла аб некаторай няўпэўненасці пісьменніка. Але тое, што першае асобнае выданне ўжо называлася раманам і мела падзагаловак «кніга першая», дае падставы сцвярджаць, што пісьменнік у сваіх творчых планах арыентаваўся на маштабны эпічны твор. Такім чынам, можна лічыць спрэчным сцверджанне даследчыкаў нібыта «першапачатковая задума ў пісьменніка абмяжоўвалася рамкамі апавядання», хаця такое паведамленне сапраўды было змешчана ў часоп. «Полымя» (1927, № 2, с. 202).

 

Працу пад раманам Зм. Бядуля пачаў ужо будучы вядомым пісьменнікам, прызнаным майстрам, аўтарам некалькіх паэтычных і празаічных зборнікаў. Быў завершаны і выйшаў у свет вялікі празаічны твор — аповесць «Салавей».

Як неаднаразова адзначалі даследчыкі творчасці Бядулі, раман «Язэп Крушынскі» мае цікавую творчую гісторыю. Нельга не пагадзіцца таксама з іх думкай аб тым, што гэты раман своеасаблівае мастацкае падагульненне ранейшых творчых пошукаў пісьменніка»2. Сапраўды, апавяданні «Воўк» (1923), «На варце» (1925), «Як я зрабіўся кантрабандыстам» (1926) і інш. па сваёй тэматыцы і ідэйнай накіраванасці папярэднічалі раману. Бядуля-раманіст імкнуўся заглыбіцца ў сацыяльны сэнс тых адмоўных з’яў у жыцці, пра якія расказвалася ў прыгаданых апавяданнях. Вобраз галоўнага героя — Язэпа Крушынскага — якраз і стаў шырокім мастацкім абагульненнем найбольш характэрных тыповых праяў той сацыяльнай з’явы, якая актыўна перашкаджала паспяховай сацыялістычнай перабудове грамадства.

Выхад рамана «Язэп Крушынскі» стаў адметнай з’явай у грамадскім і літаратурным жыцці, нягледзячы на тое, што тагачасная крытыка была даволі супярэчлівай у ацэнцы твора. Адзначаючы пэўныя дасягненні пісьменніка ў актуальнасці тэмы і маштабнаснасці вобраза Крушынскага, рэцэнзенты першай кнігі без падстаў перабольшвалі наяўнасць у творы элементаў дэтэктыўнага, нават авантурнага жанру, «у якім авантурнасць падзей важней за сацыяльную іх абумоўленасць» 3. Варта мець на ўвазе, што пошукі новых мастацкіх форм у Бядулі былі цесна звязаны з дэкларацыяй, якую абвясцілі пісьменнікі і крытыкі, што ўваходзілі ў літаратурнае аб’яднанне «Узвышша» (К. Чорны, Зм. Бядуля, К. Крапіва, П. Глебка, У. Дубоўка, Я. Пушча, А. Бабарэка і інш.). Працягваючы «плённую традыцыю высокай грамадзянскасці... на ўсебаковым, поўным выяўленні індывідуальных творчых здольнасцей», аб’яднанне разам з тым арыентавала мастакоў на смелы і шырокі эксперымент. Вось чаму раман нясе на сабе адбітак эксперыментальнасці, якая найбольш ярка выявілася ў вобразнай сістэме і стылёвай форме. У даследаванні «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства»4 М. Мушынскі звяртае ўвагу на тое, што «ў «Язэпе Крушынскім» Зм. Бядулі многае ад рамана-гратэску, рамана-масак». І невыпадкова таму ў творы перавага была аддадзена адмоўным персанажам, але залішняя шаржыроўка іх у некаторай ступені знізіла ідэйны пафас рамана.

 

Тагачасная крытыка не здолела зразумець складанасць творчага эксперыменту і глыбока асэнсаваць як дасягненні пісьменніка, так і яго пралікі. Асабліва шкоднай была вульгарна-сацыялагічная крытыка, якая несправядліва абвінавачвала аўтара ў ідэалізацыі вобраза кулака5, у недастаткова шырокім паказе класавай барацьбы і тых сіл, якія супрацьстаялі яўным і замаскіраваным ворагам калектывізацыі. Трэба мець на ўвазе, што Зм. Бядуля адзін з першых у беларускай літаратуры звярнуўся да паказу лёсу сялянства ва ўмовах вялікіх сацыяльных пераўтварэнняў, а ў той час яшчэ не былі выпрацаваны пэўныя прынцыпы ў эстэтычным асэнсаванні новых сацыяльных з’яў у грамадскім жыцці. Пазней пра гэта цікава раскажуць Ф. Панфёраў («Брускі»), М. Вірта («Адзінота»), М. Шолахаў («Узнятая цаліна»), П. Галавач («Спалох на загонах») і інш. А пакуль што Зм. Бядуля ўпершыню ў беларускай літаратуры паказаў новы тып уласніка-хапугі і выявіў яго сацыяльныя карэнні, антынародную і антыгуманную сутнасць.

Адзначаючы арыгінальнасць «мастацкага асэнсавання актуальнай жыццёвай тэмы», сучасная даследчыца творчасці пісьменніка А. Лысенка6 асабліва вылучае імкненне Бядулі «выявіць сацыяльную сутнасць персанажа на стыку яго менавіта індывідуальных, асабістых і класавых якасцей», што безумоўна ішло ўразрэз з вельмі распаўсюджаным у той час у літаратуры сацыялагічным штампам. Будучы зацята варожым сацыялістычнаму грамадству, Крушынскі тым не менш паспяхова прыстасоўваецца да новых умоў. Яго рознабаковая дзейнасць ахоплівае ўсе галіны грамадскага жыцця: стваральнік так званай культурнай гаспадаркі, грамадскі дзеяч, актыўны работнік сельсавета і г. д. Але дзейнічае ён толькі на карысць сабе, сваёй уласнасці.

 

Асабліва шкоднай была яго палітыка ў сельсавеце. «Рознымі спосабамі ён стараўся даводзіць, што тут няма ні багатых, ні бедных, а ёсць адзін працоўны люд... Па-ягонаму выходзіла, што беднякі — гэта тыя з сялян, якія не стараюцца, не дбаюць аб сабе, запушчаюць гаспадарку... Ён стараўся выхоўваць у беднякоў пашану да грошай. Толькі тады яны перастануць быць беднякамі... Спосаб здабывання грошай? Дзеля такой важнай сацыяльна-эканамічнай мэты ўсе спосабы магчымы». Такая «тэорыя» бяскласавасці дрэнна ўплывала на свядомасць сялян і па сваёй сутнасці была варожай ідэям рэвалюцыі, яе асноўным прынцыпам.

У прадмове да другога выдання першай кнігі рамана Зм. Бядуля пісаў: «На запытанні некаторых чытачоў: як маглі існаваць пры савецкіх умовах такія крушынскія, аграномы, дзікія бойкі за лужок... я павінен зазначыць, што ўсе героі рамана і іхнія ўчынкі ўзяты мною непасрэдна з жыцця. Бадай усе натуршчыкі сябе пазнаюць. Цікава яшчэ і тое, што пазнаюць сябе і такія, якіх я зусім не ведаў і не меў на ўвазе. Таксама многія з чытачоў у правінцыі знаходзяць сваіх Язэпаў Крушынскіх і дзівяцца, скуль я іх ведаю...»

У рамане Крушынскі сапраўдны драпежнік. У адносінах з людзьмі і сваякамі раскрываецца ўсё нутро гэтага хітрага, крывадушнага і жорсткага чалавека. Нездарма даследчыкі творчасці Бядулі справядліва называюць апавяданне «Воўк» у нейкім сэнсе першапачатковым накідам будучага рамана.

Вобраз Крушынскага — несумненная ўдача пісьменніка. Пазбаўлены схематызму і спрошчанасці, ён паўстае перад намі жывым чалавекам ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці характару. Гэта натура моцная, жыццядзейная і таму страшная ў сваёй хцівасці, няспынным імкненні да ўзбагачэння. Менавіта на гэтую адметную рысу яго натуры ўказвае даследчык В. Каваленка, вызначаючы сацыяльную сутнасць кулака: «Крушынскі — прадстаўнік той маладой часткі беларускай буржуазіі, якая разбагацела ў час імперыялістычнай і грамадзянскай войн. І канфліктуе ён з савецкай уладай таму, што яна не дае яму разгарнуцца на поўную шырыню, хоць ён і прыкладае ўсе намаганні для гэтага»7. Маштабнасць вобраза Крушынскага давала магчымасць зразумець, якую небяспеку для калектывізацыі ўяўлялі такія тыпы.

Шмат увагі аддае пісьменнік і іншым адмоўным героям (Шапавалаў, айцец Дзімітры і інш.), характары якіх раскрыты ўсебакова, з уласцівай яму псіхалагічнай глыбінёй. Станоўчыя — атрымаліся значна слабей (Цыпрук і Мікола Ярэмчыкі, Мірон Гарбочык і інш.). Па сутнасці, у першай частцы рамана яны толькі намечаны.

 

На гэтую акалічнасць указвала яшчэ даваенная крытыка8.

У першай кнізе Бядуля не выкрывае Крушынскага. Гэта адбываецца ў другой кнізе, дзе яго прыцягваюць да адказнасці за антысавецкую дзейнасць. Зняслаўленне Мэры, крывадушнае выступленне з асуджэннем кантрабанды і ўдзелу ў ей Рахмількі, віноўнікам смерці якога ён быў сам,— усё гэта ў рэшце рэшт прывядзе да ідэйнай і маральнай дыскрэдытацыі, немінучага канца Крушынскага. У другой частцы працягнута намечаная ў першай кнізе сюжэтная лінія Крушынскі — Стэфка. Гіне даведзеная мужам да адчаю жонка Крушынскага, Стэфка становіцца гаспадыняй і адданай жонкай. Аднак гэтыя падзеі з’яўляюцца, па сутнасці, толькі дадаткам да партрэта Крушынскага, намаляванага ў першай частцы рамана так пераканаўча і яскрава, што ні ў кога не выклікае сумнення сапраўднае аблічча Крушынскага і правамернасць яго далейшага выкрыцця. Відаць, невыпадкова аўтар даў свайму герою прозвішча Крушынскі, сімвалізуючы закладзеную ў ім разбуральную сілу. Няма будучыні ў самога Крушынскага, як няма яе і ў большасці людзей, якія так ці інакш звязаны з ім.

Першая кніга не багата падзеямі, у цэнтры рамана асоба, чые ўнутраныя парыванні і ўчынкі рухаюць дзеянне і сюжэтна звязваюць апавяданне, робячы яго стылёва-адметным і яркім. Гаворачы пра своеасаблівасць стылю твора, крытык В. Зубко яшчэ ў 1930 годзе слушна заўважыў, «што дынаміка ўнутраная пераважае над вонкавай».

Такая кампазіцыйна-стылёвая асаблівасць, а таксама намечаныя сюжэтныя лініі і развіццё некаторых вобразаў у першай кнізе, на жаль, не знайшлі належнага выяўлення ў другой частцы рамана, якая, паводле сваёй тэмы, фабулы і сюжэта, аказалася, як відаць, далёкай ад першапачатковай задумы аўтара.

І ў гэтым не апошнюю ролю адыграла вульгарна-сацыялагічная крытыка, якая спрошчана трактавала ідэйную накіраванасць твора, зусім не ўлічваючы яго мастацкую спецыфіку і асаблівасці творчай індывідуальнасці пісьменніка. Такая надзвычай просталінейная ўстаноўка крытыкаў, выкліканая шкодным уплывам негатыўных праяў культу асобы на ўсе сферы духоўнай дзейнасці, адмоўна паўплывала на Бядулю ў працэсе працы над другой кнігай. Нягледзячы на станоўчую ацэнку яе ў той час, зараз можна з упэўненасцю сказаць, што такая арыентацыя прывяла да разбурэння ідэйна-мастацкай структуры рамана. І як справядліва адзначаюць сучасныя даследчыкі, менавіта ў пэўнай зададзенасці і тоіцца адна з прычын няўдачы пісьменніка.

«Сённяшняму чытачу, вядома, асабліва прыкметныя, а часта і зразумелыя ў няпростай іх прычыннай сувязі тыя ці іншыя недахопы рамана, часткова выкліканыя і паспешлівасцю, жаданнем не адстаць ад палітычнага моманту,— гаворыць пісьменнік Міхась Стральцоў, аналізуючы твор у артыкуле «З плеяды першых».— Гэтая даніна самай гарачай надзённасці, якая скажае іншы раз мастацкую цэльнасць характару, а не жывіць падтэкст, саму псіхалагічную атмасферу твора, вядома, шкодзіць сённяшняму ўспрыняццю рамана»9.

Але пры ўсіх праліках і недахопах, бясспрэчна, звязаных з маладосцю самой літаратуры, фарміраваннем і развіццём яе творчага метаду, раман, асабліва ў першай частцы, уяўляе несумненную каштоўнасць як мастацкі дакумент эпохі, як адзін з яскравых прыкладаў агульнага працэсу станаўлення жанру беларускага рамана.

 

1 Беларускае жыццё.— 1920.— № 7.— С. 4—5.

2 Каваленка В. Змітрок Бядуля // Гісторыя беларускай савецкай літаратуры.— Мн.: Навука і тэхніка, 1964.— Т. 1.— С. 304.

3 Мікуліч Б. Агляд час. «Узвышша», № 6 за 1928 год // Сав. Беларусь.— 1929.— 10 лют.; Лендаў С. Зм. Бядуля. Язэп Крушынскі // Сав. Беларусь.— 1929.— 27 кастр.

4 Мушынскі М. І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20—30-я гады).— Мн.: Навука і тэхніка, 1985.— С. 219.

5 Вольскі В. Змітрок Бядуля // Сов. Белоруссия.— 1940.— 5 кастр.; Дворкіна Ю. Творчасць Зм. Бядулі // Полымя рэвалюцыі.— 1940.— № 9—10.

6 Лысенка А. Змітрок Бядуля // История белорусской советской литературы.— Мн.: Навука і тэхніка, 1977.— С. 405.

7 Каваленка В. Змітрок Бядуля // Гісторыя беларускай савецкай літаратуры.— Мн.: Навука і тэхніка, 1964.— Т. 1.— С. 306.

8 Барысенка В. Змітрок Бядуля // Сав. школа.— 1940.— № 6—7; Зубко В. Пра творчасць Змітрака Бядулі // Узвышша.— 1930.— № 7.

9 Стральцоў М. Пячатка майстра: Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ.— Мн.: Маст. літ., 1986.— С. 12.

II

Друкуецца па выданню: Бядуля Зм. Язэп Крушынскі: Раман. Кніга першая.— Мн.: Дзяржвыд БССР, 1931.— 416 с.

С. 12 радок 18 друкуецца з папраўкай на часоп. «Узвышша», 1928, № 1 (7), с. 42, радок 26.

 

Упершыню апублікаваны ў часоп. «Узвышша», 1928, № 1(7) — 6(12). Жанр твора быў вызначаны як аповесць.

У 1929 годзе часопісны варыянт выходзіць асобным выданнем, дзе ўпершыню пазначаны жанр: «Раман. Кніга першая». Пад тэкстам: 1928—1929 гг. Мінск. Нягледзячы на такі кароткі час паміж першай публікацыяй і асобным выданнем, аўтар дапоўніў яго чатырма новымі заключнымі раздзеламі. Але адсутнасць рукапісу (асабісты архіў пісьменніка не захаваўся) не дае магчымасці дакладна ўстанавіць, калі яны былі напісаны і чаму не ўвайшлі ў першую публікацыю. Можна меркаваць, што гэтыя раздзелы былі дапісаны Зм. Бядуляй, каб дапоўніць характар галоўнага героя новымі істотнымі рысамі. Падзеі, якія адбываюцца ў іх (вобыск у гаспадарцы Крушынскага, зняслаўленне Мэры і яе хвароба, спектакль для сялян на хутары Курганішчы, прыезд туды летапісца «Льва Талстога»), значна пашыраюць чытацкае ўяўленне пра хцівасць, жорсткасць і амаральнасць Язэпа Крушынскага, што робіць першую кнігу рамана больш завершанай.

У 1931 годзе выйшла ў свет другое выданне першай кнігі, папраўленае і дапоўненае аўтарам. Яно з’явілася апошняй прыжыццёвай публікацыяй першай часткі рамана. Зм. Бядуля даволі значна перапрацаваў твор, хоць пад тэкстам стаяць тыя ж даты.

«Выпраўляючы для другога выдання першую кнігу рамана «Язэп Крушынскі», я заўважыў у сваім творы шэраг недахопаў. Па магчымасці, стараюся іх тут выправіць»,— зазначаў аўтар ва ўступе да выдання, які быў напісаны 12 студзеня 1931 года. Аб гэтым сведчаць шматлікія стылёва-моўныя перапрацоўкі, скарачэнні, а таксама структурныя змены. З 24 раздзелаў першага выдання пісьменнік зрабіў 50. Кожнаму раздзелу была дадзена назва. «Па розных аўтарскіх меркаваннях» у першую кнігу з другой былі перанесены два раздзелы: «27. Летапіс вёскі Гайдачаны» і «43. Завярцелася, закруцілася», якія ніяк не паўплывалі на кампазіцыю рамана другой кнігі, бо ў той час яна не была яшчэ завершана. Гэтыя змены былі зроблены пісьменнікам з мэтай паказаць, як абвастралася класавая барацьба паміж Крушынскім і сялянскай беднатой вёскі Гайдачаны, як у іх паступова расло ўсведамленне «наладзіць калектыўную працоўную гаспадарку, «рыхтавацца да калектыву». Новыя раздзелы не ўнеслі асаблівых змен у кампазіцыю і першай кнігі. Але падзеі, аб якіх ідзе гаворка, далі магчымасць зрабіць лагічным і абгрунтаваным далейшае выкрыццё варожай сутнасці Крушынскага ў другой кнізе рамана, дзе пісьменнік, паводле першапачатковай задумы, «мысліў разгортваць больш выпукла змаганне супроць Крушынскага».

Такім чынам, новы матэрыял можна разглядаць як своеасаблівы аўтарскі адказ на шматлікія заўвагі чытачоў і крытыкаў, якія нават пасля пераносу раздзелаў з другой кнігі ў першую працягвалі адзначаць адсутнасць у ёй «моцнага, арганізаванага адпору з боку бядняцка-серадняцкіх мас сялянства і савецкай улады Язэпу Крушынскаму» 1.

Аналітычная зверка асобных выданняў з першадрукам дала магчымасць выявіць і іншыя даволі істотныя змены ў тэксце. Напрыклад, у другі раздзел Бядуля ўводзіць звесткі пра брата жонкі Мятлова-Шапавалава, з якім Іван Мацвеевіч сядзеў у турме. Можна меркаваць, што аўтар імкнуўся зрабіць больш псіхалагічна пераканаўчымі, абгрунтаванымі ўчынкі героя, які не мог расказаць жонцы праўду пра сябе, бо ён быў упэўнены, што яна не даруе здрады і адрачэцца ад яго.

Звяртаюць на сябе ўвагу і шматлікія стылёва-моўныя праўкі, у асноўным скіраваныя на паглыбленне псіхалагізму і ўзмацнення сацыяльнай напоўненасці вобразаў. Маецца на ўвазе абвастрэнне класавых і сацыяльных супярэчнасцей паміж Крушынскім і сялянскай беднатой.

Акрамя гэтага, сярод розначытанняў ёсць выпадкі, калі Бядуля пазбаўляецца ад русізмаў, замяняе паасобныя словы, дабіваючыся большай выразнасці і маляўнічасці, што якраз і характарызуе Бядулю як патрабавальнага мастака.

Другая кніга рамана была здадзена ў друк 20 ліпеня 1932 года і ў гэтым жа годзе выйшла ў свет. Даты над тэкстам сведчылі аб тым, што Зм. Бядуля працаваў над другой кнігай тры гады (1930—1932 гг.). У перыядычным друку яна цалкам не публікавалася: з 43 раздзелаў у часоп. «Узвышша» за 1931 год былі змешчаны толькі 20.

Асобнае выданне другой кнігі адрознівалася ад першадруку не толькі колькасцю раздзелаў. Характар і кірунак аўтарскіх перапрацовак дае падставы меркаваць, што дапрацоўкі першай кнігі да другога выдання і другой да асобнага ішлі ў адным напрамку. Гэта тычыцца як структуры твора, так і іншых тэкстуальных змен.

Пасля смерці пісьменніка першая і другая кнігі рамана ўвайшлі ў Збор твораў у 4 т. (Мн.: Дзяржвыд БССР, 1951—1953). Але, на жаль, тэксты гэтага выдання былі падвергнуты недапушчальным скажэнням.

Тэкст першай кнігі рамана ў дадзеным Зборы твораў пазбаўлены ад памылак і скажэнняў, цалкам адпавядае аўтарскаму тэксту, у якім найбольш поўна выражана яго творчая воля.

У 1931 годзе першая кніга была перакладзена на рускую мову і выйшла асобным выданнем у Дзяржаўным выдавецтве мастацкай літаратуры ў Маскве.

Другая кніга поўнасцю не перакладалася, толькі дзевяць раздзелаў з яе ўвайшлі ў кн. «Избранное» (М.: ГПХЛ, 1953).

 

Варыянты часопіса «Узвышша», 1928:

С. 5

6 Замест: шырачэзнай // аграмаднай

Замест: расплылося // раскідана

9 Замест: раскінуўся // расце

23-24 часта ~ зубы.— адсутнічае.

С. 6

6 Замест: Тут // Вось тут пры дарозе

7 Замест: тутака // на тутэйшай дарозе

33 Адняў ~ ныюць.— адсутнічае.

36 Пасля: насустрач. // разам з вільгаццю дажджлівага дню.

40 Замест: У іх // Нібы ў іх

43 Пасля: спыніўся б і // доўга сачыў бы

С. 7

1 Пасля: на // гэтае

30 Замест: справай. // трафарэтам.

35 Замест: замарыўся, // змарыўся,

С. 8

14 Замест: ціха ~ месцы, // сядзеў на возе ціха, раптам заёрзаўся.

25 Замест: шчыльна // блізка

30 і непрыкметна для старога плюнуў у лужыну.— адсутнічае.

36 Пасля: новы // бліскучы

39 Пасля: крыкнулі: // разы два каню:

С. 9

6 Замест: але // і

36 Замест: Стары ўяўляе сабе — // Старому прадстаўляецца

С. 10

18 Замест: Ці можна яму верыць?.. // ...Гэтаму нельга верыць! — падсказаў яму сялянскі інстынкт.

40 Замест:— Ат! Досыць жартаваць, ці што? // — Ат! — адмахнуўся селянін, як ад куслівай мухі.

С. 11

7 скуль і куды едуць.— адсутнічае.

22 Пасля: чынам // кіруючыся адвечнай сялянскай спагадлівасцю да жывёлы,

23 Замест: памацаў, // каб памацаць

28 Замест: дрымотны // ў нейкай паўдрымоце.

30 Пасля: Пане таварыш! // — звярнуўся Цыпрук нясмелым голасам да пасажыра»,— пане таварыш!

38 Замест: цені. // светацені ад лучыны,

41 Пасля: было // толькі

43 Пасля: гасцей // старая гаспадыня загадала хлопчыку свяціць пры стале.

С. 12

1 Замест: дыміла // свяціла

1-2 Замест: Асветленае ~ падзямеллем. // Пры такім асвятленні хата выглядала ўнутры патаемным падзямеллем.

3 Пасля: было. // дзеля чаго

6 Замест: нібы ~ ўночы. // адна — каля стала, другая — каля печы.

7-8 Замест: выглядаў напружаным і ўрачыстым. // меў напружаны і ўрачысты выгляд.

15 Замест: трымаць яе так, // лавіраваць лучынай так,

34 Пасля: «пасажыр», // да фурмана,

37 Пасля: едзе. // гэты незнаёмы чалавек.

39 Замест: Не той, ці што? // Відаць, не той.

С. 13

3 Замест: рабілася // раскладвалася

13-14 Замест: «Пасажыр» ~ буфет. // «Пасажыр» займаўся сваім дарожным буфетам з такім захапленнем

20 Пасля: адценне // нейкага захаванага дабрадушша

Пасля: вачах. // якія нібы толькі цяпер праяснелі пасля сну.

21 Замест: Здавалася, ~ анекдот, // Здавалася, што ён хоча нават расказаць пры такім настроі пару смехатлівых анекдотаў,

24 Пасля: за яду. // Тут у яго і гутарлівасць з’явілася.

35-36 Замест: падумаў ~ зуб. // падумаў стары.

38 Рупнасць яго была надзвычайная.— адсутнічае.

39 Пасля: за лучынай. // У яго быў такі спрыт

С. 14

11 Пасля: — Ціха, ты! // супакойвала яго кабеціна.

12 Замест: біла // злосна шлёпала

44 Пасля: ці што? — // — казаў гаспадар.

С. 15

13-18 А навошта ~ бачыш...— адсутнічае.

21 Пасля: ці што! // Хутка ўся сям’я сядзела за сталом. Вячэраў з імі і фурман. Пасярэдзіне стаяла бутэлька самагону. Гутарка аб сялянскіх справах між гаспадаром і фурманам вялася доўгая і жывая. Толькі час ад часу малое дзіцё, якое сядзела на руках у кабеціны, у дачкі старога Цыпрука, енчыла жаласлівым галаском: — Мамка, бу-у-лачку... Яно цяпер расхныкалася на ўвесь голас, пачало моцна плакаць. — Вось як буду ехаць другім разам — шмат булачак прывязу! — пацяшаў малое фурман — Ціха ты,— зазлаваўся на ўнучку стары Цыпрук,— а то аграном з’есць!

Дзіцё спалохалася. Толькі ціха ўсхліпвала. Цяпер свяціла толькі адна лучына, якая тырчала над камінкам у печы.

Цені на сценах скакалі і раслі. Хатнія жартавалі з белагаловага хлопчыка, які нядаўна свяціў «заграмону» ў самы рот, каб панская яда не заблудзілася, каб у вуха, «амест» рота, не папала.

24-27 Замест: Ён ~ сена?» // Ён часта прачынаўся. Ёрзаўся, кідаўся з боку на бок. Нешта кусала яго. Ён дзівіўся, што ў сене могуць быць блохі. Доўга думаў над тым, як гэта можа быць, каб і сена было нячыстае.

31 Замест: Цёмна. // Вакол была цемра.

С. 16

2-3 Замест: Стукат ~ непакоіў: // Гадзіннік казаў яму сакрэт металёвым звонам:

5 тоненькіх спружын — адсутнічае.

10-11 Замест: «Нехта» ~ людзьмі. // Гэты «нехта» некалі выкрые яго, паставіць перад людзьмі зусім не ў тым выглядзе, у якім цяпер яго ўсе бачаць.

14 Пасля: штаноў. // якіх не зняў перад сном.

14-16 Замест: Турканне, хоць заглушанае, але чуваць было. У змрочнай цішыні гадзіннік гаварыў: // Турканне гадзінніка, хоць заглушанае, але ўсё роўна чуваць было. Слова нават выразнейшае было. У цішыні чуваць было:

19 Пасля: шылам. // і доўга не давала заснуць.

21 Замест: пераходзіць // вырастае

22 Замест: аглушае, // Гэты звон аглушае,

39 Пасля: пад ім. // Гэты шорах зноў яму здаецца шэптам:

С. 17

10-15 Ён доўга ~ жонкі.— адсутнічае.

С. 18

19 Замест: Жончына слова «Анцік» // Слова «Анцік», якое жонка часта ўжывала

23-24 Замест: ён ~ світку. // ён пакідаў дома гэтае імя Анцік, нібы хатні халат.

26 Замест: паглядаў // пры гэтым аглядаючыся

31-02 Замест: Па-за сценамі ~ жэсты. // Ён рабіўся болей спакойным і стараўся па магчымасці мяняць паходку, манеры, жэсты.

32 Замест: перайначваў: // мяняў

42-43 Бывала, ~ ў другі раз: // часам, калі хто недачуе, пытаўся ў другі раз:

С. 19

18 Замест: Ён ~ да таго, // Ён стараўся змяніцца да таго, каб ніякіх памылак болей не траплялася,

38-39 замест: Ён не меў магчымасці // Яго становішча не давала яму магчымасці

40 Замест: бо магла здарыцца // бо тады выйдзе

С. 20

2-3 што нават мінскія сваякі да яе пе прыязджаюць,— адсутнічае.

16-23 у Мінск ~ паглядала.— адсутнічае.

С. 21

6-7 небяспечна ставіць іх побач.— адсутнічае.

13 Пасля: па спіне. // ад гэтых думак.

36-38 Між ~ ў турме.— адсутнічае.

С. 22

15 Замест: праз дзень // назаўтра

22 Замест: меркаваў: // думаў.

33 Замест: затуманіцца // засвеціцца

С. 23

7 Замест: нутраным зрокам // вачыма

14 Замест: Сонечная ~ мутнай. // Мутнай, затуманенай выглядала перад ім сонечная вуліца. Людзі на вуліцы былі нібы акураныя дымам — няясныя.

16 Ён ~ акна.— адсутнічае.

20 Успомніць брата, таварышаў.— адсутнічае.

39-40 Замест: Трэба стварыць новага чалавека, // Не ранейшае пераскакванне з адной скуры ў другую, а стварэнне новага чалавека,

С. 24

4 Замест: вакольнае, // акаляючае,

6 Пасля: тварыць // жывога

7 з той самай жывой гліны ляпіць новую фігуру...» — адсутнічае.

17 Замест: раскіданыя // складаныя

25 Замест: разгалінавалася // звязвалася Замест: пэўную // цэлую

26 Пасля: акуратнасцю. // і сістэмнасцю.

29 з новым нутраным зместам.— адсутнічае.

35 Замест: ідэямі. // зместам.

36 Замест: думка // ідэя

С. 25

14-15 Замест: было аздоблена пахабнымі рыскамі. // часам пахабнымі рыскамі.

17-18 Замест: Без ~ Івана Мацвеевіча, // Без гэтага

40 гумарыстычнай — адсутнічае.

С. 26

25 Замест: трапна // умела

С. 28

21-22 з багатымі вібрацыямі.— адсутнічае.

28 Замест: акцэптаваў // ставіў

29 Замест: мнагазначнага // вельмі элегантнага

С. 29

16 Пасля: туман // які да паловы, як бы да пояса, падымаўся да сцяны густога лесу.

С. 30

18 Замест: цвіллю. // сіняй трухляцінай.

С. 32

30 Замест: гэты // непрыступны грозны

32 Пасля: гучалі // русальныя

С. 35

10-11 так ~ гузікі.— адсутнічае.

38 Замест: мянушкамі, // клічкамі,

43 Замест: слаўцо, // клічка.

С. 36

7~8 Галоўным чынам ~ Гайдачаны.— адсутнічае.

32-33 Замест: Улетку ~ як маладуха. // Улетку хатка яго была ўбрана ў зяленіва, як маладуха.

С. 37

3 Замест: сорак, // дваццаць

44 Пасля: па-панску. // З такім наказам дзядзька выправіў Язэпку першы раз у школу.

С. 38

1 Замест: праводзіў // разводзіў.

С. 39

2 Пасля: па кухні. // а не пры дзядзькавым стале.

22 Пасля: жыццём // хмурага

25 Пасля: Дзятлаў. // ажна яны доўга памяталі яго пачастункі.

40 Пасля: мастоў. // Будынкі былі драўляныя і старыя.

С. 40

6 ледзь прыкметна — адсутнічае.

25-26 Замест: Ведайце, ~ выганім! // Пры гэтым Язэп Крушынскі агітаваў за савецкую ўладу.

29-30 Пры дзяльбе ~ багацейшых.— адсутнічае.

31 Замест: новага ўладара вялікага абшару зямлі // Язэпа Крушынскага

38 Аднак — адсутнічае.

С. 41

14 Пасля: Дзятлаў. // Сенакос цягнуўся некалькі ўрачыстых, слаўных дзён.

С. 42

43-44 Замест: недасяжнай і замілаванай. // як аб недасціглым ідэале

44 Голас яго быў кволы і ціхі: — адсутнічае.

С. 45

15-16 пакуль касілку-машыну купіць.— адсутнічае.

19-30 Аб касілцы ~ рыжабароды.— адсутнічае.

С. 46

29 Пасля: малатарні. // нацягвае пас і не трэба круціць машыну рукамі. Працуе конь.

29 Пасля: праца. // Нягледзячы на час сенакосу,

40 Стойце! — адсутнічае.

С. 49

2-3 Замест: надзвычайна чулых шаляў, // надзвычайных шаляў,

8 Замест: габляванымі // гладкімі

39 Замест: Астатнім старэцкім форсам // астатняй здольнасцю

С. 50

13 Пасля: народа. // зрабіў гэта з фанатычным патрыятызмам.

25-26 — І мы ~ рэліквіі.— адсутнічае.

29 Пасля: катакомбах. // На яго надыходзіў містычны настрой.

42 Замест: Тады ~ «я», // Яго апаноўвала тады старое «я»,

С. 55

4 Пасля: уцяміў». // Іван Мацвеевіч заўсёды ўважліва прыслухоўваўся да «вуснай анкеты» Язэпа Крушынскага,

5 Замест: заўсёды даваў // рабіў уголас

С. 57

I Замест: абмеркаваў // выпрацаваў

37 Яны ~ па-другое,— адсутнічае.

С. 58

12-13 фантазія ~ дражджэй. // Фантазія расце.

С. 59

31 Замест: шпітальная // бальнічная

33-34 За свой ~ ахвяру.— адсутнічае.

С. 60

6 Замест: Курэц хоць бы што. // Курэц не звярнуў увагі.

7-8 Замест: Курэц ані мірг! // Курэц хоць бы што.

8 фарсіць, вырабляецца.— адсутнічае.

С. 62

II Замест: эпапею // гісторыю

С. 65

27 Пасля: лад: //, нібы дзяк у цэрквы:

35 Замест: яскравае. // багатае.

С. 66

35 Замест: злоўчынкам... // праступкам...

С. 67

7-8 Пасля: ў «салоне» // або ў «музеі» (паводле новай назвы гэтага пакою)

26 Пасля: боль. // нібы чалавек вісеў на крыжы

С. 69

27 хоць не так часта, як даўней, але — адсутнічае.

С. 70

14-16 Рознымі ~ люд...— адсутнічае.

С. 71

24 Замест: калёсы // цялежка

34 Пасля: паказваў // здымаў пінжак, кашулю.

38 Пасля: не было б! // — канчаў ён заўсёды, зноў кашулю надзяваючы.

а 74

29 Замест: першабытных людзей. // Няма ў іх нічога чалавечага.

30 Пасля: твару. // дрыжаць ноздры.

31 Замест: на ім. // на яго твары, паказвае тэмпературу барацьбы.

35 Замест: Тэкст ~ багаты. // Багаты тэкст лаянак зліваўся ў адно — у атручаную, агідную страву, у тую страву, якую размешваюць, разбалтваюць кемна бабскія языкі.

42 Пасля: Дзятліх // бессаромліва,

С. 75

I Пасля: не здавальняла. // як растлумачэнне да жывой, яркай ілюстрацыі і

II Пасля: гукі: //, як жывёлы:

34 Пасля: бойкі, // новыя палепшанні, новыя метады ў гэтай справе.

С. 78

14 Замест: ілбах. // тварах.

35 адзіночнай — адсутнічае.

С. 79

5 Пасля: чуласць. // Звер як бы на векі вечныя вытручаны ў сэрцах абодвух плямён.

С. 80

10 Замест: Усе ~ лужок. // Усе глядзелі цяпер на лужок, які быў напалавіну стоптаны, здратаваны.

С. 81

19 Замест: слоўны турнір: // заядлую бойку:

31 Замест: Гэта // такі слоўны турнір

35 Пасля: Лейба // з сваёй вялікай

36 Замест: у мястэчку, // па самым тракце пры суседняй вёсцы,

С. 82

1 Пасля: зямлі; // з ранейшага маёнтка пана Семашкевіча;

2 Замест: пабудавалі // узбудавалі

4 Пасля: аб жалеза. // «Рэспубліка» мела свайго каваля.

10 Пасля: ў Курганішчы. // Лейба быў у яго тады па поўнай ардынарыі — за месячную пенсію і харчы.

13 Пасля: павозкі // ў сваёй гаспадарцы.

С. 83

13 Замест: загадвала // казала

С. 84

12 Пасля: убок. // ад бацькавых кулакоў.

17 Пасля: без слоў. // ад роспачы.

23 Замест: слаўна // добра

С. 85

31 Замест: зграбную // тонкую

37-38 Замест: што ~ шрам. // што быў прыкметны на іх месцы толькі як бы вузенькі шрам.

С. 88

17 Пасля: патрыярха. // — грознага і строгага.

С. 89

16 Пасля: у яго голасе. // «Льва Талстога». Ён гаварыў з абурэннем.

С. 91

29 Пасля: заўтра. // — згадзіўся «Іван Мацвеевіч». Гаспадар павёў госця на абед.

С. 94

24 Замест: горшага // нізкага

С. 96

22 хоць яны ~ недаступнымі,— адсутнічае.

43 Замест: часам пабыць // кожны раз пажыць

С. 97

11 Замест: бязбожнік. // супроць гэтага.

С. 98

3 Пасля: людзей. // — і гарачых юнакоў і сівых мудрацоў.

27 Замест: былі // забаўляліся

С. 100

20 Замест: кінулася // пусцілася ўскач

С. 101

16 Пасля: дзяцей. // Было прыемна ад невядомага страху.

С. 103

10 Замест: Працуюць шчыра. // Працавалі з такім захапленнем, нібы сапраўды тут захаваны скарб.

17 Пасля: расчырванеліся. // іхнія бадзёрыя галасы рассыпаліся

рэхамі ва ўсе бакі. Гледзячы на гэтую клапатлівую працу, супакоілася і палахлівая Мзей.

20 Пасля: звычайная. // нягледзячы па незвычайную мэту гэтай працы.

С. 105

21 Замест: пачынае адчуваць // адчуў

22 Замест: мяркуе, // разважаў,

43 Пасля: «скарбу». // У хвіліну неспадзяванага страху яны зноў зрабіліся дзецьмі. Уся сталасць прапала. Дзеці як бы анямелі.

С. 106

4 Пасля: нечалавечы: // а не то воўка або мядзведзя:

19 Замест: галля // хворасту

С. 107

21 Не рабіце скандалу.— адсутнічае.

39 у непагодны час.— адсутнічае.

С. 108

1 Замест: спявалі // гойдаліся

34 Замест: зрабіла // начыртала

С. 110

22-23 Замест: і давай ~ крыллях. // плавае над курганамі на растапыраных крыллях і чагосьці шукае.

С. 111

20 Пасля: лямпачкі. // Многа іх будзе, вось як гэтых зорак на небе.

С. 112

33 Пасля: ночы. // і чуваць быў кожны шолах.

43 Пасля: разам...» // Крушынскаму добра відаць.

С. 113

39-40 Замест: Калісьці ~ дубам... // Далечыня аглушана, папалохана цішынёю.

С. 114

12 Замест: ...Агідна... // Нейкая агіда папала.

30 Замест: валяцца, // бадзяцца,

С. 115

3-4 і давай ~ філасофію.— адсутнічае.

С. 115—116

42-43 Яны ~ гайдачан...» — адсутнічае.

С. 117

1 Замест: шапаціць // паімчаўся

С. 118

10 Замест: істужкамі, // палоскамі,

С. 119

2 Замест: ўткнецца // ўрэжацца

С. 121

29 Пасля: сцяжынкаю. // На кожным лісточку — цэлы лес такіх жылак. Вока можа заблудзіцца ў іх...

С. 122

1 Замест: роўным // нудным

4 Замест: світкі // плашчы

С. 123

17 Пасля: пацыентаў. // Стары, адзінокі

С. 125

14 Пасля: цярпеў... // І вісеў на крыжы, як камуніст у белагвардзейскім лагеры.

21 Замест: жыжай. // чырвонай вадою.

С. 126

11 Замест: лунала // разносілася

25 Замест: дабрадзеі // людзі

26 Замест: траплялі // прыязджалі

С. 127

36 Пасля: памірае... // Лепш за ўсе іншыя хваробы Сымон Чарнюк лячыў людзей, «сапсутых нячыстай сілай».

37-38 — Няхай ~ Цыпрук.— адсутнічае.

39 Пасля: каня і // праклінаючы фельчарскую пароду на ўсім свеце,

С. 129

39 Пасля: курную // старасвецкую

С. 130

26 Замест: ўцяміць пе можа. // не ведае.

29 Замест: якую ~ дарозе, //, якой гаворыць да яго заўсёды пустая дарога,

32 Замест: павольна // марудна

38 Замест: падобны // здаваліся

С. 133

24 Пасля: ці што? // — Гэты новы свет нанёс сюды сын шаптуна, Язэп Крушынскі.

— Ці не той самы, да якога аграном ездзіць, ці што? — запытаўся Цыпрук.— Той самы. Ён-то чалавек не кепскі, сыпіць грошы направа і налева, але ліха яго з грашыма! Баламуціць народ. І ўсе тут за яго стаяць. Рызыкоўны ён чалавек, гэты Крушынскі, рызыкоўны, кажу я, і спрытны. Але да пары жбан ваду носіць. Каб не ён, дык і Лейба-каваль тут не жыў бы і яго дачка не закруціла б мазгі майму сыну.

— Усё гэта, «каб ды каб», як капнуць цябе па галаве, дык і не ведаеш, дзе дзецца,— сказаў Цыпрук.

— Разумны ты чалавек, як бачу,— уздыхнуў стары гаспадар.

26 Замест: Трывожна // Кепска

С. 134

10-21 — Каб ~ ён...— адсутнічае.

С. 135

23-30 Калі ~ рукой.— адсутнічае.

С. 137

14-15 А воддаль ~ пяском.— адсутнічае.

С. 141

4-8 Замест: каб я ~ кантрабанда... // Стары пачаў божкацца.

С. 145

9 Замест: падводзіла. // абманвала.

15 Замест: кветкамі. // парфумерыяй.

С. 146

17 Замест: лаяў // быў нездаволены

С. 149

8-9 Яшчэ ў гімназіі альбомныя вершыкі пісаў аб каханні і салоўцы.— адсутнічае.

С. 150

17 Замест: сыны // дзеці

34 Замест: героя — пралетарыя // містычнага пралетарыя

С. 153

5-6 Замест: — Аднак ~ аграноміі. // — Аднак навука гэта, яму не далася.

С. 158

14-15 Тут ~ загаварыў: — адсутнічае.

32 Замест: глупства? // беліберды?

35 ...падхалім! — адсутнічае.

С. 160

1 Пасля: прафесар! // Усе працуюць на карысць рэспублікі.

С. 161

12 Пасля: гаворыць! // Праводзіць розныя агітацыі за Савецкую ўладу,

23-24 Збірае беларускія тканіны.— адсутнічае.

С. 162

38 Пасля: У Курганішчы // заўсёды спаў з ім у адным пакоі і

С. 166

6 Гэты ~ гайдачан. Так».— адсутнічае.

23-24 Так. Шчыра ~ абсыпаны.— адсутнічае.

42 Замест: бязбожным агітатарам // агітатарам — бязбожнікам

С. 166-167

44-1 Замест: Ён ~ згоды. // Ён так гладка гаварыў, што зрабіў уплыў на папа.

2 ад сану хлебнага, тоісь,— адсутнічае.

4 Замест: масы // народ

5 з пакалення ў пакаленне.— адсутнічае.

5-6 Як кажа ~ Так.— адсутнічае.

29-30 Вось вам, шануючы вас, і папізм!» — адсутнічае.

С. 168

22 На ~ шкода.— адсутнічае.

С. 169

22-25 Трэба ~ баляць...» — адсутнічае.

С. 170

6 Пасля: сонца // вырачылася на горад з усходняга боку,

7-8 Замест: жаўтавата-правідныя палосы. // жаўтавата-празрыстыя поласы сонца.

26 Замест: ён ~ нос. // ў яго моршчыліся губы і нос.

С. 171

12 Пасля: спрыту. // бо ў яго самога быў адзін слоўнік для ўсіх людзей.

19 Пасля: ўсходаў // па якіх калісьці так спрытна ўмеў з’язджаць з чацвёртага паверха ўніз,

28 Замест: з высокага месца. // з абрыву.

С. 172

10 Замест: як бы ~ шыі. // не прыкмячаецца шыя,

С. 176

34 Замест: кумекае. // працуе.

С. 178

11 Пасля: На пляцы Волі // Крушынскі, аднак, адчуваўся як на болей прасторным месцы

С. 185

37 Замест: імпэт // парыў

С. 215

37 Замест: пад наглядам // пад указам

42-43 Кожны ~ багатая.— адсутнічае.

С. 216

2-3 што ~ пра багацтва...— адсутнічае.

С. 217

1 Замест: Перавабім // Пераманім

С. 222

13 Замест: апусцілася // села

28-30 Вочы ~ бязбожнікамі.— адсутнічае.

С. 225

18 Замест: скрутак // маленькая стопка

23 Пасля: надрукавана. // Хаця на вечарыне ў яго стрыечнага брата аб артыкуле гаварылі спачуваючы і пахвальна.

26 Замест: зграбную // прыгожую

32 Пасля: ў цэнтры. // Хоць ты зараз устаў у залатую раму!

С. 226

3 Пасля: ганарацца. // Ён адна з апораў рэспублікі.

С. 227

6-7 Наркамзем ~ прышлюць.— адсутнічае.

13 Галоўнае ~ гайдачан...— адсутнічае.

26 Замест: справу. // гаспадарку.

С. 229

5 Замест: казачных // ночных

С. 232

1 Замест: скончылася. // паблекла.

37 Пасля: Узгоркі... // Выглядала, нібы пяць сталых людзей навучаюць маленькую дзяўчынку, займаюцца яе выхаваннем. Такая роля дзецям вельмі падабаецца.

С. 234

16 Пасля: не падыходзяць. // Дзеці ад гэтага толькі псуюцца.

С. 240

2 Пасля: Стэфку...» // Яна падабаецца яму...

25 Замест: не думае, // не спадзяецца

С. 242

13 Замест: лыткі // ікры

С. 243

20 Пасля: «калінай». // Старае з новым змешваецца ў адно, у нейкую бліскучую буфанаду. Старае з новым між сабою не склейваюцца, як дзве палавіны розных пасудзін. Старае з новым сустрэліся і калечыліся. Нібы два ворагі ашчапеліся між сабою і давай змагацца вельмі неразумна: б’юцца ілбамі, крывавяцца, тузаюцца. Няма перамогі ні на адным, ні на другім баку.

25-26 Замест: Гармонік ~ паўкругам. // Гармонік галоўны нерв вясельных настрояў. То ён распускаецца, як вахляр. Яго фальбы згладжваюцца, разыходзяцца, як зморшчыны на твары павесялелага чалавека. То ён сціскваецца ў адно, нібы месца сабе не знаходзіць — яму цесна ад гукаў, а то, абамлелы, разгінаецца паўкругам.

28 Пасля: мітусяцца. // Вальсы, маршы і полькі чаргуюцца між сабою; урачыстыя матывы маршу, цяжкаватыя і сур’ёзныя, даюць месца болей лёгкім і гуллівым у польках і вальсах.

С. 247

7 Пасля: вачэй. // Так людзі глядзелі б і на сонечныя праменні, якія раптам сышлі б на памост у постацях жывых істот і пачалі б тут дзівы паказваць.

С. 254

36-37 «Каб ~ асталася б».— адсутнічае.

С. 259

35-41 Зусім ~ працаваць.— адсутнічае.

С. 261

7-8 Ці не ~ складаліся? — адсутнічае.

25-36 Мікола ~ у самім сабе.— адсутнічае.

С. 264—265

42-13 Замест: Мікола ~ грамадзянінам...» // Супакоены Мікола схаваў напісаныя паперкі пад палу суконнай світкі і пайшоў у хату.

С. 266

27 Замест: робіць // чыніць

С. 270

5 Замест: Кожны раз // Тады

12 Пасля: цень. // зайца.

С. 271

38-39 Пагранічная ~ Рахмілька.— адсутнічае.

С. 273

15 Замест: спрытны // разумны

С. 278

19-20 Замест: Стаіць ~ вуліцы. // Дом стаяў глыбока ў дварэ; высокі частакол адгарадзіў з вуліцы ўрадніцкую зямлю. Гэты частакол цягнуўся ўдоўжку на палавіну вуліцы.

С. 280

7 Замест: настрою. // натхнення.

23 Пасля: вочы. // У яго быў выгляд прарока.

 

Э. ЗОЛАВА.

1 Левін С. Пра другую кнігу «Язэп Крушынскі» // Літ. і мастацтва.— 1933.— 28 ліп.


1987?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бядуля, З. Язэп Крушынскі. Раман. Кніга першая // Зб. твораў у 5 т. - Т.4. - Мінск: «Мастацкая літаратура», 1987. - С. 355-373.