Яшчэ ў палях вакол снягі,
Але вясной шуміць вада –
Бяжыць і будзіць берагі
Яе блішчастая хада.
Струмені б’юць ва ўсе канцы:
“Вясна ідзе, вясна ідзе!
Мы маладой вясны ганцы,
Імчым у першай чарадзе!”
Вясна, вясна вядзе паход!
І ціхіх, майскіх, цёплых дзён
Румяны, светлы карагод
Увачавідкі ўжо відзён.