epub
 
падключыць
слоўнікі

Франц Кафка

Акно ў завулак

Хто жыве самотна і ўсё ж хацеў бы калі-нікалі прыткнуцца недзе, хто, зважаючы на змену дзён і начэй, надвор'я, дачыненняў на службе і гэтак далей, хто вельмі жадае мець любую, якую хочаш, руку, на якую б можна было абаперціся, - той не здолее доўга абыходзіцца без акна ў завулак. І калі ў яго ўсё ідзе так, што ён анічога не шукае, а толькі стомлена, пераводзячы вочы з неба на людзей, то ўгору, то долу, падыходзіць да падаконня, не хочучы ісці, упіраючыся, адхіляючы галаву назад, - тады коні, што там, унізе, ірвуць з месца, цягнучы яго за сабою, у тлум павозак і грукату, і гэтак урэшце да людскога хаўрусу.



Пераклад: Лявон Баршчэўскі