epub
 
падключыць
слоўнікі

Францішак Багушэвіч

«Дагарае рэшта вецця...»

 

Дагарае рэшта вецця

У пячурцы ў хаце.

І гаворыць нешта ў сэрцы:

Так і з табой, браце.

Тут другія палымнелі,

Вогнішчы свяцілі.

Людзі ўсе на іх глядзелі,

Свой агонь палілі.

Гасне ўжо святло у змроку,

Прысак датлявае.

Ноч сцюдзёная навокал,

Попел астывае.

Не заззяе агонь болей

Весела і бурна,

Як і твой юнацкі голас

Ліры аднаструннай.

 


снежань 1899

Пераклад: Максім Танк
Тэкст падаецца паводле выдання: ЛіМ, 1965, 23 сак.