epub
 
падключыць
слоўнікі

Францішак Багушэвіч

«Каб я мог напісаць тое, што ў думцы...»

 

Каб я мог напісаць тое, што ў думцы, -

Запісаў бы ўсё на гэтай альбумцы;

Але ж мыслі, як мак, абселі галоўку,

Не дадуць аніяк выйсці ані слоўку.

Толькі... слоўца адно для паненкі тут ёсць,

Што «хароша ж яна», вот і ўсё, дык і досць!..

 

Р. 1897, д. 20 ліпеня

 


20.07.1897

Тэкст падаецца паводле выдання: Багушэвіч Ф. Творы / Францішак Багушэвіч ; [укладанне, прадмова Я. Янушкевіча ; каментарыі У. Содаля, Я. Янушкевіча; мастак Г. Хінка-Янушкевіч]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. - 308 с.