epub
 
падключыць
слоўнікі

Францішак Багушэвіч

Верабей і каша

 

Змяніўся час... Калі жыццё прасочым,

Убачым, што да горшага ўсё крочым.

Вось птушкі... вераб'і, напрыклад...

Спрадвеку верабей, як звыкла,

Кляваў адну толькі пшаніцу!

А сёння вось, як бачаць вочы нашы,

Жывіцца ён адной грачанай кашай.

Ох, дрэнны час! Ён гэта чуе,

Аднак за морам ежы не шукае,

Затое пад сваёй страхой начуе, -

Жыццёвы сэнс на гэтым палягае!

Пшаніца змерзла сёння наша,

Адна грачаная ў нас каша,

Але з жалеза, нат стальная,

Яна, як сталь, нас загартуе.

Нас гэта каша захавае,

Не змогуць з'есці нас... Мы гэта знаем,

Яна ад іх нас уратуе.

 


1886-1900?

Пераклад: Міхась Машара
Тэкст падаецца паводле выдання: Беларусь, 1957, № 2