epub
 
падключыць
слоўнікі

Францыск Скарына

З прадмовы да «Кнігі Юдзіф»

Як звяры,

што блукаюць у пушчы,

ад нараджэння

ведаюць сховы свае,

як птушкі,

што лётаюць у паветры,

помняць

гнёзды свае,

як рыбы,

што плаваюць у моры і ў рэках,

чуюць

віры свае

і як пчолы

бароняць вуллі свае -

гэтак і людзі

да месца, дзе нарадзіліся

і ўзгадаваны ў Бозе,

вялікую ласку маюць.

 

Таму і Юдзіф,

любячы край, дзе калісьці

на свет нарадзілася,

не шкадавала

самое сябе, каб адвесці

ад краю айчыннага небяспеку.

Але Гасподзь,

зважаючы на памысны

намер Юдзіфы,

памог ёй перамагчы

непераможнага між людзей.

 


1518-1519?

Пераклад: Алесь Разанаў
Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая