Зноў цёплага сьвятла вярнулася пара.
Нарэшце ўладны я над схмаранай душой.
Павесялее ў пальцах вашых і смарагд,
Хоць нежывым яго ўважалі мы зімой.
Больш не люструе ён таемнаю вадой
Спануры позіркаў, якой пазбыўся я.
І бачысься ты мне сярод пакуты ўсёй,
О, горкая любоў апошняя мая,
Пяшчотнаю, як ноч, адно пяшчотай той.