epub
 
падключыць
слоўнікі

Галіна Пасьвятоўская

Люстра

ляжу як учадзелая ад прыгажосьці свайго цела

я сёньня ўбачыла сябе тваімі ўласнымі вачыма

адкрыла мяккі згіб пляча акругласьць змораных грудзей

якія хочуць спаць і спакваля наперакор сабе спадаюць долу

і ног убачыла растуліну якая ахвяруецца бязьмерна

аж па няісны ўскрай аддаць усю мяне і тое па за мною

што б’ецца ў кожнай кропельцы дажджу ў кожным лісточку

я бачыла сябе нібыта праз шкляную шыбіну ў тваіх вачох

яны глядзелі на мяне я чула твае рукі

на цёплай і напятай скуры маіх сьцёгнаў

слухмяная твайму загаду стаяла голая перад вялізным люстрам

а потым засланіла вочы каб ня бачыць і ня чуць

самотнасьці табой расквечанага майго цела



Пераклад: Хрысьціна Граматовіч
Крыніца: Правінцыя