epub
 
падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

«Дваццаць першага. Ноч. Панядзелак...»

Дваццаць першага. Ноч. Панядзелак.

І абрысы сталіцы ў імгле.

ўмроіў неяк адзін летуценьнік,

Што любоў на зямлі існуе.

 

Ад нудоты ці ад ленаваньня

Далі веры ўсе, так і жывуць:

Стрэч чакаюць, баяцца растаньня

І мілосныя песьні пяюць.

 

Але іншых тайніца абрала,

Спачывае на іх цішыня...

Выпадкова ўсё гэта спазнала -

Дацяпер нібы хворая я.



Пераклад: Тацяна Папова