Я навучылася спакойна, мудра жыць,
Гладзець на неба ды маліцца Богу,
І доўга надвячоркамі хадзіць,
Каб сьцішыць непатрэбную трывогу.
Як шамаціць дзядоўнік у раве
Ды нікне гронка чырвані-рабіны,
Душа вясёла вершамі пяе
Пра прыгажосьць жыцьця, што ўсё ж загіне.
Вяртаюся. Пухнаты кот мурчыць,
Заводзіць хурну ды далонь мне ліжа.
Вагеньчык разгараецца-гарыць
Там, дзе вазёрнай лесапільні вежа.
І зрэдчас сярод гэтай нематы
Бусьліны клёкат ў сэрцы адзавецца...
Калі пастукаеш у дзьверы ты -
Я нават не пачую - мне здаецца.