epub
 
падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

«Ля вагню так хораша пагрэцца...»

Ля вагню так хораша пагрэцца

Мне з марозу, зь сіверу было.

Там свайго не ўпільнавала сэрца -

І укралі у мяне яго.

 

Пышны дзень сьвяточны, навагодні,

Сьцеблы ружаў вільгацьцю блішчаць,

Толькі у грудзях ўжо ад таго дня

Больш стракозы не трымцяць.

 

Ах! мне злодзея пазнаць няцяжка -

Праўды не схаваць яго вачам.

Толькі хутка - ад таго і страшна -

Ён сваю здабычу верне сам.



Пераклад: Тацяна Папова