Муж хвастаў мяне узорыстым,
Дубальтовым рамянём.
Для цябе ў вакенцы створыстым
Абыноч сяджу з вагнём.
Ўжо віднее, і над кузьняю
Трапяткі дымок курыць.
Ах, са мною, вязьняй сумнаю,
Ты ня здолеў зноў пабыць.
Шмат пакут з табой зазнала я,
Лёс пануры напаткаў.
Хто каханая - бялявая?
Ці рудую ўпадабаў?
Як суцішыць стогны звонкія,
Ў сэрцы - хмельны неспакой!
І кранаюць промні тонкія
Некрануты ложак мой.