epub
 
падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

«Навошта мне радкоў адычных веча...»

2

Навошта мне радкоў адычных веча,

Сентыментальнасць элегічных дзей.

У вершы ўсё быць мусіць недарэчы,

Не так, як у людзей.

 

Калі б вы зналі ўсё: з якога смецця

Верш, сорам страціўшы, расце парой,

Як дзьмухавец ля плота ў пыльным цвеце,

Як лопух з лебядой.

 

Сярдзіты крык, пах дзёгцю свежы з ботаў,

Загадкавая плесня на сцяне...

І верш ужо гучыць, жывы, пяшчотны,

На радасць вам і мне.

 

21 студзеня 1940



Пераклад: Васіль Зуёнак