Ня будзем піць з табой з адное шклянкі
Мы ні ваду, ні слодычы віно,
Нам пацалункаў не дадуць сьвітанкі,
А ўвечары ня глянем мы ў вакно.
Ты сонцам дыхаеш, я - месячыка зьзяньнем,
Ды ўсё ж жывыя мы адным каханьнем.
Пяшчотны друг са мной удзень і ўноч,
З табой - твая вясёлая дружына.
Але мне ясны сполах шэрых воч,
І ты нямогласьці маёй прычына.
Кароткіх стрэч не пачашчаем мы з табой.
Так берагчы наканавана нам спакой.
Пяе у маіх вершах голас твой,
І ў тваіх вершах подых мой лунае.
Так, ёсьць цяпло, якога не кранае
Нябытнасьць сваёй вусьцішнай рукой.
І каб ты знаў, якія дарагія
Мне твае вусны ружава-сухія!