Ганна Ахматава

«Пашнарыўшы ў памяці чорнай, куток...»

2

Пашнарыўшы ў памяці чорнай, куток

Пабачыш: да локця пальчаткі,

І ноч Пецярбурга. І ложаў паўзмрок

З тым пахам, салодкім і чадкім.

І вецер з заліва. А там, між радкоў,

Мінуючы ахі і вохі,

Табе пасміхнецца пагардліва зноў

Блок — тэнар трагічнай эпохі.

 

1960



Пераклад: Васіль Зуёнак

Беларуская Палічка: http://knihi.com