epub
 
падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

«Першы промень - Бога блаславеньне...»

Першы промень - Бога блаславеньне

Твар каханага майго крануў,

Пабляднеў ён толькі на імгненьне,

Ды яшчэ больш соладка заснуў.

 

Пацалункам падалася, мусіць,

Яму промня зь неба цеплыня...

Вусны мілыя, рамёнаў смугласьць

Вуснамі даўно кранала я...

 

А цяпер жа ж зданьню бесцялеснай

Ў несуцешным вандраванні я

Да яго прыходжу толькі песняй,

Ранішняй пяшчотай прамяня.



Пераклад: Тацяна Папова