epub
 
падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

Венецыя

Залатая галубятня ля вады,

Што ласкава, млява зелянее.

Замятае ветрык, як павее,

Чорных чоўнаў вузкія сьляды.

 

Дзіўны, далікатны кожны твар,

Цацкі яркія у кожнай краме:

Зь львом і зь кніжкай ясік вышываны,

Зь львом і зь кніжкай ўсе слупы запар.

 

Як на старажытным палатне,

Стыгнуць ярка-сінія нябёсы...

Ды ня цесна ў гэтай цеснаце,

Не задушна ў вільгаці і сьпёцы.



Пераклад: Тацяна Папова