epub
 
падключыць
слоўнікі

Гэнры Лангфэла

Страла і песня

Пусціў стралу я у паветра -

Панесла яе ўпрочкі ветрам,

Упала недзе, але ж дзе?

Не змог убачыць я яе.

 

Пусціў і песню я ў паветра,

Яе таксама знесла ветрам.

Узнікла дзесьці, але ж дзе?

Не змог ніхто дагнаць яе.

 

Ў магутным дубе неяк раз

Стралу знайшоў я ў позні час,

А песню, музыку радкоў,

Знайшоў у сэрцах сябрукоў.



Пераклад: Алена Таболіч