Грыцька Чупрынка

Песняру

З украінскай — Грыцькі Чупрынкі

 

Эй, ужо годзе песень маркотных, пясняр

Дай волю парывам гарачым,

Вясёлым, прывабным, як сонейка жар,

Каб бліснула яснасць і спячым!

 

Каб бліснулі іскры ў прытухшых вачах

І вечнай свабоды раздолле,

Каб кожны пачуў сваю сілу ў плячах,

Каб кожны забыў аб нядолі!

 

Каб хлынула полымя праўды з грудзей,

Што ў думках здаўна мы гадуем;

Старым і малым такой песняй запей,—

Хоць раз хай аб шчасці пачуем!

1908



Пераклад: Янка Купала

Беларуская Палічка: http://knihi.com