epub
 
падключыць
слоўнікі

Ігар Севяранін

Ня болей чым сон

Неверагодны мне прысьніўся ўчора сон:

Я ехаў з паннай, што чытала вершы Блока.

Кабылка ціха йшла, ступаўшы ва ўнісон,

Віліся пасмачкі і вільгатнела вока.

 

І больш зусім нічога ў сьне тым не было,

Ды, ўсхваляваны ім, узрушаны глыбока,

Жыву цалюткі дзень з трывогай і цяплом

І думаю аб той, што памятае Блока.



Пераклад: Анатоль Трафімчык