Даўно гэта было. Пад той час хадзіў яшчэ па свеце Пан Езус са святым Пятром глядзець, які парадак на зямлі.
Ідуць гэта яны дарогай, гутараць, а Пан Езус і пытае: «А як бы ты, Пётра, хацеў: ці кабета, ці мужчына каб быў важнейшым у хаце?» Св. ГІётра давай прасіць за кабету.
— Добра,— кажа Пан Езус,— зайдзем жа ў гэту хатку нанач.
Зайшлі ды просяцца ў гаспадара, каб пазволіў пераначаваць. «3 ахвотай пусціў бы я вас,— адказвае гаспадар, не спазнаўшы, да каго гаворыць,— але жонкі баюся, ліхая баба! Як вернецца з карчмы ўночы, то і мне, і вам, як аднясці, надасць».— «Нябойсь,— кажа св. Пётра,— не будзе чапаць».
Гаспадар згадзіўся, прынёс саломы, паслаў як мае быць, і ўсе, паклаўшыся, паснулі. Ажно чуе гаспадар, як у дзверы — грак! грак! Ён гэта пакуль расчухаўся дын трапіў на закрутку, жонка, ляскаючы зубамі на марозе, аж пену са злосці пусціла і, як толькі ўляцела ў хату, так зара за качаргу дый да сгарога; той ходу, яна за ім дый, зачапіўшыся за Пятровы ногі, грымсь, як доўгая, сярод хаты.
«А гэта яшчэ што?!» — усхапіўшыся, накінулася баба на мужыка. «Падарожныя нанач папрасіліся»,— адказвае той, спусціўшы вочы. «Падарожныя? — зараўла баба.— Дык ты тут без мяне нейкіх валацугаў наводзіш? Пачакай жа: спраўлю я табе лазню, спраўлю і тваім падарожным!» — дый, скочыўшы да св. Пётры, давай яго пражыць. Корчыўся, корчыўся св. Пётра, але замаўчаў. Сагнаўшы ахвоту, баба, засопшыся, кажа: «3 гэтага годзе, трэба таго — з другога боку пачаставаць»,— дый заходзіць ад сцяны, дзе ляжаў Пан Езус. Спанатрыў св. Пётра, што справа кепская, дый кульгіць борздзенька праз Пана Езуса на другі бок і ляжыць ціханька; а баба, не ўгледзеўшы гэтай штукі, давай ізноў ківацца над св. Пётрам: усё як гоп дык гоп. «Ну, гэтаму,— кажа,— мо ўжо і перадала; той першы гатоў загневацца, што яго скрыўдзіла — мала дасталося, трэ надкінуць!» — дый ізноў заходзіць на другі бок да Пана Езуса. Бачыць св. Пётра: з бабай жартаў няма; ізноў дрэнна выходзіць. Вось ён — шлык! дый смаргануў праз Пана Езуса на сваё старое месца, а баба ўжо тут і давай яму прыклады зноў рабіць: як па ім так па ім, ажно пакуль не змарылася і не пайшла спаць. А Пан Езус праз увесь час ляжыць сабе спакойна, быццам спіць.
Назаўтра яшчэ і сонца не ўзнялося, будзіць Пана
Езуса св. Пётра дый давай прасіць, каб скарэй ісці ў дарогу («Хаця б, думае, баба не прачхнулася»), Выйшлі. Пан Езус, як бы і нічога, пытае: «Ну, як жа табе, Пётра, спалася ? Як бабіны парадкі спадабаліся?» — «Як спалася, то спалася, а што да парадкаў, хай бы ўжо, пане мой, лепшмо мужчына іх вёў...»