epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

А. Я. К.

На што Вы свет мне завязалі –

На смутак мне, на сум, нуду?

Няхай бы лепей Вы сказалі –

Чакаць не трэба: не прыйду.

 

А я чакаў, глядзеў на браму –

Вось-вось Алеська ў ёй мільгне.

Але мой дзень скаціўся ў яму,

Журбой прысыпаўшы мяне.

 

Чакаў Алеську ў хваляванні,

Хадзіў па сонцы, па жары.

А той Алеські анізвання.

Ну, што ж? Хварэй цяпер, стары!

 

19 мая 1946


19.05.1946

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4