epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

«Абвастрэнне»

У медыкаў добрых ёсць мудрае слова

На кожны выпадак, здарэнне.

Горш стане ад лекаў – вядома іх мова:

«Ды гэта ж, дружок, абвастрэнне!

 

Яно ж так і трэба, і быць так павінна,

Цярпенне, галубчык, цярпенне!»

Боль рукі мне ломіць заложна, няспынна

Я цешу сябе: абвастрэнне!

Але час праходзіць, палёгкі ж той мала,

І возьме часамі сумненне:

Глядзі, каб у землю цябе не загнала

Дакторскае іх «абвастрэнне»!

 

21/ІІІ 1956


21.03.1956

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4