Легенда народа стварыла Іуду,
Як вобраз агіднае твары,
Як гнусную постаць прадажнага бруду,
Як сімвал апошняй пачвары.
Сягоння паблекла фігура Іуды
Прад бандай з трацкісцкага блока:
Такіх ліхадзеяў, такое паскуды
Яшчэ і не бачыла вока.
Іуда чысцейшы ад іх у стократы:
Павесіўся сам на асіне.
Вы ж, смродныя трупы, а вы, зброд пракляты,
Вы чым заплацілі айчыне?
Народ вас пытае, – давайце адказы!
Яго ж адказ толькі адзін:
Ачысціць радзіму ад гнойнай заразы
І ўбіць ёй асінавы клін.
6/ІІІ 1938