epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Адзначым факт

Адзначым факт ва ўсякім разе –

Ці то нам, можа, сон прысніўся:

Нібыта Янка наш у Празе

Прамовай доўгай разразіўся.

 

[1935]


[1935]

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938