Пісаў я пісем Вам не мала,
Каб іх сабраць, дык быў бы там.
Мяне ж Былінка занядбала –
Ну, хоцьбы чыркнула пяром!
Што ж мне рабіць? сказаць адно мне:
Маўчы, а крыўду праглыні –
Свой час аджыў ты, гэта помні,
І смутак свой спалі ў агні!
9/IV 1947