epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Былінцы

Хацеў, каб усё было ясна, лагодна,

Каб сэрца атульваў спакой,

Але Вы сустрэлі парыў мой халодна,

На прыязнь, на дружбу махнулі рукой.

 

Ну, што ж? няхай будуць згрызоты і мукі –

Я зноў застаюся, забыты, адзін.

Наперадзе болі, пустэча разлукі,

Бяссонныя ночы, як горкі палын.

 

Ды так мне і трэба, старому дурніцы, –

        На што было мары юнацкія сніць?

А мілай Былінкі, мае чараўніцы,

Ніколі і ў мыслях не буду вініць.

 

16/VI 1948


16.06.1948

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4