epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Цяжкі час

(Прысвячаецца дактарам, што мяне лячылі)

Няпэўныя і зменлівыя лёсы,

І ўсё мяняецца на свеце:

Ты ўчора быў багат, паэце,

Сягоння ж ты без майток, босы,

К таму ж яшчэ і безгалосы.

Як так: ці голасу пазбавіў Бог,

Ці ты смяртэльна занямог?

Не, голас ёсць, магу крычаць

І мату прылажыць пячаць

        Для сказа важкасці і слоў

Па адрасу пустых галоў.

Не бралі майток гандляры,

А воўкам вый, пясняр стары.

Пракляцце долі, майму лёсу,

Уласнаму пракляцце носу:

Свярбіць да болю, сукін сын,

А вынік свербу ўсё адзін –

Ну, хоць кладзіся ты пад крыж:

Замест пітва падносяць шыш!

        Няма ні права мне, ні волі,

Так цяжка не было ніколі –

Ды гэта ўсё да часу, да пары –

Папомніце мяне вы, дактары!

 

7/ХІ 1955


07.11.1955

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4