epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Дэпутату беларускага народа

Як светлае ранне,

Абнятае сонцам,

Расходзіцца радасць

Па нашай старонцы.

І кожны ўсхвалёван,

І кожны узнят:

Ён, родны наш Сталін,

Ён – наш дэпутат!

Напоўнены сэрцы

Пачуццем высокім;

Нас гордасць шугае

Патокам глыбокім.

Шуміць наша радасць,

Як майскі парад:

Праслаўлены геній,

Ён – наш дэпутат!

Падымем жа вышай

Чырвоныя сцягі,

Дастойнымі будзем

Вялікай увагі,

Каб Сталін любімы,

Зірнуўшы на нас,

Сказаў бы: «Хвалю я,

Таварышы, вас!»

 

24/V 1938


24.05.1938

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938