epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Дзве кумы

Вязала кабета на полі ячмень. Падымалася хмара. Бачыць баба, што да дажджу не ўправіцца ёй з ячменем.

Дай, думае, клікну на помач куму. А кума ўжо ўхадзілася з сваёю работаю і была дома.

— Памажы мне, галубка, звязаць ячмень, — просіць яна куму.

— Калі ж, кумка, жыбулькі надта колюцца, — адказвае кума.

А зімою прыходзіць яна да кумы.

— Дай мне, кумка, мукі на аладкі.

— Прыйшла кумка па муку, а жыбулька — за руку.

 

[1906–1907]


[1906-1907]

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 7