epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

"Год за годам неўзаметкі..."

* * *

 

Год за годам неўзаметкі

Ўсё праходзяць, ўсё бягуць;

З імі вянуць жыцця кветкі,

З імі сілы мае мруць.

 

22/Х 1916


22.10.1916

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938