epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

"Я помню, быў і я багаты..."

* * *

 

Я помню, быў і я багаты.

Я жыў, як богач, у дабры,

І не міналі мае хаты

Мае таварышы, сябры.

 

 

І не цураліся дзяўчаты,

Плялі вяночкі з красак мне,

Я быў шчаслівы і багаты,

Ды толькі ж тое было... ў сне.

 

19/ХІІ 1909


19.12.1909

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 1: Вершы, 1898―1910