Прад Вамі так я вінаваты!
Але ж я сам сябе караў...
Алеська родная! чыя ты?..
А менш за ўсіх я маю праў.
Хацеў бы мець я адно права:
Кахаць Алесю да канца.
Ды Вам, Алеська, нецікава
Такога мець, як я, глупца.
А ўсё ж, дружок, жыву я вамі,
У мыслях Вы маіх адна.
Дык хоць успомніце часамі
Таго, хто гора пʼе да дна.
12/ХІІ 1946